Хвоі гавораць
Шрифт:
Хутка будзе вечар. Вецер не сціхне, і чуваць будзе, як за рэчкаю гавораць хвоі...
Вечарам, здаецца, будуць збірацца нашы гаварыць аб зямлі.
Будзе там стаяць дзядзька Язэп, як уросшае глыбока ў зямлю дрэва, будзе маўчаць ды рэдка падаваць увагі; будзе выказвацца Астап Варывончык і рагатаць Міхалінчык Пятрусь.
Трэба будзе пасля ўсяго гэтага пайсці пасядзець у дзядзькі Язэпа - заўтра я еду ў горад.
Я хаджу па хаце і думаю. Уваходзіць раптам Тамаш Арлоўскі і бярэ мяне за плячо.
– Хадзем, сынку, да мяне.
– Чаго?
– Хадзем. Там Язэп і Варывончык.
Мы ідзем па пыльнай вуліцы ў яго хату, і Тамаш там клапоціцца.
– Пасколькі вы, браткі, тады труну рабілі, дык от трохі, значыцца, пад гэтае...
Мы выпілі па чарцы і пасядзелі трохі.
– Дык от, браткі, - гаворыць Тамаш, - адзін застаўся... Жаніцца - не гады, сказаць, так жыць - дачку замуж аддаю.
– Ты жонку любіў?
– пытае вясёлы Варывончык Астап.
– Што т-ты ў старога чалавека пытаеш?
– апраўдваецца Тамаш.
– Што ты гэта? Ты думаеш, я тут табе ведаю цяпер - што ты пытаеш... не гады ўжо... ліха яго ведае...
Мы яшчэ выпілі па чарцы, пасядзелі трохі і пачалі разыходзіцца... Кружыцца трохі галава: я іду міма хаты дзядзькі Язэпа, бачу, як Дося ходзіць па двары, і мне, таксама, як тады, на полі, хочацца падбегчы туды, схваціць яе на рукі і імчацца так па пустых дарогах і без дарог...
Заўтра я еду ў горад.
***
Тры гады - вялікі час у чалавечым веку.
Я цяпер успамінаю, адчуваю і думаю.
Сягоння днём на люднай вуліцы ўбачыў
Я пакланіўся Досі, і яна раптам пабялела, неяк асунулася, зрабілася маленькай, і ў вачах яе засвяцілася нешта вострае - мяжа між імкненнем і журбою...
Вечарам прыйшоў ад сястры з вёскі ліст. Там было і ад дзядзькі Язэпа. Няроўнымі, ад непрывычкі пісаць, літарамі было напісана:
«...Дзякую, сынку, за паклон... Навін у нас, сказаць, вялікіх няма. Што мая баба памерла - ты ведаеш, а што Дося з мужам пераехала ў той самы горад, дзе ты, таксама, пэўна, ведаеш... Яўхім Стрыгун ажаніўся. Астап жа разышоўся з сваёю жонкаю. Жывуць сабе... Мы павысякалі летась каржакаватыя хвоі за рэчкай - дык цяпер нейкая пустэча там здаецца за рэчкаю - гэта мне з непрывычкі. От гэтая прывычка мяне заядае - прывыкаю да свае нары, цераз гэта атупеў неяк увесь. А можа гэта старасць загаварыла? Страшная штука - старасць, і гадкая штука - прывычка... А можа ты іначай думаеш? Падумай... Жыві, сынку, здароў...»
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Родныя мае!.. Блізкія мае!..
1926
Друкуецца па зборніку «Хвоі гавораць» /2-е выданне, Менск, БДВ, 1928/. Упершыню апублікавана ў газеце «Савецкая Беларусь», 1926, 9 траўня. Датуецца траўнем 1926 года.
Птичка в академии, или Магистры тоже плачут
1. Магистры тоже плачут
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
рейтинг книги
Офицер
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Барон ненавидит правила
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Собрание сочинений в пяти томах (шести книгах). Т.5. (кн. 1) Переводы зарубежной прозы.
Документальная литература:
военная документалистика
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
