Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

* * *

Але колькі б яе не было – той расейшчыны, гэтым разам не пра яе гаворка, а пра нас, зажураных тубыльцаў Архіпелагу Беларусь, якія ўвесь час выглядваюць бел-чырвона-белы ветразь на даляглядзе, каб хоць на момант унікнуць самоты. І, бадай, адзінае, што заўсёды звязвае нас між сабой і трымае ў віртуальным агуле – гэта тэкст. Толькі на прасторы Беларускага Тэксту мы, насельнікі гэтых, далёка параскіданых адна ад адной выспаў, можам сустрэцца разам і, такім архаічным чынам, натуральным хутчэй для ХІХ стагоддзя, чым для ХХІ, пераадольваем усё, што нас раз'ядноўвае – ад каланіяльнай гісторыі да зрусіфікаванай дзяржавы.

Натуральна, у наш час, калі кожная

кватэра напханая радыёпрыймачамі, тэлевізарамі і кампутарамі, карыстацца Тэкстам як асноўным начыннем нацыянальнага задзіночання – відавочны архаізм. Аднак тут ўжо нічога не паробіш: і радыё, і тэлебачанне ў нас, калі не па форме, дык па сутве – антыбеларускія, і яны не лучаць між сабою насельнікаў аддаленых выспаў, а толькі раз'ядноўваюць.

З усяго гэтага мы на Беларусі маем досыць парадаксальную сітуацыю… Калі ў нацыянальна і дэмакратычна сфармаваных постіндустрыяльных краінах Тэкст губляе сваё цэнтрапалеглае месца ў функцыяванні грамадства, якое ён займаў цягам многіх стагоддзяў, дык у недэмакратычнай і нацыянальна знямоглай Беларусі нацыянальны Тэкст па-ранейшаму дамінуе, хаця вынікі гэтага дамінавання досыць сціплыя, бо і на выспах сёння – эпоха камунікатыўна адкрытага грамадства, а гэта азначае, што хаця тэкст знаходзіцца ў цэнтры культурнага жыцця Архіпелагу, але знаходзіцца ён там усяго як цэнтрапалеглая маргіналія.

Цэнтрапалеглым месцам Тэксту адпаведна вызначаецца і роля беларускіх грамадска-культурных выданняў ды кнігаў. Незалежна ад сваёй ідэалагічнай, эстэтычнай, інтэлектуальнай і тэматычнай скіраванасці, беларускія выданні, нават паўз сваю волю, толькі таму, што яны прэзентуюць беларускі тэкст, выконваюць сёння і палітычную, і асветніцкую, і адукацыйную функцыі… Менавіта так, нават адукацыйную, бо беларускай мове сёння не вучаць дзяцей ні бацькі, ні школа (у належнай меры), ні вуліца. Вось чаму на Беларусі літаратура ўсё яшчэ больш чым літаратура, а кніга больш чым кніга.

Натуральна, нічога добрага ў гэтым няма. Калі літаратура бярэ на сябе і іншыя, акрамя ўласналітаратурных, функцыі, дык гэта напэўна азначае, што грамадскія інстытуцыі, якія мусяць рэалізоўваць гэтыя «іншыя функцыі», альбо яшчэ не сфармаваныя, альбо зняволеныя глумлівай уладай.

Пачынаючы з «Мужыцкай праўды» Кастуся Каліноўскага і віленскай «Нашай Нівы» (пачатку ХХ стагоддзя) усе беларускія выданні наўпрост ці ўскосна выконвалі ролю адсутных грамадска-палітычных інстытутаў, якія мусілі б вырашаць адпаведныя патрэбы беларускай Беларусі. Больш за тое. Менавіта на прасторы грамадска-культурных выданняў і кнігаў, беларусы сфармаваліся як нацыя. І сёння мы застаемся нацыяй не дзякуючы палітычным рухам і як бы незалежнай дзяржаве, а зноў жа дзякуючы таму, што існуе Беларускі Тэкст. Вось чаму адказнасць за лёс Беларусі шмат у чым ляжыць на кожным з тых, хто гэты тэкст персанальна фармуе…

* * *

Магчыма, я памыляюся, але мне здаецца, што нам ужо робіцца амаль невыносным цяжар адказнасці за існаванне мовы, нацыі, дзяржавы, які ўжо больш за стагоддзе ніхто не здымае ні з літаратараў, ні з рэдактараў, ні з выдаўцоў. Мы стаміліся. Мы страшэнна стаміліся ад трагічнага цяжару апошняга беларускага стагоддзя. А разам з намі стаміўся і наш чытач. Уласна кажучы, ён зусім і не чытач у звыклым разуменні гэтага слова. Мы з ім не пішам і не чытаем літаратурныя тэксты, а праз пісанне і чытанне літаратурных тэкстаў удзельнічаем у сакралізаванай містэрыі, галоўнай мэтай якой ёсць нарошчванне астральнага цела нацыі.

Адсюль і праблема чытача нашых выданняў паўстае ў досыць спецыфічным ракурсе. Яна кардынальна адрозніваецца

ад той звычайнай праблемы, якая ёсць у кожнага выдання ў кожнай краіне. Фармулюючы гэтае адрозненне, перадусім заўважым, што ў нас праблема чытача не вырашаецца праз якасць і актуальнасць саміх тэкстаў. Для нас яна найперш звязаная з пашырэннем Архіпелагу Беларусь і з павелічэннем колькасці яго насельнікаў. Рэч у тым, што каб стаць чытачом хоць якога з нашых выданняў, спачатку трэба зрабіцца беларусам. А каб зрабіць з шараговага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – беларуса, патрабуецца шмат часу і высілкаў. Тым больш, што дзяржава Беларусь у «вытворчасці беларусаў» амаль не ўдзельнічае. Кожны свядомы беларус – гэта штучны артэфакт, створаны на подзе Беларускага Тэксту самахвярнымі намаганнямі прыватных асобаў…

І вось толькі тады, калі з'яўляецца чарговы беларус, настае пара яго прылучэння да таго ці іншага выдання – гэты акт па яго значнасці я гатовы параўнаць з прысвячэннем у рыцары нейкага сярэднявечнага ордэну ці ў сябры масонскай ложы.

* * *

Доўгі час міт аб непапулярнасці беларускіх тэкстаў трымаўся пераважна на наступным аргуменце: яны, у параўнанні з расейскімі, не адпавядаюць інтэлектуальным і эстэтычным патрабаванням сучаснага чытача. Але апошнія паўтары дзесяцігоддзі разняволення і ўлучанасці беларускай літаратуры ў еўрапейскі эстэтычны кантэкст яскрава засведчылі, што гэта быў не проста паганы міф, а міф наўмысна аблудны. Сёння мы можам канстатаваць, што абыякавасць да беларускіх тэкстаў тых, каго ў нас называюць «пашпартнымі беларусамі, звязаная не з уласна творчасцю беларускіх літаратараў і выдаўцоў, а з расейска-савецкай ментальнасцю.

Цягам некалькіх стагоддзяў расейская, а затым расейска-камуністычная імперыя ўсімі магчымымі сродкамі прымусу, ад фізічнага да інтэлектуальнага, выціскала культуру беларусаў на маргінез, каб напоўніць вызваленае месца сваімі культурнымі знакамі. Натуральна, што цяпер «пашпартным беларусам» няўтульна ў прасторы Беларускага Тэксту, бо тэкст гэта перадусім сістэма знакаў, якія адсылаюць да тых ці іншых культурных рэаліяў. А калі гэтыя рэаліі сфармаваныя расейска-савецкай культурай, дык што можа знайсці для сябе такі фармальна беларускі, але па-сутнасцт расейска-савецкі чытач у Беларускім Тэксце, які адсылае яго да малавядомых яму рэаліяў беларускай гісторыі, культуры ды ментальнасці.

* * *

Каб хоць нечым збалансаваць песімізм сваіх развагаў, мне, напэўна, трэба было б завершыць іх нейкай аптымістычнай дэкларацыяй, кшталту: будзем спадзявацца, што з цягам часу ўсё пераменіцца да лепшага. Але, на вялікі жаль, перш чым паставіць кропку, я мушу яшчэ больш заглыбіцца ў песімізм. Рэч у тым, што я належу да тых, хто ў сваіх футуралагічных рэфлексіях не пазбягае думкі аб непазбежным (рана ці позна) канцы эры Тэксту. Ужо сёння Тэкст саступіў вершнасць іншым тэхналогіям вытворчасці інтэлектуальнай і эмацыйнай прадукцыі. І я не схільны сябе суцяшаць, што гэта часовае адступленне…

Натуральна, мяне, як літаратара, мала цешыць перспектыва зніжэння ролі Тэксту ў сацыяльнай, інтэлектуальнай і эмацыйнай сферах жыцця. Але яшчэ больш трывожыць мяне перспектыва заняпаду Тэксту – як беларуса. Я ўжо даволі казаў, што беларусы, як нацыя, сфармаваліся і застаюцца ў наяўнасці дзякуючы Тэксту, прынамсі, Тэксту ў значна большай меры, чым хоць чаму яшчэ. А з гэтага вынікае, што калі Тэкст татальна страціць сваё значэнне ў сацыяльным і духоўным быцці чалавека, то ў нас, беларусаў, з-пад ног знікне тое асноўнае трывалішча, на якім мы паўсталі і стаялі дасюль… І што нас тады будзе трымаць як беларусаў?

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Дорогами алхимии

Видум Инди
2. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорогами алхимии

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника