Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

Гераічнай бывае асоба, народ прынцыпова не-гераічны. Масавы збройны гераізм народа - аксюмарон. Калі б гэтая з’ява існавала папраўдзе, а не была толькі рытарычнай фігурай ідэалагічнага начыння, дык народы ўжо даўно павыбівалі б адзін аднаго ўшчэнт. Масавы гераізм з’ява больш небяспечная, чым адсутнасць гераізма ўвогуле. Кожная праява масавага гераізму павінна разглядацца як сімптом смяртэльнай хваробы, за якой страта народам важнейшага з інстынктаў - інстынкту самазахавання.

Невыпадкова ў мове беларускага народа няма слова, якое акрэслівала б гэтую тэндэнцыю, а кніжнае, з ідэалагічнай лексікі, “герой” у жывым

вымаўленні беларусаў гучыць няйнакш, як іранічна.

Няма слова - няма і з’явы. У лакальным змесце падобнае сцвярджэнне мусіць успрымацца як спрошчанае ці авантурнае. Але калі мы азіраем шырокі гістарычны прасцяг і, вызначыўшы ў ім нейкую натуральна абумоўленую заканамернасць, не можам ёй падшукаць адпаведнага слова ў мове народа, дык ў нас з’яўляюцца сур’ёзныя падставы запытацца: а ці быў хлопчык?

Яшчэ да апошняга падзелу Рэчы Паспалітай, вынішчаная войнамі з Масковіяй, Беларусь была ўжо ў нейкай ступені “акупаваная” Польшчай. А далей пацягнулася эра перманентнай акупацыі: шведы, французы, немцы, палякі, зноў немцы, а на пачатку, у прамежку і потым - расейцы, расейцы, расейцы. Паднявольны стан, стан акупацыі зрабіўся натуральным для беларусаў, і з цягам часу яны прызвычаіліся да чужыннага гнёту, як да ціску атмасферы.

Зноў жа звернем увагу, як факт татальнай залежнасці ад чужаземцаў адбіўся ў мове. Вызначаючы час той ці іншай падзеі, беларусы звычайна кажуць: (гэта было) за палякамі, за немцамі, за саветамі… Мова народа ўжо не ўтрымлівала граматычных катэгорый самастойнага бытавання на сваёй зямлі.

Дык адкуль тады феномен збройнага супраціву апошняй нямецкай акупацыі? З чаго раптам гэтая ідэя апанавала ўсім народам, які даволі абыякава трываў папярэднія прышэсці чужынцаў, хаця б тых жа самых немцаў яшчэ дваццаць год назад?

Адказ лічы навідавоку: мадэль жорсткага супраціву акупацыі была навязаная беларусам Расеяй. Для расейцаў, якія ад захопу польска-беларускімі войскамі Масквы на самым пачатку ХУІІ стагоддзя зведалі толькі паспешлівы “візіт” Напалеона, чужынец са зброяй ў руках сапраўды быў нечым нязвыклым, дысгарманічным, варожым у той апошняй меры, якая вымагала змагання да скону (свайго ці ворага). Тут яшчэ трэба адзначыць, што падобнае стаўленне да акупацыі вынікала не толькі з ментальнасці расейскага чалавека, але і з ягонага ўсведамлення моцы сваёй дзяржавы, якая здольная і мусіць перамагчы кожнага ворага. А з адваротнага боку - з адмаўлення расейскай імперыяй якой-кольвек каштоўнасці за жыццём асобнага чалавека.

Вось гэткае разуменне акупацыі і было “вменено” паноўнай расейскай ментальнасцю пабраным Расеяй народам, і беларускаму таксама. Адсюль і збройны супраціў, адсюль і акцэнт на зніштажэнне ворага, а не на ратаванне чалавека, адсюль - “перамога альбо смерць”.

Аднак тое, што для Расеі было Вялікай Айчыннай вайной, для нас - самазніштажэннем. Інспіраваная “Масквой” партызанка з аднаго боку правакавала немцаў на дадатковую, “пазапланавую” жорсткасць, а з другога, што, можа, яшчэ горш, саміх беларусаў да ненатуральнага ім, непатрэбнага і ўрэшце згубнага змагання з акупацыяй.

Здаецца і па-сёння мы не ўсвядомілі, што для нас і для Расеі гэта былі дзьве зусім розныя вайны і таму ўсё яшчэ ніяк не выпрацуем сваю сістэму ацэнак тых падзеяў, зыходзячы са свайго разумення каштоўнасці жыцця. Будзем спадзявацца, што некалі такое здарыцца, а пакуль звернем

увагу вось на што... Нягледзячы на магутны, татальны ўціск, беларускі народ (падкрэслім яшчэ раз - народ, а не пэўныя зпалітазаваныя групоўкі насельніцтва) не прыняў партызанку. Так - не прыняў. І хай нас не ўводзяць у зман усе лічбы і факты ідыёлагаў і “сацыёлагаў”, успаміны ветэранаў і безліч твораў у мастацкай ды публіцыстычнай літаратуры, якія як бы адлюстроўвалі рэальную барацьбу з ворагам.

Партызанку зладзілі пакінутыя ў тыле савецкія функцыянеры, падпольныя райкомы, гаркамы, абкамы, дыверсійныя групы, рэйдавыя брыгады, акружэнцы, больш за дзьвесце атрадаў НКУС... І утрымлівалася яна ідэалагічна, арганізыцыйна і матэрыяльна коштам Вялікай Зямлі. А для самога беларускага народа партызанка была чужароднай, марнай і пераважна варожай справай. Яна несла небяспеку смерці ў значна большай ступені, чым сама акупацыя, бо гэтая небяспека была не гіпатэтычнай, а непасрэднай і вынікала як з карных аперацыяў пасля партызанскіх актаў, так і з гвалтоўнай сутнасці самой партызанкі.

Фактаў варожасці шараговага насельніцтва да партызанкі, не кажучы ўжо пра абыякавасць да яе, дакументамі, успамінамі, літаратурай назапашана таксама даволі, аднак яны яшчэ нікім не сістэматызаваныя і на іх ніколі не рабіўся акцэнт. Толькі для нашых “даследзінаў” гэта і не істотна, бо мы звернем увагу на іншае, а менавіта на скептычную і нават здзеклівую афарбоўку слова “партызан” у жывым вымаўленні. І на захадзе Беларусі (Гарадзеншчына) і на ўсходзе (Віцебшчына - партызанскі край) у непасрэднай, незаідэлагізаванай гаврцы ў слове “партызан” гучыць што заўгодна, ад з’едлівага скепсісу да панылай абыякавасці, толькі не “беларускія сыны”. (Іранічна-паблажлівае “Маўчыць, як партызан на допыце”, можа, вышэйшая мяжа станоўчай адзнакі, усе астатнія ніжэй). За выключэннем нешматлікіх выпадкаў, народная свядомасць адраклася партызанкі, і таму нам не знайсці паважлівых, удзячных, пазначаных гонарам за мужную дзею інтанацый у семантычнай афарбоўцы ўсяго комплексу слоў, якія яе вызначаюць.

Ні з сацыяльна-палітычнага гледзішча (якое-такое вялікае шчасце яны мелі за саветамі), ні з натуральнага памкнення зберагчы сябе, сям’ю, род -- ідэя змагання з акупацыяй не магла быць успрынята народам, як жыццёвая неабходнасць. І яшчэ. У масавай народнай свядомасці воля - не абстрактная катэгорыя, яна мае выразна акрэслены духоўна-сацыяльны абрыс. Калі мае... На той час беларусы так доўга не карысталіся воляй, што наўрад ці ведалі яе сэнс. А змагацца ні за што, толькі сабе на згубу, не будзе ні адзін народ.

Дык ці была для беларусаў Другая сусветная вайна Вялікай Айчыннай, у кантэксце якой і быў сфармаваны міф пра мужны Партызанскі народ? Верагодна, падобнае пытанне нетактоўна ставіць перад тым канкрэтным беларусам, які лічыў, што змагаўся з фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне. Аднак яшчэ больш нетактоўна і нават абразліва яно гучыць у адносінах да ўсяго народа, нацыі, якую прымусілі самазніштажацца, змагаючыся на баку адной хцівай імперыі супраць такой жа другой.

Тут трэба дадаць яшчэ вось што. Крытэрый вайны як Вялікай Айчыннай, значна звужае і проста-такі нахабна спрошчвае гэтую неверагодна трагічную падзею, зводзячы яе да аднамернага супрацьдзеянння: “свае” -- “чужыя”. І ў дадатак надае вайне высакародны сэнс, якога ў яе не было і быць не магло.

Поделиться:
Популярные книги

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Кирка тысячи атрибутов

Сугралинов Данияр
Фантастика:
фэнтези
рпг
6.81
рейтинг книги
Кирка тысячи атрибутов

А жизнь так коротка!

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
криминальные детективы
8.57
рейтинг книги
А жизнь так коротка!

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Картофельное счастье попаданки

Иконникова Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Картофельное счастье попаданки

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя