Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

Гэты месіянізм сурова крытыкавалі такія дзеячы расейскай грамадскай думкі, як Яўген Трубяцкой [109] і айцец Павел Фларэнскі, які ў сваёй «Записке о православии» пісаў:

«Люди всегда склонны сотворить себе кумира, чтобы избавить себя от подвига служения вечному и пассивно предаться простой данности. Этот кумир может быть весьма различным. Для русских православных людей таким кумиром чаще всего служит сам русский народ и естественные его свойства, которые ставят они пред собою на пьедестал и начинают поклоняться, как Богу. Вера в быт превыше требований духовной жизни, обрядоверие, славянофильство, народничество силятся стать на первое место, а вселенскую

церковность поставить на второе или вовсе отставить.

В основе всех этих течений лежит тайная или явная вера, что русский народ сам собою, помимо духовного подвига, в силу своих этнических свойств есть прирожденно христианский народ, особенно близкий к Христу и фамильярный с Ним, так что Христос, как будто несмотря ни на что, и не может быть далеким от этого народа. И как всегда фамильярность с высоким, эта фамильярность влечет за собою высокомерие и презрение к другим народам — не за те или иные качества, а за само существо их. Смысл этого высокомерия может быть выражен тем, что мы — природные христиане, с нас, собственно, ничего не требуется и все нам простительно, тогда как другие народы, в сущности, не христиане, а самые их достоинства вызывают у нас чувство пренебрежения…

Может быть, соблазн такого самообожествления есть у каждого народа, но у русских он исключительно велик…» [110]

З расейскім месіянізмам беспасярэдне мяжуюць уяўленні пра славянскае братэрства і праваслаўную агульнасць, якія дасталіся ў спадчыну ад славянафілаў ды іхных нашчадкаў панславістаў. Гэтыя братэрства і агульнасць лічацца прыярытэтнай асноваю для знаходжання Расеяй гістарычных хаўруснікаў.

Але забываюцца на тое, што гэтыя канцэпцыі ад пачатку былі ў многім ілюзорнымі. Варта толькі прыгадаць войны 1794, 1830–1831, паўстанне 1863–1864 гадоў супраць царызму, супраціў беларусаў і ўкраінцаў савецкай уладзе, якая ішла з Масквы, крывавыя сутыкненні паміж паўднёвымі славянамі даўней і цяпер, войны між Балгарыяй і Расеяй у ХХ ст. Сёння гэтыя ўяўленні — архаічныя і практычна непрыдатныя.

У былой Паўднёваславіі менавіта славяне, якія размаўляюць нярэдка адной моваю, займаліся самазнішчэннем. У былой Чэхаславаччыне народы з падобнымі мовамі і адною вераю разышліся на нашых вачах. Пасля абвешчання незалежнасці Ўкраіны і правядзення ёю палітыкі актыўнага дыстанцыявання ад Расеі размовы аб славянскім братэрстве набываюць іррэальны характар. У Балгарыі, дзе, здавалася, славянафільскія настроі мелі найглыбейшыя карані, характар святкаванняў апошніх дзён славянскай пісьменнасці і культуры ў Расеі выклікаў, паводле звестак балгарскага друку, насцярожанае стаўленне афіцыйных колаў, якія справядліва асцерагаюцца адраджэння неаславізму.

Не менш супярэчлівы пры ўважлівейшым разглядзе і выбар праваслаўнай агульнасці як арыентыра для замежнай палітыкі Расеі. Калі сімпатыі да адзінаверных сербаў павінны дыктаваць безумоўную падтрымку Сербіі, то які выбар трэба зрабіць у супрацьстаянні праваслаўных македонцаў і праваслаўных грэкаў? Куды знікае пачуццё рэлігійнай агульнасці, калі справа заходзіць аб праваслаўных румынах, малдаванах, грузінах? [111]

Вяртаючыся да прыгаданых вышэй цытат з расейскіх класікаў, прашу чытача паверыць мне, што яны не выдраныя з кантэксту.

Іх могуць узяць на ўзбраенне і сябры Ўсебеларускага (хутчэй «Расейскага») Славянскага Сабора, і прадстаўнік Расейскага нацыянальнага аб'яднання ў Беларусі П. Сяргееў, які падпісаўся пад заяваю Каардынацыйнага савета нацыянальных аб'яднанняў Рэспублікі Беларусь (што надрукавана ў «Народнай газеце» за 4 красавіка 1992 г.).

Ён падпісаўся

пад скаргаю на тое, што «в Республике Беларусь по-прежнему продолжает действовать система национального неравенства, унаследованного от прежних, тоталитарных коммунистических режимов». (Цікава, дарэчы, што гэтых рэжымаў у Беларусі было больш за адзін; хоць і аднаго, здаецца, болей чым дастаткова.) Далей сказана, што «национальные меньшинства лишены доступа к средствам массовой информации, они не могут слушать передачи по радио и смотреть телевидение на родном языке».

Вось гэтае месца ў заяве мне спадабалася больш за ўсё. П. Сяргееў піша такое пра Беларусь, дзе АМАЛЬ УСЕ сродкі масавай інфармацыі на расейскай мове. І выходзіць, што не беларусы, а расейская нацыянальная меншыня пазбаўлена доступу да гэтых сродкаў, не можа слухаць перадачы па радыё і глядзець тэлеперадачы на роднай мове?

Так, нездарма А. Керэнскі пісаў пра Леніна ды іншых бальшавікоў, што «ёсць найвышэйшая форма хлусні, якая ўжо адной сваёй празмернасцю імпануе людзям незалежна ад іхнага інтэлектуальнага роўню. Ёсць нейкі псіхалагічны закон, згодна з якім чым больш жудасная хлусня, тым ахвотней ёй вераць» [112].

Гісторык А. Галкін, які вывучаў феномен нацысцкай прапаганды, сведчыць, што тая мела такую асаблівасць, як хлуслівасць, узведзеную ў сістэму: «Гебельс не раз казаў сваім падначаленым, што выдумка заўсёды па-прапагандысцку карыснейшая, бо яе значна лягчэй прыстасаваць да патрэбаў дня, што яе частае паўтарэнне надае ёй большую верагоднасць, што чым маштабнейшая хлусня, тым больш шанцаў на тое, што ёй павераць. Ён лічыў таксама, што шкода ад выкрыцця прапагандысцкай хлусні не такая ўжо й вялікая, бо ёй заўсёды можна знайсці верагоднае тлумачэнне, і ва ўсялякім разе меншая, чым карысць, якую яна можа прынесці» [113].

Да чаго ж у нас легкаверны народ! Да чаго ж даверлівы! Семдзесят гадоў яго падманвалі. Абяцалі ў 1918 годзе, што тыя, каму тады было 10–15 гадоў, будуць жыць пры камунізме. Паверылі. Абяцалі ў 1960-х гадах пабудаваць за дваццаць гадоў камунізм. Паверылі. Абяцалі да 2000 года забяспечыць усіх асобнымі кватэрамі. Паверылі. Абяцалі выканаць Харчовую праграму. Паверылі. Верылі ў светлую будучыню, у «ззяючыя вяршыні», у тое, што мы самыя разумныя і перадавыя, што мы авангард усяго міралюбнага чалавецтва… Здаецца, ці не пара стаць недаверлівымі? Але не: я ўпэўнены, што і сам П. Сяргееў паверыў у тое, пад чым падпісаўся. І знойдуцца чытачы, якія павераць. Бо ў «Народнай» жа газеце надрукавана!

І гэта бессаромна сцвярджаецца ў той час, калі ўсе, хто мае вочы і вушы, ведаюць, што менавіта расейская меншыня ў Беларусі разам з іншымі мяншынямі і з беларускай бальшынёю чытае газеты, слухае радыё, глядзіць тэлебачанне пераважна на расейскай, а не на якай іншай мове. Калі хто пры гэтым зазнае дыскрымінацыю, дык гэта перадусім беларуская бальшыня, добра адлучаная ад роднай мовы ў сродках інфармацыі.

Урэшце, нездарма кажуць, што паслужлівы мядзведзь (у Крылова сказана ямчэй) небяспечнейшы за ворага. Сапраўды, найгоршы вораг свайго народа — ультрапатрыёты, падобныя да асобы, што ад імя расейскай меншыні падпісала заяву. Бо гэткая мядзведжая паслуга, якую яна робіць расейцам у Беларусі, - правакацыйная. Яна можа залішні раз звярнуць увагу грамадскасці на перакуленыя дагары нагамі стасункі — сапраўдныя, а не ўяўныя — моваў у сродках інфармацыі і падштурхнуць улады (у тым выпадку, калі яны будуць па-сапраўднаму клапаціцца аб справядлівым развязанні пытання) хутчэй выправіць дэфармаваныя стасункі моваў у СМІ на карысць беларушчыны.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Ученье – свет, а богов тьма

Жукова Юлия Борисовна
4. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.37
рейтинг книги
Ученье – свет, а богов тьма

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Наследие Маозари 7

Панежин Евгений
7. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 7

Княжна. Тихоня. Прачка

Красовская Марианна
5. Хозяюшки
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна. Тихоня. Прачка

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2