Шрифт:
Вiнцэсь Мудроў
Iду на таран!
Амаль што дакумэнтальны аповед
На трэйцiя суткi палёту ў небе зьявiлiся аблокi. Бухматыя, крутабокiя, яны нагадвалi сонных мядзьведзяў, i карантышкi, пазiраючы на iх, мiжволi сьцепаналiся, прагна глыталi халоднае паветра i стоена пераводзiлi дых, не раўнуючы, як пасьля доўгай беганiны. Белыя аграмады праплывалi мiма непадалёку ад шара, - i аднаго разу зямля зьнiкла зь вiдавоку й навакольле панурылася ў шэры i волкi цi то дым, цi то туман.
– Што гэта?
– закрычалi ўсе.
– Адкуль гэты дым?
–
– Ну ты прыдумаў, - выгукнуў Нязнайка.
– Воблака - яно вадкае, як жур, а гэта нейкi туман.
– А з чаго, ты думаеш, зроблена воблака?
– запытаўся Знайка.
– З таго ж самага туману. Гэта толькi здаецца, што яно шчыльнае.
Знайка прыкусiў верхнюю губу, сеў на лаўку й, дастаўшы з пляншэту мапу, расклаў яе на каленях.
Карантышкi з дакорам паглядзелi на Нязнайку, а потым - з надзеяй у вачох на свайго камандзёра.
– Нас увесь час нясе на паўночны ўсход, - прамармытаў Знайка; у гэты момант шар вырваўся з аблачыны й сонца вясёлкава зайграла на шкельцах знайкавых акуляраў.
Карантышкi ўважлiва сачылi за камандзёрам i калi той пачаў раптам лiхаманкава папраўляць шкельцы на носе, зразумелi, што здарылася штосьцi непапраўнае. Хвiлiну Знайка сядзеў нерухома, а потым, пашнарыўшы рукою пад лаўкай, роспачна прасiпеў:
– Ратуймася, хлопцы! Нас нясе на Беларусь!
Яшчэ празь iмгненьне ён выцягнуў з-пад лаўкi парашут i, насунуўшы на плечы сырамятныя лямкi, выгукнуў:
– Скачам па чарзе... Усе за мной! Пайшлi!
Знайка скочыў першым. За iм пайшоў Тарапыжка, але тут надарылася неспадзеўка. Замест таго, каб скокнуць, а потым раскрыць парашут, Тарапыжка спачатку раскрыў парашут, а потым скокнуў i ў вынiку той зачапiўся за край каша. Тарапыжка заблытаўся ў стропах i павiс дагары нагамi.
– Браткi!
– закрычаў доктар Пiлюлькiн.
– Калi парашут адчэпiцца, Тарапыжка грымнецца галавой аб зямлю.
Карантышкi ўчапiлiся рукамi за парашут, уцягнулi Тарапыжку назад у кош i ў гэты самы момант Нязнайка, якi не чытаў газэтаў i нiколi ня чуў пра Беларусь, загарлаў:
– Стойце! Нiкому больш скакаць ня трэба!
– А што Знайка будзе бяз нас рабiць?
– запытаўся ў сваю чаргу Пончык. Стаўшы каленямi на лаўку, Пончык зьвесiў долу кучаравую галаву.
Усе, хто быў у кашы, таксама зьвесiлi галовы, назiраючы за белым дзьмухаўцом знайкавага парашута. Нават сабачка Булька, якi дагэтуль увесь час сядзеў у куце, ускочыў на лаву i, убiўшыся памiж гаспадаром - паляўнiчым Пулькам - i Нязнайкам, глянуў на зямлю. Булька акiнуў уважлiвым поглядам навакольле, патрабавальна нюхнуў паветра, а потым, адчуўшы ва ўсiм гэтым штосьцi нядобрае, голасна заскавытаў. Ад гэтых зыкаў у Нязнайкi заварушылiся валасы на галаве, капялюш наехаў на патылiцу й давялося хапаць яго абедзьвума рукамi i зь сiлаю насоўваць на самыя бровы.
I
Палкоўнiк Бурзачыла стаяў ля вакна i, упiхнуўшы рукi ў кiшэнi форменных штаноў, задуменна перабiраў ядры. Краявiд за вакном лашчыў вока: неба
Порсткi ветрык даймаў карацельку-спаднiцу, агаляў белыя сьцёгны, з кожным парывам ветру палкоўнiк хiтаўся, налягаючы на пяткi, i хромавыя палкоўнiцкiя боты поўнiлi габiнэт прыемным рыпам.
I вось, калi шарагоўцы зьнялi з кодабу апошнюю скрыню, гарэза-ветрык задзёр караценькую спаднiцу да самых да зялёных трусiкаў, палкоўнiк хiтнуўся зь небясьпечнай для сябе амплiтудай, i хромавiкi рыпнулi з такой рашучасьцю, зь якой здольныя рыпець толькi боты кадравых штабных афiцэраў. Палкоўнiк пасьмiхнуўся, падцягнуў матню форменных штаноў i ў гэты момант за сьпiнаю ягонай азваўся тэлефон апэратыўнай сувязi. Юрлiвыя крозы выпетрылiся з галавы, палкоўнiк счакаў хвiлiну, у спадзеўцы, што тэлефон ацiхне, але той не ацiхаў, i таму давялося iсьцi да апарата.
Тэлефанавалi аднекуль здалёк: у слухаўцы спачатку штосьцi рыпала, потым узбуджана вохкала, потым задаволена аддзiмалася i, нарэшце, у тэлефонных глыбiнях узьнiк залiвiсты голас нейкага маладзёна.
– Таварыш палкоўнiк... Дакладвае лейтэнант Пашкоў...
– Ну, што там у вас, - палкоўнiк мацюкнуўся, прыцiснуў слухаўку да вуха, але на другiм канцы провада iзноў узбуджана завохкалi, нейкая кабета - вiдаць, тэлефанiстка - рашуча загадала: - Канчайце!
– i толькi пасьля гэтага залiвiсты лейтэнантавы голас скалануў мэмбрану:
– Засеклi... Ляцiць на паўночны ўсход...
– Хто ляцiць!? Каго засеклi!?
– выдыхнуў палкоўнiк, праводзячы рукой нiжэй сьпiны.
– Аб'ект... Шар дыямэтрам тры мэтры. Вышыня тысяча васемсот. Хуткасьць адзiн мэтар у хвiлю...
– Каардынаты!
– гукнуў палкоўнiк, iкнуўшы на апошняй лiтары "а".
– Квадрат 3-62...
– лейтэнант хацеў сказаць яшчэ нешта, але ў тэлефоне чарговым разам штосьцi загуло i нейкая кабета, дыхнуўшы ў слухаўку, летуценна запыталася: - Ты часнык пасадзiла?
Палкоўнiк канчаткова страцiў раўнавагу. Ён удыхнуў паветра, зьбiраючыся годна адказаць на такое пытаньне, але не пасьпеў: лейтэнантавы голас зноў казытнуў сапрэлае вуха.
– Там у яго штосьцi боўтаецца...
– У каго?
– перапытаў палкоўнiк, хапаючыся за матню.
– У шара...
– Можа, радыёзонд?
– нясьмела запытаўся палкоўнiк пасьля хвiлiны маўчаньня.
– Ды не, на зонд не падобна, - адказаў лейтэнант, i ўсё тая ж кабета гэтым разам керхануўшы ў трубку - з крыўдаю ў голасе паведамiла: - Майго ж учора прынесьлi... i штаны паабсцываныя.
Книги из серии:
Без серии
Потусторонний. Книга 1
1. Господин Артемьев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 5
5. Николай I
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
рейтинг книги
Фею не драконить!
2. Феями не рождаются
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
Шайтан Иван 3
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Тагу. Рассказы и повести
Проза:
советская классическая проза
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту
1. Семь, загибов на версту
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Матабар IV
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Сочинения в двух томах
Поэзия:
поэзия
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Тринадцать полнолуний
Религия и эзотерика:
прочая религиозная литература
эзотерика
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
