Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

Сёньня ў касьцёле я зьвярнуў увагу на неблагую старую скульптуру з каменю. Гэта фігура сьвятой Барбары. Яе прывезьлі сюды з аднаго разбуранага храма. Пакуль што яна стаіць на падлозе без пастаменту. А пастамент так і просіцца пад яе. Скульптура зайграла б.

Трэба даведацца, хто і калі падарыў касьцёлу абраз айца Кольбэ. Здаецца, у беларускіх касьцёлах больш нідзе яго няма. Я нізка схіляю галаву перад гэтым сапраўды сьвятым Чалавекам! Сваім вялікім подзьвігам ён на вякі праславіў сьвятую сваю Царкву і таксама Чалавека.

Яшчэ да дванаццаці гадзінаў мы былі ўжо гатовыя пусьціцца на вялікую прагулку. Вырашылі пачаць з Марысінага парку. Ад мастка-дамбы пайшлі ўправа. Трапілі на нейкае балотца, а з яго выйшлі прама на гарадскую

вуліцу, а праўдзівей, адразу на дзьве вуліцы – Паркавую і Горкага. Гэта значыць, што мы апынуліся перад домам, які стаіць на рагу гэтых вуліцаў. Перад гэтым домам, на тым месцы, дзе мог бы быць тратуар, прама на грудочку стаіць вялікая, у поўны рост, драўляная фігура нейкага казачнага дзеда. Перад ёю групка людзей – малады сімпатычны мужчына, з абодвух бакоў якога стаяла па дзіцяці і пажылая кабета. Стаяць і глядзяць на старога з кульбаю ў руцэ. Другая рука яго схавана пад паху гэтай. Я спытаў, хто аўтар. Малады сказаў, што ён. Пачаў агледзіны і я. Мы разгаварыліся. Ён у 1976 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Саша Літвінаў, як ён сказаў. Працуе ў Мікашэвічах. Сюды прыехаў да цешчы. Я параіў яму зацікавіць сваім мастацтвам галоўнага ўрача ці гарадскога “культурніка”. Можа, і сам я зраблю што-небудзь у гэтым напрамку. Хоць бы заказалі яму некалькі скульптураў для парку ці санаторыя. Нельга, каб такая дасканалая прыгажосьць падпірала плот чыёйсьці “хаты з краю”.

Мы ведаем, што на вуліцы Горкага, на рагу Азёрнай (№2), тая адзіная ў Нясьвіжы драўляная цэркаўка. Накіраваліся ў яе бок. Царква аказалася адчыненай. Мы зайшлі і трапілі на пачатак казаньня. Я адразу ж зарыентаваўся, што сёньня сьвята Ільлі прарока. Менавіта яму была прысьвечаная пропаведзь. Мы выслухалі яе да канца з вялікім задавальненьнем: Генрык атэставаў сьвяшчэньніка правільна – ён эрудыт. Выйшлі з царквы прыўзьнятымі, прасьветленымі і шчасьлівымі. Добра, што мы выбралі сёньня такі маршрут. Ён узбагаціў нас…

Мы вырашылі вярнуцца ў замак не з яго параднага боку, а з процілеглага яму таго самага Марысінага парку. Пахадзілі па яго вельмі запушчаных алеях, у тым ліку і “Дубовай”, прыблукалі да помніка-абеліска Марысі. На ім яшчэ не зусім зарос мохам глыбока высечаны надпіс: “Marysin”, а ніжэй, пасярэдзіне “1898”. За гэтым прыгожым высокім стройным абеліскам ніхто не глядзіць. Некалі, відаць, прыгожая палянка вакол яго зарасла пустазельлем. Яно лезе і на помнік, прабіваецца праз шчыліны ў п’едэстале, пагражаючы яму разбурэньнем. Нягледзячы, што спозьнімся на абед, усё-такі мы вырашылі з паўгадзінкі папрацаваць менавіта тут. Распрануліся. Пачалі з праполкі яго ад разбураючых граніт (!) імху і пустазельля. Прапалолі ўсе плоскасьці абеліску і масіўнага, зьверху квадратнага, п’едэсталу, адкрылі іх сонечным праменьням, яно павінна спыніць разбурэньне, высушыўшы непатрэбную вільгаць. Зрабілі праполку паляны вакол помніку – прыкладна паласу метровай шырыні і падмялі ўсё самаробнымі венікамі.

Сваё наведаньне легендарнага радавога помніка князёў Радзівілаў мы завяршылі, як і патрабуе добрая беларуская традыцыя. На пастамент мы ўсклалі вялікі прыгожы букет дзікарослых кветак, назьбіраных на даўно зьдзічэлых “нібы-клумбах”, паміж кустоў і зельля.

Стомленыя і задаволеныя мы вярнуліся ў свой “нумар”. Абед заслужылі. У думках за сталом бачу вакол сябе удзячных шматлікіх прадстаўнікоў вялікага некалі, магутнага і выдатнага Роду, што залатымі літарамі ўпісаў сябе ў гісторыю майго народу і яго суседзяў, і не суседзяў.

Дзьве гадзіны мы сёньня прысьвяцілі яшчэ азнаямленьню з паркавым возерам. Узялі гэты раз ня ўвесь вадаём, а яго левую частку. Прайшлі ад дамбы і да самага канца. Гэта каля 2 тысячаў крокаў. Назад прайшлі гэтым самым шляхам (супрацьлеглы бок мы абсьледавалі ўжо раней). Возера трэба ратаваць тэрмінова! Яно імгненна зарастае…

4 жніўня 1985 году. Машын юбілей. Дзень рэкордаў, посьпехаў і іншых добрых справаў у яе гонар.

На

крокамеры 19400! Роўна двое сутак таму (зараз таксама 22 гадзіны 20 хвілінаў) я напісаў, што дасягнуты тады рэкорд 16140 крокаў ня хутка будзе перакрыты. Але ж рэкорд той, дзякаваць Богу, аказаўся нядоўгавечным. Яшчэ да 8 гадзін раніцы на табло майго лічыльніка было 3500 крокаў: пакуль Маша спала я зьбегаў на рынак, каб купіць кветак. Купіў за пяць рублёў цудоўны букет гладыёлусаў, “аздобленых” “елачкаю-павуцінкаю”. Такіх раскошных букетаў было ўсяго толькі два! Аднаму некаму яшчэ пашанцуе. Мая рупівасьць разам з адпаведнымі словамі выклікала і адэкватнае ўражаньне. Абодва мы былі шчасьлівыя. Дзень пачаўся з пазітыўных эмоцыяў.

Пра нашае сьвята ў санаторыі ніхто ня ведаў. Звычайна ў такіх выпадках нейкая “афіцыйная” асоба пад “шквал апладысментаў” апавяшчае за сьняданкам на ўсю сталоўку пра такую падзею, нават пра радавы дзень нараджэньня. Прама тут у столь ляцеў корак з бутэлькі “Савецкага шампанскага”. Цяпер такія салюты ў СССР забароненыя. Мая юбілярка любіць якраз “Савецкае шампанскае”, я таксама ня супраць яго, і тым ня меньш мы ім не салютавалі ні ў сталоўцы, ні ў сваім пакоі – гэта было б кваліфікавана “адпаведнымі органамі” як нашае крымінальнае злачынства (!).

На сыходзе сёньняшняга дня я кажу Гарбачову і Ко шчыры дзякуй за такі новы парадак. Хоць мы з Машаю і не вялікія ахвотнікі да тых самотаў, але ж гадзіну-другую прыемна пасядзелі б у сваім “нумары” за прыгожа накрытым сталом з бутэлькай “Савецкага шампанскага”. Дзякуючы н’ю-крамлёўскім атэістычным эпігонам “маралі”, мы гэты час правялі ў касьцёле (Ведалі б яны і пра такі нечаканы эфект кампаніі!..)!

Прыняць удзел у гэты дзень у ранішняй Імшы мы зьбіраліся даўно. Але ж сёньня мы пайшлі ў касьцёл і другі раз, на дзённую Імшу. Пайшлі ўсёй сям’ёю: павіншаваць маму прыехалі дзеці, і паводле маёй прапановы быў прыняты менавіта такі план сьвяткаваньня.

Другая Імша завяршылася працэсіяй. Уражаньне ў дзяцей ад яе засталося выдатнае. Яна і сапраўды са скідкаю на падсавецкія ўмовы прайшла добра. Забароненыя ж ня толькі вулічныя рэлігійныя працэсіі, але і працэсіі на касьцёльным ці царкоўным дзядзінцы. Дазваляюцца працэсіі толькі ў сярэдзіне храму(!). У Нясьвіжскай і шмат якіх цэрквах і касьцёлах такіх магчымасьцяў зусім няма. Адпадае неабходнасьць у вялікай наменклатуры традыцыйнага “інвентару”!!!

Прыгожае, няветхае аблачэньне ў ксяндза і адзеньне ў міністрантаў і шматлікіх (да дваццаці чалавек!) памочнікаў. З годнасьцю адпавядаюць свайму ганароваму прызначэньню ўсе неабходныя прыстасаваньні да працэсіі – балдахін, харугвы, ліхтары і многае іншае. Цудоўна глядзяцца харугвы з выяваю Маці Боскай Вострабрамскай, Маці Боскай Частахоўскай, Сэрца Ісуса, сьвятога Казіміра. Вельмі прыстойны балдахін. А яшчэ ўчора (дый у папярэднія дні) за балдахін я лічыў чахол ад яго, які кожны раз, наведваючы касьцёл, бачу справа, паміж алтарамі любага мне св. Андрэя Баболі і св. Францішка Асізкага. Не далей, як учора, я падумваў ахвяраваць гэтаму касьцёлу багаты балдахін. Як я яго зрабіў бы, цяжка сказаць, але нейкае выйсьце шукаў бы. А цяпер убачыў, што трывога мая была дарэмная. Абмежаваўся сёньня грашоваю ахвяраю ў дваццаць пяць рублёў. Яна была зробленая ў інтэнцыі Юбіляркі і “дзякуючы” Ёй.

Яшчэ з часу нашай сумеснай паездкі ў Баку (а можа, і значна раней, у Тбілісі (1959 год) Марыя пераканалася, што я не шкадую грошы на храмы. Прытым на храмы ўсіх рэлігіяў, з якімі мы маем дачыненьні. Тады ў Азербайджане я адносна вялікую ахвяру ўнёс на галоўную мусульманскую мячэць у СССР. Праз некаторы час я прызвычаіўся да таго, што гэтую місію, калі мы разам, выконвае Марыя – звычайна ж у яе “сямейная каса”. Днямі пасьля маёй прапановы ўнесьці ахвяры ў Нясьвіжскія храмы, я даведаўся, што “ўжо ўнесены “срэбрам” у скарбонкі і касьцёлу і царквы”. (Серабром мы называем “белую” разьменную манету.) Я ня мог абмежавацца тымі “klejnotami”.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6