Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хвоі гавораць

Чорны Кузьма

Шрифт:
Там хадзіла, там гуляла Дзеўка малада!..

Пасля падумаў трохі, махнуў рукою, змяніў раптам матыў песні на вясёлы і паўтарыў:

Там хадзіла, там гуляла Йэх!.. Дзеўка малада!..

Яўхім спакойна жаваў кілбасу.

Дзядзька Язэп стаў у варотах і глядзіць

на пажоўклую траву перад гумном...

Ясна ад сонца і шырока ад першага подыху блізкай восені. Слаўна пахне з садоў бэрамі, блішчаць першыя ніці белага павуціння; скрыпяць на вуліцы вазы - возяць позні авёс, але ціха ад пажаўцеўшых клёнаў... Плюхае вада і спяваюць пеўні.

Стоячы, маўчыць дзядзька Язэп.

Астап і Пятрусь, палёгшы на мяккіх стружках, задумёна спяваюць:

Ой, за полем, полем ды за ўзгоркамі, Пры вадзе берагавой ды пад чаротамі Ды шумела асака...

Дзядзька Язэп выйшаў з гумна і пайшоў паволі, босы, па траве.

Ой, ды як жа асака ды шумлівая!.. Ой, шумела ж яна, як гаварлівая...

Яўхім узяў у рукі бутэльку, паглядзеў, што пустая, і палажыў назад, сеў і маўчаў, мусіць, слухаў:

А там беглі-грукацелі Залатыя-вараныя...

Яўхім адышоўся ўбок, прылёг каля сцяны на саломе і памог танклявым і доўгім голасам:

Эй вы, э-э-ай-э-эй!..

Дзядзькі Язэпа нідзе не відно.

Я выйшаў за вароты, глянуў на асеўшую сцяну пад жоўтыя клёны: на накошанай учора і прывяўшай за ноч палявой траве ляжаў ніцма дзядзька Язэп. Плечы яго трасліся, твар уехаў у траву, і з травою ж пераблыталіся чорна-сівыя валасы на галаве. Я падышоў да яго і сеў.

Пахлі з гумна смалою стружкі, пахла з агародаў зямлёю. За платамі ў садах падалі спелыя яблыкі, і над намі спелі рабіны.

Уткнуўшыся тварам у траву, як малое дзіцянё, плакаў дзядзька Язэп.

IV

Над шырокай зямлёй пахне восенню, і яснымі днямі дзьме густы вецер. І шумяць-шумяць кусты над глыбакадумнаю рэчкай...

Дарога пазарастала патаптанай травою, часамі з далёкіх узгоркаў імчыцца па ветры і асядае на яе пыл. Цяпер яна ад нядаўніх дажджоў чыстая і ад сонца і ветру думна-вясёлая. На ёй ляжыць плуг, а з боку я - ляжу на ветры, гляджу, як за кустамі шыпшыны пасецца конь, і слухаю, як шуміць голле маладых асін і бяроз. Адчуваецца, як пад імі прэсна пахне рэчка.

Сягоння я зусім не бачыў дзядзькі Язэпа. Цяпер ён не так нудзіць, больш можа гаварыць аб Міхале - прывыкае патроху, што памёр ён.

Учора вечарам я таксама, як і раней, сядзеў з ім на прызбе. Ён весялейшы быў і расказваў са смехам, як Астап Варывончык леташняй зімою пералазіў ноччу п'яны цераз калодзезь, думаючы, што гэта пералаз. Пералез і скочыў «на другі бок плота» і чуць не змерз у калодзезі,

пакуль яго адтуль выцягнулі. Гэтую гісторыю я многа раз чуў ад яго ж, і ён сам гэта ведаў, але гаварыў з вострымі славечкамі і смакаваў жартаўлівыя фразы... Дося таксама хадзіла пад руку з студэнтам-практыкантам.

– Каморнік?
– сказаў ціха дзядзька Язэп, ківаючы галавою ў бок цёмнай пары.

– Ён.

І мы маўчалі, а я думаў:

«Дося зусім маладзенькая, і яна, скажам, не можа разбірацца ў сваіх пачуццях і ў людзях. Але і няўжо сам дзядзька Язэп адстаўляе мяне на другарадны план, і няўжо толькі затым, што той студэнт?»

Ад гэтых думак нешта ўсю ноч і цяпер скрабе мяне за сэрца. Хочацца ісці некуды, нешта рабіць важнае, нешта большае, чым ляжаць тут, на гэтай дарозе.

Я нервова ўсхватваюся і, сам не ведаю для чаго, аглядаю нядаўна завораны мною загон. Па ім спацыруюць вароны, нешта клююць і крычаць. Мне таксама хочацца крычаць і спяваць. Ва мне варушыцца напеў песні:

Ды за таго шастака Ды купіла мужыка...

У маіх перажываннях шырока раптам выплывае хор, які спяваў гэтую песню; быў я ў горадзе, сядзеў вечарам у тэатры і слухаў. Гэта было захапленне бязмежным, нічым і нікім не прыціснутым і не ўзятым пад мізэрную хітрасць. Так, як цяпер думкі аб Досі мучаць...

Якая мне можа быць работа дома адвячоркам?

Я саджуся і думаю.

Далёка відзён Пятрусь Міхалінчык - заворвае ржышча; ідзе ў вялікіх ботах за плугам, ківаючы наперад, пасвіствае на ўсё поле, аж мне тут чутно, ад гэтага яму весела. Недзе за кустамі праязджае Яўхім Стрыгун, я пазнаю яго па голасе - на каня яму ніколі не трэба крычаць, а ён крычыць, крычыць так, што на раллі трывожацца вароны.

Там, недзе за кустамі каля рэчкі, у дзядзькі Язэпа ляжыць сухая атава. Не можа быць, каб Дося не прыйшла скласці яе ў копы. Успомніўшы пра гэта, я повен думак, што мне ёсць чаго сядзець тут, на гэтай зялёнай дарозе, - вечарам яна ўсё роўна будзе з студэнтам.

Цяпер у мяне страшная нецярплівасць. Я адцягаю пад воз плуг, збіраю лейцы і пасля іду да дзядзькавай атавы. Там пуста, толькі ўсё ж таксама чароды дзікіх птушак.

Повен расчаравання, я іду назад. Дайшоў да краю кустоў і бачу: маленькая і смуглявая, ідзе Дося. Ідзе босая, у сінім, з белаю хустачкаю на густых чорных валасах.

– Ваша атава зусім сухая, - гавару я.

– Тата заўтра забіраць будзе.

Што мне ёй больш гаварыць? Седзячы вечарам з дзядзькам Язэпам і бачачы, як яна ходзіць з нейкім практыкантам, у мяне складаюцца ў галаве мнагалікія цытаты; толькі не цяпер гэта... Я не ведаю, што мне больш ёй сказаць.

Мне страшна хочацца схваціць яе на рукі і імчаць некуды далёка, за сухую атаву, за бясконцае поле. Імчаць, пакуль яна не заплюшчыць вачэй і не задрэмле. Тады я палажу яе на зямлю, абвеяную ветрамі і выхаджаную людзьмі, буду глядзець на яе, і тады ў мяне складуцца вялікія гімны.

Цяпер жа я маўчу і гляджу на яе твар.

– Чаго ты так глядзіш?

Твар яе раптам робіцца ружовым, і я адчуваю, што і яна таксама не ведае, што гаварыць.

А можа ёй страшна гэта хочацца, каб я схваціў яе на рукі?

У мяне ў галаве, у жылах пачынае стукаць кроў, і я ледзьве гавару:

– Ты доўга там будзеш?

– Атаву ў копы складу.

– Тады назад разам паедзем.

– Не, я пайду на той бок рэчкі, на хутары.

– Чаго?

– Да цёткі.

– Але ж начаваць дадому прыйдзеш?

Поделиться:
Популярные книги

Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Цвик Катерина Александровна
1. Магистры тоже плачут
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Собрание сочинений в пяти томах (шести книгах). Т.5. (кн. 1) Переводы зарубежной прозы.

Толстой Сергей Николаевич
Документальная литература:
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений в пяти томах (шести книгах). Т.5. (кн. 1) Переводы зарубежной прозы.

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4