Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

— Маеце рацыю. Хрыста няма.

— Дык…

— А вам абавязкова, каб быў сапраўды?

— Ну, як…

— А гэтыя? — і адзін з заснавальнікаў будучага ордэна спакойна паказаў на бадзяг.

— Гэ-этыя?! — абурыўся Лотр.

— Гэтыя, — спакойна сказаў каплан. — Не горшыя за іншых. Скажам, нам строіць дурня, з Хомкі каўпак здымаць, не хочацца. Цалкам натуральна зрабіць з гэтых ерэтыкоў саюзнікаў і імі ўтаймаваць быдла. Вядома, давядзецца дараваць быдлу і дараваць ерэтыкам. Першым — таму, што яны рабілі мілую Богу справу. Другім —

таму, што гэтыя махляры, яны ж — апосталы.

Усе маўчалі прыгаломшана.

Басяцкі казаў далей:

— Вы палічылі іхняе з'яўленне няшчасцем? Наадварот, сіе сведчыць аб промысле Божым…

Ён абвёў разумнымі халоднымі вачыма сяброў. Ва ўсіх членаў сінедрыёна былі не тое каб танзуры, а проста такі даволі вялікія плешы, і мніх усміхнуўся:

— …аб тым, што без Ягонай волі і волас не ўпадзе з нашай галавы.

Счапіў вузкія нервовыя пальцы:

— У краіне цяжка, неспакойна. Каб не было гэтага «прышэсця» — яго варта было б выдумаць. Толькі наша лянота перашкодзіла нам у гэтым.

— Але як? — усё яшчэ жахаўся такой справы Лотр.

— Dixi et animam meam salvavi* — усміхнуўся дамініканец.

* Я сказаў і ўратаваў сваю душу.

Яго зразумелі правільна, хаця і не ў тым сэнсе, які меў на ўвазе аўтар прыказкі.

— Т-так, — сказаў Лотр. — Ну, валацугі, хочаце быць апосталамі?

— Не, — хорам адказалі валацугі.

Усе здзівіліся.

— Т-то бок, як гэта? — спытаў Камар.

— А так, — адказаў Юрась. — Махляры мы, жулікі, гэта праўда. Можам нават сарочку з плота сцягнуць, але апосталамі быць не хочам. Ведаем мы, што такое азначае — звязацца са слугамі Хрыстовымі.

— Праўда што, — загучалі галасы. — Але… Смерцю карайце, а апосталамі быць не хочам…

— А вось гэта мы зараз паглядзім, — ашчэрыўшыся, сказаў Лотр. — Кат!

Чалавек у агністым капюшоне падышоў да схопленых.

— Вядзіце іх.

Варта рушыла да ліцадзеяў і павяла іх да страшных дзвярэй у заднім муры.

…Брама палала, і цяпер яе можна было б лёгка выбіць самым простым ударам бервяна, але падлога тунеля была густа і тоўста, дзюймы на чатыры, засыпана жарам. А тыя, што біліся на мурах, усё яшчэ не маглі зламаць добра ўзброенага ворага, закутага ў латы, і прабіцца да брамы з унутранага боку.

Жар палаў, шугаючы сінімі агнямі.

…Такі самы жар палаў і ў катоўні. Жароўня з ім стаяла проста перад тварамі ў бадзяг. Па скляпеннях скакалі цені. Чырвоная цэгла здавалася крывавай. Чорнай паласой перакрэслівала зарыва бервяно прэнга з цёмнымі раменнымі петлямі. Маскі, што віселі на сценах, здаваліся ад скокаў агню жывымі. І, як маска, што ажыла, стаяў перад валацугамі кат. Ён адкінуў капюшон і застаўся ў лічыне з барвянага шоўку.

На сценах, нібы залітых крывёю, віселі акрамя масак варонкі, шчыпцы, ціскі для ламання рэбраў. Стаялі ля сцен абрыдлівыя, незразумелай формы і прызначэння станкі.

Братчык з непаразуменнем абводзіў усё гэта

вачыма. Тут працавалі таксама чалавечая фантазія і ўменне, працаваў чалавечы мозг — і ад усяго гэтага можна было хутка і назаўсёды пазбавіцца веры ў чалавека і ў ягоную будучыню, у ягонае прызначэнне і ў тое, што з гэтай жывёлы калі-небудзь што-небудзь атрымаецца.

Ён не падумаў аб тым, што самое існаванне такога сведчыць аб тым, што ёсць, няхай сабе і рэдка, іншыя людзі, дзеля якіх гэта ўсё існавала. Тут немагчыма было думаць пра гэта. Тут было пекла, тым больш абрыдлівае, што стварылі яго людзі, а не д'яблы.

Жалезныя, з ігламі шлемы… Іспанскія боты… Іншае, невядомае.

…Сучасны чалавек, незнаёмы з сутарэннямі гестапа, асфаліі і іншых падобных устаноў, параўнаў бы ўсё гэта з кабінетам зубнога лекара і тым абрыдлівым пачуццём, той дрыготай, якую выклікала ўсё гэтае начынне ў дзяцінстве… Але гэтыя, па розных прычынах, не ведалі кабінета дантыста і таму параўноўвалі ўсё гэта з тым, чым яно і было, з катоўняй.

Нельга было паверыць, што такое можа быць між людзей.

…Братчык заплюшчыў вочы і з сілаю ўшчыкнуў сябе.

— Ты што, мазахіст? — спытаў кат.

Гэты голас вярнуў Юрася да прытомнасці.

— Не, — сказаў ён. — Я проста ўсмерчваю плоць… І заадно — веру.

Усё было на месцы. Гэта была праўда. І воласам няварта было ахвяраваць дзеля ўсяго гэтага быдла, на ўсёй гэтай паршывай зямлі. Хай бы сабе выдахлі.

— Гэ… гэта нашто? — спытаў у тузе Аўтух Конаўка.

— Нельга ж забіць падабенства Божае, — разважліва сказаў кат. — Трэба, каб яно раней перастала быць Божым.

«Падабенства Божае, — думаў Братчык. — Падабенства самога сатаны, вось што… Бруднае быдла… Не Садом і Гамору — усе гарады, усіх вас, усю зямлю трэ было выпаліць агнём і перасеяць новым насеннем».

Ён узняў галаву і аглядзеў усіх. Два-тры вартыя твары, дый на тых жах.

— Хай бы ж яно… гэна… Не хачу, — сказаў Акіла.

— Пачынай, кат, — скамандаваў Лотр. — Ну! Ці на прэнг, ці ў апосталы.

У крывавым святле твары іхнія былі, як пашчы саміх д'яблаў. І раптам з зарыва аддаўся гучны голас.

— І слухаць я вас не хачу, — сказаў Юрась. — Галасы ў вас д'ябальскія.

Жаба ўжо вярнуў сабе спакой.

— Брэшаш, раб. У начальных людзей д'ябальскага голасу быць не можа. Нават калі Ірад гаварыў у сінедрыёне — і то народ усклікаў: «Се голас Бога, а не чалавека».

Лявона Конаўку падвялі да прэнга і заламілі рукі назад. Прэнг зарыпеў і пачаў набліжацца да рыбака… «Як страла пад'ёмнага крана», — сказалі б вы… «Як прэнг», — сказалі б яны.

Лявон бегаў вачыма, у якіх усё яшчэ бачны быў, відаць, забыты, забіяцкі азарт. Забыты таму, што рот скрывіўся.

— Ды што там, хлопцы, — сказаў Конаўка. — Я што… Бадай што, і згодзен.

— І я.

— І я.

— Гэта… і я.

— А чаму б і не я?

— Гонар мне не дазваляе на хамскім тым прэнгу… І я…

Поделиться:
Популярные книги

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Младший сын князя. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 4

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

"Никто" так не смотрит

Кистяева Марина
Территория любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Никто так не смотрит

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI