Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Пятровіч Барыс

Шрифт:

“Калі ты на сцэне?” – пытаў Стах. “Не, заўсёды”, – адказваў клоўн. “Бо ты лічыш, што цябе пазнаюць і сьмяюцца з таго, сцэнічнага, як з Нікуліна?””. Дарэчы, прозьвішча хлопца-клоўна і было Нікулін, а ён зьмяніў яго на незразумелы псеўданім “Пясочны” (у касьцюме такога колеру выступаў). “Не, я заўсёды сьвядома ці падсьвядома, усюды: дома, у аўтобусе, на людзях, раблю так, каб было сьмешна. Купляю хлеб, бяру яго з рук прадаўшчыцы і выпускаю яго на стол так, каб яна спачатку войкнула ў адчайным жаху, а потым пасьмяялася... Я нарадзіўся такім. Я люблю, калі з мяне сьмяюцца”. “А калі ты ня робіш наўмысна сьмешна, а наадварот кажаш нешта сур’ёзна, а з цябе ўсё роўна сьмяюцца, цябе гэта не раздражняе? Табе гэта таксама прыемна?” Клоўн хацеў адказаць: “Так!”, але раптам

задумаўся і прамовіў – не зразумець усур’ёз ці жартам: “Мне ніколі ня стаць прэзідэнтам краіны. Я сам сябе абмежаваў...”

Жыцьцё называюць цыркам. Але цырк жыцьцём – не адважваюцца.

Чалавека называюць клоўнам. А клоўна чалавекам? Гэта маецца на ўвазе, падразумяваецца...

Стаху здавалася, што няма абмежаваньняў на прафесію. І добры клоўн можа стаць добрым прэзідэнтам.

Але ж кепскі – ніколі. Затое кепскі прэзідэнт можа быць добрым клоўнам. А добры – ніколі.

Добры клоўн заўсёды сярод сяброў. А як адзінока кепскаму прэзідэнту! Вакол яго тысячы людзей, якія ўмеюць зазіраць у рот, выконваць любую прыхамаць, а яму – хрэнова, а яму – адзінока...

І тады ён бярэ гармонік, зачыняецца ў сваім вялізным кабінеце, грае і сьпявае ў самотным адчаі на поўны голас...

6a.

Летам, між дзевятым і дзясятым класам, Стах упершыню ўсур’ёз правёў дзяўчыну дахаты. І потым з месяц “хадзіў” з ёю. Так гэта называлася: “Ты з кім ходзіш?”, а не “сябруеш”... Амаль месяц, пакуль бабулі. Дзяўчына была старэйшаю за яго і ўжо вучылася ў нейкай вучэльні, але драбнейшаю: і станам, і ростам Стах выглядаў куды сталей і за ейных гарадзкіх аднакурсьнікаў-шчаўлікаў.

Увогуле Стаху было цяжкавата знаёміцца з дзяўчатамі. Бо нейкім невясковым ён быў. Ненармальным. Бо які ж звычайны вясковец бу­дзе цэлы вечар дзяўчыне пра зоркі расказваць і рукамі, замест таго, каб абдымаць яе, паказваць, дзе абедзьве Мядзьведзіцы, а дзе Касіяпея... Гэта ён потым зразумеў, што хоць жанчыны і любяць вушамі, але чуць яны хочуць іншае, і ягоная “эрудыцыя” і “выхаванасьць” павінны быць пастаўленыя на службу пэўным намерам. Яму трэ было быць “прос­тым” вясковым хлопцам і не “выпендрывацца” нават на першым курсе, а ня тое што ў вёсцы...

Стах бачыў, што гарадзкія дзяўчаты выбіраюць не па розуму, а наадварот: чым нахабней і дурней хлопец, чым хутчэй ён пачынае “распускаць” рукі, тым болей у яго шанцаў. Ён бачыў, што яны ня “дуры набітыя”, аднак з большым захапленьнем слухалі хлусьню чарговага Сёмкі, які пахваляўся тым, як учора на трактары ганяў перапалоханых курэй ды гусей у суседняй вёсцы, а аднаму гусю праехаў проста па даўжэзнай шыі. Пры гэтым Сёмка стараўся размаўляць па-расейску, хоць сам у сваім пэтэвэ толькі “да” і “нет” казаць навучыўся.

Стах жа ніколі, прынцыпова, не “ламаў” язык перад дзеўкамі, заўсёды размаўляў па-свойму, хоць расейскую мову ведаў дасканала, прынамсі, калі летам езьдзіў да дзядзькі ў Карэлію, там у яго акцэнту і не заўважалі... Стах рос у той час, калі ў беларускіх вёсках жанчын яшчэ паважалі і шанавалі, узьвялічвалі і аддавалі ім першынства. Але часы мя­няліся і мяняліся проста на ягоных вачах. І вінаватымі ў тых зьменах былі і самі жанчыны, якія жадалі быць (здавацца?) больш незалежнымі. Стах бачыў, што ў Сёмкавых аповедах самае цікавае дзяўчатам было тое, што ён пры гэтым рукамі сваімі лазіў усюды, дзе можна і няможна...

Стах жа, нават калі заставаўся з дзяўчынаю сам-насам, баяўся абняць яе, а ня тое што пацалаваць.

Тую дзяўчыну, пэтэвэшніцу, звалі Ірка... Таксама, дарэчы, Іра. Бывае ж такое, што па жыцьці суправаджаюць жанчыны з адным і тым жа імем. (Гэта потым яго вучыў старшакурсьнік-клоўн, што каханку трэ выбіраць з імем жонкі: тады ў ложку не памылішся...) Ірка мужна, штовечар, выхадзіла з ім колькі тыдняў – самае большае за руку патрымацца ды ў вочы пазазіраць – слухаючы расповяды пра зоркі, пра цікавосткі жыцьця вясковага, пра сьмешныя выпадкі са Стахавага такога кароткага вопыту... і нарэшце не вытрывала і сказала яму пры разьвітаньні: “Ты мне падабаешся...” Для яго гэта было нечакана, але не зьдзівіла: а як жа іначай, калі яны

столькі часу “ходзяць”... І яна яму таксама падабаецца... Яны стаялі каля падворку яе бабулі, і ён моўчкі лыпаў на Ірку, не выпускаючы ейныя рукі, сьціскаючы іх усё мацней і мацней. І тады яна вызваліла рукі, прыгарнула яго да сябе і пацалавала. Лёгка, аднымі сухімі вуснамі. У цішыні пачулася: “Па-а-а...” – чмокнулі яе губы... Цалуючы, Ірка ўкалола-кранулася яго пругкімі ў станіку ўзгоркамі сваіх грудзей, і ён ледзь не самлеў ад гэтага дотыку. А яна прашаптала: “Бывай...”, і пабегла дамоў.

6б.

Такім чынам, яна назвалася Ірай. Ён – Стахам (“Якое незвычайнае імя!” – Караткевіча, відаць, не чытала). Яна ехала праведаць бабулю, у якой некалі жыла кожнае лета. Вёска яе была далекавата ад ягонай – у іншым раёне. І бачыцца яны раней ніяк не маглі. Праводзіў яе жаніх, з якім яна заручылася і ў ліпені будзе вясельле. Іра і сапраўды студэнт­-ка – перайшла на апошні курс. Вучыцца ня любіць. Лічыць, што ўся кар’ера для жанчыны – удала выйсьці замуж. Разумна. Выгадна. Будучы муж – сын дыпламата і сам стане дыпламатам... Стах слухаў яе і адразу забываў, што яна кажа, бо словы цяпер нічога ня значылі. Ён не заўважыў, як яе рукі апынуліся ў ягоных. Ён трымаў іх – маленькія, кволыя, цёплыя – і ня мог натрымацца. Ён кахаў яе – так, кахаў, хіба для гэтага трэба шмат часу? – гэтую чужую жанчыну. Ён пакахаў яе з першага погляду, яшчэ там, на пероне, калі праходзіў паўз іх з хлопцам у аўтобус. Ён тапіўся цяпер у ейных бліскучых, вільготных, вялікіх вачах, у якіх прабягала сьвятло рэдкіх сустрэчных. Стах паднёс яе рукі да вуснаў і пацалаваў. Ён дзівіўся сабе: раней ніколі ня змог бы адважыцца на такую сьмеласьць. Іра дрогнула – страпянулася так тонка, быццам нябачная хваля прабегла па ейным целе – але рукі не забірала. І Стах адчуў сябе зусім хлопчыкам у параўнаньні з гэтай жанчынай, з гэтай ільвіцай, якая ў любы момант можа яго разарваць на кавалкі, можа ўзьняць, узвысіць, а можа апусьціць, выкінуць, зруйнаваць, зьнішчыць... Стах разумеў, што і яна гэта ведае, што ягоны лёс, ягоная будучыня цяпер у гэтых маленькіх руках, якія ён трымае ў сваіх. Яна ўжо адчула, што можа дыктаваць яму ўмовы, і ёй гэта спадабалася: чаму б не пагуляцца з нявопытным шчанючком... Ноч, глухая ноч. Іх двое. Ён хваравіта гарыць, палае. Людзі вакол для яе – ня больш чым манекены, антураж, ён жа іх увогуле не заўважае. Мілы, наіўны вясковы хлапчук, які, напэўна, у жыцьці яшчэ нічога ня бачыў, толькі што вырваўся ў сьвет са сваёй вёсачкі... Чаму б не завесьці яго... Тым больш, што ноч, сумна і спаць ня хочацца, тым больш, што ў любы момант гульню гэтую можна перапыніць...

Стаха прываражыла гэтая жанчына, як ніхто раней, ён не валодаў са­бою, ня мог спыніць сябе, нібыта і сапраўды прыйшоў ягоны час. Яна была так блізка і здавалася такой даступнай. Яму хацелася большага і большага... Ён закахана глядзеў у яе вочы, і яна разумела, што гэта не акцёрства, не гульня, што гэта шчыра, што і ў яе, мусіць, такога яшчэ не было і наўрад ці калі будзе... І яна таксама моўчкі, крыху стомлена, пазірала ў ягоныя вочы, якія глядзелі шырока-шырока... Крыху стом­лена глядзела, але быццам бы дазваляльна-заахвочвальна... Прынамсі, яе бліжэй, адчуў ейнае цела – яно зноў страпянулася, затрымцела, чуйна напялася, як леска, калі рыбі­на кратае нажыўку... Вочы яе яшчэ больш заблішчэлі, пакрыліся туманам... Пажадай? Жаданьнем? Прагай?.. Стах ня думаў пра гэта. Ён думаў толькі: “Якая ж ты прыгожая, Ірынка...”, і праз паўзу: “Як жа я цябе хачу...”

Іра раптам адабрала ў яго свае рукі, адсунулася на край крэсла, грубавата адштурхнула ад сябе – і настойліва, працяжна, бы зьмяя ў мульціку, прашаптала: “Сьпі-і-і!” Стах не зьдзівіўся гэтай нечаканай перамене. Са свайго невялікага вопыту ён ведаў ужо, што гэта свое­асаблівая лакмусавая паперка: праверка мужчыны на трываласьць, што гэта і ёсьць дазвол жанчыны ісьці далей, пераступаць мяжу... Ён пяшчотна абхапіў яе галаву, прыцягнуў да сябе і пацалаваў гарачымі вуснамі ў шчаку, у вусны, у шчаку, у вушка, вушка, вушка... Прагна, па-даросламу, як не цалаваў яшчэ нікога.

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII