Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

З'явіліся Бафур з Біфурам. «I я!» — дадаў Бамбур, які быў самы тоўсты і вельмі пакрыўдзіўся загадам ісці апошнім. Ён зусім задыхаўся, паспяваючы за Бафурам з Біфурам. Чакаць яшчэ пяць хвілін ён адмовіўся і пайшоў разам з ші.

— Ну, вось, зараз вас пятнаццаць. I калі гобліны лічыць здольныя — перада мною ўсе тыя, хто сядзелі на дрэвах. Цяпер, магчыма, скончым гісторыю без нечаканых перапынкаў.

Більба зразумеў, як жа мудра зрабіў чараўнік. 3-за перапынкаў і нечаканых з'яўленняў Беарн больш зацікавіўся апавяданнем і не прагнаў адразу ж гномаў, як недарэчных і нахабных валацуг. Беарн, калі толькі ўдавалася, у дом свой нікога не пускаў. Сяброў было ў яго няшмат, жылі яны далёка, і да сябе больш за пару гасцей

адначасова ён ніколі не запрашаў. А цяпер цэлых пятнац-цаць незнаёмцаў паселі на ягоным ганку!

Калі чараўнік скончыў гісторыю, распавёўшы пра тое, як іх выратавалі арлы і прынеслі на Карок, сонца схавалася за пікамі Туманных Гор і па Беарнавым садзе працягнуліся чорныя цені.

— Вельмі добрае апавяданне! — сказаў ён. — Найлепшае з тых, што я чуў за апошнія часы. Калі б усе валацугі магаі так распавядаць, яны б знаходзілі мяне дабрэйшым. Зразумела, гэты цуд вы маглі і тут на месцы выдумаць, але ж, ва ўсялякім выпадку, гісторыя каштуе добрай вячэры. Пойдзем, пачастуемся!

— Так, так, калі ласка! — адказалі ўсе хорам. — Дзякуй вам вялікі!

У залі цяпер было зусім цёмна. Беарн пляснуў у далоні, і ўвайшлі чатыры цудоўныя белыя поні ды некалькі вялікіх даў-гацелых шэрых сабак. Беарн казаў ім нешта на дзівоснай мове

— быццам жывёльныя гукі, ператвораныя ў гутарку. Жывёлы выйшлі і хутка вярнуліся з паходнямі ў пашчах, якія запалілі ад агменю ды паторкалі невысока ў лункі на калонах вакол агменю. Сабакі маглі ўставаць на заднія лапы і несці розныя рэчы ў пярэдніх. Яны хутка прынеслі ад сценаў козлы й стальніцы ды зладзілі каля вогнішча стол.

Потым пачулася бе-е-бе-е-бе, і ў залу крочылі снежна-белыя авечкі пад кіраўніцтвам чорнага як вугаль барана. Адна авечка несла белы абрус, які ўпрыгожвалі вышытыя па краях фігуркі жывёлаў, астатнія на шырокіх спінах цягнулі падносы з талеркамі, місамі, нажамі ды драўлянымі лыжкамі, якія сабакі спрытна расклалі па стале. Стол быў вельмі нізкі, нават для Більба добра падыходзіў, каб сесці і адчуць сябе ўтульна. Да стала поні падпіхнулі дзве доўгія шырокія лавы з тоўстымі кароткімі нагамі — для Гэндальфа і Торына, а з дальняга краю паставілі вялікае чорнае Беарнава крэсла, гэткае ж нізкае (калі Беарн сядзеў на ім, ногі выцягваліся далёка пад стол). Вось і ўсе прылады для сядзення, якія ён меў у залі. I нізкія такія яны былі, відавочна, каб палегчыць працу дзіўным жывёлам, якія Беарну слугавалі. А як жа астатнія? На іх не забыліся. Некалькі поні прыбеглі у залю, а перад імі каціліся падобныя да барабанаў паленцы, адшліфаваныя ды паліраваныя, дастаткова нізкія нават для Більба. Таму неўзабаве ўсе сядзелі за сталом — такога зборышча заля не бачыла доўгія гады.

А потым адбылася вячэра, ці, магчыма, абед, якога не было з таго часу, як яны скончылі гасцяваць у Апошнім Прытулку на Захадзе ды сказалі «да пабачэння» Элранду. Асвятляла сталаваньне хісткае полымя агменю і паходняў, ды на стале стаялі дзве доўгія чырвоныя васковыя свечкі. I ўвесь час за ежай Беарн густым раскацістым голасам распавядаў гісторыі пра дзікія землі з гэтага боку гор, і асабліва пра цёмны і небяспечны лес, што пачынаўся за дзень язды адсюль, распасціраўся далёка на Поўнач і Поўдзень і загароджваў шлях да Усходу, — пра жудаснае Ліхалессе.

Гномы слухалі ды трэслі бародамі, бо ведалі: хутка ім давядзецца заехаць у Ліхалессе, і, напэўна, пасля гор гэта будзе найгоршай недарэчнасцю і цяжкасцю, пакуль не дабяруцца да цмокавых кватэраў. Калі абед скончыўся, гномы пачалі размаўляць пра сваё, але Беарн, здаецца, асалавеў і амаль што не слухаў. Бо гномы распавядалі больш за ўсё пра золата са срэбрам ды каштоўныя камяні і пра кавальскае майстэрства; а Беарн, відавочна, тым зусім не цікавіўся: у залі не было ні залатых, ні срэбных рэчаў, і ўвогуле амаль нічога металічнага, апрача нажа.

Яны заседзеліся за сталом з куфлямі, паўнюткімі

мядовай бражкі. На двары зрабілася цёмна. Паходні загасілі, у агмень падклалі свежае паленне, а гномы ўсё сядзелі, зменлівыя языкі полымя асвятлялі іх, наўкола ўзвышаліся вялізныя калоны, а верхавіны іх знікалі ў цемры — быццам дрэвы ў лесе. Ці чараўніцтва якое, ці толькі так падавалася, але Більба насамрэч чуў шапаценне ветру ў лістоце недзе ў бэльках столі і сычынае гуканне. Хутка ён пачаў дзяўбці носам, і галасы сталі пра-вальвацца ў цемру, але тут яго раптам пабудзші.

Вялізныя дзверы зарыпелі і грукнулі. Беарн зшк. Гномы сядзелі на падлозе вакол агнішча, скрыжаваўшы ноп, І спявалі. Яны спявалі доўга, вельмі доўга. I вось пра што (зразумела, вершаў было значна болын):

Вецер з лугоў траву калыхне,Але ні галінкі ў лясах не кране,Дзе нават удзень залягае цень,I змрок жыве ў векавечным сне.Вецер шалёны з горных снягоўБыццам прыбой уздымаўся і роў,I лісце пакрыла — старанна, рупліва —Паранены лес і лясных жыхароў.Вецер Заходні ляцеў на УсходПакінуўшы дрэваў маўклівы сход,Над багнаю ён тугу і праклёнНёс, і стагнаў, і ламаў чарот.Падрапаў траву і верас прыгнуў,Азёры скаваў, ільдом апрануў,Хмары панёс па схіле нябёсГнаў іх і драў, і холадам дзьмуў.Па-над Самотнай Гарою ляцеў,У голым каменні свішчэў, шапацеў,А цмокаў дым над вогнішчам злымЧорнай смугой у паветры вісеў.Нарэшце стаміўся. У чорны прастор,Што ў свет углядаецца зрэнкамі зорЁн адляцеў. I зазіхацеўМесяца серп над вяршынямі гор.

Ад такіх спеваў Більба зноў пачаў дзяўбці носам. Раптам узняўся Гэндальф.

— Час класціся спаць, — сказаў ён. — Нам, зразумела, не Беарну. У гэтай залі мы можам адчуваць сябе ў бяспецы, але ж не забывайце, пра што Беарн папярэдзіў нас перад тым, як сысці: пакуль сонца не ўзыдзе, з дому ані нагой. А тое і костак можаце не сабраць.

Більба знайшоў, што ложкі ўжо падрыхтаваныя і чакаюць іх на нечым падобным да невысокай платформы паміж калонамі і вонкавай сцяной. Для хобіта ляжаў маленькі саламяны матрац ды паўсцяныя коўдры. Хобіт закруціўся ў іх з вялікаю ахвотай, дарма што лета на двары. Агонь ледзь гарэў, і хобіт праваліўся ў сон. Але ўначы ён прачнуўся: ад агню засталося толькі чырванаватае вуголле, гномы і Гэндальф, мяркуючы па дыханні, моцна спалі, а праз дзірку-дымаход у даху ў залю трапляла месяцовае святло і ляжала на падлозе бялюткай плямай.

Звонку данёсся рык і драпежны гук — быццам нешта вялікае ды моцнае драпала й скубло кіпцюрамі дзверы. Більба, здрыгануўшыся, падумаў, што б гэта магло быць: можа, сам Беарн у мядзведжым футры, і ці не намагаецца ён зайсці сюды як мядзведзь ды зжэрці іх усіх. Хобіт нырнуў пад коўдры з галавой — і зноў праваліўся ў сон, нягледзячы на свае страхі.

Прачнуўся ён зноў, калі сонца было ўжо высока. Адзін з гномаў спатыкнуўся аб яго, не заўважыўшы ў цяньку ад калоны, ды саштурхнуў з платформы, быццам мех са смеццем. Гном той быў Бафур. Ён яшчэ і пабурчэў, калі Більба расплюшчыў вочы.

Поделиться:
Популярные книги

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV