Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:
І тады сэр Хуг і яго капелан,Пачуўшы, што латнікі ў дзверы б'юць,Згаварыліся на вялікі падман -Не для Бога, а ў славу сваю.

Старажытная балада

У моры агню валіла да Замкавай гары гурма. Шчацінілася нажамі, косамі, пожагамі, старымі фузіямі, друкамі. Пусцелі дарогаю

дамы, будынкі цэхаў. Выпаўзалі з зямлянак, падобных на норы, жабракі, у валасах іхніх была салома і сухое лісце, а ў руках вострыя кіі.

Скакала над галовамі мора агню.

— Хрыстос прыйшоў у Гародню!

— Багатыя Хрыста забіваюць!

Як шырокая рака ў цясніну, натоўп лінуў на мост. Варта не чакала нападу такой колькасці народу і спехам пабегла ў замак. Ратавацца.

Нібы вострая сківіца, упалі за імі краты. Тыя, што нападалі, пачалі пускаць праз іх стрэлы, але ўжо за кратамі павольна сталі змыкацца цяжкія, акутыя бронзавай луской, двухсотпудовыя палавінкі брамы.

Яшчэ праз хвіліну, адразаючы брамныя краты, глуха — бо на жывое — ляснулася зверху суцэльная брама — заслон.

Зянону здзерла скуру з пляча. З-пад ніжняга краю заслона цяклі стогны і змаўкалі па меры таго, як заслон апускаўся пад уласнай вагой.

— Бервяно! — нема крыкнуў мужык. — Бервяно, бервяно сюды!

І яно з'явілася. Нечыя рукі падсунулі яго пад ніжні абрэз заслона, спынілі ягоны павольны спуск. Сяк-так, падклаўшы яшчэ пару бярвенняў, удалося выцягнуць чалавек шэсць, напалову мёртвых, напалову знявечаных. Толькі тут Зянон зразумеў, адкуль бярвенні. Мяшчане і рамеснікі разнеслі па бервяну перадмостную вартоўню. Цягнулі бярвенні на мост.

І тут сярэдзіна моста — спознена — пачала была ўздымацца. Рыпелі ў брамнай вежы вароты, ляскалі ланцугі. Але варта ўзялася за гэта позна. Пад цяжарам людзей, што стаялі на ім, пад'ёмная частка моста толькі ўздыхала: падымалася трохі і ляскалася на месца пад акампанемент глухога «р-р-р» у вежы. Гэта калаўроты, не ў змозе трымаць цяжар, спускалі з сябе ланцугі.

Некалькі чалавек звалілася ў роў. Астатнія па загаду майстра на ўсе рукі, Гіава Турая, паклалі некалькі бярвенняў упоперак моста і ўвагналі іх канцамі ў схілы рова. Цяпер мост нельга было ўзняць.

Кірык Вястун махнуў рукою. У шчыліну пад заслонай пачалі торкаць бярвенні, складаць сістэму падважнікаў, павольна ўздымаць жалезную пліту, кастром падкладаючы пад яе плаху за плахай. Урэшце заслону ўдалося ўзняць на такую вышыню, каб спакойна прайшоў чалавек з дзідай.

З вежы паспрабавалі былі страляць — у адказ паляцеў каменны град.

Прашчнікі не давалі нікому ўзняць галавы.

Пачалі дзярбаніць у краты бярвеннямі. Нешта глуха дрыжэла, бухала ў чэраве вежы. На галовы тых, што таранілі, градам, бобам абсыпалася цамянка. Крычаў, наддзіраўся, распараджаючыся, Кірык Вястун.

Краты

ўжо амаль выбілі. І тут з верхніх прадушын паліліся на людзей расплаўленае масла і гарачая смала. Толькі што, відаць, растапілі. Шчасце, што паспелі выскачыць з лёгкімі апёкамі ды спаленымі валасамі і ніхто асабліва не пацярпеў.

Абложнікі стаялі ля варот і не ведалі, што ім рабіць. Урэшце частка людзей, на чале з Маркам і Ціхонам Вусам, пабегла па лесвіцы. Несці іх трэба было здалёк, з цэха муляраў на вуліцы Адвесу.

Для жаху прашчнікі ўсё яшчэ кідалі на вежу камяні. Усе чорныя, у куродыме, людзі стаялі перад брамай і гублялі залаты час.

І тут каваль, якому не цярпелася, убачыў раптам вялізную купу вільготнай гліны ля размётанай вартоўні. Відаць, прывезлі, каб абмазаць сцены, якіх ужо не было.

— А што, хлопцы, — выскаліў зубы Вястун, — прапалі сцены, то няхай і абмазка прападзе? Ану, скочце, хлопцы, ды здыміце трох-чатырох першых-лепшых варот.

Яго зразумелі. Яго надзіва хутка зразумелі. Нібы ён усё жыццё толькі і вадзіў войска. Чуйдух прыцягнулі знятыя вароты, тоўстым слоем пачалі раскладаць па іх мокрую гліну.

Дзякуючы прашчнаму дажджу варта не бачыла, што ёй рыхтуюць. Дый пара з дымам засціла байніцы верхняга і ніжняга бою.

Палавінкі варот узнялі на латы і бярвенні, панеслі ў цёмны тунель, пад арку. Пасля, пад прыкрыццём мокрай гліны і дрэва, туды ж рушылі тараншчыкі з бярвеннямі наперавес.

Хутка вежа зноў здрыганулася ад глухіх страшных удараў. Цяжка білі тры бервяны ў лускаватую паверхню брамы, мачаліліся аб бронзу, расколваліся аб доўгія — у локаць — шыпы, што тырчэлі сям і там.

Тады зноў паліліся масла і смала. Ліліся на гліну, курэлі, сцякалі пад ногі. Ланцуг людзей ледзь паспяваў перадаваць з рова вёдры смярдзючай вады і ліць іх пад ногі абложнікам. Сычэла пара. Людзі працавалі, бы ў пекле. Зянон загадваў біць у тыя месцы, дзе было дрэва, між бронзавай луской. Удары паступова расхіствалі браму, калывалі петлі, абсыпалі цамянку. Але ўсё адно было зразумела: біць давядзецца гадзіны тры, дый тое, ці зламаеш яшчэ. Моцная была брама, і, каб напад не быў такі нечаканы, з самага горада, а не з-за валоў, замак ніхто б не ўзяў, як не бралі яго ворагі.

А тут што ж? Проста разгубілася варта.

Брама пачынала трашчаць. І тут здарылася тое, што ледзь не пагубіла справы.

Некаторы час усе чулі, як нешта грукоча ў верхнім жыллі брамнай вежы. Думалі, што цягаюць катлы. І раптам з акна верхняга бою высунуўся хобат, вельмі падобны на гарматны. Натоўп зарагатаў. Праз байніцу верхняга бою канон мог плюнуць, але па Старым рынку, па камяніцы дамініканцаў, туды, дзе зусім не было людзей, над іхнімі галовамі, далёка.

Абложнікі весела скакалі на мосце і на перадмостным пляцы.

Поделиться:
Популярные книги

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Младший сын князя. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 4

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

"Никто" так не смотрит

Кистяева Марина
Территория любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Никто так не смотрит

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI