Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Пятровіч Барыс

Шрифт:

Далейшае Стах памятае, як скрозь сон. Парторг з Іркай прайшлі ў ягоны бок і спыніліся на паўдарозе пад раскідзістай яблыняй. Парторг дастаў з адной кішэні пінжака пляшку гарэлкі, з другой — нейкую закусь: плаўлены сырок, печыва, цукеркі... і кінуў пінжак пад ногі, на траву. Выглядала гэта гідкавата: ежа з кішэняў... Ірка села на пінжак. Войкнула, і з рогатам дастала з пад сябе зялёны яблык, шпурлянула яго ў бок Стаха. Парторг зубамі адкаркаваў пляшку, і яны выпілі. З горла. Ірка першая. Смачна-смачна (!!!) пацалаваліся. Парторг выцер сьлінявыя губы

і зноў падцягнуў да сябе Ірку.

Былі яшчэ нейкія жарты і сьмех, як прэлюдыя, разбаўленыя дапіваньнем гарэлкі, — а потым парторг паваліў Ірку на траву, ус-ка-рас-каў-ся на яе, шкрабаючы тоўстымі пальцамі па плячах, грудзях, сьцёгнах... А затым... яны качаліся па траве пад яблыняй з віскам і стогнамі, і то парторг быў наверсе, то Ірка... Стах успомніў нядаўнюю ноч, і яго ледзь не званітавала...

Аслупянелы, анямелы, асьлеплены, ён даляжаў у траве да самага канца – ажно пакуль яны, рагочучы, ня селі ў “газік” і не паехалі. У ягоных вачах назаўсёды застаўся рух Іркі: двума рукамі яна абцягвае – пасьля таго! – кароткую сваю сукенку: двума рукамі дзелавіта тузае ўніз-уніз, а зьмятая сукенка ня слухаецца...

Стах сабраў падвялую траву – мех быў ня поўны, не хапіла нейкай жмені. Ён ухапіў рукою пук травы, разануў сярпом з усяе сілы і – мізінец, самы згіб яго на костачцы, быў развалены сярпом да касьці. Імгненьне бялела мяса, косьць, а затым пырснула гарачая, чырвона-чорная кроў. Стах заціснуў палец рукою і заплакаў.

Сьлёзы ліліся ручаём. Не ад болю. Ад крыўды. І не было цяпер нікога побач з ім, хто б супакоіў яго, растлумачыў, што нічога ня здарылася, што гэта ніякая ня здрада, што гэта і ёсьць жыцьцё...

8б.

Толькі ніякіх сумненьняў, ніякіх ваганьняў. Досыць... До... До... До...

Ірына чакала яго вясёлымі вачыма. Пэўна, і ў яе быў час падумаць. І сапраўды – калі адкінуць усе ягоныя прыдумкі: якая яна прыгожая! Асабліва цяпер, у паўцемры. Як гараць яе вочы, блішчаць пажадай...

Стаху захацелася іх запомніць, сфатаграфаць, каб потым намаляваць... Ён усьміхнуўся ў адказ – аднымі вуснамі: лёгка, прыязна, супакаяльна...

Аўтобус крануўся.

Толькі ня трэба словаў... Ня трэба словаў!

...Маленькая рука пацягнулася да маланкі на Стахавых джынсах, гузік расшпіліўся сам...

8в.

Сьмерць хацела ажаніць Стаха на сабе. Але да таго – даць адпакутаваць неспазнаньнем жанчыны. Каб стаць першай.

З маленства ён адчуваў, што лёс рыхтуе яго да адзіноты. І як мог су­праціўляўся таму. Сьмерць не ўлічыла гэта. Яна і падумаць не магла, што ў ягоным кволым цельцы пасяліўся такі моцны дух. Трэба было не даваць яму шанец, не пакідаць яго жыць, а забраць сабе яшчэ тады, калі трое сутак ён ляжаў у коме з пераламанымі нагамі і скабамі пасьля таго, як Сёмка-Гец сьпіхнуў яго ўніз з дзевяціметровай вышыні той самай вышкі. Але яму споўнілася ўсяго дзесяць, і ёй закарцела трохі падрасьціць яго...

А потым яна са сьмехам заўважыла, як хапаецца ён за сваё жыцьцё, не ўсьведамляючы, што ягонае зямное існаваньне

можна назваць хіба суцэльнай пакутай, а шчасьце ўяўным і прыдуманым. І яна вырашыла правучыць яго, пазьдзеквацца хоць тым, што патрымаць як даўжэй у гэтым балючым цельцы. Яна думала – Стах паразумнее, убачыць, што апроч болю і пакутаў нічога ня мае. І сам папросіцца да яе: закіне вяроўку за крук над люстрай і павісьне, будзе боўтаць нагамі ў паветры і ўмольваць яе забраць яго. Аднак ішоў час, а ён усё чапляўся і чапляўся за жыцьцё, сталеў, старэў, і да яе не сьпяшаў. Больш за тое, адвучыўся на мастака, потым ажаніўся на звычайнай зямной жанчыне і... ягонае семя дало ўзыходы...

І тады яна зразумела, што падманулася, пралічылася, што ён перахітрыў яе, і ноччу, у сьне, прыйшла да яго, але не бабуляй з касою, як малююць кепскія мастакі, а гожаю жанчынаю, якую тыя ж мастакі мо­гуць назваць Музаю.

І тады Стах усьвядоміў, што жыве ня так, ня дзеля той мэты, з якою прыйшоў на Зямлю, што пралічыўся. Ён цярпеў пакуты, ён супраціўляўся сьмерці, а яна – перахітрыла яго, падкінуўшы спакусу ў выгля­дзе каханьня, у вобразе зямных жанчынаў... Ён супраціўляўся адзіноце, але ці варта было рабіць гэта толькі дзеля аднаго: працягу жыцьця, працягу радаводу? Бо...

Бо... платай за гэта можа стаць ягоная творчая нікчэмнасьць і незапатрабаванасьць. Бо ён раптам сярод ночы ўсьвядоміў, што жыве дарэмна, што Геніем яму ня быць... Бо геній – гэта пустацьвет. Геній – гэта найпрыгожая кветка, якая ярка цьвіце, аднак не дае пладоў. Ге­ній – засохлая галіна на дрэве радаводу. Геній не дае працягу: ён – вянец.

Інакш ён ня геній.

“А Талстой!” – хапануўся Стах за саламіну. “А хто сказаў, што Талстой – геній...”, – супакоіла яго сьмерць-муза.

“У мяне ж дачка, у мяне ж няма сына, няма працягу...” – у адчаі крыкнуў ён. “Тым горш для цябе...” – адказала сьмерць і зьнікла.

Стах прачнуўся. Побач спала жонка – усё ягонае багацьце, увесь ягоны набытак... А яшчэ ў яго ёсьць праца – любімая праца, ёсьць карціны. Карціны... Каму патрэбная ягоная мазьня...

У яго быў шанец, а ён змарнаваў яго. Ён хацеў быць як усе, і стаў такім: растварыўся між іншых.

Але ж – ён баяўся адзіноты і перамог яе. Ён дабіўся свайго: зьмяніў лёс. А хіба гэтага мала, хіба кожнаму гэта дадзена?

“Умеюць людзі прыдумваць сабе апраўданьні”, – сьмерць глядзела на Стаха – маленькага і роспачнага, агаломшанага пасярод ложку і ночы, і ёй было шкада яго. Толькі цяпер яна зразумела, што прагадала, пакінуўшы яго, але парадавалася, што не памылілася ў ім. Толькі цяпер яна ўсьвядоміла, якое значэньне ён надаваў свайму начному маляваньню, і ўсьміхнулася: яна дабілася свайго – ён так і застаўся адзінокім. Нічыім тут, чужым усім. І гэтай жанчыне побач, і той дзяўчынцы ў суседнім па­коі, і тым людзям, што за сьценамі дому, у майстэрнях, на выставах, у часопісах... Ён яшчэ зразумее гэта. Жахнецца... І аддасца ёй…

Аддасца...

Верасень, 2002.

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII