Доўгi пакой (на белорусском языке)
Шрифт:
Леапольд ехаў на малой хуткасцi назад у цэнтр горада, побач сядзеў i бурчаў Флетчэр.
– Капiтан, ну i да чаго мы прыйшлi? Здаецца, мы пачалi хадзiць кругамi.
– Можа, i так, Флетчэр, але якраз цяпер адказу чакаюць занадта шмат пытанняў. Калi мы не зможам адшукаць Тэрзбi, нам давядзецца падступацца да гэтай справы з другога боку. Пачаць з кулi, напрыклад.
– А што куля?
– Мы пагадзiлiся, што яна не магла быць выпушчана з майго рэвальвера нi тады, калi ён знаходзiўся ў маёй кабуры, нi пазней, калi Тэрзбi быў з Монiкай у машыне "хуткай дапамогi". Значыць, з яго стралялi раней. Я апошнi
– Капiтан, мы абодва стралялi ў адну i тую ж мiшэнь, - стрымаў яго запал Флетчэр.
– Нiхто не змог бы рассартаваць тыя кулi i вызначыць тыя, што былi выпушчаны з вашага рэвальвера, i тыя - што з майго. Апрача таго, як мог хто-небудзь з iх атрымаць дазвол зайсцi ў цiр, якi знаходзiцца ў сутарэннi палiцэйскай управы?
– У мяне мог аказацца вораг у аддзеле, - сказаў Леапольд.
– Глупства! У нас ува ўсiх ёсць ворагi, тым не менш гэта немагчыма. Калi вы лiчыце, што супрацоўнiкi аддзела плятуць супраць вас змову, такiм жа чынам вы можаце лiчыць, што вынiкi экспертаў-балiстыкаў таксама былi падробленыя.
– Яны i былi, нейкiм чынам. У цябе ёсць фотаздымкi, зробленыя для супастаўлення?
– Засталiся ў кабiнеце. Але глыбiня рэзкасцi на iх настолькi абмежаваная, што, вiдаць, можна даведацца больш, калi самому паглядзець на гэтыя кулi праз мiкраскоп.
Флетчэр адвёз Леапольда ў лабараторыю, дзе яны ўгаварылi супрацоўнiка, прызначанага дзяжурыць у нядзелю, дазволiць iм зiрнуць на кулi. У той час як Флетчэр i афiцэр стаялi побач, забяспечваючы захаванасць рэчавых доказаў, Леапольд, прыжмурыўшы вока, вывучаў праз мiкраскоп кавалкi свiнцу.
– Куля, якая выклiкала смерць, даволi пашматаная, - заўважыў ён, але быў вымушаны пагадзiцца, што сляды ад нарэзу ў ствале зброi былi аднолькавыя. Ён зiрнуў на бiрку, прымацаваную да кантрольнай кулi: Кантрольная куля, выпушчаная з рэвальвера 38-га калiбру сiстэмы "Смiт - Весан", серыйны нумар 2420547.
Леапольд адвярнуўся ўбок, уздыхнуў i зноў вярнуўся да кулi.
2420547.
Ён раскрыў партаманет i знайшоў там пасведчанне на рэвальвер "Смiт Весан" 2421622.
– Я памятаў дзве апошнiя двойкi, - сказаў ён Флетчэру.
– Гэта не мой рэвальвер.
– Гэта той, што я ўзяў з вашых рук, капiтан. Гатовы прысягнуць.
– I я веру табе, Флетчэр. Але гэта менавiта той самы факт, якi мне быў патрэбны. Ён раскрывае той спосаб, дзякуючы якому д-ру Тэрзбi ўдалося забiць Монiку ў замкнёным пакоi ў мяне на вачах з рэвальвера, якi знаходзiўся ў той час у маёй кабуры. I ён можа таксама падказаць, дзе шукаць няўлоўнага д-ра Тэрзбi.
Да ранiцы панядзелка Леапольду ўдалося зрабiць шэсць мiжгароднiх званкоў у Калiфорнiю, робячы гэта з тэлефона, што стаяў на ягоным стале, у той час як Флетчэр тэлефанаваў з дзяжурнага пакоя. Потым, блiжэй да поўдня, Леапольд, Флетчэр, камiсар i прадстаўнiк пракурора акругi селi ў машыну i паехалi ў Бостан.
– Вы ўпэўнены, што ўсё як след разлiчылi?
– спытаў Леапольда камiсар ужо трэцi раз.
– Вы ведаеце, што мы не павiнны дазваляць вам перасякаць межы штата да рашэння вялiкага журы.
– Слухайце, давайце вырашым - альбо вы давяраеце мне, альбо не, раздражнёна парыраваў Леапольд.
Флетчэр,
– Уся гэта справа вельмi складаная, - прабурчаў камiсар.
– Мая былая жонка была складаная жанчына. I не забывайце, у яе было пятнаццаць год на тое, каб распрацаваць гэты план.
– Пракруцiце яго яшчэ раз, - сказаў прадстаўнiк пракурора.
Леапольд уздыхнуў i пачаў расказваць:
– Рэвальвер, з якога яе забiлi, мне не належаў. Той жа рэвальвер, якi я выцягнуў з кабуры пасля таго, як прагучаў стрэл, i якi Флетчэр узяў з маiх рук, быў падсунуты мне перад гэтым.
– Якiм чынам?
– Я дайду да гэтага. Ключавая роля ва ўсiм гэтым належыць, безумоўна, Монiцы. Яна настолькi ненавiдзела мяне, што яе звар'яцелы розум спланаваў уласнае забойства з адзiнай мэтай адпомсцiць мне. Яна задумала ўсю справу такiм чынам, быццам нiхто iншы, акрамя мяне, не мог забiць яе.
– Толькi вар'ятка магла быць здольнай на такую рэч, - запярэчыў прадстаўнiк пракурора.
– Баюся, што яна i была вар'ятка, звар'яцела ад жадання помсты. Яна распрацавала ўвесь план на другую палову дня вяселля, але я ўпэўнены, у яе быў запасны варыянт на той выпадак, калi б я не прыйшоў на прыём. Ёй патрэбна было мноства сведак.
– Раскажыце iм, як яна зрабiла так, што ў яе трапiла куля, - папрасiў Флетчэр.
– Ну, што ж, для мяне гэта аказалася самай складанай часткай. Я сапраўды быў сведкам, як у яе стрэлiлi проста на маiх вачах. Бачыў, як у яе трапiла куля, як палiлася кроў. Так, мы былi з ёй толькi ўдваiх у замкнёным пакоi. У iм не было дзе схавацца, нiводнай шчылiны, праз якую чалавек цi нават якое-небудзь механiчнае прыстасаванне маглi б выпусцiць кулю. Вам, панове, вiдавочна, што вiнаватым павiнен быць я, асаблiва калi ўлiчыць, што куля была выпушчана з рэвальвера, якi быў у маёй кабуры.
Але я звярнуўся да ўсяго гэтага з iншага пункту гледжання - пасля таго як Флетчэр прымусiў мяне звярнуцца да гэтага наогул! Я ведаў, што не забiваў яе, i так як нiхто iншы не мог гэта зрабiць фiзiчна, я ведаў, што гэтага не рабiў нiхто! Калi Монiка была забiта куляй 38-га калiбру, у яе, вiдаць, выстралiлi з рэвальвера пасля таго, як цела вынеслi з таго замкнёнага пакоя. Паколькi, калi яе прывезлi ў бальнiцу, яна была ўжо нежывая, найбольш верагодным момантам яе забойства - зрэшты, на мой погляд - быў той час, калi "хуткая дапамога" была ў дарозе, а д-р Тэрзбi сядзеў, схiлiўшыся над ёю ў клапатлiвай занепакоенасцi.
– Але ж вы бачылi, як у яе стралялi!
– Гэта адна з дзвюх прычын, што мы з Флетчэрам усю ранiцу тэлефанавалi па двух тэлефонах у Галiвуд. Мая былая жонка працавала ў кiнематографе, займаючыся часам тэхнiчнымi справамi. Iснуе цэлы шэраг спосабаў iмiтаваць на экране забойства. Напачатку такiм спосабам было прыстасаванне - нешта накшталт пнеўматычнай вiнтоўкi, якую настаўлялi на акцёра крыху за кадрам. Сёння ж, асаблiва для здымання найбольш крывавых вестэрнаў i фiльмаў пра вайну, ужываюць невялiкае выбухное прыстасаванне, схаванае пад вопраткай акцёраў. Зразумела, цела ў такiм выпадку абаронена ад апёкаў, а выбуховая хваля скiравана ад яго ў процiлеглы бок. Для большай праўдападобнасцi адначасова з выбухам разрываецца пакет са штучнай крывёй.