Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

А паміж гэтага строем стаяла безліч бутэлек, пляшак, глякоў з гарэлкай, мёдам, крупнікам і віном.

Фама пастараўся. Нездарма так доўга хадзіў. Дзеўкі былі ўсе маладыя, літыя, цвёрдыя і гожыя. А калі некаторыя і не дужа, то шляхціц меў рацыю: абняць было што. Румяныя, белазубыя, вочы ад чакання выпіўкі і ўзбуджанасці блішчаць. Чырвоныя, блакітныя, аранжавыя кабаты-шнуроўкі, андаракі — як вясёлка. Істужкі, рознакаляровыя кабцікі [93] на нагах.

Пакой зацвіў, як весні поплаў. Адразу запахла нечым

цяжкавата-духмяным, зарабацініла ў вачах, і, нават без выпіўкі, пачалі круціцца галовы… Усе з рогатам сядалі за сталы, на хвіліну здзіўляліся, што Пан Бог адзін, а пасля вырашылі, што так, відаць, і трэба, гэта ж не апостал там нейкі, і пачыналі тармасіць кожная свайго.

93

Боцікі.

…Хутка віно палілося ракой, — усе гаварылі кожны сваё, не слухаючы іншых, цалаваліся, рагаталі. Некаторыя пачыналі ўжо думаць, што трэба трохі стрымаць сябе, а то яшчэ звалішся з галерэі, на якую выходзілі іхнія дзверы, або не трапіш у свой пакой.

Галас, віск, смех. Суседка кусала Акілу за вуха, а той толькі жмурыўся ды бубнеў:

— Ай, ну… Ай, не трэба… Гэна… Казытліва.

Лілося ў пашчы віно. Гожанькая суседка Роскаша скосу паглядала на Раввуні.

— А гэта нібыта не на-аш… Нібыта з біблейскіх мясці-ін. Пане Божа, а як жа ціка-ава!

— Нічога цікавага, — буркнуў Фама. — Такі самы, як і ўсе.

У Іуды ляжала на каленях дзівосная каштанавая галава. Вочы прыплюшчаныя, вусны чакаюць. І ён нахіляўся і цалаваў гэтыя вусны. Яму доўга давялося ісці. Але вочы яго, калі яны сустракаліся цераз галовы п'яных з вачыма Юрася, былі сумныя. Ён усё разумеў, нібы адчуваў сябе вінаватым, і, аднак, нічога не мог зрабіць, акрамя як пакінуць яго. Уначы — кожны за сябе. Адзін з горам, другі — з жанчынай, да якой ён доўга ішоў.

Юрась сядзеў над гэтай карчмою змрочны. Сплёў рукі між каленяў, глядзеў, слухаў, піў.

— Пі, Хрысце, Божа наш, — дзерся Багдан. — Пі, аднойчы жывём!

— Заганарыўся наш Езус, — з падступнай усмешкай сказаў Пятро. — Падумаеш, Бог. Я, можа, сам незаконны сын караля Аляксандра.

— Дзверы шырэй адчыніце! Душна!

— Навальніца будзе. Бач, бліскае.

На дварэ сапраўды часам бліскалі далёкія, бязгучныя яшчэ, маланкі. Рассякалі цямноцце, асвятлялі наводдаль вежы і грыфельны дах замкавай базілікі. Кожны раз лявей і ніжэй вежаў нешта шырока налівалася чырвоным святлом: Нёман, які пасля весняга разліву яшчэ не зусім увайшоў у берагі.

Затрапяталі раптам агеньчыкі свечак. Усе ўзнялі галовы.

Жанчына стаяла ў дзвярах. У цёмным дарожным плашчы паўзверх багатага ўбору. Вочы трохі грэбліва глядзелі на хаўрус. Пасля яна ўздыхнула і стомлена, нібы неахвотна, пераступіла парог.

І гэта была сапраўды такая журботная, дасканалая і нейкая смертаносная прыгажосць, што ўсе прыціхлі. Адзін Ян Зеведзееў ускочыў, каб прыняць яе плашч, і замітусіўся вакол яе.

— Што мне ў табе? — абыякава сказала яна і пайшла па дыване, ступаючы проста паміж блюдамі, да Хрыста.

Трэба было быць мастаком,

каб прайсці між гэтага разарэння, не наступіўшы ні на што, не зачапіўшы ні адной бутэлькі нагою або краем сукні, які яна ўрэшце прыўзняла. Але яна ішла, нібы па роўнай падлозе і яшчэ лепей, ішла, нібы танцавала, і ўсе сачылі вачыма за дзівоснай гэтай праявай.

І прайшла. Не зачапіла нічога. Да Хрыста.

Ён паглядзеў на яе і міжвольна засланіў вочы, нібы ад святла, далонню вонкі.

— Што табе трэба? — спытаў ён.

— Мне абрыдла маё жыццё і ўсё тут. Я хачу ісці з табой.

— Нашто? Ты жанчына.

— Магчыма, я мацнейшая за вас.

— Не, для цябе нашто?

— Магчыма, я магу быць карысная табе, — з той самай стомленай усмешкай сказала яна.

Пасля на імгненне прыкрыла вочы і раптам усміхнулася, глянула з даверлівым маленнем, чаканнем, што яе не падмануць, і радасцю.

— Мне трэба ісці за табою. Я не ведаю, чым жыць. І ў мяне няма рашучасці пакінуць жыць.

— Што я магу сказаць табе, сам седзячы ў цемры?

— Можаш даць майму жыццю святло. А я пастараюся рассеяць тваю цемру.

— Як хочаш, — сказаў ён. — Сядай.

Яна села побач з ім. Паступова ў пакоі аднавіўся п'яны шум і смех. І тады, убачыўшы, што ніхто не звяртае на іх увагі, Магдаліна ціха спытала.

— Кепска табе, Хрыстос? — спытала пад п'яны шум.

— Добра, аж няма дзе дзецца. А табе што ў гэтым?

— Я падумала, што табе цікава ведаць пра Анею.

Яна ўбачыла ашалелыя Братчыкавы вочы, сама сабе ўсміхнулася і сказала прачула:

— Горад устрывожан знікненнем мечнікавай дачкі. Разумееш, за ягонай адсутнасцю клапаціцца пра яе павінна была рада. Ходзяць розныя плёткі.

— Ну? — амаль груба сказаў ён.

— Ну і вось. Адна жанчына нібыта сустрэла яе сёння раніцай за горадам. Ехала ў суправаджэнні багатай варты… Гаварыла з ёю весела.

— Калі?

— Другі час першай варты нібыта.

«Праз гадзіну пасля мяне, — прамільгнула ў ягонай галаве. — Здрадзіла… А я ж…»

— Што яна збіраецца рабіць? — гледзячы ў адну кропку, сказаў ён.

— Тая кабета нібыта сказала, што мечнік збіраецца выдаць яе замуж. І як быццам сама Анея сказала ёй, што на захадзе сонца ёй расплятуць касу і яна стане нявестаю і жонкаю другога.

Твар Хрыста пайшоў плямамі. Вышэй сіл было спытаць, і ўсё ж ён спытаў:

— Той… ён хто? Магнат?

— Магнат, — сурова сказала Магдаліна. — Самы ўплывовы і моцны магнат. І не толькі на зямлі княства… Яна ехала да яго ў замак.

«Ён паверыў. Адразу, з холадам у душы, паверыў, шчанюк, — падумала яна. — Даверлівы, няхітры душою… Дурань… Мне яго крыху шкада… Але я ненавіджу яго… Дзякуючы яму зноў у дарогу, зноў, магчыма, у іншыя ложкі. Лотр — быдла, але я хацела б усё ж застацца ў яго. І вось Баран! З ім нават нецікава весці гульню. А можа, сказаць кардыналу, што не паверыў? Ды не, з якой ласкі? Хіба хтосьці калі-небудзь шкадаваў яе? То нашто будзе несці літасць гэтым людзям, усім людзям, яна? Хай плоціцца. Знайшоў яшчэ ка-хан-не. Не ведае, па дурасці, што гэта такое. Ну дык атрымай. Можна маніць нават смялей».

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

В прятки с отчаянием

AnnysJuly
Детективы:
триллеры
7.00
рейтинг книги
В прятки с отчаянием

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия