Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

На адвароце тытульнай старонкі стаіць наборам: “Рэцэнзент – Кастусь Цьвірка”. Раней ставілі гэта толькі ў навуковай літаратуры, цяпер ужо і на мастацкай. Гэта так хочуць заканапаціць усе шчыліны, каб ніякая “контра” не пралезла. Гэта дадатковы цэнзар. Раз надрукавалі яго прозьвішча, значыць, будзе чытаць пільна. Перш за ўсё, вядома, “з пункту гледжаньня ідэйна-палітычнага”. Вось і нара­джаюцца цэлымі касякамі такія кнігі, як гэтая “палітыка-паэтычная”. Эпіграф да ўсяе кнігі – палітычнага зьместу. У кожным з трох разьдзелаў мноства палітыкі, палітычнай кан’юнктуры. У самым першым вершыку “небо, небо полыхает от кумача…” Другі верш называецца “Коммунисты”.

Аўтар у ім дэкларуе: “Мы, коммунисты, мы судьбы пророки, Мы нынче звёзд касаемся плечом”.

Ня будзем больш займаць свой час на прагляд усяго зборніка. Ён надзвычай “роўны”…

“Сяргей Грахоўскі. Кніга надзеі. Кніга новых вершаў 1982-1984”. Рэцэнзент С. Гаўрусёў. Цэнзар АТ 05761.

Ёсьць і аўтограф: “Дарагому МФД з даўняю шчыраю павагаю і самымі шчодрымі пажаданьнямі дабра. С. Г. 8 ІІ -85”.

Дзьве кнігі лірыкі Васіля Жуковіча з ягонымі аўтографамі: “Суседства” (1982) і “Цана цішыні” (1985). Цэнзары АТ 07678 і АТ 06648. Ня ведаю, чаму гэтыя сьціплыя кніжачкі сімпатычнага Васіля апынуліся не на сваім месцы, а недзе былі прыткнутыя, нібы часова. “Цану цішыні” я мог бы, праўда, адкласьці з-за аднаго верша – “Мая мама верыла ў бога”. Маладзец, Васіль! Апеўшы матчыну навуку, ён сьмела прызнаўся, што “з гэтым кодэксам рос я, вырас… не расстаўся й да гэтай пары” і перадаў яго свайму сыну:

Грэх – ля гора чужога сьмяяцца,

Грэх – ад поля, ад працы хавацца,

Грэх – птушыныя гнёзды бурыць.

Добрую Вася атрымаў навуку: ён сапраўды паважае людзей, а людзі любяць яго.

Цікава, а хто ў Васілёвых кнігах падстрахоўваў цэнзара ў ролі рэцэнзентаў? Вось яны: Фёдар Яфімаў і Мікола Маляўка.

Дарэчы, у гэтым самым стосіку і кніга Міколы Маляўкі, тая самая “Дар”, пра якую я ўжо пісаў, якую цэнзар АТ 05761 з дапамогай Дзяржкамвыду і аддзелу прапаганды Цэка пакалечыў. “Унтэрцэнзарам”, ці рэцэнзентам яе быў таксама Фёдар Яфімаў. Але, я добра памятаю, што ён блаславіў тое, што выкінула сапраўдная цэнзура.

Чаму ж гэта вялікая кніга Хведара Жычкі “Карэц калодзежнай вады. Вершы і паэмы.” (1983), фактычна выбранае з шасьці папярэдніх кніг, праскочыла без рэцэнзента. І Дзяльцова служба праспала гэты факт, бо мяне не расьпіналі за яго. Ну, што ж, Хведар сваёй вернай службаю заслужыў ужо такога даверу! А, можа, і цэнзара ў яго няма? Усе ж творы ўжо па некалькі разоў праходзілі цэнзуру! Не! Ня тут было… АТ 06619!

А во прыгожая кніга Алеся Звонака “Санеты”. Сімпатычны фармат, як для санетаў – 60х90 1/32. Цьвёрды пераплёт (№7). Шчыры мастак – В. С. Сідарава нават на кожнай старонцы абодвух форзацаў намалявала па віньетцы. Нешта барочна-стылізаванае надрукавана і на пераплётным бумвініле. Апрача віньетак, у кнізе зьмешчана адзінаццаць добра выкананых ілюстрацыяў. Я не люблю лік адзінацаць. Чаму ня дзесяць і не дванаццаць? А можа што-небудзь і з ілюстрацыяў зьняла цэнзура? Алеся Звонака яны яшчэ і дагэтуль баяцца.

Рэцэнзент Фёдар Яфімаў. Цэнзар АТ 04436.

12 жніўня 1985 году (працяг). Выданьні газеты “Голас радзімы”, што зьяўляецца, нікому не сакрэт, органам Камітэту дзяржбясьпекі, ад цэнзуры быццам бы вызваленыя. Перада мною тры такіх кніжачкі і ні на воднай з іх няма гэтага славутага “АТ…”:

“Вацлаў Мацкевіч. Смаўжы адкрываюць Амерыку. Фельетоны. Памфлеты. Менск 1976”.

“Ванкарэм Нікіфаровіч. Усяму сьвету – свой дар. Пераклады твораў беларускай савецкай літаратуры за мяжой. 1973”. У гэтым выданьні кідаецца ў вочы разьдзел “Ва ўмовах класавай барацьбы”. Мяне ня толькі шакіруе сам загаловак гэты, яго гучаньне, яго сэнс, але і наогул зьмест

усяго разьдзелу. Тут замест таго, каб падзякаваць замежным прапагандыстам – перакладчыкам, укладальнікам, выдаўцам, вучоным і інш. – беларускай літаратуры, кадэбэ вуснамі аўтара і сваёй газеткі абвінавачваюць іх. Яны, быццам бы робяць гэта “вельмі тэндэнцыйна, несумленна, скажаючы сэнс і ідэйную накіраванасьць многіх выдатных твораў, даючы ім адвольнае тлумачэньне”.

Каб чытач паверыў, яму гэты тэзіс канкрэтызавалі наступным чынам: “Так складаліся і некаторыя анталогіі (Лондан, Брусель), у якіх зробленая спроба пазнаёміць чытачоў з творамі беларускай літаратуры”. Усыпалі тут італьянскаму філолагу Дж. Месіні за яго манаграфію “Беларуская літаратура” (1952г.), нейкай Ш.Шмітц “за рэцэнзію на аповесьць “Сотнікаў” у газеце “Вельт дэс бухес”, выдаўцам, якія выпусьцілі гэты твор пад “не пазбаўленай тэндэнцыйнасьці” назваю “Пят­ля”.

Аднак няправільна будзе думаць, што такія выданьні сапраўды вызваленыя ад цэнзуры. Яны вельмі пільна і ўважліва чытаюцца, пераправяраюцца, “аргументуюцца” “кампетэнтнымі” асобамі. Вось толькі таўро цэнзара ня ставіцца – саромеюцца замежжа.

Наогул выраз “вызвалены ад цэнзуры” – зусім ня правільны. Ва ўмовах партыйнай дыктатуры ўсё падлягае кантролю. Тыя віды літаратуры, якія “вызвалены” ад “папярэдняга кантролю”, абавязкова пройдуць “наступны кантроль”(па-руску: “последующий контроль”, а той, галоўны – “предварительный контроль”). Пасьля гэтага апошняга нярэдка выданьні экстрэнна зьбіраюцца з кніжных базаў, магазінаў, кіёскаў і… зьнішчаюцца альбо вяртаюцца ў друкарні і там па магчымасьці выпраўляюцца.

“АТ” – не ўсесаюзнае, а толькі “Менскае” цэнзарскае таўро. Кожнае рэгіянальнае падразьдзяленьне Галоўліта мае свае літары. Сярод кніг, што цяпер перада мною, бачу шмат гэтых рэгіёнаў. Кіеў – “БФ”, Днепрапятроўск – “БТ”.

15 жніўня 1985 году. Я ўжо другі дзень на працы. Праглядаю пошту. Анатоль Кузьмічоў просіць заключыць з ім дагавор на выданьне ў 1987 годзе яго рамана “Янот” (33 арк.) – пра антыфашысцкую барацьбу ў Венгрыі і вызваленьне яе Чырвонай Арміяй у 1945 годзе, а таксама выплаціць яму 25% ганарару як аванс.

Аўтар паведамляе, што “кніга атрымала станоўчую рэцэнзію”. У ёй “у адпаведнасьці з рэкамендацыямі КДБ пры СМ БССР аўтарам зроблена неабходная праўка тэксту”.

Цяпер, паведамляе А. Кузьмічоў, рукапіс знаходзіцца на сьпецрэцэнзаваньні.

Я ў сваёй рэзалюцыі зьвярнуўся да сьпецыялістаў выдавецтва з просьбаю вырашыць пытаньне станоўча.

17 жніўня 1985 году. У чацьвер, пазаўчора, Леанід Левановіч зьвярнуў маю увагу на артыкул Анатоля Крываносава “Деловой” или “Нравственный”? Размышления писателя о герое “производственной” прозы”, надрукаваны ў апошняй “Литературной газете” – за 14 жніўня. Сёньня я пацікавіўся рэкамендаваным мне артыкулам. Нармальныя “размышления”. Часам “нестандартныя”, часам нават “вострыя”.

А вось за гэтую думку, выказаную аўтарам з такой усесаюзнай трыбуны, шчырае дзякуй яму:

“А кто из нас не наслышался по редакциям журналов и издательств звучащего безапеляционным приговором для серьезной рукописи словечка “остро”? Существует уже выработанный издательской практикой самый страшный бич не только “производственной” прозы, но и всей нашей литературы, – некий порог дозволенности, смысл которого сводится к формуле “пройдет – не пройдет”, в действительности же ставшей очень удобной формой перестраховки – явления многоликого. Бывает, что и маститого писателя оно заставляет почувствовать холодок гражданской робости.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6