Чтение онлайн

на главную

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

— Запомніш?

— Павучу пару дзён — запомню. Я здольны.

— Ты, Данель Кадушкевіч, быў мытар — быць табе, па схожасці працы, евангелістам Матфеем. Апосталам Мацеем.

Сварлівыя, фанатычныя вочы змежыліся.

— Ты, ліцадзей Мірон Жарнакрут, зныня Варфаламей.

— Хто? — зарыпеў Мірон.

— Апостал Баўтрамей, — растлумачыў Лотр. — За бяздарнасць тваю. Той таксама ў самога Хрыста вучыўся, а потым, у «Дзеяннях», яго і не нагадваюць.

Лотр разглядаў бурсацкую морду наступнага.

— А

ты, Якуб Шалфейчык, апостал Якуб. Іакаў Алфееў меншы.

— Які я тут меншы. Я тут вышэй за ўсіх. Максімус.

І пакрыўджана змоўк.

Бурмістр Юстын глядзеў на фокусніка. Правільна-круглая галава, ускінутая ў несамавітым гонары. Верхняя губа надзьмутая.

— Гэтаму, Яну Катку, — устаў бурмістр, — па самахвальству ягонаму, трэба Ляввея даць.

— Праўда што, — сказаў Балвановіч. — Ляввей, празваны Фадзеем. Апостал Тадэй. А паколькі ў евангеллях розначытанні — хто ў лес, хто па дровы, то ён жа Іуда Іакаваў, ён жа Нафанаіл. Бач, імён колькі!

— Дзякуй, — сказаў Каток. — Я амаль задаволены.

Міхал Іліяш глядзеў на Лотра чорнымі хітрушчымі вачыма. Усміхаўся.

— Ты, Міхал Іліяш, з гэтага часу Сымон Кананіт, па мянушцы Зілот. Таму што «няма ў ім хітрасці».

Навісла маўчанне. Раввуні глядзеў у Лотравы вочы. Кардынал скрывіў усмешкаю рот:

— Ну, а табе, Раввуні, і Бог загадаў быць Іудай з Карыёт.

— Чаму?

— А таму, што ты тут, бадай, адзіны, хто да трыццаці лічыць можа.

— Я…

— Сумленны? Ну й добра. У ходзе працы перавыхаваешся, паверыш у свае здольнасці… пан апостал Іуда.

Іудзей уздыхнуў:

— Ну што… Ну, дзякуй і на тым… Не я адзін… І не ў першы раз я за гэтага басяка адказваю.

Лотр устаў, і за ім узняліся ўсе.

— Усім, хто яшчэ звязаны за дрэнны звычай даваць волю рукам, усім гэтым, хто добра біўся, развяжыце рукі. І хадзем да брамы. — Адшукаў вачыма Карнілу:

— Ідзіце наперад. Пастарайцеся ўпарадкаваць энтузіязм, сотнік.

Суддзі адкінулі свае капюшоны, скінулі чорныя мантыі. Варта зняла са сцен паходні.

У іхнім трапяткім святле шэсце пацягнулася да дзвярэй.

РАЗДЗЕЛ ХІ «…І ПАДУЦЬ ПЕРАД ІМ НАРОДЫ»

Лёг перад Змеем, гледзячы ў прах, і паставіў ягоную нагу сабе на патыліцу, а сэрца маё калацілася, як рыба на пяску.

Егіпецкае паданне

…абурыўся духам пры выглядзе гэтага горада, поўнага ідалаў.

Дзеянні, гл. 17, ст. 16

Прарок Іллюк прымазаўся да нападаючых позна — можа, п'яны быў і толькі што праспаўся. Цяпер ён стаяў і крычаў на ўвесь стары горад:

— Біце! Вызваляйце! Як Хрыстос прыйшоў на нейкі там год праўлення Тыверыя, так і на гэты раз — на нейкі там год праўлення Жыкгімонта

зноў ён прыйшоў.

Нячэсаная кучма калацілася. Звярыныя шкуры здаваліся ў агні запёклай крывёй, а голыя страшныя мускулы рук былі нібы з медзі.

— Прадказаў вам прыход ягоны — я — Ілія!… Старайцеся, хлопцы. Бог вялікі глядзіць на вас… Вызваляйце — аддасць ён вам багатыя дамы на рабунак!

Два чалавекі ў чорным сукне пераглянуліся. Стаялі яны наводдаль, каб тыя, хто біў бервяном у браму, не зачапілі.

— Прарока гэтага даўно трэба ўзяць. Адразу, як толькі прарвуцца, хапаем яго і валачом.

— Кінь, — сказаў другі. — Каму ты яго павалачэш? Гаспадарам нашым? З іх вось-вось галовы палятуць.

— Кепска ты іх ведаеш. Усё скончыцца мірам.

— Брэшаш!

— Убачыш.

Вароты бурыліся ўжо вялізнымі кавалкамі. Іскры цягнула, бы ў трубу. Ляск мячоў за імі скончыўся, а замест яго ўзніклі аднекуль анёльскія ціхія спевы. Нібы з неба. Дзіўнае нешта адбывалася ў замку. Таму, відаць, біцца і кінулі.

Апошні ўдар бервяна разваліў браму. Веерам, кілімам ляглі на зямлю жарыны. Топчучы вуголлі, натоўп уварваўся ў замак.

— На злом! — раўлі галасы. — Хрыста! Хрыста забіваюць!

Гурма валіла валам. І раптам спынілася. Анёльскія спевы ўзнесліся ўгору.

З вялікім здзіўленнем сачыў народ, як рухалася ім насустрач разубранае шэсце з крыжамі і як ішлі перад ім трынаццаць чалавек, апранутыя ў радно.

Людзі стаялі моўчкі. Завязваўся світанак, і ў ягоным няпэўным святле цьмяна ззяла золата рыз і адзіная залатая пляма ў гурме тых, што нападалі: залатыя вышэй кісцяў рукі Ціхона Вуса.

І, нягледзячы на тое, што святлела, некаторым у натоўпе рамеснікаў здалося, што наступае ноч. Зноў наступае. Таму што невялікі хрэсны ход падыходзіў, а з усіх нібы вынялі душу.

І Вус, і Зянон, і Турай з сынам, і разьбяр, і каваль, і яшчэ некаторыя разумелі, што гэтых, залатых, трэба няшчадна да апошняга біць. Але біць іх было нельга. Паперадзе, перад шэсцем, ішлі трынаццаць, апранутыя горш за апошняга мешчаніна, але ўсё ж так, як усе. Яны былі шчытом, які нельга было патрушчыць.

— Лёгка ж яны абышліся, — ціха сказаў Кляонік.

— А табе што? — агрызнуўся нехта. — Ты ж Хрыста патрабаваў — вось ён.

— Дурань, — сказаў Кляонік. — Я праўды патрабаваў.

— Ну і трымай.

Лотр уздзеў рукі.

— Людзі славутага горада! — узгласіў ён. — Мы з пострахам праверылі ўсё, што магчыма, і ўпэўніліся, наколькі можа ўпэўніцца слабым сваім розумам чалавек, у тым, што яны кажуць праўду.

Натоўп забурчэў. Усе радаваліся, што адолелі. Але адначасова было неяк ніякава на душы. Таму што разлічвалі на другі канчатак і ўсе чыста настроіліся на яго, а цяпер было так, нібы сабраўся ехаць, а тут выявілася, што ў гэтым няма патрэбы.

Поделиться:
Популярные книги

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Эволюционер из трущоб. Том 8

Панарин Антон
8. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 8

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Нищий

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Нищий
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Нищий

Конунг Туманного острова

Чайка Дмитрий
12. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Конунг Туманного острова

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Царев врач, или Когда скальпель сильнее клинка

Сапаров Александр Юрьевич
1. Царев врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.77
рейтинг книги
Царев врач, или Когда скальпель сильнее клинка

Менталист. Трансформация

Еслер Андрей
4. Выиграть у времени
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.28
рейтинг книги
Менталист. Трансформация

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма