Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

— Зразумеў, — сціснутым голасам сказаў Братчык. — Адвязвайце, ці што.

— Ну вось, — прымірэнча сказаў Лотр. — Так яно лепей. Праўда і талент — гэта зброя слабых. Таму яны яе і патрабуюць. Ды яшчэ і з дурной стойкасцю.

Адвязаны Братчык плюнуў.

— То ж бо вы, моцныя, закруціліся, як на патэльні.

— Нічога, — паблажліва сказаў Лотр. — Думай, што хочаш, абы танцаваў па-нашаму, пан Хрыстос.

Між тым брама дагарала. Пунсавела разжараная бронзавая луска. Палавіны амаль абваліліся.

Сычэў жар, на які лілі ваду.

— Малімончыкі, — нявесела жартаваў Кляонік. — «Хрысто-ос! Хрысто-ос!» Калі вы ўжо так верыце, што Хрыстос, то чаго вы пяткі свае парэпаныя падсмаліць баіцеся?

— До ўжо табе, — змрочна кінуў Гіаў Турай. — Спадзявацца — яно трэба, але волю Божую выпрабоўваць — справа апошняя.

За брамаю ўсё яшчэ шалёна ляскалі мячы. Варта, закутая ў сталь, гінула, не пускаючы абложнікаў з муроў.

— Пайшлі! — сказаў каваль.

Мяшчане з бервяном рушылі проста ў пару і дым. Ударыла ў агонь бервяно. Узвіўся фантан іскраў. Паляцелі галавешкі і вуголлі.

…Карніла, ужо без стралы, уварваўся зноў у катоўню:

— Гінем!

— А вам за што плацяць? — спытаў Жаба.

— З апошняга б'ёмся! Знемагаем! — прахрыпеў сотнік. — Хутчэй, вось-вось уварвуцца.

— Ну вось, — сказаў Лотр. — Тут справа важлівая, ролі размяркоўваем, а ты — не сказаўшыся, а ты — без дакладу.

Карніла прагна хапаў паветра.

— Дык вось, пан Хрыстос, — непарушна сказаў Лотр. — Адна перад табою ўмова: праз месяц — кроў з носа, а ўзнясіся. Каб усшэсце на славу было.

— Я, можа, і раней.

— Гэ, не. Пакуль не паробіш усіх спраў тваёй царквы — і не думай. Ты, Карніла, за ім сачы. Захоча, халера, раней узносіцца — бі яго ў маю галаву і цягні сюды.

— Гэта Бога?

Лотр пачырванеў:

— Ты што, вышэйшы за святога Паўлу?! — гаркнуў ён. — А Паўла «раздзіраў і шкамутаў царкву, уваходзячы ў дамы і цягнучы мужчын і кабет, аддаваў у цямніцы».

За нізкім лобам у сотніка нешта варочалася. Хутчэй за ўсё, непамернае здзіўленне.

— Ды ну?

— Настаўнікі нашы кажуць! Намеснікі Божыя! Выканальнікі ягонай волі! Першыя правадыры царквы на зямлі!

— Дзіўна…

— Імем Хрыста клянуся.

Сотнік выцягнуўся:

— Слухаюся.

— Сачы. І глядзі, каб не прывабіў цябе філасофіяй і пустою спакусай.

Па сотнікавым твары адразу было відаць, што спакусіць яго ніякай філасофіяй немагчыма.

— Гэтыя філосафы маюць нахабства пра жыццё і смерць разважаць. А жыццё і смерць — гэта наша справа, царкоўнага суда справа, моцных справа. І гэта нам разважаць, жыццё там каму або смерць, і нікому больш…

Лотр абвёў вачыма бадзяг. Убачыў Роскаша, які трымаўся ўсё з той жа годнасцю, ганарліва адставіўшы нагу.

— Значыцца, так, — сказаў Лотр. — Ты, Багдан Роскаш, за шляхецкую ўпартасць тваю, зныня — апостал Фама,

Тумаш няверны, іначай званы Блізнюк.

Чырвоны, як памідор, твар «апостала Тумаша» пачырванеў яшчэ больш:

— Мала мне гэтага па роду майму.

— Хопіць. Лявон Конаўка, рыбак.

— А! — тытунёвыя вочкі нядобра забегалі.

— Цябе з рыбакоў ледзь не першага завербавалі. Быць табе Кіфай, апосталам Пётрай.

Конаўка пачухаў лысіну, якая пачынала прабівацца між буйных кучараў, падступна ўсміхнуўся:

— А што. Я гэта заўсёды ведаў, што ўзвышуся. Я ж… незаконны сын караля Алеся. Кроў! Дык першым апосталам быць, гэта мне — лузанцы.

— Брат ягоны, Аўтух… Быць табе апосталам Андрэем.

Танклявы Андрэй сутаргава праглынуў сліну.

— Нічога, — сказаў Лотр. — Ім таксама спачатку страшна было.

Лотр моцна забраў у свае рукі справу, і Басяцкі яму не перашкаджаў. Высунуў ідэю, уратаваў усім шкуры — і до. Цяпер, калі Ватыкан будзе незадаволены — можна будзе казаць, што думку кінуў, а далей усё рабіў нунцый. Калі будуць хапаць, ён воленсноленс заступіцца за мніха — адной вяроўкай звязаны. А Лотрава рука шмат чаго вартая. Магутныя сваякі, сувязі, багацце.

Каплан унутрана ўсміхаўся.

— Сіла Гарнец, — сказаў Лотр.

Гарганцюа плямкнуў платаядным ротам і засоп.

— Ты Іакаў Зеведзееў, апостал Якуб.

— Хай.

— Яны таксама рыбачылі на галілейскім моры.

— Цікава, якая там рыба вадзілася? — спытаў новы апостал Якуб.

Пытанне засталося без адказу. Трэба было спяшацца. Лотр шукаў вачыма падобнага на дзяўчыну Ладыся.

— А брат твой па жанчынападобству, Іаан Зеведзееў, апостал Ян, евангеліст Ян.

Мудрагелістыя вочы Ладысевы пашырыліся.

— Прыемна мне. Але пацерам-то мяне вывучылі, а іншаму ні-ні. І нікога не паспелі за тыя часы. Іншыя пачалі першыя літары, а я тут прапаведваць пачаў. То я нават не ведаю, як «а» выглядае. Ані ў глове гэта ў мяне, ані…

Лотр усміхнуўся:

— Яны, рыбары гэтыя, думаеш, дужа пісьменныя былі?

— То няхай, — закаціліся юродскія вочы.

— Значыцца, вы — Зеведзеевы, — з няўлоўнай іроніяй сказаў Басяцкі.

Раввуні ўздзеў вочы ўгору.

— Ваанергес, — па-старагебрайску сказаў ён. — Божжа мой!

— Праўда твая, — сказаў Басяцкі. — Дужа яны гучна. «Сыны громавы».

Лявон Конаўка — Пятро — падступна засмяяўся:

— А што? Хто ўжо што, а я гэта ведаю. З імі ў адным будане начаваць немагчыма — такія ўдоды.

— Хопіць, — перарваў яго Лотр. — Акіла Кіёвы.

Целяпень скалануў іржавымі валасамі, дабрадушна ўсміхнуўся: зразумеў — на вогнішча не пацягнуць.

— Гэна… я.

— Ты з гэтага дня — Філіп з Віфсаіды. Апостал Піліп.

З цяжкасцю захадзілі вялікія надброўныя дугі.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4