Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

Бедалага хутка пасля гэтага пісьмова звязалася з Мальцінскім, каб удакладніць важныя для яе звесткі, аднак Хаім Iзмайлавіч катэгарычна ёй не адказаў. Не захацеў адказваць, - як сам прызнаўся Плашчынскай. “Следапыт” Iрынка збіраецца нешта рабіць і ў гэтай справе.

Сярод фынчыных трафеяў бачу праспект “Белорусский поэт Язэп Пуща в нашем крае”, г. Муром, 1982 г.”. Аздоблены вялікім партрэтам, над ім рубрыка “К 60-летию СССР”. У выхадных звестках: Ж08606, Т. 500, Муромская гор. Типография”. Выдаў “Презид. Мур. райорг-и общ-ва книголюбов и Ценра- лиз. библиотеч. система Муром. р-на». У праспекце яшчэ фотаздымкі сям’і Плашчынскіх і

вокладак трох кніг Я. Пушчы. Аўтар тэксту В. Богатов цёпла расказвае аб нашым пісьменніку як аб дырэктару Чаадаеўскай СШ, пра яго “безрадостное детство”: “жил впроголодь, ходил в обносках, пас скот, работал в поле”. “Если бы не грянула В. О. революция и не открыла перед такими, как он, широкие двери в светлую жизнь”, так і надалей гібеў бы Язэп. Ёсць пра тое, як ён вучыўся ў “великого русского поэта Сергея Есенина”. Няма толькі таго, як ён трапіў у гэты край! Няма ні слоўца, ні намёку! Во, як навучыла савецкая родная дзяржава пісаць праўду, усю праўду і толькі праўду!

26 чэрвеня 1987 году. Нізка паэтычных твораў Алеся Разанава, што апуб- лікавана сёння ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” - знамянальная падзея ў гісторыі беларускай літаратуры і ў першую чаргу паэзіі. Гэта свята нашай паэзіі, свята суветнай літаратуры.

Гэтыя творы сведчаць пра нараджэнне вялікага чалавечага паэта, паэта- прарока. Аднак гэта здарылася не раптоўна, не проста сёння. Ва ўсіх Але- севых кнігах можна знайсці пасевы генія. Цяпер яны прараслі, закаласавалі. Закаласаваліся “Палётам стралы”, “Сынамі Iова”, “Кратамі”, “Дзічкаю” “Выйсцем у бязвыйсці”, “Відушчым каменем”.

Ёсць, вядома, свая гісторыя ў кожнага з гэтых новых твораў. Напрыклад, “Сыны !ова” ўжо даўно “ходзяць” па рэдактарскіх сталах розных выданняў, так і не трапіўшы раней у друк.

Пасля такога ўзлёту нашага духу ўжо нельга больш рыфмаваць баналь- шчыну!

Я не назваў яшчэ адзін твор, што надрукаваны паміж выдатным, эпахальна значным для беларусаў маналогам “Краты” і “Дзічкаю”. Гэта мініяцюра “!ван Гуговіч”, добры сам па сабе празаічны абразок, але ж ён выбіваецца з гэтага святога збору.

Сёння нехта з нашай дружнае чацвёркі да партрэта Алеся Разанава, што даўно ўжо выстаўлены ў нас за шклом кніжнай паліцы, паставіў новы букет кветак. Цяпер сталі тут чырвоныя турэцкія гваздзікі. Дагэтуль былі белыя півоні...

30 чэрвеня 1987 году. З суботы на нядзелю (27-28.06) дзяўчаты з’ездзілі на “Купалле”. Вярнуўшыся, расказвалі дзівосы.

Там быў здзейснены новы патрыятычны подзвіг беларускай моладзі, што намагаецца падтрымліваць фальклорна-этнаграфічныя традыцыі бацькоў. Гэта з аднаго боку.

Быў жа і другі бок, бок афіцыйны, савецкі, які супрацьстаяў магутнай на- роднай плыні.

Першыя былі ўзброеныя кветкамі, рытуальнымі вянкамі. Другія, так ска- заць, этнографы ў цывільным, - фотаапаратамі ў руках, на шыях і грудзях, дыктафонамі за пазухамі і, напэўна, кастэтамі, а можа, і пісталетамі ў кішэнях і падпахамі - на ўсякі выпадак.

Кожнага ўдзельніка, што выходзіў наперад для нейкае дзеі, фатаграфавалі з дзясятка фотаапаратаў, з усіх магчымых і нават маламагчымых бакоў. Вядома, для дасье.

Цяпер на ўсіх гэтых смельчакоў будзе дасье! А на каго ўжо ёсць - папоўніцца новымі звесткамі. Не паслухалі прадстаўнікоў улады, не пакінулі гэтыя самыя Строчыцы.

Перад

уездам жа ў гэтую вёску купальцаў сустракаў “лятучы гарнізон” міліцыі на дзвюх машынах, у поўнай форме. Міліцыя сапраўды ўгаворвала ўсіх, хто пад’язджаў сюды з Мінска і іншых месцаў, “прасілі” вярнуцца назад. Калі гэта не дапамагло, пачалі правакаваць хлопцаў на “парушэнне грамадскага парадку”. Хлопцы не падымалі кідаемыя імі пальчаткі. Тады гэтыя, крыкнуўшы: “Вы еще пожалеете!”, раз’ехаліся. Але на змену ім, як з-пад зямлі, з’явілася процьма тых з фотаапаратамі, дыктафонамі і проста з аднымі толькі вушамі і вачамі, ды, можа, з касетамі.

Купалле ўдалося на славу, хоць і дождж імжыў. Галя свае ўражанні ад яго выказала ў новым вершы, які так і назвала: “Купалле”.

А сёння, паведаміла фынка, недзе ў нейкай афіцыйнай камсамольскай уста- нове будуць аналізаваць і ацэньваць гэтае свята, зыходзячы са сваіх крытэрыяў. Гэтаму “разбору” папярэднічала “прафіліраванне” асобных настальгічных беларусаў у “кампетэнтным” органе. “Прафілявалі” іх з падпіскай “трымаць язык за зубамі”.

Пад “прафілактыку” трапілі тыя, хто падпісваў лісты М. Гарбачову аб ра- таванні беларускасці на Беларусі, хто патрабуе ратаваць Палессе, ратаваць Дзвіну і Падзвінне.

1 ліпеня 1987 году. Такая ўжо наша газета “Вячэрні Мінск”: мы яе атрымліваем не вечарам таго дня, за які яна выходзіць, а пасля дванаццатае гадзіны наступнага дня. І ўсё-такі мы яе выпісваем і чытаем. Хоць са спазненнем, а нейкая ўсе-такі “гарадская” інфармацыя ў ёй ёсць. І часам нават праўдзівая!

Вось у мяне ў руках “свежая”, учарашняя “Вячорка” (АТО 3295). “Калі будзе гарачая вада?” – пытаецца яна “вуснамі” свайго ўсяведнага Антона Вячоркіна. Аднак з двухсот радкоў тэксту, што прычэплены да гэтага пытання-загалоўка, адказу ніхто не знойдзе ні на пытанні пра тую ваду, што цячэ з кранаў, ні пра тую, што цячэ ў кватэры праз дзіравы дах і столі.

Наконт гэтай апошняй, дажджавой, вады жыхарам дому №160, што на вуліцы Убарэвіча, у ЖЭС №35 Заводскага раёну заўсёды адказваюць: “У нашым ЖЭС такіх дамоў 25. І ўсе адразу адрамантаваць мы не можам”.

Затое ў ЖЭС №58 Ленінскага раёну заўсёды абяцаюць: “Зробім у бліжэйшы час”. Абяцанкі ўсё даюцца, а тазікі вадою ўсё напаўняюцца і напаўняюцца…

Найгорш справы з уключэннем і адключэннем гарачае вады. З масы паве­дам­лен­няў-скаргаў на конт гэтага мне “імпануе” вось такое, якое з’яўляецца тыповым і для майго прыстанку: “19 мая ў нас вывесілі аб’яву аб адключэнні гарачай вады з 2 па 29 чэрвеня. Аднак без усякага папярэджання адключылі ваду ўжо 21 мая. І мы ўпэўнены, што гарачае вады не будзе ўсё лета, як гэта было апошнія 4 гады запар”.

Характэрная рыса гэтага сацыялізму: як толькі нешта сапсавалася, дык гэта ўжо на доўгія гады. А псуецца тут амаль усё і амаль бясконца.

2 ліпеня 1987 году. Вярнуўся Лёня (Леанід Дранько-Майсюк – рэд.) з Польшчы. Вечар правёў у нашай сям’і. Усім нам надзвычай было прыемна з гэтым разумным, сімпатычным, мілым маладым інтэлігентам. Адчуваю, што ён таксама пайшоў ад нас задаволены.

Натую, каб не страціць такую немалаважную звестку, якая прыгадалася мне ця­пер.

У канцы мая “ідэолагі” з ЦК КП Беларусі сфабрыкавалі запіску “наверх” пад прыкладнаю назваю “Аб неадкладных мерах па паляпшэнні кіраўніцтва маладзёжнымі аматарскімі аб’яднаннямі ў рэспубліцы”. Дакумент шматслоўны, каля 8-мі старонак машынапіснага, вядома ж, рускамоўнага тэксту.

Поделиться:
Популярные книги

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Загадки Лисы

Началова Екатерина
3. Дочь Скорпиона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Загадки Лисы

Седьмой Рубеж II

Бор Жорж
2. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж II

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Барон не признает правила

Ренгач Евгений
12. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон не признает правила

"Фантастика 2023-126". Компиляция. Книги 1-22

Руденко Борис Антонович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-126. Компиляция. Книги 1-22

Тигр под елку

Зайцева Мария
4. Наша
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Тигр под елку

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Настроение – Песец

Видум Инди
7. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Настроение – Песец

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Пепел и кровь

Шебалин Дмитрий Васильевич
4. Чужие интересы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пепел и кровь