Хвоі гавораць
Шрифт:
У садзе каля асвечаных вокан ходзяць, абняўшыся па двое, хлопцы і дзяўчаты. Дзяўчаты звіняць смехам, а хлопцы пробуюць спяваць:
Не хадзіла, не гуляла, Рана спаць лажылася...Першыя два радкі памагаюць падводзіць дзяўчаты, а пасля сціхаюць, - ёсць такое ўстанаўленне, што дзяўчыне шмат якіх слоў трэба саромецца...
Спяваюць моцна, бо ведаюць, што поп,
Слаўна адчуваецца блізкая восень. Мякка абнімае зямлю празрыстая ноч. За дзве вярсты адсюль адчуваецца аеравай вастратою рэчка, пажаўцелыя крушыны і каржакаватыя хвоі над ёю. Над паплавамі лазіць туман густым малаком...
Дзве постаці відны ў змроку - ідуць, прыціснуўшыся адна да другой, і два галасы пераплятаюцца таксама, як і постаці ў абнімку, - падаюць яны нізкім шзптам. Я пазнаю дачку дзядзькі Язэпа - смуглявую маленькую Досю - і, пазнаўшы, адганяю ад сябе журботную трывогу, раптам скрабянуўшую мяне; заспакойваю сябе нават некаторымі філасафічнымі развагамі...
Яны ўдваіх садзяцца на суседнюю прызбу і шэпчуцца.
– З кім гэта яна?
– ціха гаворыць мне дзядзька Язэп.
Я горды тым, што ён давярае мне свае думкі, але, ад малых дзён падказанай мне людзьмі неабходнасці браць усё пад кантроль, я раскідаю думкамі, хто ж такі дзядзька Язэп? Трохі падумаўшы аб гэтым, я не адганяю ад сябе гордасці нашай блізасцю і пачынаю пазнаваць, з кім сядзіць Дося. Цераз хвіліну я падсоўваюся бліжэй да дзядзькі Язэпа і паведамляю яго:
– Гэта студэнт-практыкант. Той, што прыехаў з каморнікам зямлю мераць.
– М-м-мгу...
І тут я не пазнаў дзядзькі Язэпа, першы раз за час сваёй блізасці з ім не пазнаў. Ніколі ён так безудзельна да ўсяго не адносіўся. Гаворачы аб студэнце і ведаючы дзядзьку Язэпа, я быў упэўнены, што ён зараз жа пачне выводзіць свае пераконанні - добра гэта ці кепска і як да гэтага трэба адносіцца. А цяпер ён аднёсся да гэтага так, як бы гэта Дося яму не дачка, а студэнт не малады хлапец, а якая-небудзь танная істужка, што выпадкова і без ніякіх слядоў пасля сябе абнімае Досіну шыю.
Цяпер, значыць, дзядзька Язэп думае толькі аб Міхале.
І мы так седзімо моўчкі. Дзядзька Язэп чухае калені, мабыць, пойдзе зараз спаць.
– Добры вечар!
Вырасла аднекуль са змроку шэрая постаць, прыткая і лёгкая.
«Чаго гэта поп ходзіць ноччу па вуліцы, няўжо яму мяшаюць спаць галасы ў саду?» - думаю я.
А ён углядаецца, каб пазнаць нас, пасля гаворыць дзядзьку Язэпу:
– Стары ты чалавек, табе
Дзядзька Язэп маўчаў.
– Стрэў я ўчора Астапа Варывончыка - так і так, кажа, Язэпаў Міхал памёр, я аж умлеў.
Голас у папа танклявы і порсткі, і ўвесь ён, як на іголках, стаіць і гойдаецца, перабірае на жываце пальцы, гладзіць пальцам шчуплую бародку. Дзядзька Язэп, слухаючы яго, нагінаецца і кладзе рукі на калені.
– ...Дык ты, Язэп, заўтра прыйдзі да мяне, дык мы аб паніхідзе пагаворым...
Поп моўчкі прысеў каля мяне, павадзіў пальцамі па бровах і закурыў. Моцна запахла добраю самарослаю табакаю, дым гэты змяшаўся з пахам вымазаных варволем папоўскіх ботаў і потам яго шыі. Суконная вопратка дзядзькі Язэпа пахла пыльным бульбянікам і сухім выветраным хлебам; ад усяго гэтага хацелася драмаць.
– Ну то як?
– сказаў поп. І, сказаўшы, адвярнуўся ў другі бок ад маўклівага дзядзькі Язэпа.
– Гэта ў цябе, Язэп, ад таго, што занудзеў ты па Міхалу. Паспакайней трохі.
І пайшоў у свой бок, раптам усхваціўшыся.
– Не сумуй, дзядзька, - сказаў я.
– Нуда агарнула.
І гэта сказаў ён слаўна, бо не скардзіўся, а выказаў факт. Да нас падышоў раптам Тамаш Арлоўскі - барадаты і моцны стары, з другога канца вуліцы.
– Я да вас, хлопцы.
– Ну?
– Зрабеце маёй жонцы хату.
– Гавары, чаго прыйшоў?
– Я ж гавару. Дошкі ў мяне ёсць, толькі ж вельмі сукаватыя, ёсць без сукоў, ды ў гразі - гэблі патупіце!
– Што, твая старая памерла?
– Але.
– Нешта ж яна мала хварэла. Не чутно было.
– Тыдзень.
– А-а-а...
– Нястраўнасць гэта ў яе. Павячэрала, а назаўтра не ўстала з пасцелі.
– Ага.
– Дык можа б ты цяпер за работу, Язэп, узяўся?
– Цяпер то я не магу, заўтра зранку можна будзе. Толькі дай ты мне добрых памочнікаў; прасі Мікалая.
Тамаш глянуў у мой бок.
Рабіць труну з дзядзькам Язэпам! Я быў малады, і ў маёй сталасці былі некаторыя элементы надуманасці. Часамі яны неўзаметку пачыналі сплываць. Але я з малаком мацеры атрымаў людскую прывычку, хоць часам і нявінна, хітраваць. І я сказаў:
– Калі часу няма, ліха на яго. Бацька нездароў, дык я адзін.
– Ды што табе гэты час? Што, ты ўміраць ніколі не будзеш?.. Але, праўда, табе яшчэ далёка.
«Значыцца, пачаў ён вымяраць мяне меркаю смерці, - падумаў я, - годзе ламацца».
І я сказаў:
– Добра.
– Дай яшчэ аднаго, - сказаў дзядзька Язэп.
Тамаш моўчкі пастаяў і пайшоў.
І тут выйшла незвычайнае ў гэтую хвіліну з дзядзькам Язэпам. Ён затрос барадою ад смеху, трос галавою.
– Чаго ты, дзядзька?
– Тамашыха памерла! Павячэрала, кажа, як мае быць, а назаўтра з пасцелі не ўстала... Нястраўнасць! Як ты думаеш, сынку, колькі пудоў яна важыла?..
І раптам змоўк ён, узяўся рукамі за калені, пасядзеў так трохі і ўстаў.
– Хадзем, сынку.
Птичка в академии, или Магистры тоже плачут
1. Магистры тоже плачут
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
рейтинг книги
Офицер
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Барон ненавидит правила
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Собрание сочинений в пяти томах (шести книгах). Т.5. (кн. 1) Переводы зарубежной прозы.
Документальная литература:
военная документалистика
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
