Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Но-но, — сказаў Камар. — Бліжэй да справы.

— Мы баяліся заставацца ў Слоніме. Баяліся людзей Шамоэла і баяліся мяшчан. І ўсё ж я адчуваў сябе такім моцным, якім ніколі дагэтуль не быў. Кепска аднаму, і лепей, калі ёсць побач хаця нехта падобны.

— Адзін з людзей мяне падабраў, — сказаў іудзей. — І да яго я прыляпіўся. Іначай — смерць. Ля сінагог мяне сустрэлі б каменнем. Ля чужых парогаў — непаразуменнем.

— То, можа б, ты гаварыў? — спытаў Басяцкі.

— Не слухайце яго. Ён гаворыць глупства. Яму цяжка гаварыць, і таму ён гаворыць лухту. Няма да чаго яму было ляпіцца. Я ж такі самы выгнаннік, як ён. Я таксама згубіў сваё племя… І што гэта за свет, дзе адны выгнаннікі чагосьці вартыя?

Дык вось,

мы спяшаліся пакінуць між сабою і Слонімам як мага больш стадый. Я радаваўся, што я не адзін, і сілы мае прыбылі.

— Т-так, — сказаў Басяцкі. — Вось як, значыцца, ты прыдбаў свайго першага апостала, «Хрыс-тос».

— Пад вечар мы прыйшлі з ім на бераг Бяздоннага возера пад Слонімам і тут вырашылі начаваць. Галоднымі, бо я не спадзяваўся на тое, што нешта спаймаю сваёй самаробнай вудай. Возера было ўсё празрыста-чырвонае гладкае, як люстра. І лясы вакол яго былі таксама зялёна-аранжавыя.

— Што гэта ён гаворыць? — спытаў Жаба.

— Н-не ведаю, — паціснуў плячыма Балвановіч [66] .

— Мы селі на адзіным голым узгорку, які зарос доўгай, як косы, травою. Гэта, відаць, быў нейкі могільнік, бо сям-там, прадзершы зямную шкуру, тырчалі з зямлі вострыя камяні. Як піраміды. Толькі вузкія ля зямлі і доўгія, амаль у чалавечы рост. То прамыя, а то і нахіленыя. Якая з трыма бакамі, а якая і з чатырма, як дах чатырохкутнай вежы.

— Я ведаю гэты могільнік, — ашчэрыўся Камар. — Гэта праклятае месца. Гэты могільнік паганскіх волатаў, пярэваратняў, ваўкалакаў. Хрысціяніну грэх нават глядзець на яго і падобна таму, як душу загубіць, — сядзець там… Запішы і гэтую іхнюю правіну, пісар [67] .

66

Уся гісторыя старажытнасці і сярэдніх вякоў калі і ведала захапленне прыродай, дык толькі фізычна. Захапляцца прыродаю на паперы ці на словах лічылася справай падазронай, дарэмнай і пустой. Ці зашмат было гэтай самай варожай прыроды, ці бракавала мазгоў і эстэтычнага жыцця, ці не дараслі яшчэ людзі, але на працягу дваццаці сямі стагодзяў еўрапейскай літаратуры мы не сустрэнем у ёй нават такой колькасці пейзажаў, колькі іх скажам, у «Вайне і міры». Проста не лічылі за патрэбнае, як і творцы дужа сучасных раманаў.

67

На самой справе клады над Бяздонным возерам — унікальны старажытнаславянскіі могільнік V-ІХ стст. Падобнага яму бадай што і няма. Не курганы, а вострыя каменныя піраміды. Сведчанне высокай культуры. І яшчэ сведчанне чалавечнасці, таго, што і ў тыя часы любілі бацькоў і не хацелі для іх забыцця па смерці.

— Не ведаю. Нам было там хораша і спакойна. Захад. Чырвонае возера. Старажытныя камяні. Камашня таўчэ мак.

Мы развялі вогнішча. Я ўзяў нітку і гачок і рушыў да берага, каб спаймаць нешта. Але як толькі я падышоў да вады, я пачуў, што з возера імчыць густая лаянка, якая абражала і возера, і магілы, і гэты спакой.

…Непадалёку адзін ад аднаго стаялі два чаўны. Стаялі і, відаць, не маглі раз'ехацца, бо мярэжы іхнія зблыталіся і спляліся, а якраз у месцы спляцення білася вялізная рыба. Дальбог, я яшчэ не бачыў такой. Вялізны сом сажня ў паўтара — калі не ў два — даўжынёй. Відаць, ён заблытаўся ў адну мярэжу, пацягнуў яе, наскочыў на другую і зблытаў іх. Сом гэты біўся, раскрываў шырокі рот, плямкаў грыбамі, варушыў вусамі і вытрэшчваў маленькія вочы.

Братчык спыніў свой позірк на Жабе і ўсміхнуўся. Вельмі хітравата.

— З таго часу варта мне толькі ўбачыць тлустага дурня пры выкананні ім службы — і мне адразу ўспамінаецца гэты сом.

А ў чаўнах біліся і цягалі адзін аднаго за чубы людзі. У адным чаўне вось гэтыя

два браты, а ў другім — гэтыя. Таксама браты.

— До, — сказаў Лотр. — Цяпер яны. Ты хто?

Наперад выступіў кучматы і зарослы чалавек з падступнымі вачыма забіякі, адзін з тых «рымскіх ваякаў», што дзялілі ля крыжа адзенне. У адным з куткоў рота — пагардлівая ўсмешка; тытунёвыя вочы нядобра бегаюць. На галаве, як ва ўсіх кучаравых, што ўвайшлі ва ўзрост, пачынае прабівацца лысіна.

— Лявон Конаўка, — з выхвальствам сказаў чалавек.

Ягоны сусед, падобны да яго, але яшчэ па-юначаму танклявы (ды яшчэ ў вачах, замест выхваляння і нахабства, баязлівасць), дадаў:

— А я яму брат. І нічога мы больш не рабілі. Мы рыбакі.

Камар, які зноў заснуў, раптам прачнуўся, спытаў:

— Па чужых стайнях рыбакі?

І тут выступіў наперад той, цыганаваты, з вугольнымі бліскучымі вачыма, са жвавым, як у малпы, абліччам, які так спрытна ставіў падножкі ў часе сутычкі.

— Па чужых стайнях — гэта быў я. Міхал Іліяш маё прозвішча.

— Ты — пасля, — сказаў Камар. — Не хвошчуць — не дрыгай нагамі.

— Гэта я разумею, — выскаліў зубы Міхал.

— Н-ну, браты… То з кім гэта вы біліся?

Два былыя «эфіопы» выйшлі і сталі побач з імі. Адзін, здаровы, як халера, тугі, з платаядным ротам і самовымі вочкамі — сапраўдны Гарганцюа, — сказаў басам:

— Я таксама рыбак. Лаўлю выразубаў, мірон, а асабліва самоў. Гэта калі іх вымачыць ды патлушчыць іхнім жа тлушчам, — ён прыклаў да вусоў пальцы, — м-м-нм… А прозвішча маё Сіла Гарнец… А ото мой нягожы братка. Такі няўдалы, што двухгадовага шчупака толькі з цяжкасцю з'есць. Зваць яго Ладысь.

Ладысь Гарнец выступіў наперад. Худы, вельмі падобны на дзяўчыну, з доўгімі рыжавата-залацістымі валасамі. Рот прыадкрыты, як у юрода, у вачах мудрагельства.

— Рыбак. Але ў ісціне хадзіць хачу. У ісціне.

— Вы не глядзіце, што ён такі… прыдуркаваты, — сказаў Сіла. — Ён два гады ў царкоўнай школе вучыўся. Выгналі. Мудрагеліць пачаў, прароцтвы чытаць… Сапсулі яго там… І зараз не сваімі словамі гаворыць, а не можа запомніць, у якім зарожку больш рыбы. А гэта проста… Вось, скажам, ля могільніка, там бялёзны — ані-ані…

— До, — сказаў Лотр.

— І балабы няма…

— Не рыбу, але будзеце ўлаўляць чалавекаў, — сказаў Ладысь.

— До. Кажы далей ты, Сіла.

— Ну вось, і атрымалася ў нас у той дзень з Конаўкамі бойка. Конаўкі ж таксама рыбакі, але горшыя. Сказаць, скажам, дзе ў нас там кляпцы водзяцца — гэта ім слабіна.

— Брэшаш, — сказаў Лявон Конаўка.

— Ваша правялебнасць, — сказаў Лотру Басяцкі, — хай бы ён і далей казаў. А то іншыя непрыдатныя. Адзін — трусік. Другі — рыбаед, і, як гаворыць, то рыбай нясе. А трэці — юрод не ад Пана Бога нашага.

— Ваша праўда, — сказаў кардынал. — Кажы ты, старэйшая конаўка.

Лявон выступіў наперад і абег усіх вачыма, ад якіх любой падножкі можна было чакаць.

Апавяданне Лявона Конаўкі

— Гэта ён брэша ўсё, гэты Сіла. Ніякага ведання ў яго нямашака. Дый як можа быць, калі ў яго галава, як у сома — самі бачыце, якія вочкі, — і калі ён толькі жарэ. Першыя рыбакі і на нашым возеры — вось я, Лявонька, а калі брат у розум увойдзе-ўбярэцца, то і ён будзе разумнейшы за таго сама. І мы заўсёды пану нашаму літасціваму, хаця ён і не ўтаропае нічога, але, папраўдзе, як то рабам шчырым належыць, па пісанню, больш за ўсё лепшай рыбы прыносім. А пан наш не схізмат які-небудзь, як мы, мужыкі-дураломы, бабовыя галовы, а высакародны Дамінік Акавіты, і дадзены яму, за рупнасць аб веры святой, лацінскі надпіс на шчыт: «Rex bibendi» [68] .

68

«Кароль п'янюг», то бок распарадчык папоек, тамада.

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу