Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:
О ўсяпетая… О ўсяпетая Маці, Рождшая ўсіх святых свяцейшае Слова. Сённяшняе наша прыемшы прынашэніе, Ад усяакія збаві напасці ўсіх І будучыя ізмі мукі табе вапіюшчых. Алілуя. Алілуя! Алілуя!!!

Слон уварваўся ў рады. Са свістам разрэзаў паветра ланцуг.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Праз

гадзіну ўсё было скончана.

Апошнія гукі харала змоўклі. У атачэнні бурых, жоўтых і шэрых целаў ляжалі на бялёсай зямлі, на рэдкім верасе белыя целы.

Толькі ў адным месцы купчыўся натоўп конных і пешых крымчакоў. У іхнім паўколе трубіў, як струны, напінаючы вяроўкі, ашалелы слон.

А перад ім, таксама распяты вяроўкамі, ляжаў кіраўнік асуджанага заслону. Дзве крывавыя палосы расплываліся па белай тканіне плашча. Адна нага была ненатуральна, як не бывае, падгорнута. Попельныя валасы ў белым пыле і крыві.

Сціснуты ўтрапёны рот. У шэрых вачах асуджанасць, адсутнасць і спакой. Ён зусім не хацеў глядзець. І ўсё ж бачыў, як высіцца над ім, як пераступае на месцы, грузна танцуе слон, як касяць ягоныя налітыя крывёй вочкі. Ён не баяўся яго цяпер.

Ён не хацеў бачыць і іншага. І ўсё ж бачыў схілены над ім, рэдкавусы твар Марлоры. Хан выскаляў зубы:

— Рыхтуецца нехта яшчэ на бойку? Не? Адны?

— Не ведаю, — абыякава сказаў ён.

Яму куды цікавей і да апошняга значней было тое, што высока над ім, над ханам, над сланом круціліся ў сінім небе і чакалі крумкачы. Калі гэтыя, урэшце, адчэпяцца і пойдуць — крумкачы рызыкнуць спусціцца. Яны думаюць, што напалохаюць яго тым, што рыхтуюць. А гэта ж лепей, чым жывому, без змогі рухацца, адчуць вачыма павеў крылаў.

Дый хіба не ўсё адно?

— Адкасніцеся, — сказаў ён і дадаў: — Два ў нас скарбы было: зямля ды жыццё. А мы іх аддалі. Даўно. Чужым… Жабракі… Усё адно.

— Чаго ты дабіваўся?

— Я хачу памерці.

Марлора даў знак. Змаршчакаватая, вялізная слановая нага павісла над вачыма.

— А цяпер што скажаш?

— Я хачу памерці, — паўтарыў ён.

— Бог у вас, кажуць, з'явіўся? Ён дзе? Што робіць?

— Ягоная справа. Ён жывы. А я хачу памерці.

Марлора ўзмахнуў рукою. Слон апусціу нагу.

Раздзел XXXІ. Віно ярасці божай

Той будзе піць віно ярасці Божай, віно цэльнае, прыгатаванае ў чашы гневу…

Апакаліпсіс,
гл. 14, ст. 10

Ад твайго дзяржаўнага бегу па паднябессю ў жаху трапечуць сузор'і! Ты павядзеш гнеўна брывом — і ў небе загрукочуць маланкі, валадар!

Гімн Азірысу

Ты чаго яшчэ хочаш? Ад Бога выспятка?!

Прымаўка

Нешта дні праз тры пасля бітвы на вапняковай пусташы апосталы пад началам Хрыста падыходзілі да невялічкага манастыра сярод дубовых гаёў і палёў канюшыны. Рачулка абкружала падножжа ўзгорка, на якім ён стаяў. Перагароджаная ў некалькіх месцах грэблямі, яна ўтварала тры-чатыры стаўкі, што адбівалі бляклае падвячэрняе неба.

Трынаццаць мужчын і жанчына ішлі над вадою, успуджвалі з дзікіх макаў конікаў і думалі толькі аб тым, каб дзе-небудзь знайсці прытулак.

Да іх даходзілі чуткі аб з'яўленні на поўдні татар. І хаця яны не верылі, што ніхто іх не сустрэне, што той жа самы Лотр не ўзніме супраць іх людзей, — даводзілася берагчыся. Цяпер нельга было начаваць у безабаронных хатах або ў чыстым полі. Трэба было забірацца глыбей у лес. Але тут і лясы былі дагледжаныя, чыстыя ад лаўжоў і ветрабою.

Да таго ж яны не маглі доўга сядзець у бязлюдным месцы. Людзі — гэта быў хлеб, які ім, хай сабе і нячаста і не памногу, удавалася купляць.

Таму сёння, убачыўшы белую цацку кляштара, Юрась узрадаваўся. Можна заначаваць пад мурамі. Калі ўначы здарыцца татарын — няўжо не пусцяць нават у жаночы? Быць таго не можа. Манастыры ж таму і будуюць, для прытулку.

А раніцай можна будзе купіць хлеба, а можа, і рыбы (бач, якія ставы, неадменна ў іх будуць і лін, і цёмна-залаты, з блюда, манастырскі карась і вугор). І Юрась аддаў загад раскінуцца табарам пад пяццю-шасцю вялізнымі дубамі, амаль каля муроў. Калі пад дубы нацягалі сена, калі гаршчок з капустай пачаў балбатаць на агні, Юрась заўважыў, што Магдаліне нібы неяк непамысна.

— Ты што, нядужыш?

— Трохі ёсць.

— Тады кладзіся на сена ды накрыйся. Я табе капусты сам прынясу.

— Дзякуй табе, пане мой.

Яна лягла пад плашч. Ёй сапраўды было непамысна, але не ад нядужнасці. Прыплюшчыўшы вочы, яна слухала размовы і… баялася. Вось вярнуўся з ахапкай лаўжоў целяпень Піліп з Віфсаіды.

— Што за кляштар? — спытаў абыякава Хрыстос.

— Гэна… Машкаўскі нейкі… У імя Марты і той… Марылі.

Магдаліна здрыганулася пад плашчом. Яна ведала гэта. Толькі мур аддзяляе яго ад той.

— Цікавы кляштар, — сказаў Хрыстос. — Бач, Магдаліна, што на мурах.

На нізкім, у паўтара чалавечых роста, знешнім муры стаялі драўляныя, у натуральны рост, статуі. Прапорцыі іхнія былі парушаны: тулавы тоўстыя, мясістыя, вочы вырачаныя, галовы вялікія. Статуі былі пафарбаваныя ў ружовы (твары), чорны або рыжы (валасы), сіні, блакітны, чырвоны і ліловы (вопратка) густыя колеры. У большасці былі разяўленыя раты, і каля іх нешта вілося. Накшталт дымка. Так было ў святой Цэцыліі, святых Катарыны і Ганны. Сярод іх стаяў святы Мікола з люлькай, і ў таго дымок віўся над цыбуком. У драўлянага Хрыста дым круціўся над прыціснутай да сэрца і трохі адстаўленай далонню.

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт