Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

Я шчасліва заўсміхаўся ў цямрэчы. Вось і скончыўся твой шлях да мовы! Бо калі на ёй ужо загаварыла тваё падсвядомае – дык далей няма куды.

Я апошні раз перакуліўся на другі бок і адразу заснуў.

* * *

Тое, што мова насамрэч месціцца не на языку і нават не ў галаве, а ў спратах падсвядомага, я ў каторы раз пераканаўся, калі наноў збеларушчаны атрос ад пылу і пагартаў свае апавяданні і аповесці, напісаныя яшчэ па-руску. Навонкі тыя пісанкі мелі, здаецца, усё, што патрэбна мастацкаму твору, толькі цяпер я ўжо бачыў: яны як фанера -- штучна склееныя, шурпатыя і плоскія. Яны не дыхалі і ў іх не было глыбіні. Бо пісаліся мовай, якую засвоіла мая галава, але якой

не было ў маім падсвядомым. Руская мова не мела сабе апірышча ў маёй генетычнай спадчыне, у глыбінях тых стагоддзяў, якія пералічылі мне на рахунак мае продкі. І таму ёю можна было толькі называць, але нельга было называцца. У чужой мове няма твайго імя…

Кожны з нас, хто сам сябе вучыў беларускай мове, быў пакліканы да навукі з нейкіх апрычоных матывацыяў. І ніхто за іншага не скажа, чаму ён гэтак зрабіў і што з сваёй навукі мае? Асабіста я з яе прыдбаў сабе лёс (да гэтага меў адно долю). І не толькі таму, што лёс кожнага літаратара перадусім знітаваны з мовай (ужо ж напэўна зусім іншымі былі б шляхі Купалы ці Брыля, каб яны пісалі па-польску, а Някляеў альбо Дранько-Майсюк -- па-руску?). А найперш таму, што толькі праз мову я змог пачуць, куды хіліць мяне лёс. Вядома, лёс нікога не абмінае, але калі ты у ягоным «шолаху моўчы» не расчуеш свой кон, дык табе застанецца адно доля.

Зрэшты, у апошніх маіх сказах відавочна зашмат рыторыкі, а сёння яна не ў пашане, таму хутчэй забудземся на сказанае і наўпрост вернемся да гэтай кніжыцы, якая пачалася з захаплення беларускім словам. Але слова становіцца словам адно тады, калі прыдбае сабе адпаведны кантэкст. З майстравання кантэксту для ўлюбёных слоўкаў і пачалі стварацца показкі, апавяданні, а затым і прыпавесць «Сум на тэму вяртання».

* * *

Між іншым, гэта толькі здаецца, што кантэкст для слова таксама тчэцца з словаў. Насамрэч кантэкст ствараецца з таго часу, ў якім ты спеліш словы. А час тады (канец 80-х – пачатак 90-х) быў бурапенны. Рэвалюцыі, як навальніцы ў ліпені, здараліся амаль штодня. І быццам грыбы пасля тых навальніцаў, адна за адной вырасталі на парэштках імперыі нацыянальныя дзяржавы. Была сярод іх і незалежная Беларусь.

У кантэксце паўставання айчыннай незалежнасці і распачыналася мая ўжо ўласна “беларуская проза”. І пісалася яна не столькі дзеля сябе самой, колькі з мэтай мацавання кантэксту волі, які яе ствараў. Бо ўсё, што ў тую пару ні рабілася – рабілася дзеля гэтага. Дарэчы, ніхто тады нікога не штурхаў да вызвольнай працы, вярэда свабоды і незалежнасці вырастала знутры цябе самога, як жарсць. І ўсё, што не падпадала пад пакліканне гэтай жарсці, быццам не існавала.

Мінула колькі год салодкага і вясёлага шаленства. За гэтыя гады мы змацавалі незалежнасць, але згубілі свабоду. І тады пачалася іншая эпоха… (Яна перакруціць нашыя жыцці гэткім адмысловым чынам, што іх ужо нішто і ніколі потым не выпрастуе). У адзін з пахмурных дзён той, ужо іншай эпохі, я перачытаў усе свае показкі разам з прыпавесцю і зразумеў, што яны напісаныя не столькі мною, колькі кантэкстам, і без яго (незваротна зніклага) не маюць ніякага сэнсу.

– - І хай сабе,-- абыякава агучыў я сітуацыю і засунуў сваю пісаніну на спод самай апошняй шуфляды, каб потым не зазіраць туды шмат год.

* * *

Мая абыякавасць да таго, што некалі прынесла мне столькі асалоды, не была штучнай, паколькі тады я ўжо быў захоплены не тым, што ёсць, а тым, чаго няма. Нават не, не захоплены – я быў зачараваны феноменам няма. І таму мяне цалкам абыходзіла ўсё, што было нароблена раней. Дый як магло быць іначай, калі я нарэшце намацаў свой аўтэнтычны дыскурс – метафізіку адсутнасці. Побач з велічнай тайніцай Нішто ўсё астатяе выглядала такой

драбязой, што нават недарэчна было звяртаць на гэтае “астатняе” хоць якую ўвагу. Праўда, адна ранейшая вярэда ніяк мяне не пакідала – гэта Беларусь. Аднак і Беларусь цяпер турбавала не столькі як эмацыйная, колькі як інтэлектуальная праблема, якая для свайго развязання патрабавала не вобразаў, а рэфлексій.

Між іншым, яшчэ да таго, як я намацаў свой аўтэнтычны дыскурс, сам сабою знайшоўся цалкам тоесны мне жанр – эсэ. Напаткаўшы эсэ, я адразу зразумеў: і кшталт майго жыцця, і спосаб майго мыслення заўсёды былі наскрозь эсэістычныя. Гэтая сустрэча сталася, безумоўна, удачай, бо далёка не кожнаму літаратару выпадае патрапіць менавіта на свой жанр.

Далей, што б я ні пісаў (артыкул, канферанцыйны выступ ці філасофскі трактат) --

у мяне ўсё роўна атрымлівалася эсэ. Яны і склалі мае першыя дзьве кнігі (“Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека” і “Разбурыць Парыж”). Больш за тое, апошнюю кнігу – “Вялікая здрада” (яе часопісны варыянт друкаваўся ў “Дзеяслове”) – я нават удакладніў падзагалоўкам ”Суплёт эсэ”.

Вось чаму ў мяне нават у думках не было хоць калі вяртацца да сваіх показак і прыпавесцяў, а тым болей пачаткаваць імі яшчэ адну кніжыцу. Але чалавек жыве залішне доўга і з гэтага яму не хапае вачэй, каб пабачыць, што будзе з ім за даляглядам.

* * *

Чалавек жыве залішне доўга. Я паступіў у інстытут у дваццаць пяць год, пабраўся шлюбам, здаецца, у трыццаць тры гады, прафесійна пачаў працаваць у літаратуры пасля сарака. Цяпер мне пяцьдзесят пяць, а я ўжо паспеў і нажыцца, і выгадаваць дзяцей, і зрабіць у літаратуры значна болей, чым калісьці марыў (апошняе зусім не азначае, што я зрабіў у літаратуры шмат, аднак стасоўна юнацкіх мараў і часткі майго сённяшняга наробка было б даволі, каб пачувацца конча шчаслівым бажаволкам).

Дарэчы, тут нехта напэўна запярэчыць, маўляў юнацкая мара не можа быць крэтэрыем ні пражытага, ні здзейсненага. Магчыма… Але асабіста я не ведаю, што можна супрацьпаставіць гэтаму крытэрыю? Кажаце: -- ацэнкі крытыкаў, грамадства, урэшце, сябе самога сённяшняга… Не, усё гэта не ўяўляецца мне вартай мерай раўнуючы юнацкую мару.

Дык вось, калі заданне юнацтва было выкананае, я зразумеў, што далей ўсялякае астатняе не мае асаблівага значэння. Бо чаго б ты яшчэ не нагрувасціў – усё гэта ўжо факультатыў. Тое, што можа быць, але гэтаксама можа і не быць.

* * *

Як толькі я ўцяміў, што сваё юнацкае заданне ўжо выканаў, дык мне натуральна закарцела зазірнуць у спод апошняй шуфлядкі, дзе марнаваўся покатам той жыццядайны кантэкст, у якім спраўдзілася мая мара. Надзіва для самога сябе, я пачуўся ўтульна ў тым, здавалася назаўжды страчаным кантэксце, і больш за тое, гартаючы добра пажоўклыя старонкі, спакваля пачаў усведамляць, што зрэпрэсаваны вонкі, ён зусім не знік да звання, а ўсяго толькі перабёг з вуліц, пляцаў і тадышніх праектаў у спраты маёй экзістэнцыі. І гэта менавіта ім (і адтуль, з спратаў) надыктаваныя многія з маіх значна пазнейшых інтэлектуальных рэфлексій і нават адносна нядаўнія эсэі на радыё “Свабода” ( ды шмат чаго яшчэ).

Тады я і падумаў, што можа варта наноў пераніцаваць той даўні кантэкст трывогі і любові (сёння такія выразы і вымаўляць на людзях сорамна, бо ў эпоху нічыйнага мораку кожнае пафаснае слова абражае, як здрада добраму густу), каб нагадаць хаця б самому сабе, што некалі трывога за Беларусь і любоў да свабоды былі будзённай явай і табе ў той яве было ўтульна як ніколі і нідзе.

З гэтага няўпэўненага роздуму, я пакрысе пачаў збіраць да купы ўсё (часам ужо і друкаванае ў папярэдніх кнігах), што нагадвала мне пра тую бурапенную пару…

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Наследник жаждет титул

Тарс Элиан
4. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник жаждет титул

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Белецкая Наталья
2. Хозяйка Проклятой Пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Проклятой Пустоши. Книга 2

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества