Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— А нас яны не спаймаюць?

— У той вежы спаймаюць? Глупства! Там адному можна супраць усёй арды пратрымацца. Прыпасаў хопіць, — яна ўсміхнулася. — Вось і пасядзім.

— Ну-ну, разышлася.

— Я цябе, галубок, не трымаю. Спатрэбіцца — у той самы дзень ходам выведу — і гані ў Гародню… калі дарогаю нехрысці не перахопяць.

Яны выйшлі.

Хрыстос усё яшчэ кідаўся каля мура. У вочка брамы ўбачыў твар Магдаліны.

— Не адчыняюць!

— Бяжы, — голас у яго адзічаў. — Бі, грукай, рукі разбі — дастукайся!

Зноў

пачаў шалёна торгаць вяроўку звона.

Між уцекачамі і коннікамі ўсё яшчэ была адлегласць. Хрыстос не ведаў, што яны былі ўпэўнены ў тым, што браму не адчыняць, і таму не спяшаліся. Дый лезці на ражон не хацелася: Тумаш і яшчэ пара апосталаў часам спыняліся і кідалі ў коннікаў камяні.

Але дзверы не адчынялі, а ён ужо бачыў не толькі твары сваіх, а і твары крымчакоў, збольшага шырокія і мускулістыя, гарбаносыя, з ашчэранымі пашчамі. Шаломы — місюркі, малахаі, халаты паўзверх кальчуг, чоўнікі страмёнаў.

Ноздры ягоныя лавілі ўжо нават пах ворага: дзікі, чужы, сумесь палыну, барановага лою, пранасцяў, поту і яшчэ чагосьці.

— І-гі-гі! І-гі-гі!

І раптам ён усім нутром зразумеў: не адчыняць. Збаяліся або намер такі, чорт яго ведае, дзеля чаго. Цяпер і самому не ўскочыш. І, значыцца, усе трапілі ў пастку, і ён таксама. Калодка на шыі, ланцугі, аркан, шлях у Кафу. Вось і канец твой, ілжэ-Хрыстос. І няма чаго з надзеяй глядзець на неба, не дапаможа

Захэканыя, чырвоныя ад напругі твары з дзікім выразам жаху былі ўжо блізка. Нават калі б яны пачалі падсаджваць людзей — перш за ўсё жанчын — на мур, яны паспелі б падсадзіць ад сілы трох-чатырох. І, значыць, схопяць і Тумаша, і Іуду, і ўсіх, і яго. Бедных не выкупяць. Рабства. Бізун.

Ён агледзеў мур, і раптам нешта мільганула ў яго вачах: «А можа, і ўскочыш?»

Хрыстос пабег насустрач уцекачам. Убачыў, што ў вачах некаторых шалёнае здзіўленне. Але ён не бег доўга. Сажняў за дзесяць ён павярнуўся і, набіраючы хуткасць, памчаў да мура.

— Так! — хрыпата крыкнуў Тумаш. — Так! Абы не палон.

Ён падумаў, што Хрыстос хоча разбіць галаву аб камяні. Але той не думаў пра гэта. Разагнаўшыся, ён, нагамі наперад, скокнуў на мур і, скарыстаўшы інерцыю, зрабіўшы на ім два крокі, ускінуў рукі, захапіў-такі пальцамі за востры верхні край яго, зрываючы пазногці, наддзіраючы жывот, звіваючыся, падцягнуўся і з нечалавечай сілай, сілай адчаю і безвыходнасці, ускінуў-такі адну нагу, а пасля і сам сеў верхам на замшэлыя камяні. Упаў галавою на верх забрала ў раптоўным страшным знясіленні.

Зверху ўбачыў твар Раввуні, ягоныя працягнутыя рукі, вочы, у якіх былі радасць за яго і адначасова бязмерная роспач.

У гэты час татарва нагнала і схапіла Яна Зеведзеева і Фаму. Хрыстос не разумеў, чаго так. Ян быў жанчынападобны, гэта так, Але Фама? Толькі пасля ён здагадаўся, што ў гэтым няверным прысмерку не было часу разглядаць. Акрамя таго, крымчакі, па дурасці і недасведчанасці, не здолелі адрозніць белых рас манахінь ад палатняных, брудна-белых апостальскіх

хітонаў.

Апосталаў цягнулі на коней. Пасля пачалі ўзлятаць арканы. Сталі хапаць жанчын. Чуўся віск, крыкі, тупатанне коней, чужая лаянка.

— Я тае лапну! — Фама апусціў аглушальную аплявуху. — Я тае лапну двараніна!!!

— Гвалт!

— Вось гэта бабы! — крычаў крымчак. — Дужа вылыкы бабы. Гэтых хапай.

— Ігі-гі! Ігі-гі!

З краканнем, нібы дровы сек, малаціў Піліп. Але вакол усё больш гурбіўся конны смярдзючы натоўп.

Ніхто з уцекачоў не здолеў бы скочыць на мур, занадта былі знясіленыя. Але Хрыстос і не думаў аб паратунку аднаго сябе. Патрэбна была, можа, адна толькі хвіліна, каб нешта… Ат, чорт!

Над Іудам са свістам узляцеў аркан. Захапіў за глотку.

— Хрыстос!!! — у адчаі, з перахопленым дыханнем, толькі і паспеў крыкнуць няшчасны.

І тады Хрыстос устаў на ногі.

…Ігумення і Пархвер, якія цягнулі скручаную Анею да брамы ўнутранага мура, спыніліся, пачуўшы гэты крык.

— Ч-чорт, што такое? — спытаў волат.

Твар Анеі быў змарнелы і безуважны. Яна глядзела ў зямлю. Яна чула віск і крыкі і разумела ўсё. Ігумення пастаралася яшчэ пазаўчора адкрыць ёй вочы на лёс, што яе чакаў.

— То адчыняй дзверы, — шэптам сказаў Пархвер.

Ігумення, аднак, не спяшалася: яна ўчула, што за брамай, у двух кроках ад іх, нехта глуха рыдаў.

…Магдаліна, да крыві разбіўшы кулакі, распасцерлася на брамнай палавінцы, шырока раскінуўшы рукі, як распятая. Адзін адчай валодаў ёю. Скажы яна аб усім — яны ўдзерліся б сюды некалькі гадзін назад, і тады нічога б не было. А цяпер ён у іхніх руках. Чорт з імі, з астатнімі, але ён у іхніх руках. Яна калацілася галавою ў акутую жалезам палавіну, а пасля кінула і ўжо толькі плакала.

— Цс-с! — сказала ігумення.

Яна ціха, як кошка, узбегла сцёртымі каменнымі сходамі на забрала. Мур той быў утрая вышэйшы, чым вонкавы, з зубцамі. Яна прыпала да прасвету між імі і ўбачыла чалавека, які раптам выпрастаўся на вяршыні каменнай агароджы.

Тады яна паспешліва збегла ўніз, зашаптала Пархверу:

— Гэты, на муры. І жанчына тут, ля брамы. Зараз ён, пэўна, кінецца сюды. Зведаў.

— То выпускай…

Скручаная жанчына безудзельна глядзела ў зямлю. Яна сядзела на траве. Як толькі Пархвер кінуў яе, яна села: не трымалі ногі. Твар быў нібы здраўнелы. Вакол вачэй — сінія цені. Ігумення пакасілася на яе:

— Яму ў рукі?

— Чорт з ім. Абодвух і захопяць.

— А як не? А як выкруціцца ды прыскочыць сюды?

— Мур!

— Мур з дзікага каменю. А гэты спрытняга…

— Пускай, кажу, — Пархвер быў белы ад трывогі.

— Не, — уладна адсекла тая. — Трэба паглядзець, што і як. Павялі ў вежу. Адчынім вонкавую браму. Калі схопяць — выпусцім. А як па-мойму, дык выпускаць не трэба. Трэба выбірацца адсюль. Ходам. Ён выводзіць у яр. Крымчакі туды не рызыкнуць — нетры. А там заўсёды чакаюць коні.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Хранители миров

Комаров Сергей Евгеньевич
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хранители миров

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3