Доўгi пакой (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Доўгi пакой (на белорусском языке)

Доўгi пакой (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Эдвард Д. Хоч

ДОЎГI ПАКОЙ

Капiтан Леаподьд нi з кiм не гаварыў пра тое, што развёўся з жонкай, i таму лейтэнант Флетчэр вельмi здзiвiўся, калi той раптам спытаў:

– Флетчэр, я калi-небудзь расказваў табе пра маю жонку?

Яны вярталiся з цiра, абсталяванага ў сутарэннi палiцэйскай управы. Пасля штомесячных практыкаванняў у стральбе з рэвальвера, i, здавалася, той момант наўрад цi падыходзiў для размоў аб мiнулых шлюбных праблемах. Флетчэр ускос зiрнуў на капiтана i адказаў:

– Не, капiтан, здаецца, не расказвалi.

Яны паспелi дайсцi да верху лесвiцы, i Леапольд звярнуў у бок невялiкага пакойчыка, дзе

стаялi аўтаматы па продажы кавы, бутэрбродаў i напояў. Пакойчык называўся сталовай, але толькi кiруючыся самай бязмежнай фантазiяй можна было назваць так сабраныя тут некалькi сталоў i крэслаў. Хутчэй гэта было месца, дзе палiцэйскiя маглi пасядзець пасля дзяжурства, пагаварыць пра сёе-тое як вось цяпер Леапольд i Флетчэр.

Лейтэнант кiнуў у аўтамат манеты, прынёс i паставiў на стол памiж сабой i капiтанам два папяровыя кубкi з кавай, ад якiх падымалася пара. Флетчэр нiколi не быў сведкам таго, каб Леапольд вось так адкрыта i даверлiва гаварыў пра тое жыцце, што было па-за межамi iх прыяцельскiх адносiн.

– Яна прыязджае, - проста сказаў Леапольд i Флетчэру спатрэбiўся нейкi час, каб зразумець сэнс пачутых слоў.

– Ваша жонка прыязджае?

– Былая жонка.

– Сюды? Чаго?

Леапольд уздыхнуў i пакруцiў у руках пакецiк з цукрам, якi Флетчэр прынёс разам з кавай.

– Яе пляменнiца выходзiць замуж. Наша пляменнiца.

– Я не ведаў, што ў вас ёсць пляменнiца.

– Вучылася ў iншым горадзе ў каледжы. Яе завуць Вiкi Нэльсан, i выходзiць яна за маладога адваката па прозвiшчы Мор. I вось Монiка прыязджае сюды на Ўсход, каб пабыць на вяселлi.

– Я нават не ведаў яе iмя, - заўважыў Флетчэр, глынуўшы кавы.
– Вы не бачылiся пасля разводу?

Леапольд адмоўна пахiтаў галавой.

– Не, на працягу ўсiх пятнаццацi год. Атрымалася ўсё неяк недарэчна. Яна хацела быць кiназоркай, а пятнаццаць год таму, здаецца, многiя дзяўчаты ўсё яшчэ марылi стаць кiназоркамi. Монiка была кемлiвая i вельмi мiлавiдная жанчына, але, вiдаць, не прыгажэйшая за сотнi iншых, якiя ў той час з'яўлялiся ў Галiвудзе. Я тады толькi пачынаў службу ў палiцыi, i перспектывы здавалiся даволi аптымiстычнымi. Было б глупствам кiнуць усё i ехаць у Калiфорнiю, павiнуючыся яе вар'яцкiм фантазiям. Ну, дык вось, хутка фантазii ператварылiся ў iдэi фiкс, i ад гэтага зрабiлася зусiм невыносна. Цэлымi днямi яна не вылазiла з кiнатэатраў, а вечары праседжвала ля тэлевiзара, гледзячы старыя фiльмы. Нарэшце, калi я канчаткова адмовiўся ехаць з ёю на Захад, яна проста кiнула мяне.

– Што, проста вось так i пайшла з дому?

Леапольд кiўнуў галавой.

– Шчасце, што ў нас не было дзяцей. Чуў, што яна атрымала некалькi дробных роляў як статыстка, выконвала нейкую там тэхнiчную работу за кадрам. Потым, вiдавочна, яе напаткаў псiхiчны разлад. Праз год я атрымаў афiцыйнае паведамленне аб скасаваннi шлюбу. Да мяне дайшлi весткi, што яна ачуняла i зноў пачала працаваць, выйшла, здаецца, другi раз замуж, але няўдала.

– Навошта ёй было ехаць на вяселле?

– Вiкi - яе пляменнiца, да таго ж хроснiца. Мы толькi што пабралiся, калi нарадзiлася Вiкi, i я думаю, што Монiка лiчыла яе за сваё дзiця, якога ў яе нiколi не было. Як бы там нi было, я ведаю, што Монiка па-ранейшаму мяне ненавiдзiць i вiнавацiць за ўсё, што не атрымалася ў яе жыццi. Некалькi год таму заявiла знаёмым, што жадае маёй смерцi.

– Капiтан, а цi трэба вам iсцi на вяселле?

– Ну, вядома, трэба. Калi б

я i адмовiўся iсцi, дык толькi з-за Монiкi. Ва ўсякiм разе - я хоць на некалькi хвiлiн павiнен там паказацца, - сказаў з сумнай усмешкай Леапольд.
– Вiдаць, таму я ўсё табе i расказваю, Флетчэр. Хачу папрасiць аказаць мне адну паслугу.

– Усё што трэба, капiтан. Вы ж ведаеце.

– Ведаю, што гэта падобна на дзiцячую гульню, але хацеў бы, каб мы паехалi туды разам. Скажу, што на рабоце i магу пабыць толькi некалькi хвiлiн. Калi хочаш, можаш пачакаць у машыне. Ва ўсялякiм выпадку яны цябе ўбачаць i павераць маiм тлумачэнням.

Флетчэр разумеў важнасць усяго гэтага для Леапольда i бачыў, колькi яму спатрэбiлася намаганняў, каб звярнуцца з такой просьбай.

– Абавязкова, - сказаў ён.
– Буду рады. Калi ўсё гэта адбудзецца?

– У наступную суботу. Пасля абеду, на ферме "Вячэрняя зара".

Да гэтага Леапольд толькi аднойчы быў на ферме "Вячэрняя зара", на вяселлi аднаго палiцэйскага, да якога ставiўся з асаблiвай сiмпатыяй. Ферма знаходзiлася ў лагчыне, у самым канцы асфальтаванай дарогi, i ўяўляла сабой некалькi хаатычна пастаўленых будынкаў, за якiмi адкрываўся вiд на парослую лесам далiну i цiхую рэчку. Калi гэта месца i было некалi фермай, дык, вiдаць, вельмi даўно. Як для вяселляў i праводзiн на пенсiю, месца было проста iдэальнае. Галоўны будынак уяўляў сабой агромнiсты квадратны пакой, якi можна было падзялiць на чатыры меншыя памяшканнi перагародкамi, што складалiся як гармонiк.

Для прыёму з нагоды вяселля Вiкi Нэльсан i Тэда Мора занялi тры чвэрцi залы, i толькi апошняя перагародка была выцягнутая на ўсю шырыню i замкнёная. Быў выстаўлены доўгi стол ля сцяны, апрача таго, па зале былi парасстаўляны меншыя сталы, за якiя можна было сесцi сем'ямi i кампанiямi. Калi Леапольд зайшоў у залу ў пяць хвiлiн на трэцюю, спецыяльна запрошаны аркестр толькi што зайграў танцавальную музыку.

Некаторы час ён паназiраў за ззяючай ад шчасця Вiкi, якая, адказваючы на запрашэнне маладога, выйшла ў цэнтр залы. Тэд Мор аказаўся на выгляд старэйшым, чым уяўляў Леапольд, але калi маладыя паволi паплылi па зале, ён не мог знайсцi ў гэтай пары нiводнага знешняга недахопу. Ён узяў бакал прыгатаванага з шампанскага пуншу i чакаў, пакуль маладыя скончаць танец i выйдуць з круга, каб падысцi да iх.

– Капiтан Леапольд, калi не памыляюся?
– спытаў нехта, звяртаючыся да яго. Нечакана з далёкага мiнулага ўзнiк твар - твар стомленага чалавека з усмешкай, якая выкрывала залаты зуб.
– Я - Iмi Фантэйн - зводны брат Монiкi.

– Ну, як жа, як жа, - адказаў Леапольд з такiм выглядам, нiбыта ўвесь час думаў пра гэтага чалавека. Монiка рэдка ўспамiнала Iмi, а Леапольд бачыў яго не больш двух разоў на сямейных сустрэчах. Але цяпер сам выгляд Iмi, гэты залаты зуб i ўсё астатняе напомнiла Леапольду, што, недзе побач Монiка i што ён можа ў любы момант сустрэцца з ёю.

– Вельмi рады, што вы змаглi прыйсцi, - яшчэ нехта звярнуўся да Леапольда, i той, азiрнуўшыся, убачыў маладых, што вярнулiся з цэнтра залы. Зблiзку Вiкi аказалася сапраўды прыгожай дзяўчынай, якая тулiлася да мужавага пляча, як i належыць сапраўднай маладой.

– Ну, як жа я мог не прыйсцi, - сказаў Леапольд.

– Гэта Тэд, - сказала Вiкi, прадстаўляючы мужа.

Леапольд пацiснуў руку маладога, адзначыўшы ў душы цвёрдасць рукi i прыязнасць вачэй Тэда.

– Наколькi я ведаю, вы - адвакат, - пачаў размову Леапольд.

Книги из серии:

Без серии

Комментарии:
Популярные книги

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха