Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Ну ўжо і сокал. Варона. — Ён узняў яе, з сілаю пацалаваў у вусны і паставіў на зямлю. — Бяжыце, дзеўкі! Хлопцы, за мной!

Узялі ўнамёт. Закурэў пад нагамі пыл. Здрыганулася ад пошчаку дарога.

Каб нехта зірнуў у гэты час на зямлю з вышыні птушынага палёту, ён бы ўбачыў тры кавалькады, якія разбягаліся ў розныя бакі ад замкнёнага на ўсе завалы і нібыта бязлюднага кляштара.

Адна (невялікая — два коннікі і два завадныя кані) бегла ў бок Гародні глухімі ляснымі дарогамі. Імчалі мужчына і жанчына. На сядле ў мужчыны нерухома ляжаў бездыханы скрутак.

Другі

атрад таксама нібы ўцякаў, але ў процілеглы бок. Там разважалі так: калі крымчакі пагоняцца, то ніхто не падумае гнацца туды, дзе блукаюць іхнія ж атрады. Імчаў з намерам аддаліцца ад кляштара, а там, звярнуўшы, накіравацца страшэннымі наднёманскімі пушчамі на поўнач. Коні ляцелі, як страла з цецівы. У гэтай кавалькадзе на адным сядле таксама быў нерухомы скрутак.

І, урэшце, трэцяя кавалькада, далёка абагнаўшы другую, ехала ледзь не па паралельнай з ёю дарозе. Успененыя, загнаныя, коні ішлі ступою. Коннікі былі фантастычна страшныя. І без таго шырокія морды сталі ненатуральна, яшчэ ў два разы шырэйшыя. І без таго вузкія вочы сышлі на нішто. Ехалі ўсляпую, пакладаючыся на коней. Галава атрада зрэдку падымаў павека пальцам і глядзеў на дарогу.

Хрыстос і не думаў увязвацца ў агульнае бязладдзе. Ён не ведаў аб зговары бацькоў царквы і мурзы Сяліма. А каб і ведаў, быў бы ў непаразуменні наконт таго, што здолее ён з дзесяткам людзей, калі ў бяздзейнасці вялізнае войска.

Добра, што шкуру паспелі ўратаваць. Прыемна, што ўратавалі жанчын. Яшчэ лепей, каб удалося адшукаць Анею — усё адно, здрадзіла ці не. А наконт астатняга — што ж… Страшэнна, вядома, шкада людзей. Але што можа зрабіць бадзяга з тузінам паплечнікаў? На гэта ёсць войска. Вялізнае, магутнае войска Гародні. Яму будзе цяжка — устане войска Беларуска-Літоўскага княства. Хто яго перамагаў дагэтуль? Крыжакі? Батый калісь? Іншыя? Ого! Вось чакай, збяруцца толькі, устануць — паляціць з татарвы пер'е. Рэпу будуць капаць носам. А ён — маленькі чалавек; яму трэба выжыць, зберагчы людзей, якія спадзяюцца на яго і за якіх ён адказвае. Магчыма, знайсці сваю жанчыну.

Трэба сяк-так дажыць жыццё, раз ужо трапіў у гэты гной. Калі ўбачыць, што недзе б'юцца, бокам аб'едзе.

…Здарылася, аднак жа, зусім не так. Праз нейкія там пару гадзін ён трапіў у такі пераплёт, якога яшчэ не бывала ніколі ў ягоным жыцці.

…Мінула кароткая яшчэ, на дзве птушыныя песні, ноч самага пачатку жніўня. Пачало днець. Сонца вось-вось павінна было ўзысці. Перадранішні ветрык блукаў па някошаных травах.

Трэба было даць коням адпачыць і хаця сяк-так папасвіць іх. Жывёл не рассёдлывалі. Скінулі толькі саквы.

Спыніліся на самай вяршыні ўзгорка. Спускацца ўніз не варта было. З вышыні яшчэ здалёк можна было заўважыць набліжэнне арды і ўцячы. Лес, у які павінны былі яны звярнуць, каб прабіцца на поўнач, быў — рукой падаць. Туды яны і паскачуць, як з'явіцца небяспека.

Перад імі была лагчына. Па ёй вяла, даволі блізка набліжаючыся да грады ўзгоркаў, прасёлачная дарога. На поўдні, дзе магла быць небяспека, дарога вынырвала з пушчы за нейкіх там пяцьсот сажняў: часу, каб уцячы, хопіць па горла.

Магдаліну знялі з каня, але прывесці яе да прытомнасці ніяк не ўдавалася. Узрушэнне было такое глыбокае, што непрытомнасць яе перайшла ў глыбокі, непрабудны сон. Дзьмулі ў нос, злёгку хлопалі па шчаках — нічога не памагала.

Юрась загадаў кінуць. Апрытомнее.

Паставілі на варту Іуду, а самі раскінуліся ў траве, каб хаця трохі адпачыць самім ды, можа, хаця хвіліну прыдрамнуць пасля бяссоннай ночы. Паступова ўсе змоўклі. Задрамаў і Хрыстос.

Сніў ён, што плыла ад далягляду нейкая няясная маса. Пасля яна наблізілася, і ён са здзіўленнем убачыў, што гэта людзі ў чыстых белых адзеннях. Яны ішлі то паасобку, то па два, а то і даволі вялікімі купкамі, але не ў натоўпе, таму што між імі плыло бясконцае мора жывёл. Людзі ветла гаварылі між сабою, але здзіўляла не гэта, не адсутнасць гневу, зайздрасці, нервовай варожасці, а другое. У чарадзе ішлі побач вясёлыя, усмешлівыя ваўкі і глядзелі сонечнымі сабачымі вачыма на какетлівых аленяў і махалі ім хвастамі. Каля ўзбочыны сабака гуляў з катом: рабіў выгляд, што ідзе бокам, па сваёй справе, а пасля кідаўся, хапаў за азадак і мякка «жваў». Кот, лежачы на спіне, млява, мяккімі лапамі, адбіваўся. Ішлі ягняты і львы. Апошніх ён адразу пазнаў. Зусім бы ў кнігах. Вельмі падобныя да сабак.

Даляталі тупат ног, бэканне, нейкі незразумелы рып.

А людзі ішлі і дружалюбна падымалі да яго руку, на знак прывітання, і смяяліся. У іх былі дзівосныя светлыя твары, зусім не такія, як даводзілася бачыць дагэтуль. Не анёлы. У анёлаў халодныя вочы. У гэтых вачах была любоў, а ў жылах — гарачая плынь крыві.

Ён страшэнна любіў іх. Гэтай хвілінай ён страшэнна любіў іх. Такімі нельга было ўладарыць, такіх нельга было падманваць. Ён вельмі, ён страшэнна любіў іх, аж сціскалася сэрца. Ён сам здзіўляўся, як ён усім на свеце гатовы ахвяраваць дзеля іх, дзеля такіх вось.

І ехала на велізарным, падобным на сабаку, ільве Анея. Чамусьці не глядзела на яго, і ён спалохаўся, што не заўважыць, і кінуўся да яе…

Рып, галасы і крык жывёлы былі не ў сне. Ён убачыў на грабяні скамянелую постаць Іуды, глянуў і жахнуўся.

Бег натоўп. Знясілены, выснажаны, ён, праўдзівей, хацеў бегчы, ды не мог. Нібы ў жахлівым сне.

Гналі чароды: няшчасных кароў, запыленых авечак. Дзяўчынка ледзь перастаўляла ногі, несучы на руках кацяня. Цягнулі нейкія каляскі, штурхалі тачкі з мізэрным скарбам. Ехалі вазы і рыпелі, рыпелі, рыпелі.

Брудныя, пыльныя, многія ў лахманах. Зноў тое, што заўсёды бачыў дагэтуль: боль, гнеў, асуджаная пакора, тупасць. Ля ног машынальна пераступаюць сабакі з высалапленымі языкамі. А гэтыя ідуць, такія заўсёдныя, такія брудныя і непрыгожыя. Вочы. Тысячы абыякавых вачэй.

І ўсё ж у гэтых вялікіх ад пакуты вачах было столькі чалавечага, столькі ад т ы х, што ў Хрыста ўпала сэрца. Гэтыя лахманы, падобныя на абрыдлівы брудны кокан. Якія матылі хаваюцца ў вас?!

Ён глядзеў. Многія слізгалі па ім пакутным позіркам і зноў ішлі.

— Што ж ты не даў знаць?

— А чаго? — голас у Іуды быў суровы. — Я адразу ўбачыў, што не татары. Чаго было будзіць стомленых? Каб паглядзелі?

Вочы ягоныя пачарнелі. Змрочныя вочы.

Прачнуліся і другія. Таксама падышлі. Натоўп не звяртаў увагі на людзей, што на ўзгорку. Рэдка хто кідаў позірк.

Магчыма, мора так і праплыло б паўз іх, але ў ім ішлі тры старыя знаёмыя Хрыста, тры «сляпыя» прайдзісветы, і адзін з іх заўважыў яго, штурхнуў сяброў.

— Ён, — сказаў нехта з іх пасля роздуму.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Хранители миров

Комаров Сергей Евгеньевич
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хранители миров

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3