Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Iду на таран ! (на белорусском языке)
Шрифт:

– Што рабiць будзем?

– Iду на таран!
– гойкнуў у вадказ пiлёт Кудзёлка, потым гойкнуў яшчэ нешта, ды голас ягоны зьмяшаўся з бязладным шумам.

– Аляксей! Алёша!
– палкоўнiк падхапiўся на ногi, упёрся макаўкай у пругкi брызэнт, а калi сувязь адключылася, бязвольна плюхнуўся на сядзеньне.

У тую хвiлю галава палкоўнiцкая стала дарэшты пустой, а таму й лёгкай. Такою лёгкай, што паспрабавала адарвацца ад тулава й палкоўнiк, прашаптаўшы: А што ж гэта дзеецца!
– абхапiў голаў далоньмi.

Так ён i сядзеў, сьцiснуўшы

вушы - аглухлы, невiдушчы й нават зумэр мабiльнага тэлефону, якi раней прымушаў спалохана схамянуцца, гэтым разам ня здолеў разьвеяць хваравiтай замарачы. Калi ж ён, зрэшты рэшт, зьняў слухаўку, тэлефонны зумэр пачынаў ужо сiпець.

– Бурзачыла?! Ты?!
– шэфавы голас скалануў эфiр, змусiў задрыжэць тэлефонную мэмбрану.

– Я-а... таварыш генэрал-палко...о...
– прастагнаў Бурзачыла i з флегматычнай разважлiвасьцю шморгнуў носам.

– Што там у вас? Чаму не выходзiш на сувязь?

Палкоўнiк ачуўся, парывiста ўздыхнуў, пацёр рукою пераносьсе.

– Экiпаж самалёта - бартавы нумар 0-24, - расстраляўшы ўвесь боезапас, пайшоў на таран...
– слова "таран" захрасла ў горле; даўкi, памерам з ладную агрэсьцiну, камяк перацяў дыханьне, нiжняя скiвiца тарганулася i ў мораку падступных сьлёз палкоўнiку прымроiўся раптам сьветлы воблiк маёра Кукарэкi.

Эфiр напоўнiўся злавесным сiпеньнем, аднекуль здалёк пачулiся акорды шапэнаўскага вальса i толькi праз пару хвiлiн шэфавы голас - памужнелы i рахманы, - iзноў зварухнуў мэмбрану.

– Абвясьцiце ва ўсiх эскадрылях: экiпаж зьнiшчальнiка - бартавы нумар ноль-дваццаць чатыры, - узнагароджваецца пераходным Чырвоным сьцягам Адмiнiстрацыi...
– злавесную паўзу запоўнiлi акорды шапэнаўскага вальса, а яшчэ празь iмгненьне слухаўка высьлiзнула з потнай рукi i бездапаможна матлянулася на дроце. Слухаўка яшчэ штосьцi зумкала, клiкала палкоўнiка, але сам палкоўнiк ужо нiчога гэтага ня чуў, бо слых ягоны апанавалi iншыя зыкi перарывiсты рокат самалёта i залiвiсты брэх навакольных сабак.

– Жывыя!
– вырвалася з млявай грудзiны i ў доказ гэтай высновы з-за сазоньчынай хаты выплыў, зьбiваючы коламi шпакоўнi, гераiчны зьнiшчальнiк. Пераляцеўшы хату, зьнiшчальнiк рэзка пайшоў долу, павалiў плот, апошнiм разам рыкнуў маторам i, накруцiўшы на вiнт бялiзну, якая сушылася на вяроўцы, спынiлася ў колькiх мэтрах ад бабчынай казы.

З самалёта вылазiлi нетаропка: спачатку вылезьлi Кукарэка з шарагоўцам, потым пiлёт Кудзёлка. Кудзёлка доўга абабiваў падштанiкi, запраўляў кашулю i штосьцi казаў пры гэтым, кiваючы галавой у бок сазоньчынай хаты. Нарэшце ўсе трое сталi шыхтом i, не раўнуючы як касманаўты па касмадрому, рушылi па полi, са стрыманай мужнасьцю бухаючы чаравiкамi па ўтравелай сьцяжыне. Сьледам за iмi пайшла й каза Дуся, ды неўзабаве мусiла спынiцца, бо была прывязана вяроўкай да калка. У трох мэтрах ад палкоўнiка тройца бухнула чаравiкамi астатнiм разам, зьнерухомела й Кукарэка, паправiўшы на плячы кулямёт, прыклаў далонь да сьсiвелай скронi.

– Таварыш палкоўнiк! Загад камандаваньня...
– маёр глытнуў паветра, каб

скончыць фразу, але палкоўнiк з воклiчам: - Усё ведаю!
– рынуў да сябра, абхапiў таго за шыю, смачна плюснуў у няголеную шчаку. Потым ён сьцiснуў мазолiстую кудзёлкаву руку, але рука раптам спалохана тарганулася i пiлёт з жахам у голасе прашаптаў:

– Сазонiха...

– А людцы мае добрыя! А што ж гэта робiцца-а!
– скалануў прасьцяг жаночы лямант i ўсе павярнулi галовы.

Сазонiха бегла па полi - ускудлачаная, расхлiстаная, падабраўшы доўгую спаднiцу i з рагачом ва ўзьнятай руцэ.

– Канец!
– вылаяўся Кудзёлка, матлянуўся некуды ўбок, потым спынiўся, падцягнуў кальсоны i вiхлястым алюрам пабег да самалёта.

Пiлёт хацеў, вiдаць, схавацца ў самалётным нутры, але Сазонiха пайшла напярэймы; яны двойчы аббеглi самалёт, Кудзёлка на хаду садраў зь вiнта палiнялыя трусы, кiнуў iх у твар ашалелай бабы i змораным подбегам кiнуўся ў адваротным накiрунку.

Тым часам у пагоню за пiлётам кiнулася й каза Дуся. Яна сарвалася зь вяроўкi, дагнала Кудзёлку i спрабавала ўжо падчапiць таго рагамi, ды тут маёр Кукарэка, зразумеўшы, што трэба канчаць усю гэтую камэдыю, даў чаргу з кулямёту. Кудзёлка спачатку не зразумеў - што да чаго, а калi маёр, прыцэлiўшыся, iзноў нацiснуў на кручок, павалiўся i застыў у нерухомасьцi. Убачыўшы ўсё гэта, Сазонiха аслупянела, выпусьцiла з рук рагач, а потым, задраўшы спаднiцу да азызлых сьцёгнаў, пабегла да сваёй хаты.

– Забiлi-i... Кудзёлку забiлi-i!
– залямантава старая, ды такiм страшным голасам, што Кудзёлка падхапiўся на ногi, штосьцi закрычаў ёй усьлед, а палкоўнiк, цыркнуўшы сьлiнай, незадаволена прамармытаў:

– Увесь Гракаў падыме, корга дурная.

III

– Вунь там паглядзi, у кустох!

Маёр азiрнуўся, пачухаў карак, без асаблiвай ахвоты палез у кусты. Пад нагой маёравай затрашчаў сушняк, плюхнула вада i з кустоў, шалёна лопаючы крыламi, вылецела нейкая драпежная птушка.

Прыслухоўваючыся да зыкаў, што даляталi з хмызьняку, палкоўнiк прыпалiў цыгарэту, мелькам зiрнуў на гадзiньнiк.

Час iшоў. Ужо больш як гадзiну яны лазiлi па кустах у пошуках рэшткаў балёну, але нiчога не знаходзiлi. Дый цяжка было штосьцi знайсьцi ў гэтых хмызах. Тут, як на добры лад, трэба было кiдаць роту жаўнераў на прачэсваньне, а яны нават двух сваiх шарагоўцаў пакiнулi ў Гракаве - ставiць плот ды рамантаваць куратнiк.

Палкоўнiк захлынуўся тытунёвым дымам, але, адчуўшы пяршэньне ў горле, кiнуў недапалак пад ногi.

Кукарэка вылез з кустоў хвiлiн празь дзесяць: увесь абсыпаны леташнiм лiсьцем i ў мокрых чаравiках - увалiўся, вiдаць, у ручай. Правую руку гвардыi маёр трымаў неяк дзiўна: стваралася ўражаньне, што ён злавiў нейкага жука i сьцiскаў ў жменi, але, калi Кукарэка падышоў блiжэй, палкоўнiк угледзеў на ягонай далонi маленькае блакiтнае колца.

– Зьняў з дрэва, над ручаём, - патлумачыў маёр, падкiнуў знаходку ў паветра, а палкоўнiк, спрытна перахапiўшы, нацубiў колца на палец правай рукi.

Поделиться:
Популярные книги

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Тайны затерянных звезд. Том 3

Лекс Эл
3. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 3

Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Панкеева Оксана Петровна
73. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.15
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Неомифы

Неделько Григорий Андреевич
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Неомифы

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора