Iду на таран ! (на белорусском языке)
Шрифт:
– Хтосьцi вырашыў прамацаць нашу супрацьпаветраную абарону... Дык мы гэтыя мацакi падкарацiм!
Яшчэ iмгненьне, i палкоўнiк, нацубiўшы на вочы фуражку, рушыў да дзьвярэй, а сьледам за iм кiнуўся агаломшаны маёр Кукарэка.
Яны iшлi бясконцым калiдорам - маёр нячутна ступаў па ходнiку, раз-пораз азiраючыся; палкоўнiк iшоў ля сьцяны, грукаючы абцасамi аб падлогу й грукат трывожным рэхам блукаў пад скляпеньнямi. Гэта была хада Камандора.
Маёр тым часам ня толькi азiраўся але й керхаў у жменю - вiдочна, хацеў штосьцi спытаць, ды не рашаўся й загаварыў
– Што, падслухоўваюць?
– дрогкiм голасам запытаўся маёр, але спадарожнiк нiчога не адказаў - адно дакорлiва хiтнуў галавою.
Другое маёрава пытаньне было яшчэ больш ляканiчным.
– Палякi?
– запытаў маёр, спрабуючы iсьцi ўпоравень са спадарожнiкам i запабежлiва пазiраючы таму ў левае вуха.
– Якiя палякi?
– выдыхнуў спадарожнiк, спынiўшыся на пляцоўцы памiж першым i другiм паверхам.
– Ну гэта... кажу... палякi пузыр запусьцiлi?
– усё тым жа ўсхвалявана-гугнявым голасам запытаўся маёр, намаляваўшы ў паветры вялiкае кола.
Палкоўнiк дастаў пачак "Данхiлу", укiнуў у рот цыгарэту, наструнiўся, слухаючы - цi таўчэцца хто на сходах i ў гэты момант маёр, папярэдне ляпнуўшы па кiшэнях, тыцнуў яму пад нос сваю запальнiчку.
– Ты, Кукарэка, як маёрам стаў, дык зусiм здурнеў...
– прамовiў палкоўнiк, не адрываючы вачэй ад кампаньёна.
– Iм што, больш рабiць не хер, як толькi пузыры пускаць?
Словы гучалi пераканаўча й Кукарэка, стоячы з зацепленай запальнiчкай як са сьвечкай, стоена прашаптаў:
– НАТА?
Палкоўнiк зморана ўздыхнуў: паветра, што вырвалася зь ягонай грудзiны затушыла запальнiчку й данесла да маёравых вушэй шматзначнае пытаньне:
– Старлея Пiдуту ведаеш?
– Швагра...
– маёр не дагаварыў: на доле бразнулi дзьверы й кампаньёны мiжволi наструнiлiся. Дзесьцi на першым паверсе загаманiлi, чхнулi, потым мацюкнулiся i неўзабаве ўсё ацiхла.
– Затулiн?..
– зьбялелымi вуснамi прашаптаў Кукарэка, а ягоны суразмоўца, ступiўшы колькi крокаў па сходах, кiнуў цераз плячук фразу, якую любiў казаць падначаленаму ў часiны душэўнага ўздыму:
– Пайшлi, што стаў, як певень пасьля кукарэку...
Дыхтоўныя, абабiтыя масянжовымi паскамi дзьверы з натугаю падалiся i ў вочы пырснула гарачае сонечнае сьвятло. Усё навокал цвыркала, плыло, цьвiло i гаманiла. Цвыркалi вераб'i на даху, плылi аблокi ў небе, цьвiла вiшня ля ўваходу, а за сьпiнаю палкоўнiцкай гаманiў, штохвiлi шморгаючы носам, маёр Кукарэка.
– Я што... я чалавек маленькi... Мне загадалi - я й зьлiў палiва. А куды яно пайшло - ня ведаю й ведаць не жадаю.
Палкоўнiк быў заняты сваiмi думкамi й ня надта слухаў Кукарэку, а калi прыслухаўся, дык пальцы рук ягоных сьцiснулiся ў кулакi, а на шчоках прабiлася нездаровая чырвань.
Маёр Кукарэка - гэты зацяты хапуга, якi краў нават лыжкi ў жаўнерскай ядальнi, меў здольнасьць пераўвасабляцца ў бязьвiнную авечку. Маёра колькi разоў хапалi на гарачым, аднаго разу - калi з палкавога складу зьнiкла чатыры тоны масла - на яго нават завялi крымiнальную справу, аднак - дзiўная рэч! маёр, дзякуючы
Летась палкоўнiк i сам ледзь не зьляцеў з пасады, таму, пачуўшы кукарэкава бляяньне, счырванеў як гiпэртонiк. Ён хацеў адразу заехаць маёру мiж вачэй, ды, угледзеўшы бакавым зрокам двух шарагоўцаў, што сядзелi на лаве, аддзьмуўся, перакiнуў з аднаго кутка вуснаў у другi прытухлую цыгарку i гэтым самым утаймаваў свае нэрвы.
– Кулямёт ёсьць?
– запытаўся палкоўнiк, папераменку пазiраючы то на маёравы ўазiк, то на двух схуднелых шарагоўцаў, якiя сядзелi ў цяньку i штосьцi жэрлi.
– Якi кулямёт?
– не зразумеў маёр.
– Буйнакалiбэрны, йоп...
– вылаяўся палкоўнiк, нэрвова смактануўшы амаль што затухлую цыгарку.
– Ёсьць... у Мачульнiках...
– Кукарэка шморгнуў носам i два разы запар спатыкнуўся на роўным асвальце.
– У Мачу-у-ульнiках, - перадражнiў палкоўнiк. Засяродзiўшы вочы на канцы цыгарэты, ён яшчэ пару разоў смактануў i палез у кiшэнь за сярнiчкамi.
– Да Мачульнiкаў сорак кэмэ, а ў нас кожная хвiлiна на ўлiку.
– Ёсьць яшчэ на лецiшчы, у Ждановiчах. Думалi ж на дзiкоў ехаць...
Шарагоўцы - з выгляду салагi-першагодкi - сядзелi на лаве i, не зважаючы на афiцэраў, елi гарачыя пончыкi.
"Тося пачаставала", - падумаў палкоўнiк, увабраўшы носам агiдны пах алею й яблычнага павiдла.
За колькi мэтраў ад лаўкi афiцэры запаволiлi крок, чакаючы, што шарагоўцы падхопяцца на ногi, але тыя й ня думалi падхоплiвацца i палкоўнiк, з астатнiх сiл утаймоўваючы лютасьць, павадзiў рукамi ў паветры, мадэлюючы той рух, якiм дырыгенты падымаць аркестры, а штабныя афiцэры ўзважваюць тугiя жаночыя грудзi. Шарагоўцы адарвалi ад лаўкi схуднелыя азадкi, выпрасталiся, прыцiснулi далонi да сьцёгнаў, але жаваць не перасталi i, як тыя хамякi, варушылi пашчэнкамi.
– Чаго расьселiся?!
– грымнуў маёр Кукарэка, пырснуўшы сьлiнаю на палкоўнiцкую шыю.
Адзiн з шарагоўцаў - маленькi, чарнявы, з падбiтым левым вокам, - пачаў штосьцi казаць, глытаючы ежу i з усяго iм сказанага ўцямна прагучала толькi слова "выгружалi".
– А чаму жарэце як не ў сабе?
– гукнуў у сваю чаргу палкоўнiк, зiрнуўшы на пончыкi, што грудком ляжалi на газэце.
– Два днi ня елi, таварыш старшы лейтэнант, - прамовiў, ужо больш уцямна, чарнявы шараговец i палкоўнiк, губляючы раўнавагу, тузануў плечуком:
– Разуй буркалы, с-салага!
Такой абразы гвардыi палкоўнiк Бурзачыла ня зьведваў за ўвесь час служэньня ў войску. Палкоўнiк яшчэ больш пачырванеў, потым спалатнеў, зубы ягоныя зайгралi польку, але доўжылася гэта кароткую хвiлю: ужо празь iмгненьне ён зацягнуўся цыгарэцiнай i злавесным голасам запытаў:
– Зь якой часткi?
Чарнявы салага панiк, скурчыўся, увабраў голаў у плечы i зацкавана паглядзеў на сябра - бялявага салагу з падбiтым правым вокам.
– Гэта мае... тэхнары з Мачульнiкаў, - працэдзiў маёр, панурыўшы вочы, прадукты ў буфэт прывезьлi.
Потусторонний. Книга 1
1. Господин Артемьев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 5
5. Николай I
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
рейтинг книги
Фею не драконить!
2. Феями не рождаются
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
Шайтан Иван 3
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Тагу. Рассказы и повести
Проза:
советская классическая проза
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту
1. Семь, загибов на версту
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Матабар IV
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Сочинения в двух томах
Поэзия:
поэзия
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Тринадцать полнолуний
Религия и эзотерика:
прочая религиозная литература
эзотерика
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
