Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Загаду не выканаеш, — раззлаваўся волат.

— Лепей не выканаю. Лепей самому Лотру аддам — хай робіць, што трэба. Яму лепей ведаць. Спіхнуць з рук, і хай сам разбіраецца. А як выпусцім, як аддамо, ды яны дзівам нейкім уцякуць, схаваюцца — то што тады? Мне — духоўны суд ды, у лепшым выпадку, каменны мех да смерці. А ўжо табе ўздыхальні не мінуць. Як пакароцяць цябе, — яна змерала вокам, — дзюймаў на пяць-шэсць — чым тады заспяваеш?

Пархвер пацёр шыю. У гэты момант зноў прагучаў адчайдушны крык:

— Хрыстос!

І

хаця Анея нічога не чула — гэты крык нібы вярнуў ёй прытомнасць. У вачах мільганула жывая цікаўнасць. І нечакана жанчына нібы ўзвілася:

— Ю-рась! Хрыстос! Хрысто-ос!

Пархвер кінуўся да яе, падхапіў на рукі, бегма памчаў да вежы. Ігумення трухала за ім.

— Хрыс…

Пархверава далонь заціснула не толькі яе рот, але і ўсё аблічча.

…Шкаляр на муры, пачуўшы крык, выпрастаўся. На хвіліну вочы зрабіліся дзікія.

«Пачулася? — падумаў ён. — Яна?… Ды не, ніхто не крычыць. Цішыня… Пачулася… І як гэта я нічога не забыў?»

Ён урэшце адчуў, што сілы вярнуліся. Унізе ўсё яшчэ мітусіўся натоўп, кіпела звалка, гучалі немыя крыкі.

Зрынуты Іуда, усё яшчэ з зямлі, усё яшчэ пераціснутым голасам кінуў:

— Пакідаеш нас?

Замест адказу Юрась пабег па сцяне. Спыніўся.

— Кладзі-іся! — несамавіта закрычаў ён. — Хто свае — кладзі-ся! Усе! Ляжы ціха!

Гэта быў такі крык, што яго пачулі нават сярод шалёнай какафоніі бойкі. Большасць з непаразуменнем.

— Кладзіся!

Людзі пачалі падаць тварам на зямлю. І тады Хрыстос моцным ударам нагі скінуў уніз адну фігуру святога, вялікі вулей з доўбленай ліпы.

Вулей ляснуўся ўніз, раскалоўся, нібы на пару ночваў. Вываліліся круглыя рэшаты вашчыны. І адначасова з разбуджаным натужным гулам узвіўся ўгору дымок.

Хрыстос бег па муры, разумеючы, што спыняцца нельга: заядуць да смерці. Бег і штуршкамі нагі скідаў вуллі. Святыя павольна хіліліся, пасля дзяўблі носам і, набіраючы хуткасць, падалі, разбіваліся. І ўсё гусцей і гусцей было ў паветры ад «дыму», і ўсё гучней і гучней звінела, гудзела, раззлавана гневалася паветра.

Ён бег і скідаў, бег і скідаў… Кацярыну… Ганну… Міколу… з люлькай… Самога сябе, драўлянага.

Нехта закрычаў унізе. Пчолы знайшлі ворагаў. Яны не чапалі тых, што ляжалі нерухома. Яны раямі кідаліся на тых, хто рухаўся і цягнуў і хапаў, чые коні скакалі ў паветры.

Немы лямант. Нехта адпусціў паланянку, замахаў, нібы млын, рукамі. Завыў Тумаш, трапіла і яму. Гэта карысней, чым ісці на аркане… Яшчэ ўдар нагою. Зрабіў свечку адзін конь, другі, трэці. Яны пачалі шалёна кідацца, гігатаць, збіліся ў поўную жаху чараду.

Узляталі і ўзляталі чорныя, як хмара, раі. Татары пачалі кідаць палонных, адмахвацца, круціцца. Юрась убачыў, што галовы ў некаторых ужо нагадваюць рухомы жывы шар.

Вызваленыя кінуліся да ставоў, пачалі змаху скакаць у іх, ныраць.

Знізу ляцеў

ужо не галас, а рык. Адзін, другі, трэці ляснуўся долу з шалёнага каня, што перакінуўся на спіну, каб пазбавіцца ад укусаў.

Коннікі ўжо вылі.

Хрыстос, выскаліўшыся, трос уздзетымі рукамі ў паветры:

— Салодкага захацелася! Ану, мядку! Не любіш, сэрцайка?

Зразумеўшы, што ўсё скончана, коннікі пачалі адрывацца ад атрада. Хутка ўся зграя шалёна скакала прэч, цягнучы за сабою пчаліны вэлюм. Ён віўся, налятаў туманнымі струменямі, гудзеў, адлятаў і нападаў зноў.

Коні імчалі ўтрапёна. І то адзін, то другі крымчак падаў з каня.

— Вось вам інвазія! — крычаў Хрыстос. — Не баб нашых цалуйце! Пацалуйце пад хвост пчале!

Ён скакаў на муры і ледзь не істэрычна выў, выў, як шалёны. Палёгка і адчуванне небяспекі былі такія, што можна было ўвогуле звар'яцець.

…Пачуўшы пераможны крык, ігумення таксама закрычала:

— А гаварыла ж табе! Ну, у вежу! Вось бы і выпусцілі. Цягні! Хутчэй!

Распятая на браме Магдаліна бачыла гэта праз вочка і, аднак, не магла нават клікаць на дапамогу. Хто б пачуў яе ў гэтым дзікім харале радасці? Не, ужо нічога не зробіш. Канец.

Ляснуў за ўцекачамі цяжкі бронзавы завал. Загудзелі медныя дзверы. Магдаліна асела на калені, павольна, у глыбокай непрытомнасці ўпала на зямлю.

Гэта быў канец. На паплаўцы дабівалі татар, лавілі перапалоханых коней, якія дзіка гігаталі і кідаліся туды і сюды. Крычаў на ўсіх шалёна Хрыстос:

— Лаві іх! Ды хутчэй вы, чэрці, дальбог! Давай, давай! Яны гэтага так не пакінуць.

Манашкі стаялі ўбаку. Сумныя.

— А мы як? — спытала тая, што заігрывала з Юрасём.

— Любачкі, — сказаў шкаляр, — у другі час, самі ведаеце, вы на той свет і мы ўслед. А зараз нельга. Яны сюды праз гадзіну такую сілу нагоняць… І сцягнуць з вас і нас скуры ды нацягнуць на барабан ці кастрою наб'юць… А вам з намі — ніяк нельга. Тут на конях скакаць трэба… Унь у вас вежы непрыступныя… Тая унь.

— Тая чамусьці замкнёная.

— А тыя?

— Тыя адчыненыя.

— То хіба татарын конны туды ўзлезе? Першыя байніцы — дзесяць сажняў ад зямлі. Прыпасы ёсць?

— Ёсць.

— То бяжыце туды, замкніцеся, ніжнія байніцы заторкніце ды сядзіце сабе ціхенька. Пераседзьце бяду. Не бойцеся. Яны штурмаваць не майстры. І доўга яны тут не будуць, — Юрась весела скаліўся. — Яны — на хапок. Налятуць, нарабуюць, спаляць, накладуць ды назад. Больш за тыдзень у адным месцы не бываюць.

Яму падвялі каня, ён скочыў у сядло. Убачыў, як нясуць непрытомную Магдаліну, як садзяць на каня проста ў абдымкі Тумашу.

— Ну, таечкі, хутчэй.

— Дай хаця пацалаваць цябе, Божа, — сказала сумна гарэзлівая. — Цудатворца ты наш. Упершыню я ў цябе паверыла, сокал.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Хранители миров

Комаров Сергей Евгеньевич
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хранители миров

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3