Гісторыя і міфы
Шрифт:
Мы яшчэ не ўяўляем, якімі ўбогімі і смешнымі ў сваім ідалапаклонстве мы выглядалі для людзей з-за межаў нашай краіны.
Падобнае можна знайсці ў кожнай імперыі, бо ўсе яны маюць супольныя архетыпы. Але імперыя СССР пры ўсёй сваёй тыповасці ў значнай меры была ўнікальнай. Мабыць таму, што яна была апошняй імперыяй у свеце. Гэта суперімперыя, бо пад шыльдаю «Союз нерушимый республик свободных» паядналіся, зліўшыся і падмацоўваючы адна адну, дзве імперыі — расейская і камуністычная, увасобленыя ва ўладзе несмяротных сіямскіх блізнят: адміністрацыйна-бюракратычнай сістэмы і партыйнага апарату. Доўга шукалі адзін аднаго расейскі імперыялізм і камуністычны імперыялізм,
Прывід камунізму блукаў па Заходняй Эўропе, пакуль не знайшоў найбольш прыдатны для сябе грунт — Расею. І прарос, ажыў у СССР. Без таго ён так бы й застаўся неверагоднай утопіяй накшталт Горада Сонца Кампанэлы, прыгожаю выдумкай і ціха згас наўзбоч гісторыі. А мо і каламуціў бы час ад часу даверлівыя народы на перыферыі Азіі ці Лацінскай Амэрыкі. Камунізм, марксізм-ленінізм ці ягоны ўвасоблены ў жыццё практычны выхад — бальшавізм мог прыжыцца толькі на дрэве расейскага імперыялізму, выгадаванага на працягу некалькіх стагоддзяў імперскаю прыродай расейскага самаўладства. Гэтая ж прырода будавалася на кірунку да моцнасці і фармальнай цэласнасці, жадання падпарадкаваць іншыя народы сілаю, потым знішчыць рэшткі іхнае самастойнасці, а таксама на нецярпімасці да іншых народаў і іхных веравызнанняў, пакоры перад моцным і на поўным прымусовым рашчыненні адметнай людской адзінкі ў калектыве («мир», «община»), а ў выніку — на адсутнасці дэмакратычных асноваў на ўсіх роўнях грамадскага жыцця — ад дамастроеўскай сям'і да дзяржавы і царкоўнай герархіі. Расейская праваслаўная царква пры самаўладным рэжыме пераўтварылася з органа духоўнага ўдасканалення народа ў орган апраўдання і асвячэння ўлады князя, потым цара, а пазней КПСС.
Расея (назоў з XVII ст.) як дзяржаўнае ўтварэнне пачыналася з другой паловы ХII стагоддзя ў адной з калоній Кіеўскай і Крывічанскай Русі на фіна-вугорскіх землях тагачаснага паўночнага ўсходу, на якіх пасяляліся выхадцы з заходніх частак краю — полацкіх крывічанскіх і ноўгарадскіх. Гэта адбывалася дзякуючы спрыяльным умовам: напачатку — распаду нестабільнай Кіеўскай Русі, а потым — распаду Залатой Арды, а затым у выніку далучэння народаў Паваложжа, Сібіры, Каўказа, Закаўказзя, Сярэдняй Азіі і г. д. Гэта значыць, яна станавілася ўсё большай імперыяй кантынентальнага тыпу, што амаль поўнасцю была перададзена ў спадчыну абноўленай імперыі СССР.
Нездарма Ленін, згодна з падвойнаю камуністычнай мараллю (хутчэй амаральнасцю), дакляраваўшы права нацый на самаазначэнне паняволеных царскаю Расеяй народаў, і не збіраўся даваць ім магчымасць самаакрэсліцца, намагаўся зберагчы ў новай імперыі межы старой. З Прыбалтыкай, Фінляндыяй, Польшчай гэта яму не ўдалося. Але з Беларуссю, Украінай, Закаўказзем — удалося. Фатальны збег акалічнасцяў, страх Заходняй Эўропы перад бальшавізмам (дарэчы, цалкам апраўданы) спрычыніўся да таго, што Антанта дзеля свайго спакою кінула яму костку — ахвяравала Беларуссю і некаторымі іншымі краямі. І тыя трапілі ва ўчэпістыя абдымкі новага імперыялістычнага збудавання. А яно, працягваючы шматгадовую традыцыю свайго папярэдніка, помсціла Беларусі за тое, што тая спрабавала захавацца як Беларусь.
Дачыненні Расеі і Беларусі ў асноўным складваліся так, як яны заўсёды складваюцца між метраполіяй і калоніяй, праўда, з дадаткам намагання «праглынуць», прыўлашчыць сабе не толькі зямлю і людзей на ёй, але і іх гісторыю.
Болей за семдзесят гадоў расейска-бальшавіцкі імперскі монстр, раздзьмуты ад вялізных прастораў і шматлікіх народаў з рознымі верамі, культурамі, звычаямі, традыцыямі, цяжка йшоў праз ХХ стагоддзе, наводзячы на
— И это очень жаль.
Каб хутчэй паравоз ляцеў да камуны, правадыры імперыі кідалі ў топку паравоза тысячы і мільёны людскіх ахвяраў. Куды ж заляцеў той паравоз? У багну безгаспадарчасці, эканамічнага і палітычнага крызісу, у зону экалагічнай бяды, духоўнага спусташэння.
МІФЫ І ГІСТОРЫЯ
У духоўным спусташэнні Беларусі вялікую ролю адыграла пазбаўленне беларускай нацыянальнай гісторыі самастойнасці, падпарадкаванне яе расейскацэнтрычнай мадэлі гісторыі.
У асвятленні беларускай гісторыі за апошнія сто трыццаць гадоў ад часоў задушэння апошняга паўстання супраць імперскага прыгнёту паназапашвалася шмат расейскацэнтрычных міфаў і легендаў. Памеры кнігі не дазваляюць спыніць увагу на ўсіх гэтых міфах. Частку іх я разабраў у сваім артыкуле 1982 года «Каб ведалі факты». З прычыны ўмяшання пэўнага аддзела ЦК КПБ ён пабачыў свет са спазненнем на пяць гадоў і быў надрукаваны ў газеце «Літаратура і мастацтва» толькі 14 жніўня 1987 года, а ў поўным выглядзе змешчаны ў зборніку «З гісторыяй на «Вы» (вып. 1) у 1991 годзе пад іншым назовам («Пад знакам дня ўчарашняга»).
Але, перад тым як ахарактарызаваць асноўныя міфы, што нават дасюль укараняюць у галовы беларусаў, трэба высветліць, што такое міф.
Гэтаму і прысвечаны наступны раздзел.
Міф і гісторыя… Звычайна спалучэнне гэтых паняццяў выклікае асацыяцыі з міфамі ў антычным свеце ці з міфамі пра псеўдаманархаў або, наадварот, пра старца Фёдара Кузьміча з расейскай гісторыі. Але, абмежаваўшы сувязь гісторыі з міфамі гэтымі прыкладамі, мы замыкаемся ў тое кола поглядаў на мінулае, якое нам паслужліва падсоўваюць традыцыйныя гістарычная навука і адукацыя.
Аднак апрача гэтых дзвюх сфераў гістарычных поглядаў існуюць яшчэ іншыя, напрыклад гістарычная сведамасць (або наяўныя ў чалавечай свядомасці гістарычныя веды, што прасякнутыя каштоўнаснымі элементамі, якія прадвызначаны актуальнай сітуацыяй і акрэсленым бачаннем будучыні), гістарычная ідэалогія (або гістарычна-палітычная дактрыны, гістарычны змест палітычнай ідэалогіі), гістарычная традыцыя (або частка гістарычнай спадчыны, акрэсленай сацыяльнай групы — этнасу, класа, лакальнай групы, сям'і ды інш. — ацэньвае ацэнцы і выражае прынятую дадзенай групай сістэму каштоўнасцяў), гістарычныя міфы, гістарычны менталітэт (сукупнасць спосабаў і зместу мыслення і ўспрыняцця, характэрная для пэўнага калектыву ў пэўным часе, якая праяўляецца ў дзеяннях).
Усе памянёныя сферы, улучаючы гістарычную адукацыю і гістарычную навуку (вывучэннем апошняй абмяжоўвалі сябе савецкія гісторыкі), складаюць нешта больш агульнае — гістарычную культуру. Гістарычнай культурай можна было б назваць комплекс каштоўнасцяў, які замацаваўся ў пэўнай групе грамадства ў пэўны перыяд, а таксама твораў, звязаных з пазнаннем і перажываннем мінулага з дапамогаю атрыманых гэтай групай ведаў пра мінулае.
Да розных складовых частак гістарычнай культуры мы абавязкова вернемся ў іншым месцы. Зараз жа хочацца прапанаваць чытачу размову пра гістарычныя міфы. Бо менавіта іхнае існаванне ў гістарычнай адукацыі майго пакалення адыграла фатальную ролю ў грамадскім мысленні сучаснага беларускага грамадства.