Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

З ходам урбанізацыі і індустрыялізацыі гэты ўзор мусіць саступіць месца нечаму іншаму. Бо задоўжаная прапаганда яго можа быць самагубнай.

Другі прыклад калектыўнага міфа — гэта ідэалізацыя разбойніцтва і рабунку. Яна пашыралася таксама пасля пераезду вясковых жыхароў у гарады, надаючы годнасць іхнай мабільнасці і ў пэўнай ступені прадпрымальнасці, актыўнасці. Зараз, са спусташэннем вёскі і стратаю традыцыі працы на зямлі, ідэалізацыя рабунку мусіць сустрэць супраціў этнолагаў і гісторыкаў.

Нам варта шукаць тыя ўяўленні, якія надаюць годнасць менавіта традыцыі грунтоўнай працы, — менавіта яна і выратуе люд.

Існуе функцыйная тэорыя міфа, якую прапанаваў этнолаг Б. Маліноўскі. Згодна з ёю, міф ёсць абавязковай часткай кожнай культуры і стала абнаўляецца. Кожная гістарычная перамена стварае сваю ўласную міфалогію, хоць яна толькі ўскосна звязана з гістарычнымі фактамі. Падобных поглядаў трымаецца Ганна Імбс, якая лічыць, што «міф адыгрывае ў культуры пазнавальную ролю, складае цэласную сістэму,

якая фармулюе тэрміны, што ўпарадкоўваюць і высвятляюць свет (…). Міф — гэта асабісты знак, які адлюстроўвае лад культуры, ажыццяўляе ў ім адначасова падзел і ўніфікацыю парадку вартасцяў і рэчаў і сферы «святога» і дасягальнага ўсім. Тэндэнцыі выкасавання міфа з культуры ёсць выяўленнем імкнення да замены сферы «святога», бо яно з'яўляецца непазбыўнаю воссю культуры. Замена сферы «святога» бурыць культурны лад… Гэта адначасова і эрозія сілаў, якія ствараюць культуру» [52].

МІФ І РЭАЛЬНАСЦЬ

Міф жывучы менавіта таму, што прапануе простыя адказы на складаныя пытанні. У людзей, для якіх гістарычнай навукі не існуе — а гэта датычыць не толькі першабытных грамадстваў — міф ёсць ісціна. Назваўшы нешта міфам, навуковец выяўляе крытычнае стаўленне да разгляданых веранняў або ўяўленняў. Гэтым ён аспрэчвае іхную аб'ектыўнасць і праўдзівасць. Міф — гэта тое, што даследнік лічыць выдумкай. А гэта не дапускае наяўнасці ў міфе сапраўдных падзеяў, якія даследнік мог бы пазней вылучыць.

Мае рацыю Поль Валеры, які сцвярджае, што «міф — гэта тое, што гіне пры найменшым удакладненні. Строгі погляд і катэгарычныя меркаванні, шматлікія і ўзгодненыя ўдары, якія наносіць сваімі пытаннямі жвавы розум, руйнуюць міф, прыводзячы да бясконцага збяднення свету неазначальных рэчаў і ідэяў» [53].

У кожную гістарычную эпоху абсяг міфічнага залежыць ад таго, што людзі прымаюць за «рэальнае». З развіццём навукі ён натуральна пашыраецца, бо навуковыя і філасофскія тэорыі акрэсліваюцца і мяняюць крытэры рэальнага.

Ужо грэцкія філосафы пасля Ксэнафонта называлі міфічнымі традыцыйныя апавяданні пра багоў, несумяшчальныя з запатрабаваннямі розуму. Але яны не крытыкавалі пабудовы свету, у якім адбываліся апісаныя ў міфах падзеі. З развіццём навукі і гэты свет быў далучаны да абсягу міфічнага.

У ХIХ і ХХ стагоддзях гісторыкі жорстка крытыкавалі міф. Лічылася, што ён адпавядаў дзяцінству людскога роду. Як дзеці ўваходзяць у свет казак сваімі фантазіямі, што выцясняюцца пасля сур'ёзнымі жыццёвымі ўяўленнямі, так і чалавецтва, якое яшчэ не асэнсавала сваёй магутнасці над сабою і над светам, дазваляла калыхаць сябе міфамі.

Згодна з меркаваннем П. Рыкёра, пасля «збяднення мовы», якое адбылося ў наш час, «міф узбагачае яе па-новаму», бо сёння мы адчуваем патрэбу пакінуць спусташальныя метады крытыкі і зноў «задаваць пытанні», бо міфы і сімвалы «прымушаюць задумацца» [54].

Як лічыць Ф. Рэфуле, усе міфы супрацьпастаўленыя гісторыі — апісанню мінулага. Як аповяд яны лічацца міфамі, калі падзеі, апісаныя імі, не адпавядаюць дадзеным гістарычнай крытыкі, гэта значыць аналізу гістарычных крыніц. Але сярод гэтых міфаў навуковец заклікае адрозніваць міфы, з якімі сутыкаецца этнолаг і якія выяўляюць імкненне першабытнага чалавека пазбегнуць прыняцця гістарычнага рашэння, ад міфаў, якія адкрываюць для чалавека новыя магчымасці ягонага існавання і заахвочваюць яго да свабоднага выбару. І ўрэшце, калі вернікі прызнаюць біблейную гісторыю ў вышэйшай меры экзістэнцыяльнай, яны пакідаюць разглядаць яе як міф [55]. Інакш хрысціянская вера перастае быць сапраўднай.

У кожны гістарычны момант абсяг міфа лёгка вагаецца ў залежнасці ад індывіда, бо крытэр рэальнасці ва ўсіх розны. Сёння, напрыклад, можна назіраць, як рацыяналістычны падыход да свету выключае з яго ўсё звышнатуральнае, далучаючы да міфаў веранні хрысціян і юдэяў, тым часам як вернікі хоць і бачаць у іх звышнатуральнае, лічаць гэтае звышнатуральнае сапраўднай рэальнасцю.

Таму калі ўжываюць слова «міф», заўсёды маюць на ўвазе карэнную супрацьлегласць рэальнасці. Так гістарычная навука дае адзін з крытэраў рэальнасці. У той ступені, у якой традыцыйныя апавяданні, што датычаць падзеяў мінулага, не супадаюць з рэканструкцыяй мінулага, зробленай сучаснай гістарыяграфіяй, яны лічацца міфічнымі. У шырокім сэнсе мы называем міфам кожны від аповяду, які мы не можам узгадніць з дадзенымі гістарычнай крытыкі. Менавіта на падставе гэтай крытыкі сучасныя гісторыкі лічаць міфічнымі імёны першых цароў Крыта і Рыма. Гэтак жа і герой швайцарскай легенды, якая адлюстравала барацьбу супраць Габсбургаў у XIV стагоддзі, Вільгельм Тэль лічыцца міфічнай асобай. Сапраўды, сведчання, якое б паказвала на існаванне швайцарскага месціча з такім імем і прозвішчам, няма. Як няма і звестак пра існаванне габсбургскага У. Германа Геслера, якога, паводле падання, забіў Тэль, што паслужыла сігналам да народнага паўстання. Адначасова можна даказаць, што падобныя апавяданні існавалі ў шмат якіх краінах аж да Індыі.

У разгледжаных выпадках апавяданні лічацца міфічнымі, бо яны не адпавядаюць той паслядоўнасці падзеяў, якія вызначыла сучасная навука. Але гісторыя, што апісвае падзеі, не абмяжоўваецца грубым фіксаваннем шэрагу здарэнняў, якія адбываліся ў пэўным часе і ў пэўным месцы. Яна імкнецца высветліць іх значэнне і важнасць, зразумець іхны

сэнс. Іншым разам выяўляецца, што значэнне, якое надаецца сучаснымі гісторыкамі гістарычным падзеям, не супадае са значэннем, якое прыпісвае ім традыцыя.

Напрыклад, ангельскія бароны ў ХIII стагоддзі дамагліся ад каралёў пэўнага абмежавання правоў кароны. Аднак яны лічылі гэта не «навіной», а ўсяго толькі вяртаннем ад «добрых старых часоў» караля ХI стагоддзя Эдуарда Спавядальніка, калі нібыта дзейнічалі «справядлівыя» законы. У існаванні Эдуарда Спавядальніка сучасныя гісторыкі не сумняваюцца, але яны не падзяляюць стаўлення баронаў да ягоных законаў як «добрых» і «справядлівых». Часы Эдуарда былі не залатым векам, а звычайнымі барбарскімі часамі, таму няма падставаў для той станоўчай ацэнкі, якую давалі ім бароны. Сучасныя гісторыкі з гэтай прычыны існаванне справядлівых законаў пры Эдуардзе Спавядальніку далучаюць да абсягу міфалогіі. У гэтым разе мы бачым, што міфічныя «справядлівыя» законы прыпісваюцца асобе, якая рэальна існавала.

Тое ж датычыць і ўзяцця штурмам Бастыліі ў 1789 годзе, адкуль нібыта былі вызваленыя «няшчасныя» вязні. Насамрэч у гэтай турме сядзелі звычайныя крымінальнікі — фальшываманетчык, кровазмяшальнік і да іх падобныя.

Пэўны час асобныя аўтары разважаюць пра міф «вызвалення Парыжа» ад гітлераўцаў. Зразумела, сам факт вызвалення сумневу не выклікае. Аспрэчваецца толькі інтэрпрэтацыя, якую надаюць яму тыя ці іншыя палітычныя партыі, значэнне, якое гэтыя партыі ў ім вышукваюць. Інакш кажучы, гісторыкі далучаюць да міфаў не толькі апавяданні, якія не могуць узгадняцца з гістарычнымі падзеямі, але таксама іх тлумачэнне, неадпавяднае гістарычнай рэальнасці. У якасці бліжэйшых да нас прыкладаў можна было б прывесці спрэчкі аб Варшаўскім паўстанні 1944 года [14] , аб забойстве польскіх афіцэраў у Катыні [15] , жыхароў Беларусі ў Курапатах [16] .

14

 Варшаўскае паўстанне жніўня-верасня 1944 года супраць нямецкіх акупантаў, якія пры набліжэнні Чырвонай Арміі рыхтаваліся пакінуць Варшаву. Палітычная мэта паўстання — самастойнае вызваленне сталіцы краіны, каб падпольная законная ўлада паспела стварыць свае структуры, пакуль СССР не навязаў сваёй улады ўсёй краіне. Пад час гераічнага паўстання савецкія войскі спынілі дзеянні супраць гітлераўцыў, чакаючы, пакуль тыя не задушаць паўстанне. Пад час гэтай акцыі загінула блізу 200 тысяч палякаў, цалкам была знішчана Варшава. Гэта была палітычная параза палякаў. Але яна ўспрымала намеры савецкага кіраўніцтва далучыць Польшчу да СССР і задушыць неадначасовыя выступы масаў палякаў супраць камуністычнага кіраўніцтва (1956, 1968, 1970, 1976, 1980–1981 гг.). Для крытыкаў паўстанне было актам роспачы перад стратаю шанцаў на незалежнасць, для прыхільнікаў — актам найвышэйшага служэння Айчыне, доказам таго, што польская прага да вольнасці не знішчаная.

15

 Па вясне 1940 года НКВДысты замардавалі ў Катыні (пад Смаленскам) ды іншых месцах 15 тысяч інтэрнаваных пад час уваходу Чырвонай Арміі на тэрыторыю Польшчы афіцэраў Польскага войска і мабілізаваных у войска лекараў, навукоўцаў, юрыстаў, інжынераў, святароў, настаўнікаў; мэта гэтага знішчэння — пазбаўленне польскай нацыі эліты, каб у далейшым не было каму ачоліць супраціву камунізацыі Польшчы.

16

 У 1937–1941 гадах у Курапатах (лесе пад Менскам) НКВДысты штодня забівалі людзей. Курапаты былі адкрытыя Зянонам Пазняком і ягонымі аднадумцамі. Савецкія падлікі давалі лічбу 102000 ахвяраў бесчалавечнага рэжыму, але даследнік падаў для ўсяе зоны расстрэлаў лічбу 250000-300000 ахвяраў. Вакол Менска было яшчэ пяць такіх страшных мясцінаў, не кажучы ўжо пра абласныя, і раённыя цэнтры. Прыхільнікі таталітарызму ў розныя часы беспаспяхова спрабавалі давесці, нібыта там гітлераўцы растрэльвалі габрэяў, або НКВДысты — асобаў, што супрацоўнічалі з гітлераўцамі. Але нават Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь пацвердзіла першапачатковую версію гэтай справы [56].

Калі мы хочам карыстацца крытычным метадам, мы павінны правільна ацэньваць ягоныя магчымасці. Бадай, не варта цалкам падпадаць пад ягоны ўплыў. Дзякуючы даследванням нашай эпохі мы асэнсоўваем і абавязковыя запатрабаванні розуму і абмежаванасць гістарычна-крытычнага метаду.

ФУНКЦЫЯ МІФА

Функцыя міфа палягае ў тым, што ён улучае чалавека ў адзінства Сусвету. Гэта намаганне людскога ўяўлення, якое інтэгруе ўсю сукупнасць людскога досведу, чаго не могуць зрабіць ні навука, ні тэхніка. Паводле Л. Жыяра, роля міфа ў тым, каб увесці чалавека ў рэальнасць, якая перасягае яго ва ўсіх дачыненнях і да якой трэба прыстасавацца, каб выжыць. Папярэджваючы тугу і смерць, міф прыходзіць на дапамогу да чалавека. Кожным разам ён актуалізуецца праз абрад. Д. Хэмпэл таксама адзначае, што міф аднолькава абапіраецца як на гісторыю, так і на сучаснасць, у якой жыве чалавек і ў якой ён імкнецца жыць у бяспецы.

Поделиться:
Популярные книги

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кронос Александр
4. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая