Чтение онлайн

на главную

Жанры

Доўгi пакой (на белорусском языке)
Шрифт:

– I менавiта гэта зрабiла Монiка?

Леапольд кiўнуў галавой.

– У вынiку званка ў галiвудскую студыю, дзе яна працавала, пацвердзiлася, што яна ўдзельнiчала ў здымках фiльма, у час якiх i было выкарыстана такое прыстасаванне. Сустрэўшы Монiку, я заўважыў, што яна прыбавiла ў бюсце, але я нават не падумаў, што гэта накладка i выбуховае прыстасаванне. Монiка прывяла яго ў дзеянне, калi ўзняла руку, закрычаўшы на мяне.

– Ёсць якiя-небудзь доказы?

– Дзiрка

ў сукенцы аказалася занадта вялiкая для кулi 38-га калiбру, нават калi ёю стралялi ва ўпор, - занадта вялiкая i рваная. Я павiнен дзякаваць Флетчэру за тое, што ён звярнуў на гэта ўвагу. Сёння ранiцай эксперты з лабараторыi зрабiлi аналiз крывавых плям. Частка крывi належала Монiцы, астатняя ж аказалася курынай.

– Яна была добрая актрыса, калi змагла абвесцi ўсiх вакол пальца.

– Монiка ведала, што першы яе агледзiць д-р Тэрзбi. Ёй заставалася толькi павалiцца на падлогу, пасля таго, як у вынiку выбуху на сукенцы ўтворыцца дзiрка.

– Што, калi б на вяселлi апынуўся яшчэ адзiн лекар?

– У такiм выпадку яны б адклалi гэта на потым, - пацiснуў плячыма Леапольд.
– Яны не маглi рызыкаваць.

– Ну, а рэвальвер?

– Я памятаю, што Тэрзбi сутыкнуўся са мной у час нашай першай сустрэчы. Ён узяў мой рэвальвер i замянiў яго на iдэнтычны, калi не браць у разлiк рознiцу ў серыйных нумарах. Ён неўзабаве да гэтага выстралiў з падкладзенага рэвальвера, каб давяршыць усю карцiну. Выцягнуўшы рэвальвер, я проста падыграў iм. Так яно i атрымалася - я адзiн на адзiн з вiдавочна памiраючай жанчынай, трымаючы ў руках рэвальвер, з якога толькi што стралялi.

– А як наконт кулi, ад якой яна загiнула?

– Насечкi на кулях утвараюцца ад разьбы ў ствале зброi, якая пакiдае адмецiны на свiнцу. Куля, выпушчаная з гладкага ствала, не мае насечак.

– У якой жа зброi гладкiя ствалы?
– спытаў камiсар.

– У самаробнай тыпу самапала. Такая зброя вельмi ненадзейная, але калi прыставiць яе блiзка да скуры ахвяры, можа аказацца даволi эфектыўнай. Тэрзбi выстралiў з рэвальвера, якi меркаваў пакласцi ў маю кабуру, верагодна, у падушку цi ў штосьцi iншае, адкуль ён мог выцягнуць кулю непашкоджанай. Потым ён уставiў гэтую самую кулю, ужо з насечкамi, у новую гiльзу i выстралiў ёю з самаробнай зброi проста ў сэрца Монiкi. У вынiку захавалiся ранейшыя насечкi, а новыя не дабавiлiся.

– А што, вадзiцель i санiтар "хуткай дапамогi" не пачулi стрэлу?

– Яны сядзелi спераду, бо пацыента суправаджаў лекар. Дзякуючы гэтай акалiчнасцi ён змог таксама прыбраць з грудзей Монiкi выбухное прыстасаванне. Мяркую, што, адкiнуўшы яго, ён схiлiўся над Монiкай i, заглушыўшы, наколькi гэта было магчыма, зброю, зрабiў адзiны стрэл,

якi аказаўся смяротным. Не забывайце, што "хуткая дапамога", калi яна iмчыць у бальнiцу, - месца даволi шумнае - сiрэна раве ўвесь час, не сцiхаючы.

Яны заязджалi ў цэнтр Бостана, i Леапольд сказаў Флетчэру ехаць у гатэль каля...

– Але я ўсё ж не веру ў версiю наконт падмены рэвальвера, - запярэчыў прадстаўнiк пракурора.
– Вы хочаце сказаць, што ён адшпiлiў кабуру, выцягнуў рэвальвер, паклаў замест яго iншы i вы нiчога не заўважылi?

– Я хачу сказаць, што гэта мог зрабiць чалавек адпаведнага тыпу спецыялiст, прафесiйны злодзей-кiшэннiк. Эстрадныя нумары ў выкананнi такiх спецыялiстаў часам можна бачыць у начных клубах цi па тэлебачаннi. Менавiта такiм чынам я здагадаўся, дзе яго можна адшукаць. Мы абтэлефанавалi ўсю Паўднёвую Калiфорнiю, пакуль знайшлi чалавека, якi быў знаёмы з Монiкай, а таксама ведаў, што яна сустракалася з нейкiм мужчынам па прозвiшчы Томсан, якi выступаў з нумарам, iмiтуючы кiшэннага злодзея. Мы патэлефанавалi iмпрэсарыо Томсана i даведалiся, што той некалькi вечароў на тыдзень выступае ў адным бостанскiм гатэлi, у якiм i жыве.

– А калi б яго нумар не прайшоў i вы злавiлi б яго за руку? Альбо ў вас пры сабе не было б зброi?

– Большасць дэтэктываў носяць пры сабе зброю, нават калi яны не на дзяжурстве. Калi б мяне там не было альбо Монiка i Тэрзбi не змаглi б атрымаць рэвальвер, яны б проста памянялi свой план. Тэрзбi, вiдаць, падаў сiгнал, калi паспяхова зрабiў падмену.

– Ну, вось i прыехалi, - сказаў Флетчэр.
– Хадзем.

У гатэлi iх чакалi два супрацоўнiкi, прысланыя бостанскай палiцыяй. Усе разам яны ўзнялiся на лiфце ў нумар, здадзены на iмя Макса Томсана. Флетчэр пастукаў у дзверы, i, калi тыя адчынiлiся, з'явiўся знаёмы твар Фелiкса Тэрзбi. Вусоў ужо не было, але пальцы былi такiя, як заўважыў Iмi Фантэйн, тонкiя, як у хiрурга. Толькi гэта былi пальцы не лекара, а кiшэннiка.

– Мы забiраем вас на допыт, - сказаў Флетчэр, а супрацоўнiкi бостанскай палiцыi зрабiлi стандартныя папярэджаннi наконт яго юрыдычных правоў.

Тэрзбi зiрнуў на iх стомленымi вачыма i ўсмiхнуўся, пазнаўшы Леапольда.

– Яна гаварыла, што вы хваткi. Што вы як i палiцэйскi хваткi.

– Вам неабходна было забiваць яе?

– Не я зрабiў гэта. Я толькi трымаў зброю, а курок нацiснула яна сама. Усё рабiла яна сама. Я толькi падмянiў рэвальвер. Так яна вас ненавiдзела.

– Я ведаю, - цiха сказаў Леапольд, углядаючыся ў нешта ўдалечынi.
– Але думаю, вiдаць, гэтак жа яна ненавiдзела i сябе.

Пераклад: Уладзiмiр Шчасны

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги