Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:
Знішчае ўсё, знішчае ўсіх,Зжарэ вялікіх і малых,Звяроў і птушак, кветкі, дрэвы,Тугу і радасць, плач і спевы,Зжарэ дамы, зжарэ агні,I ў пыл змалоціць камяні.

Небарака Більба сядзеў ды ўзгадваў імёны жахлівых гігантаў ды іншых пачвараў з казак ды паданняў, але ніводзін з іх на такія зверства здольны пэўна не быў. Здавалася, што адказ зусім не такі, што не там патрэбна яго шукаць, што хобіт павінен яго ведаць, але прымусіць сябе думаць Більба ніяк не мог. Ён спалохаўся, а гэта для думак

дрэнна. Глыкс пачаў вылазіць з чоўна. Вылез, стаў у ваду і папляскаў да берага, гледзячы на хобіта так, што сэрца ў таго ледзь у пяткі не правальвалася, а язык да неба прысох. Хобіт захацеў крыкнуць: «Дай мне больш часу! Дай мне час!» Але адзінае, што ў яго вырвалася, быў раптоўны енк:

— Час! Час!

Більба пашанцавала. Уратавала яго ўдача, таму што гэта і быў адказ.

Яшчэ раз спасцігла Глыкса расчараванне, і зараз ён сапраўды раззлаваўся й стаміўся ад гульні. I надта прагаладаўся. Ён нават да чоўна не вяртаўся, а сеў побач з Більба ў цемры. Хобіт ад таго зручней сябе не адчуў, а думкі пачалі блытацца яшчэ горш.

— Ісстота павінна ззагадаць ззагадку, мая кашштоўнассць, так-с, так-с, так-сс. Яшчэ толькі ззагадачку, так-с, так-сс, — сказаў Глыкс.

Аднак Більба проста не мог нічога прыдумаць, седзячы побач з халоднай, мокрай, мярзотнай пачварай. Да таго ж Глыкс па-ціхеньку мацаў яго ў цемры, дакранаўся агіднымі пальцамі. Хобіт і патыліцу шкроб, і шчыпаў сябе, ды прыдумаць нічога так і не здолеў.

— Няхай ззагадае! Няхай ззагадае! — сказаў Глыкс.

Більба шлёпаў сябе і хлопаў сябе, мацаў цаўё мяча і нават шнарыў вольнаю рукой па кішэнях. Там ён знайшоў пярсцёнак, які падабраў у тунелі, дый забыўся на яго.

— Што ж такое ў маёй кішэні? — выгукнуў ён уголас. Сказаў сам сабе, але Глыкс падумаў, што гэта загадка, і адразу раз'юшыўся.

— Нячэссна, нячэссна! — прашыпеў ён. — Нячэссна, мая каштоўнассць, спытаць нас, што ісстота трымае ў ссваіх бруд-ненькіх кішшэнькахх!

Більба, убачыўшы, што здарылася, не знайшоў нічога лепшага, як уцямна і ўголас паўтарыць: «Што ж такое ў маёй кішэні?»

— С-с-с-с, — прашыпеў Глыкс, — мы павінны мець тры сспробы, так-с, мая каштоўнас-сць, тры сспробы.

— Вельмі добра! Адказвай! — сказаў Більба.

— Ручкі-с! — сказаў Глыкс.

— Няпраўда, — сказаў Більба, які, на шчасце, паспеў вы-цягнуць руку з кішэні. — Адказвай зноў!

— С-с-с-с, — сказаў Глыкс, надзвычайна ўзрушаны. Ён падумаў пра ўсе тыя рэчы, якія трымаў у кішэнях: рыбныя косткі, мокрыя ракавінкі, кавалачак кажанава крыла, востры каменьчык — зубы вастрыць, іншы бруд ды смецце. Ён паспрабаваў уявіць, што іншыя носяць у кішэнях.

— Нож, — сказаў ён у рэшце рэшт.

— Няпраўда! — сказаў Більба, які ўжо паспеў згубіць свой сцізорык у падарожжы. — Апошняя спроба!

Цяпер Глыкс апынуўся ў значна горшым становішчы, чым калі Більба спытаў яго пра яйкі. Ён шыпеў і пляваўся, і хістаўся ўзад і ўперад, і пляскаў нагамі па падлозе, і круціўся, і курчыўся і ўсё не адважваўся паспрабаваць апошні раз.

— Давай, кажы, — запатрабаваў Більба. — Я чакаю!

Ён пастараўся, каб голас яго гучаў бадзёра і дзёрзка, бо ўпэўненасці наконт канца гульні не меў ншкай, не важна, зда-гадаўся б Глыкс ці не.

— Усё! Час надышоў! — сказаў ён.

— Шнурок альбо нічога! — завішчэў Глыкс — не зусім чэсна, вядома, — адразу два розныя адказы.

— I тое, і іншае — няпраўда! — закрычаў Більба з вялікай палёгкай, адразу ж ускочыў на ногі, спінай да бліжэйшай сцяны, ды выставіў свой маленькі меч перад сабою. Зразумела, гульня ў загадкі — рэч надзвычай старажытная і недатыкальная, і нават адпетыя зладзеі баяцца падманваць, калі ў яе гуляюць. Аднак ён адчуваў, што гэтай слізкай пачвары давяраць хоць у чым-небудзь — раз'юшанае глупства. Абяцанкі яму парушыць — дакладна раз плюнуць, і зробіць ён гэта пры першай жа магчымасці. Да таго

ж, апошняе пытанне і не зусім адпавядала правілам стара-жытнай гульні.

У любым выпадку, Глыкс адразу не накінуўся, убачыўшы меч у Більбавай руцэ. Ён сядзеў, дрыжэў ды шаптаў. Нарэшце, Більба не вытрымаў чакання.

— Ну? — спытаў ён. — Як наконт абяцання? Я ісці хачу. Ты павінен паказаць мне шлях.

— А ці ж мы так каззалі, мая кашштоўнассць? Паказзаць гідкаму маленькаму Торбінссу выхад, так-с, так-с. А што ж ён мае ў кішшэньках, а? Не вяровачку, і не нічога. Охх, не! Глыксс!

— Не твая справа, — сказаў Більба. — Абяцанне ёсць абяцанне.

— Які ссупярэчлівы, як сспяшаецца, мая кашштоўнассць, — прашыпеў Глыкс. — Але ж пачакаць, трэба пачакаць ісстоце, так-с, мая каштоўнассць. Мы не можам так хутка гойссаць па тунелях, так-сс. Перш нам неабходна іссці і ўзяць тое-сёе, так-с, тое-сёе, каб дапамагчы сабе, так-сс.

— Добра, але ж паепяшайся, — сказаў Більба, узрадаваны, што Глыкс намерыўся сысці.

Яму здавалася, што пачварына проста хоча ўцячы, а вяртацца не збіраецца — і добра. Пра што ён такое балбоча? I што гэта за карыснае тое-сёе можна трымаць у паўнюткай цемры на змроч-ным возеры? Ён памыляўся. Ах, як памыляўся. Глыкс быў цяпер галодны ды злы, і сапраўды жадаў вярнуцца. Паганец, ён быў жудасны і агідны, і ўжо паспеў прыдумаць мярзотнасць.

Непадалёк знаходзіўся яго востраў, пра які Більба нічога не ведаў, і там у таемным месцы хавалася сярод усялякага смецця адна чароўная рэч — вельмі цудоўная, вельмі прыгожая, надта прыгожая. Глыкс меў пярсцёнак, залаты пярсцёнак, найкаш-тоўнейшы пярсцёнак.

«Падаруначак мой на дзень нараджэння, — шаптаў ён сам сабе, звыклы ад доўгай самоты размаўляць з сабою чорнымі, бясконцымі днямі. — Вось што мы жадаем зараз, так-с, вось што мы жадаем!»

Жадаў ён, бо пярсцёнак быў магутны і чароўны, і той, хто насуне яго на палец, рабіўся нябачны. Заўважыць можна было толькі цень, і тое ў зыркім сонечным святле, няясна ды цьмяна.

«Падаруначак мой! Дастаўся ён мне на дзень нараджэння, мая каштоўнассць», — так Глыкс казаў заўсёды сам сабе. Але хто ведае, як на самой справе здабыў Глыкс гэты падаруначак даўным-даўно, калі такія пярсцёнкі, кольцы, сыгнэты ды кляй-нодзікі яшчэ можна было знайсці ў гэтым свеце? Магчыма, і сам вярхоўны Ўладар, які гаспадарыў над кольцамі ў той час, не здолеў бы сказаць. Глыкс часцяком насіў пярсцёнак, пакуль не стаміўся ад яго, а потым цягаў яго ў кішэні, пакуль мазоль не нацёр, а апошнім часам звычайна хаваў яго ў дзірцы сярод камянёў на востраве і заўсёды вяртаўся паглядзець, як ён там. I час ад часу, калі Глыкс зусім ужо не мог без яго абыходзіцца ці калі рыба да смерці абрыдала, ён надзяваў пярсцёнак. I тады краўся ў цёмных праходах, шукаючы заблукалых гоблінаў. Нават адважваўся заходзіць у месцы, асветленыя паходнямі, ад якіх вочы слязіліся ды міргалі. I быў там у бяспецы — так, сапраўды так! Ніхто яго не бачыў, ніхто не мог заўважыць — пакуль не адчуваў пачварныя пальцы на ўласнай шыі. Некалькі гадзін таму Глыкс надзеў пярсцёнак і злавіў габлянятку. Як жа тое вішчэла! Добра, засталася яшчэ костачка-іншая, каб пагрызці перад сном, але ж хацелася і чаго-небудзь мякчэйшага.

— У бяспецы, у бяспецы, — шаптаў ён сам сабе. — Істота не пабачыць нас, ці так, мая каштоўнассць? Не, не пабачыць, і гідкі маленькі яго мячышка не дапаможа, так, не дапаможа-с!

Вось што было ў яго маленькай пачварнай галаве, калі ён раптам выслізнуў у цемру і пачапаў назад да чоўна, і знік. Більба здавалася, што назаўсёды. Аднак жа ён пачакаў крышачку — усё роўна ж невядома, як самому знайсці шлях.

Раптам ён гіачуў дзікі лямант — аж дрыжыкі па спіне пабеглі. Глыкс праклінаў і выў у цемры, і па гуках здавалася, непадалёк. Глыкс шамацеў і скрэбся там і сям, шукаў і перашукваў — і ўсё дарэмна.

Поделиться:
Популярные книги

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Невольница князя

Мун Эми
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Невольница князя

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Старое поместье Батлера

Лин Айлин
Фантастика:
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старое поместье Батлера

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Марченко Геннадий Борисович
3. Вторая жизнь Арсения Коренева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Развод с миллиардером

Вильде Арина
1. Золушка и миллиардер
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод с миллиардером

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2