Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

«Заваёвай сацыялізму» з'яўляецца пачуццё безабароннасці і страх перад хаосам, інстынкт самазахавання. Найбольш натуральным вынікам савецкага перыяду (які па сутнасці яшчэ не скончыўся) была страта навыкаў сацыяльнай пазадзяржаўнай самаарганізацыі, немагчымасць зразумець мэтазгоднасць разгрузкі дзяржавы ад пэўных яе функцый і яе рэарганізацыі.

Усё тое, да чаго былі прызвычаены нашыя продкі — уменнне сабрацца, выпрацаваць агульныя мэты, стварыць структуру самакіравання — для нас сёння ўяўляе неперадольную цяжкасць.

Школьная гісторыя нашых часоў не засвоіла актывістычнай гістарыясофіі. Гэта можа злучае яе з панавальнымі ўзорамі традыцыйнай гістарыяграфіі, якая канцэнтруе ўвагу на вонкавай сферы гістарычнага

працэсу, на сферы здарэнняў.

Традыцыйная гісторыя ў сваім выкладанні не патрапіць паказаць, што гістарычны працэс ствараецца штодзённай, звычайнай дзейнасцю людзей. У апісанні гісторыі дамінуюць падзеі ў нейкім сэнсе выключныя. Сярэдні чалавек мог быць толькі пасіўным іх сведкам. Гэта пазбаўляе ўсю гісторыю сапраўдных яе стваральнікаў і замацоўвае ў звычайных людзей пасіўнае стаўленне. Гістарычнаму актывізму не застаецца месца дзеля звыклага пераканання, што гісторыя робіцца толькі дзесьці там, у вялікім свеце, але не ў нашай мясцовасці і не ў нашым асяроддзі.

Паколькі ў гістарычным выкладзе школьных падручнікаў не бачна канкрэтных людзей, а гістарычныя падзеі трактуюцца там як нешта гатовае, у адрыве ад людскіх дзеянняў (вытворнымі ад якіх яны з'яўляюцца), проста фактамі, даты якіх трэба запамінаць, то ў розумах спажыўцоў настае паступовае адчужэнне ад іх гісторыі. Са старонак гісторыі знікаюць жывыя людзі, гістарычныя падзеі пачынаюць існаваць самастойна, а гэта ўжо просты шлях да фетышызацыі гісторыі.

Гаворка ідзе пра такую перабудову гістарычнай адукацыі, каб вучань мог зірнуць на гістарычны працэс не толькі з вышыняў царскіх двароў, міністэрскіх кабінетаў ці назіральных пунктаў военачальнікаў, а з перспектывы шэраговых людзей, якія ствараюць гісторыю, сеючы збожжа, будуючы машыны, беручы ўдзел у выбарах, змагаючыся на пабаявішчы.

Калі гісторыя будзе арыентаванай на справы звычайных людзей, калі яна будзе паказваць гістарычны працэс як вынік дзеянняў людзей, як «вялікіх», так і «малых», тады яна будзе мець вялікую дыдактычную каштоўнасць, зможа абудзіць аптымізм, вызваліць энергію і жаданне дзеяння. Толькі такая гісторыя можа ствараць актыўную пазіцыю людзей, заахвочваць да напружанай працы, да чыннага і свядомага ўдзелу ў публічным жыцці.

Сёння гэтая справа мае велізарнае значэнне для нашай краіны, якая ўсё больш аддаляецца ад развітых краін свету. Варта пераадолець настроі апатыі і прыгнечанасці, вызваліць энергію, якая дрэмле ў грамадстве. Гэта вымагае і перабудовы школьнай гістарычнай адукацыі, змены яе гістарыяграфічных прадпасылак. Трэба выкараняць з праграм і падручнікаў прыкметы фаталістычнай гістарыяграфіі і абаперці іх на актывістычную гістарыяграфію, якая вызваляе грамадскую актыўнасць і дынамізуе чалавечую дзейнасць.

Генетычнае мысленне. Адна з істотных прыкметаў гістарычнага мыслення — арыентацыя на раскрыццё вытокаў, на пошукі каранёў грамадскіх з'яваў, якія вывучаюцца і назіраюцца намі. Пазнавальныя і дыдактычныя якасці генетычнага мыслення паўсюль вядомыя. У ХIХ стагоддзі яны былі найбольш прыкметнымі рысамі гістарычнага мыслення ўвогуле. Французскі гісторык Ж. Мішле папярэджваў: «Хто будзе трымацца толькі сучаснага, таму не зразумець сучаснага» [42]. Справядліва лічылася, што гісторыя — гэта навука аб развіцці.

ХХ стагоддзе пахіснула наіўную веру ў магутнасць генетычнага мыслення. Сёння вядома, што раскрыццё паходжання з'явы не можа быць атаесамлена з пэўным ягоным выясненнем. Французскі гісторык першай паловы ХХ стагоддзя Марк Блок заўважыў, што «няведанне мінулага няўхільна прыводзіць да неразумення сучаснага. Але хутчэй за ўсё такія ж дарэмныя спробы зразумець мінулае, калі не ўяўляеш сучаснага» [43].

Гэта зусім не значыць, што сёння трэба адкінуць генетычны спосаб высвятлення гісторыі. Ёсць тэмы, якія патрабуюць асвятлення

ў праграмах і падручніках, напрыклад здароўе чалавека і ягоная ахова, роля жанчын у грамадскім жыцці, месца дзіцяці і падлетка ў сям'і і грамадстве, паталагічныя грамадскія з'явы, мода, забавы, спорт, змена транспарту, сувязі, жытла, рэчаў непасрэднага побыту чалавека, адзення, абутку і г. д. Сучасны чалавек мае права ведаць не толькі тое, як дайшло да падзелу на Ўсход і Захад, Поўнач і Поўдзень сучаснага свету, чаму ёсць народы, якія жывуць лепш і горш, але таксама і тое, калі і як пачалося зруйнаванне прыроднага асяроддзя чалавека, як чалавецтва змагалася з пошасцямі, чаму распаўсюдзіліся алкагалізм і наркаманія, як разглядаўся спорт сто гадоў таму, што змянілася за гэты час у становішчы дзіцяці і жанчыны і г. д.

Генетычнае мысленне — гэта штосьці большае за пошукі каранёў. Гэта агульная пазнавальная арыентацыя. Яна зводзіцца да засяроджвання ўвагі на тым, што мае беспасярэднюю сувязь з сучаснасцю. Гэта погляд на мінулае праз прызму справаў, якімі чалавецтва актуальна жыве. Гісторыя мусіць адказваць на пытанні сучаснасці. Інакш яна страчвае сваю патрэбнасць для сучаснікаў.

Генетычнае мысленне схіляе да роздуму пра сучаснасць і яе праблемы. Гісторыя крыўды ў дачыненні да жанчын у даўнейшыя часы, іхная барацьба за раўнапраўнасць і павышэнне актыўнасці ў грамадскім і гаспадарчым жыцці, культуры, палітыцы павінна схіляць да роздуму пра тое, якім грамадскім коштам далася жанчынам эмансіпацыя, якія яна прынесла набыткі і страты. Гісторыя спорту павінна абуджаць сучаснага чалавека да роздуму пра выраджэнне гэтай з'явы ў сучасным свеце.

Генетычнае мысленне дазваляе зразумець «кошт прагрэсу», які звязаны з расплатай за поспех грамадства. Прыкладамі гэтага могуць быць устойлівае да гербіцыдаў пустазелле, устойлівыя да інсектыцыдаў пакаленні вусякоў, устойлівыя да антыбіётыкаў штамы мікраарганізмаў, адмоўныя вынікі лячэння антыбіётыкамі, парушэнне азонавай сферы, парушэнні цеплавога рэжыму, высыханне Аральскага мора як вынік тэхналагічных зменаў прыроды.

Трэба асцярожна ставіцца да фактараў пераўтварэння як свету, так і грамадства, бо парушыць крохкую раўнавагу грамадскіх сілаў, чалавека і прыроды надта лёгка. Сёння даводзіцца пераасэнсоўваць паняцце прагрэсу. Апошні здаецца толькі магчымасцю, а часта і немагчымасцю, і ўвогуле праблематычнаю справаю. Ці можна, прыкладам, лічыць прагрэсам развіццё беларускай гістарычнай навукі ад Пічэты да Абэцэдарскага, а тым больш да эпігонаў апошняга?

Варта задумацца, ці магчыма пераацэньваць паняцце прагрэсу і характарызаваць з'явы мінулага як «рэакцыйныя» ці «прагрэсіўныя» [44], а развіццё філасофіі як барацьбу матэрыялістычнага кірунку з ідэалістычным. Бадай, нельга абсалютызаваць паняцце барацьбы ў гісторыі, а тым больш лічыць яго вызначальным пры разглядзе гістарычных працэсаў і з'яваў.

У моладзі трэба фармаваць навык генетычнага мыслення, гэта значыць позірку ў мінулае з гледзішча сучаснасці, і адначасова гістарычнага падыходу да сучаснасці, каб адно тлумачыла другое. Разуменне ўзаемных дачыненняў між мінулым і сучаснасцю — умова правільнай арыентацыі асобы ў грамадскім жыцці і падмурак яе гістарычнай культуры.

Універсалістычнае мысленне. Веданне гісторыі павінна даваць універсалістычнае бачанне свету. Чалавек, маючы справу з прадстаўнікамі сваёй супольнасці, мала цікавіцца астатнім светам і мае пра гэты свет даволі цьмянае ўяўленне. Адсутнасць паўнавартаснага ведання пра тое, што робіцца ў свеце, адмоўна адбіваецца на разуменні справаў сваёй супольнасці, прыводзіць да фальшывых ацэнак, робіць цяжкім і нават немагчымым выніковае дзеянне.

Толькі гісторыя з усіх школьных прадметаў можа даць універсалістычнае мысленне. У геаграфіі вучань атрымлівае толькі ўрыўкавыя веды гэтага.

Поделиться:
Популярные книги

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик