Гісторыя і міфы
Шрифт:
Шкада толькі, што пад зваротам, у якім падаецца бессаромнае перакручванне ісціны, паставілі свае подпісы прадстаўнікі іншых нацыянальных аб'яднанняў, апроч расейскага, што іх, хочацца верыць, знарок уцягнулі ў гэтую брудную справу.
Трэба было б пры гэтым падумаць, чаму Беларусь сёння застаецца бастыёнам стабільнасці, тым часам як карычневыя хвалі бунту захлістваюць Расею, калі на плошчы Пецярбурга і Масквы рынуліся натоўпы ў кумачах і партрэтах, люмпэн-патрыёты патрабуюць распяць дэмакратыю.
Здаецца, не ў Рэспубліцы Беларусь выходзіць ажно семдзесят антысеміцкіх газет і часопісаў, не ў ёй шавіністы штурмуюць ці пікетуюць тэлецэнтры з
Дык дзе адбываецца шальмаванне нацыянальных мяншыняў, якое не пераследуецца па законе: у Беларусі ці ў Расеі?
Вяртаючыся да тэмы расейскага месіянізму, можна адзначыць, што нават у рознабаковай філасофскай думцы пачатку нашага стагоддзя выразна прасочваецца агульны вектар, у якім сыходзіліся розныя кірункі месіяністычнай думкі. Маю на ўвазе непарушныя вялікадзяржаўныя імперскія пастулаты, непарушную веру ў планетарнае пакліканне Расеі. Гэта датычыцца нават паслядоўнікаў выбітнага філосафа другой паловы ХIХ стагоддзя У. Салаўёва (айцец С. Булгакаў), і пачынальнікаў хрысціянскага экзістэнцыялізму (М. Бярдзяеў, Л. Шэстаў), і пісьменнікаў, што закраналі багаслоўскія тэмы (Д. Мерыжкоўскі, А. Белы), і «эўразійцаў» (М. Трубяцкой, Л. Карсавін).
Мне здаецца, што тым у Беларусі (асабліва гэта датычыць моладзі), хто цікавіцца мінулым, сучасным і будучым беларусаў і каму расейскія выдавецтвы паслужліва прапануюць новыя выданні пералічаных вышэй філосафаў і пісьменнікаў, варта было б мець на ўвазе адно. Ва ўсіх працах гэтых цікавых аўтараў немагчыма знайсці нешта пра асобны беларускі шлях, асобнуя беларускую долю. Беларусы для гэтых аўтараў проста не існуюць (вылучанамною. — В. Г.).
Зусім невыпадкова частка так званых «сменавехаўцаў» вярнулася з эміграцыі ў 20-х гадах ХХ стагоддзя дамоў у глыбокім перакананні, што бальшавікі аднаўляюць старую Вялікую, адзіную і непарушную Расею. Гэтыя «вяртанцы» былі, паводле словаў інтэрнацыяналіста Леніна, «буйныя кадэцкія дзеячы, некаторыя міністры былога калчакаўскага ўрада — людзі, якія прыйшлі да пераканання, што Савецкая ўлада будуе РАСЕЙСКУЮ ДЗЯРЖАВУ і таму трэба ісці за ёю» [114].
Лепей не скажаш.
ЯК МЕСІЯНІСЦКІ МІФ НАСАДЖАЎСЯ Ў БЕЛАРУСІ
Адзначаючы, што беларуская народнасць ёсць неадлучнаю часткай расейскай нацыі і што па-за хаўрусам з іншымі расейскімі плямёнамі ня можа мець самастойнай будучыні — гістарычнай і палітычнай, адзіным для яе шляхам з'яўляецца злучэнне з іншымі расейскімі плямёнамі для супольнай працы над атрыманнем грамадзянскай вольнасці.
З рэзалюцыі «Белорусского общества». 1911 г.
Міф нічога не хавае і нічога не афішуе, ён толькі дэфармуе; міф ня ёсць ні хлуснёю, ні шчырым прызнаннем, ён толькі скажэнне.
Р. Барт
Палітолаг Ф. Гаек
З Ф. Гаекам не ва ўсім можна пагадзіцца. У Нямеччыне нацыянал-сацыялізм быў адразу нацыяналістычным. Сацыял-дэмакратычныя ўрады ў гэтай краіне паперад нацызму сацыялізму не будавалі і не абвяшчалі ягоную пабудову сваёй мэтай.
Бальшавіцкі месіянізм стаў толькі новай экстрапаляцыяй расейскай месіяністычнай ідэі. Гэта праявілася не адразу. У гістарычнай навуцы і адукацыі Савецкага Саюза гэта выявілася з напісаных улетку 1934 года, а надрукаваных у «Правде» ў студзені 1936 года «Замечаний тов. Сталина, Жданова и Кирова по поводу конспектов учебника «Истории СССР» и учебника «Новой истории». А да таго?
Да таго існавала класічная схема Маркса, Энгельса і Леніна па нацыянальна-каланіяльным пытанні. Згодна з гэтаю схемай, расейскія цары сваімі захопніцкімі войнамі ператваралі сваю краіну ў «турму народаў». Гэтая схема была развітая ў шэрагу артыкулаў «марксіста, але гісторыка» (паводле трапнай характарыстыкі М. Гелера) М. Пакроўскага, напісаных у 1907–1910 гадах і выдадзеных асобнай кнігай у 1923 годзе пад назовам «Дипломатия и войны царской России в ХIХ столетии» (перавыдадзена ў 1991 годзе) [116].
Выказванняў Маркса, Энгельса, Леніна наконт захопаў тэрыторый Рэчы Паспалітай, гэта значыць і беларускіх земляў, наконт задушэння нацыянальна-вызвольных рухаў 1794, 1830–1831, 1863 гадоў, наконт нацыянальна-вызвольнага характару ўдзелу часткі беларускага жыхарства на баку Напалеона ў 1812 годзе дастаткова. Але гэтых выказванняў як чорт крыжа баяліся беларускія марксісцка-ленінскія гісторыкі 1940-1980-х гадоў. Яны ніколі не прыводзілі гэтыя выказванні, бо тыя ўшчэнт разбуралі іхную схему ўзаемадачыненняў між царскай Расеяй і Беларуссю «в свете указаний» расейскіх манархісцка-клерыкальных і савецкіх уладаў і залежных ад іх гісторыкаў.
Сталін, ліквідаваўшы сваіх ворагаў, сапраўдных і ўяўных, выкарыстаўшы хаўруснікаў, а потым адкінуўшы іх, узяўшы іхныя ж «трацкісцкія» і «бухарынскія» ідэі, пачаў выкарыстоўваць гісторыю для ідэалагічнага выхавання ў сваім кірунку. Вялікі правадыр лічыў, што шырокія колы народа можна выхаваць не на адцягненых догмах і паняццях, а на канкрэтных гістарычных фактах, на дзейнасці канкрэтных гістарычных асобаў. Толькі такія гістарычныя веды можна было зрабіць жывымі. Такая ідэалогія, для якой скарыстаны выбраныя, працэджаныя, дэфармаваныя гістарычныя факты, становіцца зразумелай, дасягальнай. Яна запамінаецца і ўваходзіць у гістарычную памяць народа.
Сталін адмовіўся ад ранейшай ленінска-трацкісцкай ідэі сусветнай рэвалюцыі пад лозунгамі інтэрнацыяналізму, калі пабачыў, што ў СССР не хопіць фінансаў, каб яе падтрымліваць і развязаць пад выглядам яе падтрымкі новую сусветную вайну [117]. Былы асабісты сакратар Сталіна і адначасова сакратар ЦК ВКП(б) Б. Бажанаў, які ўцёк за мяжу, сведчыў у 1928 годзе ў сваім аглядзе «Большевики и грядущая война», што ў 1927 годзе Палітбюро ЦК ВКП(б) было вымушанае прыняць да ведама аналітычны даклад фінансавых экспертаў, паводле якога Савецкую краіну на трэцім месяцы такой вайны напаткала б фінансавая катастрофа. Гэтай фінансавай няздольнасцю савецкага рэжыму можна растлумачыць тую ваенную стрыманасць, якую Сталін прадэманстраваў (разам з ідэалагічнай агрэсіўнасцю) у наступныя некалькі гадоў.