Дубянецкі
Шрифт:
1 кастрычніка 1987 году. Восемдзесят чатыры гадзіны чатырох апошніх дзён верасня мне пашанцавала правесці на плябаніі. На плябаніі дзейнай, жывой! Вось толькі не магу сказаць: побач са святаром. Павінен казаць: сярод святароў! Так, гэта вельмі не падобна да савецкіх умоваў. Але гэтак менавіта і было – я знаходзіўся сярод двух ксяндзоў. А часам вакол мяне іх было і яшчэ больш: у адзін вечар да нас заехаў знаёмы ксёндз з Гродзеншчыны, а ў дзень майго ад’езду мы ўтрох паехалі да суседняй парафіі, каб ён паказаў мне свой цікавы даволі касцёл.
Мабыць, мала хто з непасвячоных у справу і ведае, як цяжка, бо сумленна, працуе гэты спецыфічны атрад нашае інтэлігенцыі. Прынамсі ў СССР, дзе трэба
За тры з паловаю дні майго побыту ў знаёмага ксяндза прадстаўнікі савецкай улады двойчы яго штрафавалі за тое, што ён шчыры святар. Абодва разы “давалі” па 50 рублёў!
Усе пачынанні свайго маладога пастыра парафіяне ўхваляюць і падтрымліваюць. Значыць, савецкая ўлада ваюе са “сваім” насельніцтвам. У гэтым вялікім паселішчы, як рэдка дзе, амаль усе католікі, прытым, як піша “Правда”, “практыкуючыя”. І нічога ім больш не застаецца, як добраахвотна ісці на гэтыя шалёныя штрафы.
Вернікі тут раўніва ахоўваюць сваіх дзяцей ад бязбожжа, прывучаюць іх да касцёлу, вучаць рэлігіі. Усе хлопчыкі прагнуць быць міністрантамі і дасканала авалодалі міністрантурай. У нядзелі, вольныя ад заняткаў у школе, любімаму ксяндзу прыслужваюць адначасна дзесяткі(!) хлопчыкаў і хлопцаў у белых карункавых комжах. У тую нядзелю, калі прымаў удзел у набажэнстве, на прыступках алтара кленчыла роўна сорак гэтых мілых беленькіх галубкоў! Сярод іх выдзялялася дзесяць “кардынальчыкаў” – у доўгіх фіялетавых “сутанах” пад кароткімі белымі комжамі.
Праўда, зусім не было пелерынак, і я забыў пацікавіцца, ці ёсць яны ў іх наогул. Пелерынкі ж ствараюць такое прыемнае ўражанне, калі яны адпавядаюць вядучаму колеру адзення гэтага дня.
Каб заняць такое мноства міністрантаў, тут маецца і адпаведны рытуал выкарыстоўвання іх у ходзе літургіі. Звычайна адным міністрантам нічога не выконваецца. Скажам, маніпуляцыі з водна-віннымі амфарамі, тацкаю і ручніком робяць некалькі міністрантаў. Касцёл набыў дзеля гэтага ж мноства камплектаў званочкаў: з якім радасным натхненнем ужываюць іх адразу 6-8 шчаслівых міністрантаў. Прыгожа раздаецца ў іх асысце святая Камунія. Ксяндза-цэлебранта суправаджаюць чатыры міністранты: двое ідуць з запаленымі вялікімі свечкамі – спераду і ў канцы ўсёй гэтай групы; адзін пад Святою Госціяй прымае патэну, яшчэ адзін звоніць у “залатыя” званочкі, падкрэсліваючы надзвычайнасць Падзеі, што адбываецца ў гэты момант.
Дарэчы, да Камуніі прыступаюць тут штодня дзесяткі вернікаў. У тую нядзелю, напрыклад, падчас усіх трох набажэнстваў, прычасцілася больш ста чалавек. У звычайныя дні і на ранішняй імшы, і на вячэрняй – па дваццаць і больш чалавек.
На плябаніі я з цікавасцю і задавальненнем разглядаў фотаальбом, у якім зафіксаваны асобныя моманты рэлігійнага жыцця парафіі. Звярнуў увагу, што тут не толькі хлопцы чынна ўдзельнічаюць у касцельным жыцці. Яго ў асобных выпадках вельмі ўпрыгожваюць дзяўчынкі і дзяўчаты – усе ў белых строях, у элегантных вяночках і ў адпаведнасці з нагодай – з кошыкамі кветак, ці са свечкамі, а падчас жалобнае працэсіі – з чорнымі шырокімі стужкамі “цераз плячо”.
Шмат чаго раскажа пра “чалавека на сваім месцы”, пра добрага пастыра такі вось фотаздымак. Каля касцёлу сфатаграфавана вялікая чарада дзяцей – каля паўтары сотні дзяўчынак і хлопчыкаў. Дзяўчынкі ў
Важныя падзеі, што адбываюцца ў парафіі, запісваюцца на відэакасеты, а пасля праглядаюцца на экране відэаапарату. Парафія мае сем відэакасет пра апошнюю, трэцюю, пілігрымку Яна Паўла ІІ да Польшчы! І яны працуюць!
Вось так касцёл ператварыўся ў асноўны прыцягальны духоўны і культурны цэнтр аднаго з немалаважных рэгіёнаў Беларусі. Самаадданая нястомная дзейнасць аднаго энергічнага ксяндза аказалася больш плённай, чым казённая дзейнасць дзесяткаў савецкіх установаў, сотні-другой партыйных, камсамольскіх, савецкіх чыноўнікаў. Бо там, у першым выпадку, натхнёная бескарыслівая праца паводле свайго прызвання, а тут – абы-што, абы-як.
Другі ксёндз, якога я застаў на плябаніі, гэта часовы госць плябана. Ён вельмі кваліфікавана яму дапамагае, бо тут заўсёды процьма той вельмі патрэбнай і заўсёды тэрміновай працы. Калі на добры лад, дык у такіх касцёлах, у такіх парафіях і павінна быць па два, як мінімум, святары. А яшчэ лепш, каб тут быў і кляштар – мужчынскі і жаночы. Хапіла б працы на цэлы кляштар! Але ж не забудзем, што мы жывём у СССР – у краіне, дзе створаны лепшыя ўмовы выхоўваць злачынцаў, чым духоўна ўзвышаных людзей. Тыя хлопцы-міністранты, тыя дзесяткі маладых мужчынаў, якія штодзень прымаюць святое прычасце, злачынцамі ніколі не стануць. А вось тыя, хто ідзе ідэальным савецкім шляхам праз станцыі “акцябраты” – “камсамол” – “партыя”, з мноствам усякіх рытуальных ідэйна-палітычных, у тым ліку і атэістычна-антырэлігійных сходаў, “зарніцаў”, лекцыяў, дакладаў, дыскатэк, клубаў, семінараў і т.п., якраз і рэкрутуюць са свайго асяроддзя злачынцаў усіх вядомых нам катэгорыяў і адценняў.
Атэізм жорстка абяздольвае сваіх паслядоўнікаў, выкараняючы ў іх веру ў звышнатуральную Сілу, у Бессмяротную Душу. Гэтым самым атэізм вызваляе сваіх выхаванцаў, а лепш скажам: ахвяраў, ад тармазоў сціпласці, прыстойнасці, дабрыні і іншых, што закладвае і сцеражэ ў чалавеку рэлігія. Рэлігійнага чалавека ад кепскага ўчынку спыніць усведамленне непазбежнасці Боскай кары. Бязбожнік жа – “сам сабе гаспадар і суддзя”, і калі “ніхто не бачыць і не ведае”, чаму ж не зрабіць сабе нешта “карыснае”, “прыемнае”? У рэлігійнага чалавека, такім чынам, высокія маральныя якасці складаюць яго глыбінную сутнасць, яго характар. Што ж датычыцца бязбожніка, дык тут яны выстаўляюцца толькі напаказ і не з’яўляюцца ўласцівасцю яго.
Я з вялікім разуменнем аднёсся да выразна адчувальнага на плябанні культу мучаніка польскага Ксянзда Ежы Папялушкі. Яго партрэт – вялікі альбо малы, з паштоўку – маецца ледзь не ў кожным пакоі. І ў закрыстыі – таксама, на самым відным месцы.
34-гадовы святар Ежы Папялушка быў зверскі замучаны афіцэрамі Службы Бяспекі ПНР. За тое, што ён самааддана і бясстрашна выконваў свае абавязкі.
Думаю, што цяпер лепшага і бліжэйшага прыкладу хрысціянскім святарам пакуль што і няма. І калі святар заўсёды перад сваімі вачамі бачыць вобраз свайго закатаванага равесніка і брата па сану, гэта непазбежна будзе адбівацца і на яго практычнай дзейнасці – дадаваць яму адвагі, настойлівасці.
Наследник
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
