Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

— Добра! Гэта нас злёгку прыспешыла, — сказаў Гэндальф, — і нават гоблінам будзе крышачку цяжэй нас вынюхаць.

— Менавіта так, — прабурчэў Бафур, — але ім будзе зусім няцяжка шпурляць камяні нам на галовы.

I гномы, і Більба адчувалі сябе менш чым задаволенымі і мацалі пабітыя да выцятыя ногі.

— Глупства! Мы зараз адыдзем ад апоўзню і зробім гота як мага хутчэй! Зірніце на сонца!

Сонца ўжо схавалася за гарамі. Вакол гусцелі цені, хоць далёка за дрэвамі, праз чорныя кароны нізавога лесу, на загорных раўнінах бачыліся апошнія водбліскі вечаровага сонца. Гномы ды хобіт з чараўніком пакульгалі, як толькі здолелі, уніз па пало-гім схіле, зарослым сасновым лесам. Ішлі, паціху забіраючы на поўдзень. Час ад часу даводзілася

прадзірацца праз купы бадзяку, які добра ўздымаўся над хобітавай галавой, а часам спакойна рушылі па засыпанай ігліцай роўнай зямлі. Змрок у лесе рабіўся ўсё гусцейшы, і цішыня глыбейшая. Нават вецер з мора не залятаў сюды, каб пакалыхаць галінкі.

— Што? Мы павінны ісці далей? — спытаў Більба, калі зра-білася так цёмна, што бачыць можна было толькі канец Торынавай барады, які хістаўся побач, а чуць толькі дыханне гномаў, надта гучнае ў лясной цішыні. — Я ўсе пальцы на нагах пазбіваў ды па-шкодзіў, ног пад сабой не чую, і пуза гайдаецца быццам пусты мех.

— Яшчэ крыху, — сказаў Гэндальф.

«Крыху» падалося цэлай вечнасцю, але нарэшце вандроўнікі трапілі на адкрытае месца, дзе дрэвы не раслі. Месяц ззяў і добра асвятляў паляну. Неяк адразу стала зразумела, што месца гэта не надта прыемнае, хоць нічога недарэчнага ці агіднага і бачна не было.

Знянацку пачулася аднекуль знізу скавытанне, доўгае, жудаснае — аж да мурашак па спіне. У адказ прагучала другое, правей і значна бліжэй, і іншае з левага боку, зусім недалёка. Ваўкі выюць на месяц, збіраючыся разам!

Ваўкі паблізу нары спадара Торбінса не жылі, але гук ён ведаў добра. Апісанне часцяком сустракалася ў кніжках. Адзін з яго старэйшых сваякоў (з хватаўскага боку), які быў вялікім пада-рожнікам, звычайна палохаў Більба, удала імітуючы ваўчынае выццё. Пачуць такое ўначы ў лесе, пад ззяннем месяца, было для Більба занадта. Ад ваўкоў і чароўныя кольцы не ўратуюць — асабліва ад зласлівых зграй, якія жылі ў цені заселеных гоблінамі гор на краі Дзіказем'я, на мяжы з невядомым. Такія ваўкі нюх маюць лепшы, чым гобліны. I каб злавіць каго, бачыць ім зусім не абавязкова!

— Што ж нам рабіць, што рабіць?! — закрычаў Більба. — Ад гоблінаў уцяклі, каб нас ваўкі знайшлі! — вось што ён дадаў, і гэта зрабілася прымаўкай, хаця сёння ў такіх няўтульных абставінах мы кажам «з агню ды ў полымя».

— Хутканадрэвы! — загадаўГэндальф,іўсепамчалісядадрэваў на краі паляны, шукаючы ствалы з нізкімі галінамі, ці дастаткова тонкія, каб узлезці. Няцяжка ўявіць сабе, што патрэбнае яны знайшлі хутка, і ўзлезлі так высока, як толькі дазвалялі галінкі. Вы б пасмяяліся (з бяспечнай адлегаасці, зразумеяа), пабачыўшы, як гаомы паселі на дрэвах, ж вецер матляе іх бароды быццам старым дзядкам з нейкай дурасці стукнула ў галаву пагуляць у хлапчуюў. Філі і Кілі, бы каляд-ныя лялькі, ускараскаліся на вяршыню веяізарнай лістоўніцы. Доры, Норы, Оры, Ойн і Глойн уіульна прымасціліся на вялізнай сасне з сукамі, якія раўнютка вытьфкаліся кругам, нібы пруткі ў юле. Біфур, Бафур, Бамбур і Торын узлезлі на іншую хваінку. Двалін і Балін ускараскаліся на тонкую, гонкую і рэдкую елку і спрабавалі знайці месца, дзе ўсесціся, каля самай вяршыні. Гэндальф, які быў значна вышэйшы за астатніх, і дрэва знайшоў, на яюе іншыя ўзлезці не здолелі. Выбраў ён агромністую сасну, якая стаяла на самым краі паляны, і добра схаваўся сярод галінак — толькі вочы блішчэлі ў месяцовым святпе, калі ён высоўваўся агаедзецца.

А што ж Більба? На дрэва ён узлезці не мог, бо быў надта маленькі, і таму скакаў ад сасны да елкі, нібы трусік, які страціў нару ды адчайна спрабуе ўцячы ад сабак.

— Зноў ты ўзломшчыка пакінуў! — сказаў Норы да Доры, зірнуўшы ўніз.

— Не магу ж я заўсёды цягнуць узломшчыка на карку, — сказаў Д оры, — і па тунелях, і на дрэвы! Хто я табе? Насілыпчык?

— Яго з'ядуць, калі мы не зробім што-небудзь, — сказаў Торын, таму што выццё чулася з усіх бакоў і ўсё набліжалася.

— Доры! — паклікаў ён, бо Доры сядзеў ніжэй за ўсіх і на лягчэйшым дрэве. —

Хучэй, дапамажы спадару Торбінсу!

Нягледзячы на буркаценне, Доры быў гном неблагі і су-мленны. Небарака Більба за яго руку ўхапіцца не здолеў, хоць і дабраўся да ніжэйшай галінкі і сваю руку цягнуў як мог. Так што Доры злез і дазволіў Більба ўскараскацца на свой карак.

I ў гэты самы момант ваўкі ўбеглі на лаляну. Вох! — сотні вачэй уставіліся на сяброў з цемры. Аднак Доры хобіта не выпусціў. Ён пачакаў, пакуль хобіт пералезе з яго спіны на галіны, і толькі потым скочыў на галіну сам. I своечасова — воўк ляснуў зубамі каля яго плашча, ледзь не сцягнуўшы гнома долу. Праз імгненне ўся зграя, выючы, скакала вакол дрэва і кідалася, высунуўшы языкі.

Але нават злыя Варгі (так клічуць злосных ваўкоў з Краю Дзіказем'я) па дрэвах лазіць не здольныя. На пэўны час кампанія была ў бяспецы. Пашанцавала яшчэ, што надвор'е было цёплае і няветранае. На дрэвах доўгі час сядзець не вельмі прыемна, але калі яшчэ і вецер, і холад, і ваўкі чакаюць цябе ўнізе, разявіўшы пашчы — горш месца прысесці не знойдзеш.

Відавочна, паляна была месцам сустрэчы ваўкоў. Збіралася іх больш і больш. Пад дрэвам, на якім сядзелі Доры і Більба, пакінулі вартавых, іншыя звяры прыняліся вынюхваць, пакуль не выявілі кожнае дрэва з нашымі небаракамі-падарожнікамі. Каля тых таксама пакінулі варту, а астатнія паселі вакол паляны (было іх, здавалася, сотні і сотні), пасярэдзіне ж апынуўся вялізны шэры воўк. Ён прамаўляў на жудаснай мове Варгаў. Гэндальф яе разумеў. Більба, вядома, не, але гучала ўсё тое мярзотна і стра-шэнна, быццам размаўлялі пра рэчы жорсткія і агідныя — што, увогуле, адпавядала ісціне. Час ад часу Варгі адказвалі ўсе разам шэраму правадыру, і ад іхнага выцця такая жуда находзіла на хобіта, што той ледзь з сасны не падаў.

Я вам скажу, што пачуў Гэндальф, хоць Більба таго і не зразумеў. Варгі і гобліны часта дапамагалі адзін аднаму ў зла-чынствах. Гобліны вельмі рэдка адыходзяць далёка ад гор, хіба толькі выгнаныя ды ў пошуках новага жытла ці маршыруючы на вайну (што — на шчасце, скажу я вам, — не здаралася ўжо даволі даўно). Аднак у тыя дні яны час ад часу адпраўляліся ў набегі, часцей за ўсё — нарабаваць ежы ці захапіць палонных. У такіх выпадках яны звычайна заклікалі Варгаў на дапамогу і дзяліліся з імі здабычай. Час ад часу гобліны нават ездзілі на ваўках, як людзі на конях. Цяпер здавалася, што на гэтую самую ноч быў запланаваны вялікі набег. Варгі прыйшлі на сустрэчу, але гобліны спазняліся. Прычынай, безумоўна, была смерць Вярхоўнага Гобліна і пярэпалах, які нарабілі гномы ды Більба з чараўніком. На іх, верагодна, і ішло паляванне.

Нягледзячы на пагрозу гэтай дзікай зямлі, адважныя людзі з Поўдня прыходзілі сюды, валілі дрэвы; у месцах, больш утульных для жыцця (у далінах і па берагах рэк) будавалі вёскі. Людзей было шмат, людзей не палахлівых і добра ўзброеных, і нават Варгі не адважваліся напасці на іх удзень. Але зараз Варгі разам з гоблінамі запланавалі напасці ўначы на адну з найбліжэйшых да гор вёсак. Калі б атрымалася, то ранішняга святла не ўбачыў бы ніводзін чалавек — за выключэннем тых, каго гобліны паланілі б, абаранілі ад ваўкоў ды пагналі да сваіх пячораў.

Жахліва было слухаць такую гаворку, і не толькі з-за жудасцяў, якія пагражалі адважным лясных людзям, іх жонкам ды дзецям, але і з-за небяспекі, што зараз пагражала Гэндальфу і яго сябрам. Зразумела, Варгі здзівіліся і раззлаваліся, знайшоўшы іх на сваім спрадвечным зборышчы. Яны палічылі іх прыяцелямі лясных людзей, якім уздумалася прасачыць за Варгамі ды распавесці падслуханы план далінным жыхарам. У такім выпадку гоблінам і Варгам давялося б вытрымаць жорсткую і недарэчную бойку, замест таго, каб знянацку напасці, пахапаць ды пажэрці сонных. Так што пакідаць паляну й дазваляць няпрошаным гасцям на дрэвах уцячы Варгі не збіраліся, ва ўсялякім выпадку, да раніцы. Значна раней, як яны казалі, павінны спусціцца з гор гобліны-салдаты, а тыя здольныя і лазіць па дрэвах, і секчы іх.

Поделиться:
Популярные книги

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

Фею не драконить!

Завойчинская Милена
2. Феями не рождаются
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Фею не драконить!

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас