Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

Самы багаты букет атрымаўся з сімпатычных даволі высокіх кветак, якія Галя чамусьці назвала, мабыць, жартам, “чартапалохам”. Вось гэты “чартапалох” ушанаваны быў самай дарагой крышталёвай вазаю і самым цэнтральным месцам. І вось ён красуецца – шырокі, сантыметраў пад шэсцьдзесят вышынёю, яркі фіялетава-жоўта-зялёны. Кожны названы колер – класічны, чысты. Форма кветак – круглая, ў сярэднім шэсць сантыметраў у радыусе. Сама кветка – гэта больш за сотню даўгаватых (~1,5 см) вузенкіх (~1-5 мм) фіялетавых пялёсткаў, размешчаных вакол сваёй сарцавіны “махрова”, у некалькі “паверхаў”. Сярэдзіна – светла-карычневая спачатку, а падчас “красавання” – яна жаўцее за кошт выскачыўшых з гэтай сярэдзіны і драбнюсенька

зацвіўшых нібы жоўтай пыльцою тычынак. У гэты час сярэдзіна ўяўляе сабою самастойную прыгажосць – павялічваецца ў памеры да двух і болей сантыметраў, спярша жаўцее па ўсяму краю, а пасля – цалкам. Яе зялёныя лісцікі – таксама вузкія (5-6 мм), прадаўгаватыя (да 4 см). Гэта не травяністая расліна, а паўхмызняк.

Ну, раз пра кветкі, дык не зашкодзіць яшчэ раз прыгадаць мае “юбілейныя” гваздзікі. Нядаўна яны пусцілі новыя пупышкі. Тры з іх вось-вось растуляцца і парадуюць нас вялікімі махровымі кветкамі! Гэта ж з сакавіка ўсё цвітуць! У якасці падзякі ім я ўмацаваў іх тэлевізійнай антэнай.

14 кастрычніка 1987 году. Адбыўся т. зв. арганізацыйны пленум ЦК КП Бела­русі. Яго склікалі тэрмінова, каб выбраць другога сакратара Цэка.

Генадзь Барташэвіч, які займаў гэтую пасаду, адкліканы ў Маскву і будзе прызначаны Надзвычайным і паўнамоцным паслом СССР у КНДР. Пакуль будзе апублікаваны ўказ пра гэту яго ганаровую ссылку, яго там некаторы час сяму-таму павучаць. У прыватнасці таму, як палачкамі есці рыс і як кланяцца “Светламу Сонцу Нацыі, Мудраму Бацьку, Цярпліваму Настаўніку, Самаму Паважанаму і Любімаму Правадыру Кім Ір Сену”.

З Барташэвічам сыгралі нядобры жарт. Яму прапаноўвалі такую пасаду ў Фінляндыі, а ён кінуўся ў амбіцыю, мабыць, хацеў у Крэмль. Тут яму і падкінулі гэты канцлагер, праўда, сацыялістычны і нават называецца “народна-дэмакратычны”.

У нечым, нават ува многім, лёс папярэднікаў Г. Барташэвіча нагадвае ягоны лёс: Аляксандр Аксёнаў з другога сакратара ЦК КПБ трапіў спярша прэм’ер-міністрам БССР, а адтуль – у такую ж ссылку, толькі ў Польшчу. Шлях апошняга дакладна паўтарыў Уладзімір Бровікаў, якога Барташэвіч мяняў у ЦК КПБ. Цяпер можам сказаць, што “ранг” пасла ў Польшчы прыбраў вагі: Бровікава там будзе мяняць зноў беларус, але ж ужо не “Прэм’ер”, а… “Прэзідэнт”, пяцідзесяцігадовы Георгій Таразевіч, дарэчы, самы таленавіты з цяперашніх беларускіх кіраўнікоў.За гэта і дамогся яму Яфрэм Сакалоў ссылкі.

Добра жывецца беларускім намеснікам: як толькі хто з найбліжэйшага яго акружэння перастане зазіраць яму ў рот, на ляту ловячы кожнае яго слова, тут такому “смеламу” і засвяціла Польшча.

Перад усімі названымі тут пасламі паняволі там пабываў будучы самазабойца Станіслаў Пілатовіч. Праўда, яго турнуў туды П. Машэраў з пасады свайго ідэалагічнага сакратара.

О колькі і цяпер з таго дома і з параднённых з ім дамоў такіх “дыпламатаў” таксама ў іншых краінах.

Аднак я моцна адхіліўся ад галоўнага. А галоўнае тут палягае якраз не ў тым, каго Паўночная Карэя ці Польшча атрымае ад СССР паслом, а ў тым, каго Беларусь атрымае, скажам, тым жа самым другім сакратаром. Дагэтуль, з нейкага часу заўсёды быў ім беларус. Цяпер жа, пры Гарбачоўскіх рэформах, спатрэбіўся… рускі. Ім стаў Николай Стефанович Игрунов – намеснік загадчыка аддзелу аргпартработы ЦК КПСС (!).

Робячы такія непажаданыя нацыянальныя змены ў галоўным органе “рэс­публікі”, Гарбачоў нават вырашыў нікога ад сябе не пасылаць, каб тут растлумачыць свой “ход”, дый прадставіць сваю кадру.

Значыць, цяпер з пяці сакратароў ЦК КПБ ужо непасрэдна рускіх двое – гэты і “прамыславік” Ляпёшкін. Цяпер возьмем першага, Сакалова: ён, магчыма, пішацца беларус, аднак гэта рускі з зацятай стараверскай закваскаю. Астатнія двое – русіфіцыраваныя “беларусы”.

Такога

ахаўскага становішча бадай што больш у ніводнай “рэспубліцы” няма.

15 кастрычніка 1987 году. Тэлемост “Крэмль – Капітолій”, з савецкага боку В. Загладзін, І. Лапцеў. З амерыканскага – Д. Мойнікен, С. Хойер.

Цяжка даводзіцца вучыцца дэмакратыі! Столькі “накладак”, столькі няўпэў­ненасці ў сабе, а таму і злосці. Але ж нічога, “таварышы”, вучыцеся весці палеміку адкрыта!

10 лістапада 1987 году. Антырэлігійная прапаганда апошнім часам узмацнілася. Займацца ёю партыйныя органы прымушаюць не толькі розныя грамадскія ўстановы. Зноў, як у самыя цемрашальна-рэпрэсіўныя гады, за гэтую справу ўзяліся ўсякія дзяржаўныя інстытуты. Вось адзін з іх – Усесаюзны навукова-даследчы інстытут медыцынскіх праблем фармавання здаровага ладу жыцця насельніцтва.

Гэта – установа Міністэрства аховы здароўя СССР. На першы погляд, здаецца, ёсць чым заняцца таму інстытуту. Але ж не! Свае балючыя “медыцынскія праблемы” ён убачыў… у рэлігіі. Так-так, у рэлігіі.

Гэтымі днямі той маскоўскі “інстытут” разам з малюсенькім буклетам “Это надо знать о СПИДе” (Л-77688) распаўсюджвае спецыяльную насценную выстаўку “Религия вредит здоровью” (Л-77196)! Якое блюзнерства! Якая паралель!

Што ўяўляе сабою гэтая брудная мазня нейкага Тараса Кавальчука? Гэта шэсць выцягнутых вертыкальна кардонаў-шчытоў прыкладна 30х60 см. На кожным з іх наклеена лістоўка агіднага зместу. Зроблена нават спроба па-мастацку аформіць гэтае паскудства. Па-першае, усё “напісана” і “намалявана” нібыта ўсярэдзіне хрысціянскага храма. Гэтае падабенства прыдае закругленне лістовак зверху, накшталт скляпення.

Цэнтральнае месца першага шчыта займае блюзнерская выява мадонны з дзіцём. Гэта святы абраз, ікона. Ніжэй – чорная бутэлька з палоскаю-рэцэптам: “Святая вода”. Стаіць і шклянка. Гэта лекі хвораму дзіцяці, якое тут ляжыць пад коўдраю.

Тэкст – пад скляпеннем. Сярод іншага там можна прачытаць і такое:

“Молитвы изнуряют человека, а выполнение обрядов часто противоречит правилам гигиены и наносит вред здоровью”.

Калі тут абраз не надта вялікі, дык на 2-м кардоне ён ужо заняў асноўную яго плошчу – сантыметраў 30 у вышыню. Адзін рог абраза зацалованы. Яго і цяпер цалуе карыкатурнага выгляду жанчына з запаленаю свечкаю ў левай руцэ. Вядома, тэкст – пра распаўсюджванне праз рэлігійныя абрады інфекцыйных захворванняў, у т. л. і туберкулёзу.

Трэці шчыт – рэлігійныя фанатыкі. З тэксту даведваемся пра “дарогу да неўрозаў і іншых парушэнняў здароўя”.

Тэкст на чарговай лістоўцы папярэджвае, што “приобщение детей к религии и выполнению религиозных обрядов нарушает нормальное психическое и физическое развитие ребёнка”. А на малюнку – вялізны падсвечнік з запаленымі свечкамі і “жанчына” накшталт бабы-ягі моцна прыгінае да зямлі галаву хлопчыка-падлетка.

Многія рэлігійныя святы, чытаем на 5-м кардоне, суправаджаюцца масавым п’янствам, што вядзе да нешчаслівых выпадкаў і хваробаў. На малюнку – п’янае застолле, над гулякамі – ікона з лампадкай перад ёю.

Апошні брэх – супраць хрышчэння дзіцяці. Бо гэта, маўляў, выклікае і гнайнічковыя, і прастудныя захворванні. І малюнак адпавядае тэксту.

Усё гэта толькі што выйшла з друкарні “Чертановская” Масгарвыканкама. Сапраўды, бязбожнае гатуецца ў д’ябальскіх катлах!

14 лістапада 1987 году. Сёння надта многа трэба прачытаць перыёдыкі. Да звычайнай нормы дабаўляецца агромністы пераказ крамлёўскай калатнечы ў сувязі з выгнаннем адтуль і адусюль Барыса Ельцына.

Гэта сімптом трывожны, падобна на згортванне галоснасці і дэмакратыі. Значыць, няўпэўнена сябе адчувае там М. С. Гарбачоў. Раз дазволіў Лігачову з’есці аднаго з найвялікшых перабудоўчшыкаў.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6