Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

І ў гарадскім, і ў раённым аддзелах народнай асветы вырашыць пытання не хочуць, пасылаюць з адной школы ў другую.

Чым ўсё-такі скончыцца гэтая не зусім паэтычная эпапея беларускага паэта?

9 жніўня 1987 году. Недзе ў першай палове сакавіка М.М. пасадзіла незвычайную кветку. Гэта быў гваздзік з прэзентаванага мне Сакратарыятам СП букета да майго 60-годдзя. Калі букет сваё адстаяў, М.М., прыбіраючы яго, заўважыла, што адна расліна пусціла моцныя карэнні і сама зялёная, кусцістая. Гаспадыня адшчыкнула адзін флянсік і ўваткнула яго ў вазон. Парастак не разгубіўся ў новых умовах, ён хутка пайшоў у рост і ў сваю чаргу пачаў добра кусціцца, вымахаў угору аж на 75 см і нават шчодра абсыпаўся пупышкамі, ад якіх трэба было яго часткова

вызваляць. І вось цэнтральны бутон распусціўся ў вялікую прыгожую ружовую кветку. Сёння-заўтра раскрыюцца яшчэ два бутоны.

Надоўга зацягнуўся мой юбілей! 29 ліпеня павіншавала “Литературная газета”, у палове жніўня зноў расцвітаюць гваздзікі, падораныя 4 сакавіка! Толькі вось Галя заўважыла, што юбілейныя “саюзпісьменніцкія” гваздзікі былі чырвоныя. Аднак у нашай хаце яны “пасаромеліся” свяціць гэтым колерам…

10 жніўня 1987 году. Сёння здаў у выдавецтва добрую нізку твораў Войцеха Жукроўскага. На працягу мінулага месяца пераклаў цудоўную невялічкую яго аповесць “Лёшка” і дзве навелкі – “Уваскрэслы Лазар” і “Прыяцель з Люлічанга”. Гэта ўсё мяркуецца надрукаваць у альманаху “Далягляды” у наступным годзе.

Прынялі рукапіс Барыс Сачанка і Васіль Сёмуха. Рэдактарам будзе Васіль. “Папярэдні свой прысуд вынесу паслязаўтра, у сераду”, – сказаў Васіль. Такія паскораныя тэмпы мяне задавальняюць. Паспець можна рэдактару і якасна прачытаць. Усё-такі амаль тры дні. Аб’ём рукапісу таксама “амаль тры” аркушы. А Васіль, я ведаю, можа хутка і старанна рабіць.

12 жніўня 1987 году. Васіль Сёмуха адобрыў сёння майго Жукроўскага не толькі “папярэдне”, як казаў, але ж і канчаткова. Ён даволі ўважліва вычытаў рукапіс, бо нарабіў трапных заўвагаў, выправіў адну цікавую памылку перакладчыка. Працаваў, відаць, не толькі маючы перад сабою польскія тэксты твораў (ён іх браў у мяне), але ж не ленаваўся зазіраць у добры слоўнік польскай мовы. Каб падлавіць перакладчыка. І падлавіў! Вопытны рэдактар і дарадчык. Калі яны, гэтыя рэдактары, і патрэбны, дык толькі такія – адукаваныя, шмат’языкія.

У Доме Літаратара сустрэўся з Іванам Чыгрынавым. Мы даўно не бачыліся і таму былі абодва радыя гэтаму спатканню. Усё-такі так доўга жылі ў адным доме, у адной школе вучылі дзяцей сваіх. Я ведаю Іванавы банапартызм і ўжо даўно паблажліва да яго стаўлюся. Праўда, мы ледзь не на ўсе існуючыя блізкія нам праблемы глядзім зусім іншымі вачыма. Вядома, ён сваімі, я сваімі. Але ж і ацэнкі нашы адных і тых самых з’яваў, падзеяў, людзей вельмі часта супрацьлеглыя.

Вось, напрыклад, высветлілася сёння: ён рэзка адмоўна ставіцца да Адама Мальдзіса і яго дзейнасці літаратуразнаўцы. Я вельмі паважаю гэтага выдатнага навукоўца, мілага чалавека. І зусім незразумелая мне чыгрынаўская нянавісць да нябожчыка Караткевіча. Ён абражаў яго як чалавека, не раз падкрэсліваў яго “мізэрнасць” (!?) літаратурную. Няўжо зайздросціць Валодзевай пасмяротнай славе, што ператварылася ўжо ў культ? Нечакана для мяне Іван Гаўрылавіч пачаў джгаць і У. Дамашэвіча (маўляў, сіянісцкі падпявала), якога я паважаю як прынцыповага, смелага беларускага дзеяча. Перапала, вядома, і Н. Гілевічу... Апошнія дзве антыпатыі я расшыфраваў: Івану зайздросна, што абодва сталі шырока папулярнымі пасля іх публічных выступленняў у абарону беларускае мовы.

Затое Іван знайшоў розум у галаве і сумленнасць у душы Алеся Бажко, чаго я там не бачу і не адчуваю, лічу гэтага чалавека 100%-ным чарнасоценцам. На маю рэпліку, што ён хваліць літаратара-кадэбіста, Іван адпарыраваў: “А ён адкрыта носіць гэтыя пагоны. Горш, калі мы ў некаторых, што іх маюць, не бачым.

І. Чыгрынаў нават не хаваў перада мною сваёй смяртэльнай крыўды на І. І. Антановіча, на Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, якія скінулі яго з сакратарскай пасады. Паглядзеўшы ў шэрае, набрынялае дажджом неба, Іван-“прарок” мовіў: “Я пераканаўся, што не сярод таго народу я нарадзіўся. А хіба ты не думаеш гэтак?” Я зразумеў сэнс пытання: і я таксама павінен крыўдаваць на свой народ,

што не ацаніў і не ўзвялічвае Івана Чыгрынава. Я вярнуўся дадому вельмі ўстрывожаны настроем свайго таварыша. Ён, прама, ва ўпор гледзячы на мяне, сказаў: “Абрыдла мне, Міхал, жыць. Я хачу памерці. Во, каб толькі хутчэй Лену аддаць замуж…”. Я нямала паклаў намаганняў і спрыту, каб рассеяць гэтую яго асуджанасць.

18 жніўня 1987 году. Мікола Шэляговіч сёння звярнуўся да Савелія Паўлава з пытаннем: “Хто наклаў табу на палескамоўныя друкі?” У адказ пачуў прыемнае для сябе: і шматзначнае для гісторыі культуры: “Супакойся, гэтае, як ты кажаш, “табу”, ужо не існуе”.

Вось, калі ласка, чым не адкрытае прызнанне, што і ў перыяд “перабудовы, галоснасці і дэмакратыі” ўсё запраўляецца з аднаго цэнтра. Адным чалавекам! А калі гэты чалавек сталінскай закваскі? А тут менавіта такі ёсць!!?

19 жніўня 1987 году. Магчыма, а лепш нават сказаць “бадай што”, у нашай сям’і такія дні, як сённяшні, даволі частая з’ява. А заўважыў я іх “агульнасць” у вельмі розным толькі сёння. Мне падумалася, што гэта нейкі літаратурна-мемарыяльны дзень.

Ірынка рыхтуе радыёперадачу пра пакуты бацькоў, якія наважыліся аддаць сваіх першакласнікаў у беларускую школу. Трэба ўвекавечыць і на радыёстужцы нашае нацыянальнае жыццё ў першыя часы “перабудовы, галоснасці і дэмакратыі”. Увекавечыць “логіку” тых бюракратаў, хто супраць законных нашых патрабаванняў!

Галька думае над адказам паважанаму ў нашым асяроддзі англійскаму прафесару Макміліну на яго ліст да яе. Сённяшняя стадыя беларуска-ангельскіх (і наадварот) дачыненняў таксама вельмі просіцца ў гісторыю сусветнай культуры. Хіба не цікава будзе некалі пазнаёміцца з цяперашнімі савецкімі ўсё яшчэ трагладытамі, што не дазваляюць і баяцца такіх сувязяў. Але ж Галька пакуль што “не ўвекавечвае” status quo, а шукае нейкую пазітыўную і, вядома, лаяльную форму.

Наша Мама б’ецца над рэцэнзіяй на даволі адыёзную кнігу нейкага масквіча з не менш адыёзным прозвішчам, калі ўлічыць прадмет кнігі. Кніга прысвечаная кухні, ні больш, ні менш, а ўсіх народаў і ўсім стагоддзям. Прозвішча гэтага смелага аўтара – Похлёбкин. “Кніга” адрасуецца не толькі кухаркам і кухарам, але ж і… лінгвістам, журналістам, пісьменнікам, якія, маўляў, ні ў Даля, ні ў навейшых аналагічных і нават больш грунтоўных слоўніках шмат якіх прыведзеных тут словаў і тэрмінаў не знойдуць. Гэты Пахлёбкін яшчэ на стадыі рукапісу лічыць сваю кампеляцыю помнікам сусветнай культуры. Цікава, што скажа наш рэцэнзент – прызнаны аўтарытэт у пытаннях гігіены харчавання?

Я займаўся сёння сапраўднымі помнікамі – тымі, што ставяць памерлым. Няўдалыя захады ўдасканаліць праз т. зв. спецкамбінат надмагілле маёй нябожчыцы цёшчы прывялі мяне на Кальварыйскія могілкі. Тут доўга я хадзіў сярод старых магілаў.

Наведванне гэтага поля вечнага спачыну, могілак, я звычайна пачынаю з магілы беларускага паэта Янкі Лучыны. Гэта зусім недалёка ад касцёлу: не даходзячы да яго метраў пяць, павярнуць ўлева на сцежачку, і тут недзе трэцяй будзе яна.

Першай на рагу дарогі і магістральнай і той сцежкі – магіла нам незнаёмая. За ёю і побач з некалькімі іншымі незнаёмымі – невялічкае “паселішча” Неслухоўскіх. Тут ўсяго пяць магілаў і надмагілляў. Вось яны, калі пачынаць адлік справа, су­праць ходу гадзіннікавай стрэлкі:

1. Амаль у нагах Янкі Лучыны (крышачку правей) вялікі металічны крыж. На яго гранітным пастаменце чытаем: “Њ. P. Lucjan Niesluhouski. Ur. 13 marca 1817 r. Um. 8 lutego 1880 r.”

2. На невялікай шэрай мармуровай пліце, што ляжыць ледзь не на зямлі, надпіс: “Беларускі паэт-дэмакрат Янка Лучына Іван Люцыянавіч Неслухоўскі 6 VII 1851 – 17 VII 1897”. Трэба даведацца, якое надмагілле было тут раней. Мне, напрыклад, больш падабаюцца старыя – і формай, і зместам.

3. Лявей, чым у самых галавах, – вялікі чорны гранітны крыж з эпітафіяй на ім: “Њ. P. Anton Niesluhowski. Zm. 15 Wrzeњma 1895 r. Przyњobџ Krуlewstwo Twoje! B№dџ wola Twoja!”

Поделиться:
Популярные книги

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

"Никто" так не смотрит

Кистяева Марина
Территория любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Никто так не смотрит

Тринадцатый X

NikL
10. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый X

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Инженер Петра Великого 3

Гросов Виктор
3. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 3

Имперский Курьер. Том 2

Бо Вова
2. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 2

Блуждающие огни 5

Панченко Андрей Алексеевич
5. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 5

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0