Хвоі гавораць
Шрифт:
Цяпер я знаю, што яна была зусім дзіця: ёй здавалася, што калі вечарам ходзіць яна з практыкантам, дык кожны нават куст шэпча аб гэтым, закіды на гэта бачыла яна ў кожным, самым нявінным слове.
Яна яшчэ больш пачырванела і з нейкаю як бы трохі крыўдай ці лёгкаю пагардаю сказала:
– Ну, а ты дзе будзеш сам начаваць?
Цяпер мне ўсё ясна. Тады ж радасна пацямнела ў вачах і з'явіўся спакой: ідзі сабе, ідзі, любая, вечарам я буду бачыць цябе.
– Мне пара ехаць, - сказаў я.
– А мне пара ісці.
І яна пайшла... А я,
«Добра, што яна не едзе са мною - у мяне гразкія босыя ногі, запэцканыя палатняныя порткі і палатаная сарочка. Нядаўна яна вазіла гной і была адзета яшчэ горш, але ж усё роўна я не хачу быць такім каля яе».
Цяпер часам, у хвіліны бур і вострых пакут духу, я думаю так: калі шукаць ці ствараць апраўданні ўсяму, то смутак, напрыклад, можа мець апраўданне, што для таго ён, каб пасля яго больш ацаніць радасць. Тым больш гэта можна гаварыць аб рэчах меншых - розных непрыемнасцях, журбе... Тады ніякага апраўдання нічаму я не шукаў ці не ствараў і думаў толькі аб самых рэчах.
Без жадных разваг я ў той вечар напоўніўся злосцю да Досі - хадзіў я каля іхняе хаты, а яна раптам выйшла з папоўскага саду разам з тым практыкантам. Я прайшоў міма, каб бачыла яна, пасля павярнуўся і заставіў сябе плюнуць і пайсці закурыць да дзядзькі Язэпа.
Дастаючы мне з-за коміна табаку, ён стала, з лёгкімі адценнямі нявінна-простага гумарызму, сказаў:
– Што гэта яна, ліха яе ведае, з гэтым каморнікам злыгалася; колькі яе ёсць, гэтай дзяўчыны... Не падабаецца ён мне страшэнна.
Стараючыся схаваць сваю радасць, я пачаў левай рукою круціць на галаве валасы і падаў ціхі голас:
– А вы як яго ведаеце?
– Я яго сам сюды з горада вёз.
– То чаму вы раней нічога аб гэтым не думалі?
– А што?
– устрывожыўся ён.
– Нічога, я так.
– Як я мог раней аб гэтым думаць? Што ты, сам не ведаеш? У мяне, апроч Міхала, нічога тады ў думках не было. Жыць мне няміла было - я не думаў, што выжыву. Цяпер неяк трохі палягчэла гэта ўсё... А яшчэ Дося неяк як бы другая для мяне стала. Здаецца, не можна ўжо больш нікога моцна любіць, апроч Міхала...
Ён гаварыў, а я капаўся ў сваей душы з грозным загадам сабе:
«Маўчы, дзейнічай перад Досяю, а не перад ім, бо нават ён не мае права ў гэтай справе большага, чым бацькоўская парада... І якое ты маеш права злаваць на яе? Хто цябе паставіў на гэтую пасаду? І хто мае права ставіць каго над кім-небудзь?»
– Гляджу я на цябе - падабаешся ты мне, - гаворыць дзядзька Язэп, закурваючы ад газоўкі.
Але цяпер ужо гэтыя словы яго нічога глыбокага не кранулі ў мяне: тут усё ў Досі.
Але гавары, родны мой, блізкі дзядзька Язэп.
– Як твае справы?
Мае справы такія: канчаю разам з бацькам на полі ворыва, малачу і чакаю з горада паведамленне - ці залічаны я студэнтам. Чакаю ўжо доўга і думаю, што нічога
Аб гэтым я гавару дзядзьку Язэпу.
– А ведаеш што, - гаворыць ён мне, - здаецца мне, што няма ў табе нейкага спакою, мусіць, нешта мучыць цябе. От перажыў бы ты такое, як у мяне, смерць Міхала - у мяне ўжо мала гэтага будзе, у цябе многа яшчэ. А можа гэта ад таго ў цябе ўсё, што з такіх маладых год пачалося ў цябе ўсякае, падобнае да мае смерці Міхала? Ходзіш ты адзін, хто цябе ведае... Неспакойны ты...
Што мне адказаць яму?
Падумаўшы, я гавару, стараючыся, каб гэта выйшла жартаўліва:
– Сёння дык неспакойны я затым, што ў вас ёсць дзяўчына і завецца яна Дося.
– Што яна табе спабачылася, гэтая дзяўчына, - з адценнямі жарту сказаў ён, - дык я гэта даўно ведаю, адразу ўбачыў тады, як глянуў на цябе. А што ў цябе ад яе неспакой, дык хто ж табе вінават - зараз жа ідзі на вуліцу, бі па храпе каморніка, асадзі яго к чорту - і справе канец.
І ён зарагатаў, але, мусіць, лепш у яго выйшла б, каб ён толькі ціха засмяяўся.
У хаце чуць свяціла газоўка, старая спала каля печы на шырокай пасцелі. Пахла цыбуля з печы і табака...
Слаўны, пагодлівы дзень заўтра будзе...
Я пайшоў у папоўскі сад. Стары Гірш, як і заўсёды, спаў сабе ціха ў саламянай будцы, па садзе таксама хадзілі, абняўшыся, хлопцы з дзяўчатамі, праз адчыненыя вокны відаць было, як ідзе рэпетыцыя да спектакля. Каля стала стаяў настаўнік у ролі рэжысёра, махаў рукою і нешта расказваў. Дзяўчына ў чырвонай хустачцы няўмела прысядала, стараючыся зрабіць рэверанс. Ад гэтага ўсе рагаталі, а настаўнік злаваў.
За плотам па двары, фантастычна-смешны ў змроку, каціў поп па няроўнай зямлі пустую бочку...
І вакол кусты слухалі шэпты і былі маўклівымі сведкамі некаторых спраў.
Стары Гірш спаў сабе спакойна, а я, не могшы апанаваць разважаннямі, напоўніўся раптам злосцю да Досі... Прыйшлося пайсці ў чытальню і выказаць мае некаторыя тэатральныя веды...
Слаўныя вечары!
Гэта восень дыхае вясною.
Падморгвалі зоры зямлі, і зямля маўчала - як бы адчувала яна дзяцінства ў маладосці і маладосць у старасці.
Каржакаватыя хвоі, чырвона-агнявыя асіны і жоўтыя бярозы, і пад імі шумяць кусты.
Шумяць... Шумяць!..
І ядлоўцам пахне над полем.
Густа паўсходзіла жыта, і ўсё таксама смяюцца яму ясныя дні.
Праляцелі ўжо гусі і жураўлі, чорныя дзікія птушкі клююць сакаўную рабіну, і журацца дні над свежай раллёю і над балотнай сухой асакою...
Мы выбіраем познюю бульбу.
З пахучых зямной вільгаццю загонаў мне відно, як за шыпшынавымі межамі клапоціцца дзядзька Язэп - нешта там камандуе моцна, а бабы са смехам сыплюць кашамі на воз бульбу... У мяне не падмазаны калёсы, і яны заскрыпелі так, што пачуў і азірнуўся дзядзька Язэп.
Птичка в академии, или Магистры тоже плачут
1. Магистры тоже плачут
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
рейтинг книги
Офицер
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Барон ненавидит правила
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Собрание сочинений в пяти томах (шести книгах). Т.5. (кн. 1) Переводы зарубежной прозы.
Документальная литература:
военная документалистика
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
