Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Доўгi пакой (на белорусском языке)
Шрифт:

– Капiтан, дзiрка ў сукенцы намнога большая i рваная, чым адпаведная рана ў грудзях. Менавiта гэта я i хачу сказаць. Куля, ад якой яна загiнула, не магла ўтварыць такую дзiрку. Нi ў якiм разе. А гэта азначае, што яе не забiлi ў той момант, у якi, мы лiчылi, гэта павiнна было здарыцца.

Леапольд схапiў тэлефон i набраў вядомы яму нумар тэлефона ў гатэлi "Таўэрз".

– Спадзяюся, яны ўсталi сёння позна.

– Хто?

– Маладыя.
– Леапольд пачаў рэзка гаварыць у слухаўку, называючы

тэлефанiстцы прозвiшча таго, з кiм хацеў пагаварыць, i пачаў чакаць адказу. Прайшла цэлая хвiлiна, пакуль на тым канцы лiнii пачуўся заспаны голас Тэда Мора.

– Тэд, гэта я, Леапольд. Прабач, што патурбаваў.

Голас у трубцы апразу ж ажывiўся.

– Усё нармальна, капiтан. Я ж вам казаў тэлефанаваць, калi што трэба.

– Думаю, што такая патрэба ёсць. Вы з Вiкi, вiдаць, добра ведаеце, хто быў запрошаны на вяселле. Спытай яе i скажы, колькi сярод запрошаных было лекараў?

Тэд Мор адышоў на некалькi хвiлiн i зноў вярнуўся да тэлефона.

– Вiкi сказала, што вы другi, хто пытае пра гэта.

– Вось як? Хто ж быў першы?

– Монiка. Вечарам напярэдаднi вяселля, калi яна з'явiлася ў горадзе разам з доктарам Тэрзбi. Яна, як бы мiж iншым, спытала, цi зможа ён пазнаёмiцца на прыёме з iншымi медыкамi. Але Вiкi адказала, што больш лекараў не будзе. Зразумела, мы не пасылалi яму запрашэння, але з павагi да Монiкi пачалi настойваць, каб ён таксама прыйшоў.

– Значыць, пасля стрэлу яе агледзеў Тэрзбi? Нiхто iншы?

– Тэрзбi быў адзiны доктар. Ён сказаў нам выклiкаць "хуткую дапамогу" i сам суправаджаў яе да бальнiцы.

– Дзякуй, Тэд. Ты аказаўся неацэнным памочнiкам.

– Спадзяюся, што так, капiтан.

Леапольд павесiў слухаўку i павярнуўся тварам да Флетчэра.

Так яно i ёсць. Яна падрыхтавала ўсё разам з гэтым малайцом Тэрзбi. Можаш аддаць наконт яго загад?

– Вядома, магу, - адказаў Флетчэр. Ён падышоў да тэлефона i набраў нумар дзяжурнага пакоя палiцыi.
– Д-р Фелiкс Тэрзбi? Так, здаецца, яго завуць?

– Менавiта так. Адзiны доктар сярод гасцей, адзiны, хто мог дапамагчы Монiцы ў здзяйсненнi яе вар'яцкага плана помсты.

Флетчэр аддаў загад i павесiў слухаўку.

– Яны звяжуцца з гатэлем, у якiм ён жыве, i перазвоняць.

– Патэлефануй таксама камiсару. Паведамi яму, што мы атрымалi.

Флетчэр пачаў набiраць нумар тэлефона камiсара, але раптам спынiў палец у паветры.

– Што мы атрымалi, капiтан?

Камiсар сядзеў за сталом, не хаваючы незадаволенасцi тым, што яго выклiкалi ва ўправу ў выхадны дзень, i сумна слухаў iнфармацыю, падрыхтаваную Леапольдам i Флетчэрам. Нарэшце ён упёрся пальцамi ў стол i сказаў:

– Толькi той факт, што гэты д-р Тэрзбi, вiдаць, выехаў з горада, наўрад цi можа быць доказам яго вiны, капiтан. Як вы сцвярджаеце,

жанчына заставалася жывой, пакуль яе не забiлi пазней - i што забiў яе Тэрзбi ў машыне "хуткай дапамогi". Але як ён мог гэта зрабiць з дапамогай рэвальвера, якi ўжо да таго часу перайшоў у рукi лейтэнанта Флетчэра i быў аформлены ў якасцi доказу? I як ён мог зрабiць той фатальны стрэл такiм чынам, што яго не пачулi санiтары, якiя былi ў машыне.

– Не ведаю, - прызнаўся Леапольд.

– Бог сведка, капiтан. Я хачу даць вам усе магчымыя шанцы, каб даказаць вашу невiнаватасць. Але вы павiнны прадставiць мне штосьцi больш важкае, чым сукенку з дзiркай.

– Добра, - сказаў Леапольд.
– Я прадстаўлю штосьцi больш важкае.

– Вялiкае журы пачне разглядаць справу на гэтым тыднi, капiтан, - змрочна заўважыў камiсар.

– Ведаю, - сказаў Леапольд. Ён павярнуўся i пайшоў з кабiнета, следам за iм - Флетчэр.

– Ну, што цяпер?
– спытаў Флетчэр.

– Пойдзем перагаворым з Iмi Фантэйнам - зводным братам маёй былой жонкi.

Хоць Леапольд нiколi не падтрымлiваў прыяцельскiх адносiн з Фантэйнам, аднак ведаў, дзе яго шукаць. Гэты чалавек са стомленым выглядам i залатым зубам жыў у вялiкiм старым доме, вокны якога выходзiлi на Саўнд. Менавiта там, у двары за домам, гэтым нядзельным днём яны i знайшлi Фантэйна, якi смажыў на вуглях сасiскi.

– Я думаў, што пасля ўсяго, што здарылася, вы будзеце за кратамi, - сказаў Фантэйн, жмурачыся ад сонца.

– Я не забiваў яе, - спакойна сказаў Леапольд.

– Ну, вядома, не.

– Як зводны брат вы, здаецца, даволi спакойна ўспрымаеце яе смерць, заўважыў Леапольд, падыходзячы да вогнiшча.

– Я перастаў цiкавiцца лёсам Монiкi пятнаццаць год таму.

Што вы скажаце пра таго чалавека, з якiм яна была на вяселлi? Д-ра Тэрзбi.

– Ён такi доктар, як я водаправодчык, - пырснуў ад смеху Iмi Фантэйн. Трэба прызнаць, што сапраўды пальцы ў яго як у хiрурга, але калi я спытаў яго наконт прамянёвай косцi - сын зламаў прамянёвую косць, катаючыся на лыжах, Тэрзбi палiчыў, што гэта галёнка. Ды лiха з iм, я нiколi не быў суддзёй Монiцы ў яе амурным жыццi. Памятаеце, я нават не пярэчыў, калi яна выходзiла замуж за вас.

– Вельмi ласкава з вашага боку. Дзе спынiўся Тэрзбi на час знаходжання ў горадзе?

– У гатэлi "Таўэрз", разам з Монiкай.

– Там яго больш няма.

– Тады я не ведаю, дзе ён. Можа, ён нават не застаўся на пахаванне.

– Што, калi б я сказаў, што Тэрзбi забiў Монiку?

Фантэйн пацiснуў плячыма.

– Я б вам не паверыў, а потым мяне не вельмi гэта турбуе. Калi б вы былi больш кемлiвы, дык прыкончылi б яе пятнаццаць год назад, калi яна кiнула вас. Я б зрабiў менавiта так.

Поделиться:
Популярные книги

Иной мир. Компиляция

Шарипов Никита
Иной мир
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Иной мир. Компиляция

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Адептка в мужской Академии

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.44
рейтинг книги
Адептка в мужской Академии

По другую сторону надежды

Friyana
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
По другую сторону надежды

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Жизнь под чужим солнцем

Михалкова Елена Ивановна
Детективы:
прочие детективы
9.10
рейтинг книги
Жизнь под чужим солнцем

Долгий путь домой

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Долгий путь домой

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Сборник книг вселенной The Elder Scrolls

Bethesda softworks
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сборник книг вселенной The Elder Scrolls

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить