Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

4. Злева ад Янкі Лучыны, побач з Ім, на масіўным граніце, пастаўленым вертыкальна, добра чытаецца выбіты надпіс: Њ. P. Antonina z Niesluhowskih TREPKA. Ur. 12 czerwca 1855 r. Um. 15 lutego 1879 r.”.

5. Лявей ад магілы Люцыяна, паэтавага бацькі, магіла без усякіх надмагільных знакаў, аблямавана толькі бетоннымі (?) брускамі, што ўтвараюць кветнік.

22 жніўня 1987 году. У святочным, здвоеным нумары “Чырвонай змены”, (цэнзар АТ 02259) у калонцы “На паэтычнай арбіце” змешчаны вершы палескамоўных паэтаў – Міколы Чарняка, Міколы Мінзара, Уладзіміра Гетманчука. Прадмова да іх – Міколы Шэляговіча.

Значыць, С. Паўлаў не маніў – сапраўды “табу” зняў.

А вось сам М. Шэляговіч моцна схібіў. Ён прадмоўку сваю пачаў са словаў: “Зусім нядаўна, у снежні 1985 году, былі надрукаваны першыя ў гісторыі нашай краіны вершы на палескім дыялекце…”. А хіба ж гэта першыя былі ў 1985 годзе. А дзе вершы Франца Савіча, Міколы Янчука і інш.?! Ці ж можна рабіць такія небяспечныя памылкі ў такой важнай і складанай справе?!

Сённяшняя “Літаратура і мастацтва” прысвечана Пімену Панчанку, якому заўтра спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння. Хоць я і выпісваю гэтае выданне, аднак “асноўны” змест яго мне пераказаў па тэлефоне Лёня Зубараў. Па-першае, паведаміў, што там змешчаны мой здымак “з юбілярам і іншымі асобамі” (“М. Дубянецкі, А. Адамовіч, П. Панчанка, В. Быкаў, Н. Гілевіч. 1979 г.”), а па-другое, пахваліўся, што на 16-й старонцы там ён, Л.З., апублікаваў “Тры невядомыя пісьмы Адама Багдановіча”.

Мяняюцца часы! Ці даўно тое было, што і Шэляговіч, і Зубараў былі пад шчыльным кадэбоўскім каўпаком? Што адносна іх падаваліся з таго самага органу каманды “не прымаць!”, “не публікаваць!” і г.д. А цяпер, калі ласка! Прабілі сцяну! Мне прыемна, што ў самыя цяжкія іх часы я быў паслядоўна з імі і нават з-за іх не раз сварыўся з функцыянерамі той страшнай установы.

А мне ў маю паштовую скрынку “ЛіМ” чамусьці не паклалі. Гэта ў іх часам бывае! Да таго ж ранішнія газеты заўсёды носяць а 12-ай гадзіне, а “Вячэрні Мінск” – ажно раніцаю другога дня!

23 жніўня 1987 году. А 3-й гадзіне апоўдні – тэлефонная размова з Янкам Брылём. Ён падзякаваў за “вельмі дарагое сэрцу” ягонаму маё віншаванне яго з юбілеем. Распытваў, як гэта Войцех Жукроўскі праз мяне перадаў прывітанне яму. Пагаварылі пра творы гэтага аўтара і іх беларускія пераклады.

Я. Брыль сказаў, што некалі пераклаў “Прыгоды ў Цюцюрлістане”. Мае ён і кнігу – працяг гэтых “прыгодаў”. Але ж перакладаць яе адмовіўся, бо ў яе там усюды нібыта вельмі небяспечны падтэкст – “Салідарнасць”. Я падумаў, што, можа, пасля таго, што я раблю цяпер з Жукроўскага, узяцца якраз за гэты “працяг” – “На троне ў Блабоне”. Узяцца і зрабіць тыя “падтэксты” рэльефней, чым яны там, у польскай кнізе.

Я дарэчы сказаў, што ён, Брыль, мяне збянтэжыў сваім недакладным перакладам назвы апавядання Жукроўскага “Przebieg” як “Уцёкі”. А што мне цяпер рабіць, пытаю ў яго, з сапраўднымі “Уцёкамі” – “Ucieczk№”? Падбярыце, кажа, другое якое слова” (?!)

Доўга гаварылі пра Міхася Стральцова, пра яго безнадзейны амаль стан здароўя. Цяпер ён пасля трэцяе аперацыі аганізуе, нікога не пазнае.

Я папрасіў Івана Антонавіча трымаць мяне ў курсе гэтага. Хвілінаў якіх праз 15 ён пазваніў і паведаміў сумную вестку: у 15 якраз гадзінаў Міхася Стральцова не стала…

Яшчэ праз некалькі хвілінаў у мяне ў кватэры з’явіўся “алтарык” гэтага Выдатнага Нябожчыка,

акружаны мноствам дарагіх кветак, што дарыліся 20-21 г.м. Галі з нагоды яе чвэрцьстагоддзя.

Вечарам патэлефанавала Лёніна Воля. Сказала, што Лёня ў шоку, ляжыць і плача. Гадзіны праз паўтары прыгнечаны шчырым горам Леанід Дранько-Майсюк прыйшоў да мяне. Ён, вядома, не ведаў пра гэты мой жалобны куточак М. Стральцова, у маім найвялікшым пакоі, што ўзнік у першыя ж хвіліны вялікага смутку. Аднак прыйшоў менавіта сюды. Можа, адчуваў, што трэба ісці сюды. Мы доўга пасядзелі, памаўчалі перад партрэтам і кнігамі Міхасёвымі. Лёня, ні з кім не развітаўшыся, чаго за ім ніколі не заўважалася, паплёўся, нібы п’яны, дахаты. Добра, што ісці яму недалёка.

24 жніўня 1987 году. Пахаванне Міхася Стральцова заўтра. З Дома Літаратараў. Доступ да яго з 15-ці, вынас – а 16-й гадзіне. Могілкі – Паўночныя. Тыя, на якіх і ў мяне ўтварыўся ўжо там “інтэрас”.

Сёння, пэўна, чатыры свае гадзіны патраціў на выпраўленне нечыяй памылкі, зробленай пры афармленні майго заказу на добраўпарадкаванне цешчынай магілы.

Падлічым, колькі ўсяго патрачана часу на гэта (з дарогаю туды і назад):

1. Кансультацыя ў “Спецкамбінаце” і падача заявы – (2.30);

2. Выезд на месца для вызначэння з інжынерам аб’ёму работ – (4.30);

3. Аплата наперад будучых работ і вызначэнне іх тэрміну – (3.00);

4. Выезд згодна з патрабаваннем “Камбіната” і ў вызначаны ім час на месца ў дзень правядзення работ – двое нас, каб пасля выканання імі заказу ўпарадкаваць клумбу і прымагільную тэрыторыю. Чакалі з 10 да 17 гадзінаў. Заказ не выканалі. Майстар сказаў, што інжынер не ўсе работы ўпісаў – (14.00);

5. У гэты ж дзень (19. VІІІ.) з могілак паехаў у “камбінат”, каб зрабіць даплату, у чым яны ж самі вінаваты. Не аформілі. Сказалі, што ім трэба дакумент на законнасць такой даплаты – (2.30);

6. 23. VIIІ. Паездка на могілкі з мэтай праверкі магчымага выканання заказу (такое дапускаў майстар (19. VIII.) – (3.30);

7. 24. VIII. Афармленне “даплаты” і вызначэнне канчатковага тэрміну выканання заказу (28. VIII.) – (4.00).

Такім чынам, на працягу некалькі тыдняў патрачана мною 34 гадзіны, а заказ так і застаўся не выкананы. Пры належнай арганізацыі справы дастаткова было б прыняць заказ па тэлефоне і спісаць з майго рахунку ў ашчаднай касе адпаведную суму за выкананне заказу. А так да гэтых 34 гадзінаў яшчэ ж трэба дабавіць тыя 14 на асіставанне іх работ і ўпарадкаванне тэрыторыі сваімі сіламі (гэта ж таксама яны самі маглі б рабіць!).

Гадзіны – гадзінамі. А колькі нерваў табе ўсё гэта каштуе! Колькі абразлівых і грубых словаў пачуеш за гэты час у свой адрас! Напрыклад, 19. VIII. паказваю на могілках свой талончык, каб узялі на ўлік, што я тут, заадно спытаў, ці аддаць яго ім. Адзін расхрыстаны, непаголены хам выгукнуў: “Дорым яго вам! Пастаўце ў сервант сабе. Ды на віднае месца! Ха-ха-ха”. У гэты ж дзень каля 17-ай гадзіны, знайшоўшы іх нарэшце, пытаю, калі ж дойдзе чарга да майго заказу, бо я тут бегаю за імі з 11-ай гадзіны раніцы. Чую ў адказ ад другога неахайнага, ужо вясёлага, хама: “Хо, насмяшыў: з 11-ці! А я, баця, цягаю ўжо гэтыя каменьчыкі з 8 гадзінаў. Дык што, табе горш ці мне?”

Поделиться:
Популярные книги

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

"Никто" так не смотрит

Кистяева Марина
Территория любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Никто так не смотрит

Тринадцатый X

NikL
10. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый X

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Инженер Петра Великого 3

Гросов Виктор
3. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 3

Имперский Курьер. Том 2

Бо Вова
2. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 2

Блуждающие огни 5

Панченко Андрей Алексеевич
5. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 5

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0