Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзве душы

Гарэцкі Максім

Шрифт:

— Падумайце, — без абы-якога звязку перапыхнула яна з радасным смехам, — падумайце: князь рыхтуецца прыйсці да мяне ў сваты! Чакаець толькі татусю. Ах, што за дурны чалавек, як усе мужчыны. Хоць, ведаеце, запраўды, ён паважна гэта робіць. Гэткі знялюбелы! Ну, што я адкажу яму? Падараваў мне стэк. Ляньце: срэбраная мышачка і якая прынадная манаграмка!

— Бывайце здаровы, Аля… так? — апаўшым голасам, абезнадзеіўшы, спытаўся ён.

— Слухайце, Ігналік, калі не хочаце пасварыцца канец з канцом, дык пакіньце сваю драматычнасць і злуванне, чуеце?

Паравоз запыхкаў і дзьмухнуў белаю параю. Сірэна чыстым, звонкім і зычным голасам прапела ў свежым

горным паветры.

Яны рассталіся.

Доўга етаяў Абдзіраловіч і глядзеў туды, гдзе ў лесе хаваўся за дрэвы і кусты, уцякаючы, поезд.

Яна некалькі разоў, жадаючы пацешыць яго, махнула ручкаю, але скарэй, чымсі ён усё яшчэ спадзяваўся, схавалася за дзвярмі.

«Міласлівы пане гаспадару! Прашу адкінуць усякія думкі аб маей дачцэ. І гэтае маё жаданне зусім натуральнае пры поўным з майго боку няведанні аб тым, хто Вы і што Вы ў Вашам грамадскім стане па-за вайсковаю службаю, маю надзею, будзе Вамі, як афіцэрам, добра споўнена. Макасеева.» — прачытаў ён у прынесеным пасля снедання пісьме і зняможна лёг на канапку.

— Князь прадыктаваў! Аб яго залатой торбе яна добра ведае, — скрыгнуў ён зубамі. — А ты, Аля, Аля! Ах, навошта, навошта ўсё гэта было?

І цяжкі гнёт наваліўся на яго, апанаваў яго.

Белы тварык з чорнымі бліскучымі вачмі і курчавымі пасмачкамі, дзявоцкі смех і жарты — гэта быў боль і мука без паратунку.

Душа дваілася. Адна палова несказанна плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі. І калі ён троху выстагнаўся, казала: «Уцячы, уцячы…»

VII

Тая смутна-ціхая пара, каторую так любіў і каторая стаяла ўваччу, калі думкі ляцелі да хатак Беларусі, яна ўжо даўно мінулася, калі ён прыехаў.

Ужо даўным-даўно перайшлі тыя дні, калі слабнучае сонейка яшчэ прыпякала, а селянін першы раз сёлета паліў пад асеццю. Дым шэра-палавою стружкаю віўся па-над вільчыкам страхі і плыў угару чуць віднымі фарботамі. Цягнулася белая ніцявінка павучыння… Вераб'іная стая дружна хуркала з-за плота на канаплянішча, і хлопчык бег па высокай і вузкай, нязручнай мяжы, сярод зялёных густых канапель, зганяць іх, а яны: хуррр! — паляцелі ў поле на снапы жоўтай пшанічкі ці ў лес. Ёмка кідаў ён шубнём і думаў з прыкрасцю, што — ах, колькі канапелек збіта, і з уцехаю, што — нічога: заўтра яго возьмуць ляшыць жыта і паднасіць сяўню.

Перайшлі тыя дні.

Перайшлі ў яго там, дзе было прыгожае сонечнае ранне, курортны поезд бег ад Мінеральных Водаў пад Пяцігорскам. Надта рана. Морыць сон. Пасажары дрэмлюць. Усходзіць сонца. Далякосці абгорнуты посіня-залатою імглою; яна пачынае таяць, і там а тут касулькі бліскуча-радаснага святла граюць ужо на кізілавых кустох, і на тэлеграфным дроце, і на полі. Дзе ж горы? Мясціна то ўжо гарыстая; то скідаецца тэрасамі ў шырокі і бясконцы дол, то карагодзіцца круглымі ад кустоўя курганкамі ўперамешку з роўнымі, кароткімі шнурочкамі чорнай, як сажа, раллі. З левага боку, у другое вакно, сунецца з туману якаясь цёмная грамада. Крутая паваротка дарогі, загрукатаў паравоз у правы бок — і горы блізка, блізка… як на далоні, як на карцінцы або ў біноклю. Там голая скаліна, там зялёныя грудочкі кустоўя. Здаецца, не надта вялікая гара, стаіць на самоце, адна, як курган. Адылі бягуць мінуты, далёка забег поезд, — яна ўсё такая ж блізкая, блізкая. А вёрстаў дваццаць будзе да яе адгэтуль, а можа, і болей. І горны лес, што ўкрыў яе, рысуецца зялёнымі плямамі кустоў ці травы і моху. Гэта гара-волат Бештаў.

Як сон прайшла тая пара. І светлы, залаты, і чорны, цяжкі сон.

Сядзіць ля вакна. Адзін. Мікола пайшоў у другую палову, дзе кляс.

Па небе шпарка ляцяць цёмныя воблакі. Распаўзаюцца, чапаюцца, збіраюцца ў адзін

груд і засцяць неба. Смоўжам звілася над зямелькаю брудна-шэрая аграмадная пялёнка; яна хавае сонца. Пачырванелі дробныя ручачкі ў хлопчыкаў і дзяўчынак, што з кніжкавымі торбачкамі цераз плячо бягуць па апусцеламу шляху, абсаджанаму з двух бакоў чарадою смутных бяроз. Сцюдзёна. З неба белым курам пыляцца снежынкі, сіроткамі сыплюцца знеткуль згары, з няяснасці; выплываюць і мякка кладуцца на зямлю, на суччо бяроз, на ўбогую вопратачку дзяцей, на зімовыя шапачкі і хвустачкі.

Няможна трываць! Як цяжка. Газет няма трэці дзень. У сяле ходзяць нейкія дурныя чуткі. Быццам у Расеі будуць забіваць усіх чыста паноў. Быццам панскія двары сахою ўзаруць.

І выплываюць абразы…

Князь, белы, як крэйда, кажа з трыбуны, што на Беларусі няма клясавага змагання. Вялікі груд бежанцаў — старыя, дзеці, бабы — раптам шалёна кідаецца на яго.

Растоў ля Дона. Станцыя. Каўказскі і маскоўскі сустрэчныя паязды стаяць побач цэлую гадзіну ці блізка таго. Клумлівая куламеса людзей — там усе нацыі і клясы — бітма набіла перон. Малады чарнявы прапаршчык, з глыбокім смуткам у карых прыгожых вачох (гэта ён сам) ідзе ў залю 1-га кляса, дзе па застоллях сядзіць новая і даўнейшая публіка: паны і мужыкі ў салдацкіх шынэлях. Вун там за асобным столікам, у вугле, селі ўдвух: чорны, лысенькі, разумны армянін і кастамары, сур'ёзны пан з калматымі чорнымі бровамі пры сівеючых валасох, з стродкім паглядам. Нешта ўздумаваецца… Ах, ды гэта ж яна казала, што такі яе бацька.

— Во, душа, Мікола Мартынавіч, дагуляліся вы, радыкалы! На Каўказ захацелі, на самоту?

— А трэба даведацца сям'і, — хмурна кажа той. Подаўга маўчыць.

— Мы работалі, мы працавалі, з нічога стварылі многа, скажу я вам, — вядзе ён гутарку далей так, быццам адказвае на свае думкі, — і каб гэткіх, як я, як мы, болей а болей, — Расея была б слаўна, заможна і магутна. Ды ці мы ж вінаваты, што ідуць зладзеі і гультаі і лезуць на месца, здабытае намі.

Яны абодва злёгку аглядаюцца на яго і гамоняць паніжонымі галасамі.

А не думае Мікола Мартынавіч, што побач сядзіць той, каторы любіў Алю, яго папсаваную багаццем дачушку. Не, ён яму не паможа. Апошняя надзея праходзіць міма. І клумлівая куламеса людзей з перона раптам шалёна кідаецца на яго і лысенькага армяніна.

І душа дваіцца. Дзве душы. Тая, што плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі, цяпер цвярдзеець, але робіцца нядобраю, набірае ўсё болей нейкай калянасці і навет жорсткасці. Няхай сабе тая плача па нейкай паненцы. Ёй не шкода, і яна не здрыгнецца, калі дзікая людская куламеса пашарпае на шматкі і князя, і Макасея-міліёншчыка, і разумца-армяніна. Ёй не шкода… А тая, другая, падумала і здрыгнулася.

Плывуць абразы…

Бывае так, што сярод холаду, шэрасці, пустэльнасці і нуды асенняй прыроды, сярод прыкрага надвор'я самай познай восені на небе неяк неўпрыцям прагаліцца маленькі сіненькі лапічак — адзін, другі, трэці. Вось ужо не малая частка неба вызваляецца з-за хмар, сіняя, радасная; яшчэ лёгка плывуць па яе берагох прыгожыя фарботы цёмных пасяродку і белых наўкол болачак. Яшчэ вісіць чорная, палавая туча далёка-далёка над лесам, як слова яна там дужа добра ўчапілася. А зірніце, зірніце скарэй, як вун там шпарка перасунулася астатняя срэбная хмарка цераз сонца; бліснуў з неба першы сноп светлага калосся на крыллі пруда-ветрака; перабег залатой пасцілкаю цераз папоў сад — і ўсё весялеець, робіцца прыгожым; ціхенька варухнуліся галінкі на старой бярозе, убачыўшы сонца, і мякчэйшай хоча быць мёрзлая груда пад нагамі дзяўчыны, што схапіла вёдры, бяжыць вады, бяжыць і нечага смяецца, а сонейка забылася, забавілася, любуецца на дзявоцкае прыгажство.

Поделиться:
Популярные книги

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Измена. Наследник для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Наследник для дракона

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник