Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

— Дзе ён? Дзе ён? — чуў Більба лямант. — Ззгублены, ззгублены, мая каштоўнассць, ззгублены, ззгублены! Праклён на насс, трассца на насс, мая каштоўнассць, ззгублены!

— У чым справа? — крыкнуў Більба. — Што згубленае?

— Не трэба пытаць у насс! — правішчэў Глыкс. — Не яго справа, не яго, гллыксс! Ззгублены, гллыкс, гллыкс, гллыкс!!

— Я таксама, ведаеш, згубіўся, — пракрычаў Більба. — I хачу знайсціся! I я выйграў гульню, і ты паабяцаў! Пакажы мне шлях, а потым ідзі і шукай сабе!

Хоць Глыкс і цалкам разгубіўся, і надта няшчасна ляманта-ваў, ніякага жалю да яго Більба адшукаць у сабе не

здолеў. Да таго ж падазраваў, што, калі Глыкс так шукае нешта — не для добрай справы, ох, не для добрай.

— Ходзь сюды! — пракрычаў хобіт.

— Не, не, мая каштоўнассць! — адказаў Глыкс. — Нам трэба шукаць, так-с, мы згубілі яго, гллыксс!

— Ну ты ж не адказаў на апошняе пытанне, і ты ж абяцаў, — сказаў Більба.

— Не адказаў! — гыркнуў Глыкс. Потым з цемры пачулася рэзкае шыпенне. — Шшто ў ісстоты ў кішшэнькахх? Няхай скажа нам! Ісстота павінна ссказаць!

Як Більба ведаў, нічога не забараняла яму сказаць. Але ж Глыксаў розум і без таго дайшоў да адгадкі — зразумела, Глыкс амаль што ўвесь час думаў пра пярсцёнак і баяўся яго згубіць. А Більба, які амаль сумленна выйграў гульню, ды з немалой рызыкаю, раззлаваны затрымкай ды нічога не падазраючы, сказаў: «Адказы самому трэба знаходзіць!»

— Пытанне было няправільнае, — сказаў Глыкс. — Не загадка зусім, мая каштоўнассць, не, звычайнае пытанне.

— Ну, калі справа ў звычайных пытаннях, — сказаў Більба, — тады я, перш за ўсё, і спытаю, што ж ты згубіў. Скажы-тка мне!

— Што ў істоты ў кішэнькахх? — шыпенне прагучала гучней і мацней, і, павярнуўшыся, да ўласнага непакою Більба ўбачыў дзве маленькія кропачкі святла, што пазіралі на яго з цемры. Падазрэнне расло ў Глыксавам розуме, і ў вачах яго запаліліся бледныя агеньчыкі.

— Дык што ж ты згубіў? — упарта перапытаў Більба.

Але святло ў Глыксавых вачах шуганула зялёным полымем і хутка набліжалася. Глыкс ужо сядзеў у чоўне і шалёна гроб да цёмнага берага. Так шаленства, злоба і жаль ад страты пярс-цёнка палалі ў ягоным сэрцы, што ніякі меч яму больш не быў страшны.

Што ж давяло да вар'яцтва няшчаснага пачварня, Більба і здагадацца не мог, аднак што набліжалася, было добра бачна. Абяцанне не абяцанне, а Глыкс відавочна намерыўся забіць яго. Якраз у патрэбны час хобіт павярнуўся і пабег назад па цёмным тунелі, па якім прыйшоў сюды, трымаючыся сцяны, мацаючы яе час ад часу левай рукой.

— Што ў істоты ў кішэнькахх? — пачуў ён гучнае шыпенне ззаду і ўсплеск — Глыкс скочыў з чоўна. «Што ж там, цікава мне?» — сказаў хобіт сам сабе, спатыкнуўшыся і з цяжкасцю пераводзячы дыханне. Ён сунуў руку ў кішэню. Пярсцёнак спакойна слізгануў на ягоны палец і падаўся вельмі халодным.

Шыпенне раздалося зусім блізка. Хобіт павярнуўся і ўбачыў Глыксавы вочы, як два зялёныя ліхтарыкі. Спужаўшыся, ён паспрабаваў бегчы хутчэй, але раптам зачапіўся нагою за вы-шчарбіну ў падлозе і пляснуўся, накрыўшы сабою свой маленькі меч.

У момант Глыкс апынуўся побач. Але не паспеў Більба зрабіць што-небудзь, перавесці дыханне, узняцца ці мячом махнуць, як пачварань прабег міма, шэпчучы праклёны. Хобіта ён не заўважыў.

Што б гэта значыла? Глыкс жа бачыў у цемры. Більба мог нават ззаду назіраць, як цьмянае святло яго вачэй ззяе праз чарнату. Скрывіўшыся ад болю, хобіт узняўся, сунуў у похвы меч, які зараз злёгку свяціўся, і вельмі асцярожна

пакраўся следам за Глыксам. А што яшчэ было рабіць? Не вяртацца ж назад да Глыксавага возера. Можа, Глыкс куды-небудзь гэткім чынам і выведзе, сам таго не падазраючы.

— Трассца, трассца, ліхаманка на яго, — шыпеў Глыкс. — Праклён Торбінссу. Ён ззгубіўсся! Што ў яго кішшэнькахх? О, мы ведаем, мы зздагадалісся, мая каштоўнассць! Ён знайшоў, так-с, напэўна, знайшоў. Мой падаруначак!

Більба навастрыў вушы. Нарэшце, ён і сам пачаў разумець. Крыху паскорыў крок, наблізіўся да Глыкса, наколькі адвага дазволіла. Той па-ранейшаму хутка рушыў, не азіраючыся, толькі паварочваючы галаву з боку ў бок, як Більба мог здагадацца па лёгкім ззянні на сценах.

— Мой падаруначак! Праклён, праклён! Як жа мы ззгубілі яго, як жа. Воссь тут, так! Тут мы прахходзілі, калі ззвярнулі шшыю таму гідкаму віззгляваму шшчанюку! Воссь тут! Трассца на яго! Ён высслізнуў ад нас пасля сстолькіх гадоў, сстолькіхх гадоў! Згубіўсся, гллыксс!

Раптам Глыкс сеў і заплакаў: жудасны гук са свістам і бульканнем — для слыху невыносна, страшна і агідна. Більба спыніўся і прыціснуўся да сцяны. Праз некаторы час Глыкс скончыў плакаць і пачаў размаўляць сам з сабою. Здавалася, ідзе спрэчка.

— Не трэба было іссці ссюды шукаць, не трэба. Мы ж не памятаем уссіх мессцаў, дзе былі. Няма карыссці тут. Яно ў кішэньцы ў Торбінсса. Пдкі пралаззун ззнайшоў яго, так-с, мы кажам.

— Толькі зздагадваемсся, зздагадваемсся. Пакуль не ззной-дзем маленькую пачварку ды не прыцісснем — толькі здагадва-емсся. Але ж яна не ведае, што ззнайшла, што падаруначак можа рабіць, так-с? Яна толькі трымае ў кішшэньцы. Яна не ведае і далёка не пройдзе. Ён ззаблукаў, гідкі паўззун-пралаззун. Ён не ведае выххаду. Ён ссам так каззаў.

— Казаў, але ці праўду казаў? Ісстота хітрая. Не гаворыць усяго. Не ссказала ж, што ў кішэньках. Яна ведае. I калі яна ведае шшлях ссюды, павінна ведаць і шшлях адссюль, так-с. Яна да задніх дзвярэй накіраваласся. Да задніх дзвярэй, вось так-сс.

— Гоблінссы яе ссхопяць. Тым шляхам яна не ўцячэ, мая каштоўнассць.

— С-с-с, гллыксс! Гоблінссы! Але ж калі ісстота мае падаруначак, наш найкаштоўнейшы падаруначак, то гобліннсы яго знойдуць! Знойдуць, вынайдуць, што ён можа. Мы ніколі не будзем у бясспецы, ніколі, гллыксс! Хто-небудзь з гобліннсаў нассуне на брудны палец, і ніхто яго не пабачыць, ніхто. I прыйдзе сюды, нябачны. I нават нашы востранькія вочкі яго не заўважаць, не заўважаць, і ён прыйдзе, крадучыся, паўзучы, і ссхопіць насс, гллыксс, гллыксс!

— Таму час сканчаць з размоваю, каштоўнассць, і хутчэй, хутчэй. Калі Торбінсс ссюды пайшоў, нам трэба іссці ды паглядзець. Пойдзем! Ужо недалёка. Хутчэй!

Глыкс падскочыў і хуценька пакрочыў прэч. Більба паспяшаўся за ім, яшчэ з перасцярогаю, хоць галоўным яго клопатам цяпер было не спатыкнуцца аб іншую вышчарбіну ды не грымнуцца з грукатам на падлогу. Ад здзіўлення і надзеі ў небаракі аж галава круцілася. Выходзіла, што гэты пярсцёнак — чароўная рэч, якая робіць уладара нябачным! Зразумела, хобіт чуў пра такое ў даўніх, надта старажытных паданнях, але цяжка паверыць, што вось так, на самай справе, выпадкова знайшоў менавіта такое кольца. Факт ёсць факт: Глыкс з вачыма-ліхтарамі прабег, не заўважыўшы Більба, за крок ад таго.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Отражения (Трилогия)

Иванова Вероника Евгеньевна
32. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.90
рейтинг книги
Отражения (Трилогия)

Купчиха. Трилогия

Стриковская Анна Артуровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Купчиха. Трилогия

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов

Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Хрущев Сергей
2. Трилогия об отце
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы