Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзве душы

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Гаршчок папрасіў табакі ў таго, хто кідаў. Той злаяўся, падумаў, патрос у кішані і дастаў шчэпаць махоркі, потым з маскоўскага суконнага картуза, маслянага ўжо, як бот, выдраў кавалачак газетнай паперы і даў Гаршку.

Падзякаваў у спіну басяку, пайшоў на двор і сеў на тумбе; рупліва звярнуў цыгарку і зацягнуўся прыемна і соладка.

Палягчэла галава, не так нылі косці, і ён мог абдумаць сваё палажэнне.

Апошнія капейкі былі прапіты. У кішані анічога. На сабе чорны пінжак, там-сям пазашываны белымі ніткамі, надзеты проста на голае цела, абшарпаныя, дзіравыя штаны і стаптаныя, збітыя на

нет бацінкі.

Срэбраны крыжык, на каторы неяк і ў п'янога і ўжо бязбожнага Івана не паднімалася рука, — бо то была памяць дзіцячых гадоў, бацькоўскай хаты і праўдзівага, яшчэ давучыцельскага і даманастырскага жыцця, — гэты крыжык згубіўся: ці адарваўся, ці яго хто адрэзаў у п'янога і прапіў.

Першы раз за ўсю гульбу паўстала пытанне: што рабіць?

На работу нійдзе не возьмуць басяка, дый кепскі з яго работнік.

Прасіць? — страшная мільганула думка. Красці? — бліснула яшчэ страшнейшая і горкая.

Абчысціўшыся троху і падцягнуўшы штаны, паплёўся ён па сонных, яшчэ пустых завулках на ўзбярэжную.

Там ужо мялі белыя дворнікі, махаючы аграмаднымі мётламі, беглі на рынак бабы з кошыкамі і цягнуліся на начлег самыя розныя гулякі.

Недзе далёка за заставаю ўдарыў і загудзеў звон, будзячы на душы нешта колкае і балючае. Брызнула восеннае сонца па закапцелых вярхушках фабрычных каміноў, заскакала па дахах і главах і пабегла, бліскучае, па рэйках; з-пад трамвайнага парка заліўся дробна і звонка, задрынчэў званок, і цераз раку па каменнаму мосту пабег з грукатам і гулам першы, з адным-двума работнікамі, вагон трама. Ціха калыхаліся сонныя лайбы на пляскучых водах ракі, а над імі трапыхаліся флажкі. Ізноў загудзеў далёкі звон.

Так пачыналася раніца горада.

Гаршчок асцярожна і быццам сонны злез па прыступачках даўгой лесвіцы да ракі, з нейкай дзіцячай радасцю заскрыпеў бацінкамі па берагавому жвіру, адчуваючы блізкасць да прыроды, уліваючай у людзей спакой і сілу, і спадзяванне.

Свежы ветрык абдуваў гарачы твар халадком. Гаршчок скінуў кепку, прыгоршчамі набіраў вады і, смакуючы, мыўся. Вецер уздымаў кучаравыя, даўно не чэсаныя валасы.

Павесялела яму, ёлкасць чуцця пачала знікаць.

А горад вясёла, як звычайна, прачнаваўся і ўсё гулчэй і званчэй гаманіў, гудзеў і званіў. Чырвонае сонца, усё болей залацеючы, узнімалася на празрыстым сінім небасхіле і залівала святлом шкло ў вокнах вышэйшых паверхаў, дахі, вывескі, дрот, вітрыны.

Зазванілі нейдзе яшчэ, запляскалі па бруку капытамі коні звозчыкаў, з громам і гулам цягнуліся ламавікі з даўгімі смоленымі бочкамі.

Сярод гулу Гаршчок ціха йшоў бачком, каб не біць у вочы дрэнным адзеннем, і думаў, што цяпер рабіць. Паехаць дамоў к брату і сабрацца з сіламі — не, не выпадае. «На зіму, на гатовы хлеб прыйшоў валацуга, — скажуць людзі, — чаму не прыхадзіў раней, як меў грошы? Тады пазабыўся, што і браценнік ёсць», — так скажуць яму ў вочы й за вочы. «А брат жа карыстаецца з майго паўнадзела», — упіраўся другі, свой, голас. «Аднак сам-то ты не хочаш карыстаць з яго», — скажуць горкую праўду. Прыйдзеш дамоў і пачнеш хадзіць па лесе ды па дуброве за красою, а бульбу капаць ці каноплі браць —

памажы вам божа, а я не хачу…

Ніяк няможна ехаць дамоў. Дый на што білет купіці?

Аставалася адно: пайсці да архімандрыта і спытаць колька рублёў, што некалі разам у манастыры «зараблялі».

Доўга так ішоў ён, куды ішлі ногі, а ногі давялі да сцен манастыра. Чатыры гады назад ішоў ён сюды адухоўнены, поўны веры і сілы духу: ішоў, каб быць бліжэй да бога. Цяпер ён ішоў злы і бязбожны з непрыхільнасцю і дайжа пагардай да гэтых муроў.

— Эт, будзь, што будзе, — уголас прагаварыў ён сабе і сігнуў за чыгунную кратчатую калітку.

У прыдзеле адпраўлялі раннюю абедню. Зара павінен быў выходзіць з царквы архімандрыт. Як усё да апошняй драбніцы знаёма тут было Гаршку. Няможна было ўгамаваць тую больку, той разлад прыкры, што сушыў яму сэрца, тую думку, што вось страціла ўсю тут для яго святасць, усякую духоўнасць.

Яго ўжо прыкмецілі. Таўсты Паісій, з чорнай, як лапата, барадою і бліскучай чырвонай лысінай, хітра ўхмыліўся пад густыя вусы, павёўшы вокам у бок Гаршка, дзеля чагосьці засунуў рукі за чорны кушак, выняў, ізноў зірнуў з-пад кліраса на Гаршка і гудзеў басам на ўсю царкву.

Худы, як шчэпка, Нікадзім палючымі, глыбокімі вачамі часта калоў Гаршка з несхаванай злосцю.

Прапелі ўсё як мае быць. Пацягнуліся чорныя бабулькі цалаваць абразы; ксціліся і пільнавалі, калі пройдзе архімандрыт. Гаршчок убачыў яго, як ён, надаўшы паважнасці і святасці, нягледзячы на баб, ксціў іх і падстаўляў цалаваць свае рыжыя валасатыя рукі.

Гаршчок патроху адхадзіў з чарадою да дзвярэй, гдзе лаўчыўся падайсці, як народ высыплець на цвінтар.

Хлопчык-послушнік, знаёмы Гаршку, вінавата скаўзануў міма, патрос чорнымі кудзеркамі і пачаў гасіць свечы. Здаецца, ён непрыкметна кіўнуў Гаршку, як бы кажучы: «І такогая люблю цябе».

Не чакаючы і не просячы блаславення, падышоў да архімандрыта Гаршчок і загаварыў да яго, загарадзіўшы яму дарогу.

Шыя ў архімандрыта пачырванела.

Ён сцяміў, чаго той хочаць ад яго.

— Арыштант! Сацыяліст! Ідзі туды, адкуль прыйшоў, — раптам прасіпеў ён.

Гаршчок згубіў панаванне над сваёю воляю.

— Я пайду, пайду, — закіпеў і ён, махаючы рукамі ад вялікага абурэння, — я пайду, але ты, ты… (няўзнаку з'ехаў з вы на ты) — калі ты аддасі мне маіх трохсот рублёў, што я зарабіў, пеючы з табою пры адправах, то ты пойдзеш яшчэ далей за мяне!.. Памятай панагію [1] !

1

Абразок на грудзёх у праваслаўных архірэяў.

І для нячулага старога архімандрыта гэтыя словы былі незвычайнаю крыўдаю. О, колькі клопату і страху дадала яму гэтая ўцішку прададзеная панагія.

— Гукнуць паліцыю!! — ківірнуўся да послушнікаў архімандрыт, аж шугаў ад гнеўнасці.

— Гукай, гукай! — непрытомна галасіў Гаршчок. — Я пра панагію на ўсю Расею крыкну, няхай ведаюць, як рызнічыя перахоўваюць манастырскае старавечнае дабро. Не аддасцё мне маіх грошы, дык зраблю іначай з вамі! — неасцярожна дадаў ён якраз словы з пісьма, што пісаў архімандрыту троху раней.

Поделиться:
Популярные книги

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Маверик

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Маверик

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Повелитель механического легиона. Том II

Лисицин Евгений
2. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том II