Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

Перагаварыў з Жанай Сьцяпанаўнай Шалянок. Усё стала на свае месцы. Яна валодае такім дарам прыводзіць у сістэму нечыя хаатычныя ўяўленьні пра што б там ні было. Вельмі каштоўны сьпецыяліст!

Бадай што найбольшае шчасьце меў ад ліста Галечкі. Яна напісала яго ў Планерскім 18.09. Менск атрымаў праз тры дні. Ну а я – яшчэ праз адзін. Відаць, з Ірынкаю ў іх была дамоўленасьць пра нейкія “зразумелыя ўсім” шыф­ры-скарачэньні, як напрыклад, “Жыўслаўдзіў”, “Годаразн” (= надвор’е рознае). Бо далей-такі ідзе пра яго: “Сумаваць не дае. Паказвае Крым ва ўсіх іпастасях. Мора – нясьцерпна цудоўнае. Балтыйскай тэмпературы.

Але занадта цывілізавана. Горы – вось гэта стыхія! Прападаю ў гарах: хвароба ўзыходжаньня ў вострай форме. На гэты час у бліжэйшых ваколіцах няма ніводнага “ня ўзятага” мною піка. Рыхтуюся да штурму больш аддаленых вяршыняў. Ногі ня хочуць ужо ісьці на ўзроўні мора. Мой гонар – узыходжаньне на Карадаг (дзякаваць Богу, не адбіўся на маім бюджэце). Сёньня еду глядзець Карадаг з мора.

Даведалася ўсё пра Валошына. Улюбілася. Зьдзейсьніла паломніцтва да высокагорнай магілы.

Цяпер мне здаецца, што няма прыгажэйшай мясьціны за Кактэбель. Зоры – як у планетарыі. Адпачываю душой і целам. Як вы? Пакуль ад вас нічога не атрымала. Усяго самага! Галечка”.

24 верасьня 1985 году. Яшчэ ў бытнасьць Мікіты Хрушчова “начальнікам” СССР, мне расказалі, што нейкая былая цэнзарка Дадзіёмава ў Менскім оперным тэатры прабралася за дазволеную лінію і кінула Хрушчову ліст.

Гэтая гераічная жанчына ўсё жыцьцё змагалася за свае і чужыя правы, але яна дапускала пры гэтым маленькую “памылачку”: яна верыла, што ў цэлым савецкая ўлада справядлівая, што гэта толькі асобныя ліхадзеі псуюць народу настрой.

Невядома, што яна прасіла ў Хрушчова і ці памог ён ёй. Кажуць. Што ягоныя “хлопцы” схапілі тады яе за абедзьве рукі і вывелі з памяшканьня.

А быў у Фаіны Дазіёмавай выпадак сапраўднай схваткі з энкавэдзісцкай зграяй.

Мужам Фаіны Дазіёмавай быў вайсковы дзеяч – начальнік штабоў аб’яднаных школаў (разьмяшчалася там, дзе цяпер Сувораўскае вучылішча). Ягонае прозьвішча было Цёмкін (а можа і Цёпкін?)

Паводле тадышняй моды, ён быў арыштаваны і кінуты ў турму, яе “перасялілі” ў нейкі падвал. Ёй пашанцавала неяк падбегчы да Панамарэнкі і перадаць яму ліст. Выклікалі справу. Разабраліся. Яго абвінавачвалі, што ён рыхтаваў антысавецкае паўстаньне з дапамогаю палякаў.

Выпусьцілі. Варта пацікавіцца ягоным далейшым лёсам.

26 верасьня 1985 году. Чацьвер. Даўно мне надакучае ўжо Марына Якаўлеўна Гурская, каб хутчэй выдаць “том” успамінаў пра яе нябожчыка Ільлю Данілавіча. Мяне зьдзіўляе, што нават некаторыя паважаныя добрыя літаратары праяўлялі клопат пра гэту кнігу. Мне сорамна нават называць іх тут. На мае лёгкія папрокі яны кажуць, што “гэта ж не пра Гурскага, а пра эпоху.”

Вось, нарэшце, гэтая кніга ў маіх руках.

Цёмна-балотнага колеру, прадаўгаватая, 192 старонкі, 8.75 ул.-выд. аркушаў 84х90 1/32. І галоўнае, цешыць маё сэрца і, мабыць, недзе ў магіле Гурскі пабіў у ладкі, што ёсьць і галоўны элемент у кнізе – АТ 12234! Гэта ж яго родная служба, кроў ад крыві, плоць ад плоці. Цудоўны тыраж – 2300: больш яна нікому не спатрэбіцца. А што ж у сярэдзіне? Тое, што пасьпеў ужо прачытаць – жах!

Адкрывае зборнік успамін самага “заслужанага” паплечніка і самага мацёрага прысаветчыка ў літаратуры і культуры – Пятруся Броўкі. Пяць з гакам маразматычных старонак. Аказваецца, гэтае трызьненьне апублікаванае ў 6-м томе Броўкавага збору. Выкінуць! Не пускаць у наступнае

выданьне!

Зусім не абавязковым стаіць і ўспамін Мікалая Аляксеевіча, генерала – “салдат рэвалюцыі”.

А як успрымаць словы гэтага генерала: “…мы шчыра ўдзячныя нашай партыі і савецкай уладзе, што яны выхавалі нас такімі, зрабілі ўсё, каб мы сталі сапраўднымі камуністамі, высокаадукаванымі людзь­мі, пісьменьнікамі, а самае галоўнае – вернымі салдатамі нашай ленінскай партыі”.

Бедны генерал, мабыць, спатрэбілася капейка, і ўзяў гэтае глупства прапусьціў праз “Полымя” – яшчэ ў 1978 годзе. А можа, удава, сімпатычная старэнькая Марыя Якаўлеўна паціху даўно ўжо зьбірала – заказвала такія ўспаміны. І вынік цікавы. Са сьпецпаказальніку, што дадзены ў канцы кнігі пад назваю “заўвагі”, відаць: усяго ўспамінаў надрукавана ў гэтай кнізе трыццаць два (па “зьмесьце” гэта можна прасьцей падлічыць!), з іх шаснаццаць былі “прапушчаныя” праз друк, а другія шаснаццаць суправаджае подпіс: “Напісана для кнігі”. Ну, а тыя першыя ці хоць частка з іх, напісаныя сьпецыяльна да нейкага юбілею.

Кнігу, відаць, цалкам арганізавала ўдава. Не было б яе клопату, не было б ніколі гэтай кнігі – нікому, рашуча нікому непатрэбнай. Сама ж Марыя Якаўлеўна яшчэ і прасіла тых, хто ня ўмее пісаць па-беларуску: “Вы толькі адно напішыце, а я перакладу на беларускую мову”. Можа, і тэмы раздала, каб ня надта былі адны паўторы. Яна кемлівая.

Пераклала М. Я. Гурская ўспаміны такіх, як: М. І. Аляксееў; З. І. Азгур; М.М. Жарко; А. Х. Асіпенка; А. Я. Міронаў; Н. А. Сукат; Я. І. Садоўскі. Можа, калі-небудзь я і вярнуся да гэтай кнігі.

27 верасьня 1985 году. У палату 303, паверхам ніжэй, сёньня прывезьлі зноў Льва Салаўя. Пра гэта мне паведаміла яго жонка Клара Яфімаўна.

Быў Лёня Дранько-Майсюк. Разьвітаўся перад ад’ездам аж на цэлы тыдзень (!) у саўгас “Доктаравічы”. З ім яшчэ едзе і Саша Дрозд. Цудоўны хлопец, але ж яму там заўсёды не шанцуе. Я ўжо прасіў сваіх грамадскіх дзеячаў, каб не пасылалі яго, але яны мне задалі сакраментальнае пытаньне: “А каго пасылаць?” Я не адказаў на яго.

Лёнева Воля з Васільком цяпер у Маскве, у бабкі. Да гэтай “бабкі” зьявілася раптам справа ў маёй Марыі. Лёня натхняе на тэлефонны званок. Але мая ніколі на гэта не ідзе “сходу”.

28 верасьня 1985 году. Субота. Страшэнна кепска сябе адчуваю. Зусім адчуваньне ня тое, калі цягнешся за нітрагліцэрынкаю. У мяне адразу чулася, што гэтай таблетачкі ці вельмі-вельмі будзе мала, ці яна зусім не паможа.

Віктар Дзьмітрыевіч убачыў мае мучэньні з самае раніцы і скамандаваў узяць пад язык сустак і 2-3 нітрагліцэрынкі. Сустак фортэ ўзяў і 2 нітрагліцэрынкі – 3 пабаяўся.

Ён жа, Віктар Дзьмітрыевіч, прасігналіў і на пост. Сёньня ж выхадны дзень. Аднак урач “явілася” неадкладна – Вольга Казіміраўна Доўгань.

Ціск быў вельмі высокі – мне нават і не сказалі які. Пульс ня ведаю таксама (хоць, думаю, ён нармальны)

Пачалі калоць… Апрача гэтага трэба захоўваць строгі пасьцельны рэжым №1, а сёньня толькі ляжаць.

Вельмі крыўдна, што такі рэдкасны стан у мяне, а вакол мяне нікога з родных няма – Марыя паехала з начоўкаю “на дачу”, Галя – на Каўказе, Ірынка – на практыцы. Лёня ўчора паехаў у саўгас, Алесь быў тыдзень таму назад, цяпер ня будзе. Уся надзея на Колю. Гэты, дзякаваць Богу, можа ў любы час прыбегчы.

Поделиться:
Популярные книги

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Восьмой Том. Эвольвер II этапа

Раздоров Николай
14. Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Восьмой Том. Эвольвер II этапа

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Большие Песцовые радости

Видум Инди
8. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.25
рейтинг книги
Большие Песцовые радости

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Тринадцатый X

NikL
10. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый X