Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

Усё абышлося добра. Прытомнасьці я ня страціў, чаго вельмі баяўся; нават не было галаўнога болю.

Адразу ж, можа, нават у тую самую вену, з якой спускалі кроў, мне загналі новую іголку, толькі ўжо не ў прадплечча, а ў кісьць рукі. Замест сцэджанай чырвонай натуральнай вадкасьці жыцьця ў мае вены пайшла бясколерная празрыстая штучная вадкасьць – рэаполіглюкін.

Кровапусканьне адбылося “ў рытме струменю”, а ўліваньне – кропелькамі ў рытме 56 кропель у мінуту. Праз дзьве з паловаю гадзіны ўся комплексная – двуадзіная – аперацыя была пасьпяхова завершаная. Я быў задаволены, што застаўся ў адносна добрым настроі, мае лекары былі задаволеныя сабою і мною.

Пасьля

палудня мяне наведалі Жонка і Дачка – кожная самастойна. Не дамаўляючыся паміж сабою, абедзьве прынесьлі па плітцы шакаладу. Рознага. Марыя недзе купіла невядомы мне дагэтуль шакалад “Улыбка” Ленінградсскай кандытарскай фабрыкі №3 імя Н. К. Крупскай. Упершыню, мабыць, маю магчымасьць прачытаць увесь тэкст на манжэтцы-абгортцы, разгледзець яе афарм­леньне. Так, імя вытворцы ведаю.А з чаго зроблены гэты ласунак? “Шакалад прыгатаваны, – чытаю, – з цукру, какавы-бабоў, цёртага арэха і соевай мукі з дабаўленьнем сьпірту. Араматызаваны каньячнай эсенцыяй”. Ніжэй зьлева – таварны, верагодна, знак – у невялічкім, менш аднаго сантыметра ў дыяметры, кольцы профіль контурны вавёркі з арэхам у лапцы. А ў самым куточку пад ёю – тры радочкі найбольш абагуленых і, можа, самых важных зьвестак: “Нетта 130 грамаў. Цана 1р. 95к. ГОСТ (Дзяржаўны стандарт – М. Д.) 6534-69”. Кляйма цэнзара няма, хоць у правым радочку стаіць нейкая “сігнатурка” – ЛКЦП. Можа, умоўны знак друкарні, а можа, і пад такой лічынаю хаваецца цэнзура. Яна ж і такія рэчы “заклікана” правяраць – ня толькі тэкст і тыя ружачкі-незабудачкі.

13 верасьня 1985 году. Учора пад вечар ціск упаў да 120/80, а сёньня з раніцы – зноў “стабільны” – 140/90. Правёў няўдалы эксьперымент падчас сьнеданьня: у каву з малаком паклаў добрае кольца апельсіна, і атрыманы напітак давялося выліць – малако ў шклянцы “згарнулася” імгненна. Ня ведаю чаму: не павінна б згарнуцца.

Сёньня таксама паляжаў дзьве гадзіны пад кропельніцаю. Добра, што хоць можна чытаць. Прачытаў цэлую “Літгазетаўскую” старонку з матэрыяламі ў надзённай мне рубрыцы “Сучасная медыцына: рэальнасьць і прымхі” – “Жывая” вада і “мёртвая” – што за сенсацыяй?” Кожны з двух матэрыялаў рубрыкі, апрача, натуральна, загалоўкаў, маюць яшчэ і свае “рубрыкі”. Першая – “Думка журналіста”. Маецца на ўвазе аўтар артыкулу “На гребне молвы” Е. Навагрудскі. Другая – “Каментарый сьпецыяліста”. У ролі “сьпецыяліста” выступіў тут доктар медыцынскіх навук В. Ляпахін з артыкулам “Шклянка з казак”.

Абодва артыкулы аб’ядноўвае адно – “невразумительность”, як кажуць рускія. Але нічога, усё-такі хоць нейкую інфармацыю атрымаў.

Затое багатую інфармацыю пачэрпнуў пасьля, ад сваіх дарагіх наведвальнікаў – Марыі, Галі К. (сястра жонкі Марыі Дубянецкай – рэд.), Міколы.

Мяне не шакіруе “Литературная газета”, прынамсі не заўсёды і ня ўся. Там, як правіла, кожны раз можна нешта знайсьці. Але ж я адразу адкінуў яе прэч, калі ўбачыў у Колевых руках “Ніву”, нашую “замежную” беластоцкую гаротніцу, “беларускі грамадска-культурны тыднёвік” як значыцца ў “шпігелі” кожнага яе нумару.

Коля так паважна ўручыў мне цэлую падшыўку яе – з №15 (1509) за 14 красавіка па №27 (1521) за 7 ліпеня гэтага году. Ледзь ня тры месяцы! Гэтая ж газета цяпер у нас таксама забароненая. Яе таксама варта ўключыць у мой Зборнік (“Нашу ніву” і яе сучасьніц – абавязкова!). А там жа, за той мяжою, паўмільёна беларусаў. Прыкладна палова з іх кампактна і спрадвеку жывуць на Беласточчыне, дзе і выдаецца “Ніва”.

Як балюча мы адчуваем гэтую мяжу! І мы ніколі ня зьмірымся з ёю! Але што цяпер скажам Леніну, які, не пытаючы нас,

аддаў ледзь не палову нашай Беларусі палякам? А што цяпер узяць “з вернага прадаўжальніка яго справы” ката Сталіна, які таксама за кошт Беларусі абцяпваў свае “пераможныя” брудныя справы?

Божа, як нам гэта баліць!

Вось першы нумар з гэтай падшыўкі. Велікодны. Адна трэць “фасаднай” старонкі займае сімпатычная падробка пад дзіцячы малюнак – усьміхнёнае велікоднае яйка. Над ім віншаваньне: “Вясёлых сьвят!” Пад ім: “Лёнік”, маўляў, аўтар. Далей – вялікі ўрывак з паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа “Вялікдзень”.

“Ого! Жывуць жа людзі”, – думаю з захапленьнем. У нас уся гэтая старонка паляцела б у цэнзарскі кош з лямантам: “Што за яйка! Што за сьвята! Што за ўрывак выбралі ў Коласа! Наскрозь рэлігія! Не маглі знайсьці нешта нейтральнае!”

Пра Вялікдзень яшчэ нямала ёсьць на іншых старонках. Вось у рубрыцы “з народнай абраднасьці” сімпатычны мне “іхні” паэт і журналіст Міхась Шаховіч даў добрую карэспандэнцыю, якую так і назваў “Вялікдзень”. Побач, на адну чацьвёртую старонкі, – сучасная народная разьба па дрэву “Ісус Хрыстос уязджае ў Іерусалім”.

У газеце маецца дадатак для дзяцей “Зорка”. Які празрысты намёк на бацькоў газеты і іх шэфаў! У ім таксама акцэнт зроблены на гэтым цудоўным хрысьціянскім сьвяце. На першай старонцы “дадатку” – рэдакцыя шчыра зычыць сваім маленькім чытачам “вясёлых і здаровых сьвятаў і шмат-шмат каляровых пісанак і маляванак”. Пажаданьне гэтае зьмешчанае пад вялікім яйкам, з нанесенымі на ім контурамі кветак, арнаменту і слова “Зорка”. Дзецям прапануецца “прыгожа расфарбаваць гэтае велікоднае яйка”.

На другой, апошняй дзіцячай старонцы таксама, ледзь не на чвэрць яе, – цудоўны россып прыгожых контураў пісанак-маляванак (Дзякуй мастаку газеты за іх!), бярозавых пупышак і лісьцікаў. І зноў запрашэньне да “самастойнай” творчасьці: “Размалюй карцінку каляровымі алоўкамі”.

Мне часта шкада тых хлопцаў, якія робяць гэтую газету і наогул беларускую справу ў Польшчы. З некаторымі я знаёмы асабіста. Большасьці, мабыць, ня ведаю. Але ж ведаю, што ім вельмі цяжка: кадраў мала, база слабая, “гаспадары!” – палякі, мякка кажучы, не заахвочваюць іх “do jakiejs odrebnej dzialalnosci”.

Але ж я часта і… зайздрошчу гэтым бедалагам! Сьмешна нават сказаць: у Польшчы, дзе крута гаспадараць генералы і палкоўнікі, палітычных свабодаў непараўнальна больш, чым у гэтым (устрымаюся ад эмацыянальных тэрмінаў, што расьпіраюць маю галаву і сэрца) ЭСЭСЭСЭРы!

Ды за такі нумар, скажам “нашай” “Звязды”, “Советской Белоруссии”, “ЛіМа” рэдактара падвялі б пад інфаркт, а ўвесь выпуск – пад нож. Гэта, калі правароніў цэнзар на “папярэднім кантролі”. А калі цэнзар “на месцы”, “бдит”, дык далей яго стала такія матэрыялы і не пайшлі б. Не, крыху я не дакладны: не пайшлі б у нумар, да чытача, затое пайшлі б у ЦЭКа – туды, дзе катуюць і расьпінаюць журналістаў і выдаўцоў, да Савелія Паўлава (яго кандыдатура пастаўленая ўжо на прыём у члены Саюзу пісьменьнікаў!).

Так мяне захапіла (і ўсхвалявала!) велікодная тэма ў “Ніве”, што ледзь не забыў, з чаго я хацеў рабіць яе агляд.

Значыць, балючая тэма разьяднаньня народу.

Уся трэцяя старонка “заўчасна” знаёмага ўжо нам нумару, апрача адной, правай, калонкі, прысьвечаная Вялікаму сыну беларускага народу Сымону Рак-Міхайлоўскаму. Якраз прыпалі сотыя яго ўгодкі. Зьмешчаны добры артыкул добрага пісьменьніка-патрыёта Сакрата Яновіча, а таксама фотапартрэт Выдатнага Чалавека (1924 г.) і фатаграфія сучаснай вуліцы ў вёсцы Максімаўка, дзе Ён нарадзіўся.

Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Эволюционер из трущоб. Том 8

Панарин Антон
8. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 8

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Ассимиляция

Демидов Джон
4. Система компиляции
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ассимиляция

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Настроение – Песец

Видум Инди
7. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Настроение – Песец

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я