Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзве душы

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Бывае так.

А там ізноў — шэрая нуда.

Белы тварык з бліскучымі чорнымі вачмі і пасмачкамі; а ў тых вачох радасна-вясёлы, ціхі смех, — стаіць Аля ў сонечным арэоле. І ўсё весялеець, робіцца прыгожым. Аля! Аля!

Ах… аднойчы распачаў гутарку аб яе паглядах на пахаджэнне з роду, багацце і — як уважае палітычныя пытанні, але яна, відаць, зразумела так, што ён бяднейшы за яе, і зажмала яму рот бусямі, прасіла, каб болей не казаў аб палітыцы.

А можа, і тады навет думала, што ўсё роўна ў іх нічога не выйдзе, дык няма чаго аб тым гаварыць, няма на што супакоіваць яго.

А можа, і яшчэ гарэй зразумела яна?

Напэўна! Яна думала, што на яе багацце галяцца!

Бывае так.

І тады — шэрая нуда.

— Так, так, так! Бывае!! — кінуўся ад вакна.

— Што ты крычыш тут адзін? — уваходзіць Мікола, добры, слаўны Мікола.

— Кажу: бывае… усё бывае! Вось уздумаў на аднаго знаёмага. Міколу Мартынавіча, цёзку, бач, твайго. Ніколі не бачыў яго, а як жывы стаіць мне ўваччу.

— Ну, так, бывае, — не зразумеў Мікола. — А ведаеш, — кажа ён наўмысля дужа звычайным голасам, — навіну пачуў ад дзяцей: Крупкі ўчора таксама, ведаеш, разбіты мужыкамі… Дом, ведаеш, братка, спалілі. Нічога, бацька паспеў уцячы ў Магілёў. Ездзілі нашы на станцыю, даведаліся. Дык вось, ведаеш. Цябе тут ніхто не знае, не думай. А бацька, аднак, паспеў жа ўцячы…

«Ах, так, Крупкі… Дзе я радзіўся, дзе я рос, дзе вісеў партрэт надменнай прыгажунні полькі, што людзі казалі: „Твая матка, яна памёрла, як ты радзіўся“. Забілі мужыкі — даведаўся я. Крупкі, касавіца, сенажаць, маленства… Ану, чорт і з ім, ці не ўсё роўна? Так, ці не ўсё роўна? Дачка ляснічага Іра кахала мяне, а не прызналася, бо не мела веры, каб я, багатыр, узяў яе, мяшчанку без пасагі. Я люблю Алю, а павінен даць дарогу князю. Якая дурата! І чорт з ім, з усім!»

— Чорт і з ім, чорт і з ім, — мармочыць ён і палохае Міколу.

— Што ты кажаш?

— А? Бацька ўцёк? Чорт з ім…

— З кім? — зусім не разумее Мікола свайго Ігнася і ўзноў пытаецца: — З кім?

— Так, з усім. Не шкода.

— Бібліятэка, братка, згарэла.

— Ат, няхай сабе. Яны створаць сабе, калі ім будзе ў тым патрэба.

— Хто яны?

— Людзі аднэй з табою косці і аднаго і табою цела, браце Мікола, але з духам, не папсаваным цывілізацыяй, як у цябе, — аб іх кажу…

— Ну, і што?

— Што? Нашы дзяды мардавалі вашых, а даўгі спаганяюць, бач, унукі з унукаў.

— Э, браце Ігнась, мне цяпер не ймецца веры ў цалебнасць каўказскіх мінеральных водаў, — з натугаю жартуе сціплы друг, каб скіраваць думкі з прыкрай, нейкай дурной сцежкі.

— Так… яны атручаны.

Мікола, згубіўшыся ў парадку, пабегаў па пакоі.

— Во што, Ігнась. Буду прасіць цябе. Пасядзі ў класе, пакуль я збегаю на сяло. Дзядулька там адзін памірае. Прыслаў па мяне. Нешта хоча, ведаеш, сказаць прад смерцяй.

— Добра. Зроб ласку.

— Даведаюся якраз, якія навіны ёсць. У Маскве быццам салдаты б'юцца з юнкерамі і афіцэрамі. Нешта, ведаеш, незразумелае. Не йму веры, пакуль не прыйдуць газеты. Трэці дзень няма іх.

Пайшоў Мікола.

Кляс быў даволі раскошны.

Ціха сядзелі дзеці і ўкрадня, а пільна прыглядаліся да чужога, маўклівага, новага.

Абдзіраловіч сеў за стол, пісаў. Сажмаў галаву. Прайшоўся па клясу. Раз, другі.

Дзеці прызвычаіліся і пачынаюць патроху шумець.

За печкаю, у куточку, дзе ў пагодлівыя дні можаць добра прыгрэць сонейка, сядзіць дробненькі хлопчык з мізэрным, хударлявенькім цельцам і вялікаю галавою з валасамі ёжыкам. Спачатку ён кідае зладзейскім вокам на гэтага злога

пана, але бачыць: не глядзіць той на яго ані-ні. І хлопчык захапляецца нейкай вельмі пацешнай гульнёю. Пад партаю, прыставіўшы да яе пакладзены на калені буквар, ён ставіць у парадку панскія партрэцікі, што прыняслі людзі з панскага двара, калі хадзілі разбіваць яго. Ставіць іх і з рознымі хітрыкамі і кпінкамі, з пануючай радасцю даець ім кукішы.

Абдзіраловіч нарэшце заўважае, што хлопчык вырабляецца.

— Што ты робіш?

— Нічога… вось яй жа богу нічогінька…

Картачкі валяцца на зямлю. Хлопчык утупіў вочы.

Абдзіраловіч падняў іх і надта ўразіўся: пабачыў сябе (маленькім хлопчыкам), пабачыў таго, што людзі казалі: «Твой бацька». Пабачыў яшчэ некалькіх далёкіх знаёмых, што часам гасцявалі ў бацькі.

«На вечную памятку аб шчаснай пары, прагасцёванай у мілых, прынадных Крупках у нашага каханага…» — прачытаў ён на адвароце.

— Таўкач паноў дражніць, — сказалі наперабой дзеці. — Яго бацька прыгожую кніжку з людзьмі прынёс сабе, як панскі будынак згарэў.

Разнародныя пачуцці збунтаваліся ў яго і пакаціліся вялікім, непрыемным клубком.

Адна душа казала: «Мне ўсё роўна… Мне ўсё роўна…»

А другая прыкра балела і маўчала.

VIII

На паўдарозе да станцыі ёсць невялічкія выселкі. Яны прытуліліся збоку шляху, пад узгоркам, і жывуць сваім асобным жыццём, у якім няма нічога супольнага з тымі, што ў балагольскіх будках едуць па шляху з N. на станцыю ці з поезда ў N. З тымі «ў чорным», што ўноччы кураць папіросы, бліскаючы жоўтымі аганькамі, гамоняць то паціху, то голасна, смеючыся і пытаючы з будкі: «Што? Коні паіць будзем?» А ўранні дрэмлюць, жмураць вочы ў халадкаватым паветры рання і няўважна кінуць вокам раз-другі на зялёныя ад моху і пырніку стрэхі высялкоўскіх хат — і едуць сабе далей, і дрэмлюць сабе далей, аж да самага N. Ніхто не заязджае ў выселкі, бо і коні там паіць нязручна: калодзеж дрэнны, вада гніллём тхнець, вядро не скора знайдзецца. Заязджаюць у выселкі хіба падводнікі-сяляне, асабліва з «белага» боку, у якім людзі яшчэ і дагэтуль носяць белыя жупаны «на вілачках» і белыя маргелкі. А ў выселках таксама жывуць «белыя» беларусы.

Ціха заўсёды на шляху каля выселак. Улетку толькі часам гуляюць пад старой, каравай бярозаю дзеці з беленькімі ці жоўценькімі альнянымі валасамі, у даўгіх, да пят, белых кашулях, ды туляецца гультай-сабака з калматым хвастом і калматымі звіслымі вушамі.

Поле высялкоўскае за балотам, за хвайняком, па той бок ад выселак, і са шляху яго не відаць. А людзюхны ўлетку на полі.

А ўвосень яшчэ смутней у выселках. Жывой душы не відаць ад шляху на бруднай і шэрай вуліцы. Дзе ж іхныя хлопцы і дзеўкі, каторым належыцца весяліць усе выселкі, — багавіца іх ведае.

Глухая старана. Глухі народ.

Такімі якраз адбіліся выселкі ў памяці Абдзіраловіча, і надта быў ён здзіўлены, што парушаецца чарада яго сумных думак нейкім рухам на шляху і ў выселках, што ў аднастайнасць маркоты ўбіваюцца звонку негарманічныя для цішы ўспамінаў, звонкія гукі.

Паміж шляхам і выселкамі стаяла старэнькая каплічка на крутым курганку пры вузенькай дарозе. Размывалася дарога, спаўзала чырвоная гліна, і не давалі рады пакутныя вербы. А блізка шляху і каплічкі, каб ніхто не ездзіў па руні, добры селянін згарадзіў плот.

Поделиться:
Популярные книги

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Очешуеть! Я - жена дракона?!

Амеличева Елена
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.43
рейтинг книги
Очешуеть! Я - жена дракона?!

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Треугольная шляпа. Пепита Хименес. Донья Перфекта. Кровь и песок.

Бласко Висенте Ибаньес
65. Библиотека всемирной литературы
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Треугольная шляпа.
Пепита Хименес.
Донья Перфекта.
Кровь и песок.

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21