Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

— У любым выпадку, уся магія ў ім — ягоная ўласная. Жыве ён у дубовым лесе ў чалавечым абліччы, мае вялізны драўляны дом і трымае рознае быдла ды коней, якія не менш чароўныя за яго самога. Яны на яго працуюць і размаўляюць з ім. Ён не есць іх і на дзікіх звяроў не палюе, а жыве мёдам ды малаком. Трымае пчол, а пчолы ў яго незвычайныя і надта лютыя. У мядзведжым абліччы вандруе далёка ад дому. Аднойчы я бачыў, як ён сядзеў уначы самотны на вяршыні Карока, назіраў, як заходзіць месяц за Туманныя Горы, ды буркатаў пад нос на мядзведжай мове: «Надыдзе дзень, калі ўсе яны зпнуць, і я вярнуся назад!» Вось чаму мне

здаецца, што ён паходзіць з гор.

Цяпер у Більба і гномаў было, пра што паразважаць, і больш пытанняў яны не задавалі. Ісці яшчэ заставалася доўга. Уверх, уніз па схілах, з лагчыны ў лагчыну. Зрабілася спякотна. Часам яны адпачывалі пад дрэвамі, а Більба адчуваў сябе такім галод-ным, што і жалуды б еў, калі б тыя былі дастаткова спелыя і ўжо ляжалі на зямлі.

Набліжаўся надвячорак, калі сталі трапляцца тут і там вялізныя пляцоўкі, зарослыя кветкамі. Самыя розныя й нечаканыя кветкі раслі побач, быццам нехта пасадзіў і даглядаў іх. Асабліва шмат было канюшыны, звычайнай ды мядовай, ды блакітнай, а там-сям сустракалася і салодкая белая, невысокая канюшына (ад яе аж струменіўся водар мёду). У паветры гучалі шматгалосы гуд, стракатанне ды цвірканне. Паўсюль, паўсюль круціліся пчолы. I якія пчолы! Більба ў жыцці такіх не бачыў. «Калі якая дасць джала, — падумаў ён, — дык удвая распухнеш!»

Пчолы былі болыныя за звычайных шэршняў, большыя за вялікі палец на руцэ, значна большыя, і жоўтыя палосы на іхных чорных целах ззялі як золата.

— Набліжаемся, — сказаў Гэндальф. — Цяпер мы на краі ягоных пчаліных прыдобаў.

Пасля таго яны прайшлі цераз паласу высокіх і вельмі старых дубоў і наткнуліся на высокую і густую жывую агароджу з церня, цераз якую і пералезці было немагчыма і бачна нічога не было.

— Лепш вам тут пачакаць, — сказаў чараўнік гномам. — Калі я паклічу альбо свісну, пойдзеце да мяне (вы ўбачыце, куды), але толькі парамі, добра памятайце: парамі, адны ад другіх праз пяць хвілінаў. Бамбур самы тоўсты, таму сыдзе за двох, няхай ідзе адзін і апошні. Пойдзем, спадар Торбінс! Недзе тут за рагом павінна знаходзіцца брама.

I з такімі словамі ён пайшоў уздоўж агароджы, узяўшы перапалоханага хобіта з сабой.

Хутка наблізіліся яны да драўлянай брамы, высокай і шы-рокай, і за ёй убачылі сад і купку нізкіх драўляных будынкаў, складзеных з неабчасаных бярвёнаў і пакрытых саломай: свіраны, клеці, хлявы і пуні. Побач з імі стаяла доўгая невысокая драўляная хата. А па ўнутраным баку агароджы шэраг за шэрагам стаялі вуллі са стрэхамі-стажкамі. Гуд велізарных пчол, якія мітусіліся туды-сюды, запоўніў паветра.

Хобіт і чараўнік, прыналёгшы, адчынілі цяжкую рыпучую браму і пайшлі па шырокай сцежцы да хаты. Некалькі надта добра дагледжаных ды зграбных конікаў з незвычайнымі разумнымі вачыма павольна пакрочылі да іх па траве — відавочна, зірнуць на гасцей. А зірнуўшы, хутка паскакалі да будынкаў.

— Хочуць распавесці яму пра незнаёмцаў, — патлумачыў Гэндальф.

Праз пэўны час хобіт з чараўніком падышлі да двара, з трох бакоў абгароджанага домам і двума ягонымі доўгімі крыламі. Пасярод двара ляжаў агромністы дуб і куча паадсяканых дубовых галінаў. Каля дуба стаяў велізарны чалавек з вельмі густой чорнай барадой і валасамі, таўшчэзнымі голымі нагамі ды рукамі і з мускуламі на іх, як нізка вузлоў. Ён быў апрануты ў кашулю з поўсці даўжынёю да кален і

стаяў, абапёршыся на вялізную сякеру. Конікі стаялі побач, тыкаючыся пысамі яму ў плячо.

— Ну, вось і яны! — сказаў ён юнікам. — Небяспечнымі яны зусім не выглядаюць. Так што можаце пасвіцца сабе спакойна!

Ён уголас, гучна і густа зарагатаў, паклаў сякеру і крочыў наперад.

— Хто вы такія і чаго жадаеце? — спытаў ён сувора, стаўшы над хобітам і чараўніком ды гледзячы на іх зверху ўніз. Ён быў шмат, шмат вышэйшы за Гэндальфа, а што датычыць Більба, дык той здолеў бы прабегчы паміж ног у чалавека, не згінаючыся, і галавою да краю кашулі не дакрануўся б.

— Я — Гэндальф, — сказаў чараўнік.

— Ніколі не чуў пра такога, — прабурчэў чалавек.

— А гэта што за недарослік? — дадаў ён, сагнуўшыся, каб зірнуць на хобіта з-пад густых чорных броваў.

— Гэта спадар Торбінс, хобіт добрасумленны, беззаганнай рэпутацыі і шляхетнага паходжання, — сказаў Гэндальф.

Більба пакланіўся. I тут надта выразна адчулася, што і ка-пелюша ён не мае, і ў гузіках недахоп.

— А я чараўнік, — распавядаў Гэндальф далей. — I пра вас я начуты, хоць вы пра мяне не чулі. Але, магчыма, вы знаёмыя з маім добрым сваяком Радагастам, які жыве каля паўднёвага краю Ліхалесся?

— Чуў. Для чараўніка хлапец нядрэнны. Я яго звычайна бачу то тут, то там, — сказаў Беарн. — Ну, цяпер я ведаю, хто вы такія ці, па меншай меры, кім сябе назвалі. Чаго ж вы жадаеце?

— Па праўдзе кажучы, мы страцілі наш багаж і збіліся з дарогі, нам патрэбная добрая парада, а, магчыма, і дапамога. Я б сказаў, мы не вельмі прыемна прабавілі час з гоблінамі ў гарах.

— Гоблінамі? — сказаў вялізны чалавек менш сувора. — О, вы з імі бавілі час, скажыце на міласць? Напэўна, мелі ад іх непрыемнасці — а як жа і чаго ж вы наагул да іх трапілі?

— Мы не надта гэтага хацелі. Яны напалі на нас знянацку ўначы каля перавалу, які мы мерыліся перайсці. А кіраваліся сюды з Заходніх Краін — але ж гэта доўгая гісторыя.

— У такім выпадку, лепш праходзьце ў дом і распавядзіце мне хоць колькі, калі гэта не зойме цэлага дня, — сказаў чалавек, і яны пакрочылі ўслед за ім да цёмных дзвярэй, якія выходзілі з дома на двор.

Апынуліся яны ў шырокай залі з агменем пасярэдзіне. Хоць на двары было лета, палаў агонь, і дым узнімаўся да пачарнелых бэлек столі, шукаючы выхад уверсе. Яны прайшлі праз гэтую змрачнаватую залю, святло ў якую прабівалася толькі праз дзірку ў даху, і праз меншыя дзверы выйшлі на веранду (ці нешта накшталт), чый дах трымаўся на падпорах з цэльных ствалоў дрэваў. Веранда выходзіла на поўдзень, сонца стаяла яшчэ даволі высока, і косыя сонечныя промні напаўнялі яе святлом. Асветлены сонцам сад, запоўнены кветкамі, што пачыналіся адразу ад ганку, блішчэў цёплым золатам.

Тут хобіт з чараўніком ды Беарн паселі на драўляныя лавы, Гэндальф пачаў распавядаць, а Більба матляў нагамі й паглядаў на кветкі ў садзе, цікавячыся іх назвамі — добрай паловы ён раней ніколі не бачыў.

— …Япераходзіў цераз горы з сябрам-двума… — казаў чараўнік.

— Двума? Я магу бачыць толькі аднаго, ды надта малога да таго ж, — перабіў Беарн.

— Ну, па праўдзе кажучы, я не хацеў турбаваць вас усёй кампаніяй, пакуль не высветлю, ці не занятыя вы. Я паклічу, калі вы не супраць,

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Переписка 1826-1837

Пушкин Александр Сергеевич
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка 1826-1837

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Корнев Павел Николаевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.50
рейтинг книги
Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Честное пионерское! Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 4

Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Андрианова Татьяна
Здравствуйте, я ваша ведьма!
Фантастика:
юмористическая фантастика
8.78
рейтинг книги
Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3