Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

Цяпер вы разумееце, чаму Гэндальф, слухаючы Варгава цяўканне ды выццё, страшэнна перапалохаўся. Дарма што чараўнік, ды уцяміў, што гэта не ўратаванне, і ўлезлі яны ў пастку яшчэ горшую. 3 іншага боку, проста так дазволіць здарыцца гэткаму ён не мог. Але што ж ты зробіш, седзячы на высокім дрэве, калі ўнізе кругам у чаканні паселі ваўкі. Чараўнік сабраў са свайго дрэва шышкі і сухія галінкі. Запаліў адну блакітным агнём, ды шпурнуў яе ўніз, у ваўчынае кола. Шышка з шыпеннем скочыла аднаму па спіне, і ў імгненне калматая поўсць занялася полымем. Воўк замітусіўся ды пранізліва завішчэў. Тут шышкі пасыпаліся адна за адной, палаючы то блакітным полымем, то чырвоным,

то зялёным, На зямлі яны выбухалі, пускаючы рознакаляровью іскры й дым. Асабліва вялізная трапіла галоўнаму ваўку па пысе, і той аж узвіўся ў паветра лакцёў на дзесятак, а потым прыпусціў па паляне, кусаючы ў шаленстве ды жаху астатніх.

Гномы з Більба закрычалі ды загікалі. На ваўчынае шаленства глядзець было жахліва — такога яны пярэпалаху ў лесе нарабілі. Ваўкі спрадвеку баяцца агню, а гэты агонь быў яшчэ і найбольш шкодны ды хітры. Калі іскра трапляла на скуру, то прыліпала ды ўпальвалася ў яе, і калі звяры не паспявалі пакачацца па зямлі, уся поўсць хутка загаралася. I хутка ўсе ваўкі на палянцы качаліся па зямлі, каб пагасіць іскры, а тыя, хто палаў увесь, насіліся туды-сюды, выючы, запальваючы астатніх — пакуль свае ж не пагналі іх прэч, і тыя з лямантам і скавытаннем пабеглі па схілах у пошуках вады.

— Што за неспакой сёння ўначы ў лесе? — спытаў Гаспадар Арлоў. Ён, увесь чорны ў месяцовым святле, сядзеў на версе самотнай скалы на ўсходнім краі гор.

— Я чую ваўкоў! Што, зноў турботы з гоблінамі ў гарах?

Ён узняўся ў паветра, і адразу ж два ягоныя ахоўнікі ўзняліся са скал па абодва бакі і паляцелі следам. Яны пакружлялі ў небе, пакуль убачылі Варгаў на паляне — маленечкія плямкі з вышыні. Арлы маюць надзвычай востры зрок і бачаць вельмі дробныя рэчы з вялікай адлегласці. Гаспадар Арлоў, чый народ жыў у Туманных Гарах, меў вочы, здольныя глядзець на сонца, не міргаючы, і заўважыць трусіка ў траве ў месяцовым святле нават з вышыні ў мілю. Так што, хоць гномаў на дрэвах ён бачыць не мог, ваўчыную мітусню і малюсенькія бліскаўкі агню заўважы> ды выццё з віскатам далёка ўнізе пачуў. Бачыў ён і водбліскі мсч я І н на гоблінскіх шаломах ды канчарах дзідаў. Доўгія шэрагі г)Іы\ злыдняў віліся ад брамы ўніз па схілах да лесу.

Арлы — не надта добрыя птушкі. Некаторыя нават палахлівыя ды жорсткія. Але старажытнае племя арлоў з паўночных гор было найвялікшым сярод крылатага народу. Яны былі ганарлівыя, моцныя і сапраўды шляхетныя. Яны не любілі гоблінаў і не баяліся іх. Калі яны ўвогуле звярталі ўвагу на гоблінаў (зрэдку, бо такіх пачвараў арлы не ядуіч>), то пікіравалі на іх з вышыні, каб пагнаць іх, лямантоўных, да пячораў, ды не дазволіць учыніць паганства. Гобліны ненавідзелі і баяліся арлоў, але ж ні дабрацца да іх гняздовішчаў у вышыні, ні прагнаць з гор былі не здольныя.

Гэтай ноччу Гаспадаром Арлоў завалодала цікаўнасць: што ж такое робіцца ў лесе? Таму ён заклікаў да сябе шмат іншых сваіх братоў, і павольна, апісваючы кола за колам у паветры, яны спусціліся з горнай вышыні і закружлялі над палянай.

I ў час! Бо жудасныя адбываліся рэчы. Падпаленыя ваўкі, якія пабеглі па лесе, запалілі яго у некалькіх месцах. Лета ж выдалася сухое, дажджоў на ўсходнім баку гор доўгі час амаль што і не было. Сухастой, пасохлы буралом, абламанае голле ды апалыя голкі, наваленыя кучамі — хутка ўсё занялося полымем.

Вакол паляны ўсё запалала. Але ваўкі-вартавыя не пакінулі сваіх месцаў. Ашалелыя ад злосці і жаху, яны скакалі вакол дрэў, выючы, і лаяліся страшэннымі праклёнамі гномаў на сваёй жу-даснай мове. Языкі іх павывальваліся з пашчаў, а вочы палалі чырванню шалёней за полымя.

Знянацку

на паляну, галосячы, уварваліся гобліны. Ім здалося, што ідзе бойка з людзьмі, але хутка ўсё вытлумачылася. Некаторыя гобліны аж на зямлю ад рогату пападалі. Астатнія трэслі дзідамі ды бразгаталі імі аб тарчы. Гобліны агню не баяцца, і хутка ў іх склаўся даволі вясёлы (на іх погляд) план.

Ваўкоў сагналі ў зграю. Вакол дрэваў з гномамі, чараўнішм і хобітам навалілі сухой папараці й вецця. Пачалі вытоптваў ды збіваць полымя ў лесе — пакуль не вытапталі ды не загасілі амаль усё, апроч полымя каля дрэваў з падарожнікамі. Тое полымя наадварот падмацавалі сухім лісцем ды ламаччам. Хутка вакол дрэваў утварылася кола полымя і дыму, распаўсюджвацца якому не дазвалялі. Яно ўсё набліжалася, набліжалася, пакуль аранжавыя языкі не пачалі лізаць згрувашчаны вакол ствалоў сушняк. Дым шчыпаў Більбавы вочы, дый горача рабілася ад агню. А ўнізе, вакол яго, быццам людзі вакол купальскага вогнішча, скакалі карагодам гобліны. За колам ваяроў з сякерамі ды дзідамі сядзелі ваўкі, з бяспечнай адлегласці назіраючы ў чаканні.

Більба пачуў, як гобліны заспявалі жахлівую песню:

Птушак пятнаццаць па дрэвах паселі,Пер'ем ад спёкі зашамацелі,Жаль які — птушачкі крылаў не маюць,Квохчуць і енчуць, ды не лятаюць!Што з імі зробім? Жывымі засмажым?Зварым, падсолім, гарчыцай намажам?

Потым яны спыніліся і пракрычалі разам:

— Ляціце, маленькія птушкі! Ляціце, калі здольныя! Лепш злазьце ўніз, птушачкі, альбо засмажыцеся па гняздэчках! Спявайце, спявайце, птушачкі! Чаму ж вы не спяваеце?

— Прэч, дрэнныя хлапчукі! — пракрычаў Гэндальф у адказ. — Не час яшчэ, каб яйкі класці, па гнёздах седзячы. А дрэнных маленькіх хлапчукоў, якія дурэюць з полымем, звычайна чакае пакаранне.

Сказаў ён так, каб раззлаваць гоблінаў, ды каб паказаць, што не баіцца — хоць, зразумела, перапалохаўся, дарма што чараўнік. Але гобліны ўвагі не звярнулі і заспявалі далей.

Гары, дрэва, справа, злева!Трэсь ды хрась! Палай, бярвенне!Дзеля свята асвятлення,Нашага задавальнення —Гэй, палай!Птушкі смажацца, пякуцца,Валасы агнём займуцца,Вочы выкіпяць з вачніцаў,Сала злезе з паясніцаў,Косткі толькі застануцца!Што, птушаткі, варухнуццаЎжо баіцеся? Сядзіце,Ды вачыма лыпаціце!Гэй, жарчэй!Давай, палай!Гэ-гэй!

I з гэтым «Гэ-гэй!» полымя абхапіла ствол дрэва, на якім сядзеў Гэндальф. Праз момант заняліся і астатнія. Запалала кара, затрашчалі ніжнія галіны.

Тады Гэндальф ускараскаўся на самую вершаліну дрэва і падрыхтаваўся зваліцца акурат на галовы ды дзіды гоблінам. 3 посаху яго палыхнула, быццам маланкай. Напэўна, ён забіў бы шмат гоблінаў, перад тым, як загінуць, — аднак скочыць яму не давялося.

Якраз у гэты момант Гаспадар Арлоў спікіраваў з вышыні, падхапіў чараўніка кіпцюрамі ды панёс прэч.

Поделиться:
Популярные книги

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Идеальный мир для Лекаря 29

Сапфир Олег
29. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 29

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия