Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Помню... Слаба... Помню агні... Вакол іх, на ражнах, сушылі рыбу... I зусім не помню бацькоў... Толькі аднаго Кемізі... Напэўна, ён быў мне брат... Не ведаю... I яшчэ помню жаночыя рукі... Нічога больш – адны рукі... Аднойчы з’явіліся крылатыя чаўны... Людзі казалі – “даў” [33] і паказвалі на іх пальцамі. Дзяцей схавалі, але нас усё адно адшукалі... Усе нашы, акрамя нямногіх, ляжалі на пяску... У Кемізі тырчала ў грудзях палка... Потым нас везлі морам... Потым быў нейкі бераг, і белы-белы пясок, і пячора з крыніцай,

куды нас заганялі на ноч. Усё гэта звалася Мангапвані [34] , a вартавалі нас людзі ў белых павязках на галаве... Потым я згубіў сваіх, іх не стала... Зноў было мора і потым вялікі горад, дзе мяне зноў купілі... I прывезлі сюды.

33

Судна гандляроў рабамі.

34

Астравок ля заходняга берага Афрыкі. База арабаў – гандляроў рабамі.

– Янка, – падаў голас Мсціслаў. – Няўжо гэта ты ад прыроды такі? Можа, гэта проста таму, што ты мыешся не так, як трэба?

– Я мыюся, – уздыхнуў Янка. – Не, тут ужо нічога не зробіш. I спрабаваць не варта.

– Ну і чорт з ім, – сказаў Алесь. – Падумаеш, бяда вялікая.

Яны сядзелі і гаварылі аб розных цікавых рэчах даволі доўга. Потым здалёк, з лагчынкі пад горкай, ударылі чатыры гарматы. Адным залпам.

– Прыехаў нехта, – з неахвотай падняўся Алесь. – Трэба ісці.

– Сядзі-і, – сказаў Мсціслаў.

– Не, брат, трэба. Можа, гэта дзед. Тады не пахваляць.

– Дзеду тройчы стралялі б... Гэта або Раўбічы, або Кроер.

– Усё адно. Трэба ісці.

Калі яны падыходзілі да круга гонару, на ім, ля самай тэрасы, кідалі павады на рукі слугам два чалавекі. Адзін з іх, худы і жылаваты, вельмі пахмуры, быў незнаёмы Алесю. Гэты чалавек злазіў з белай кабылкі павольна, з падкрэсленай стрыманасцю. Ваўкавата глядзелі вочы з-пад калматых брывоў, доўгія, як вiлы, вусы звісалі на зялёны паляўнічы гарнітур.

Затое другога Алесь пазнаў адразу. Ні з чым нельга было зблытаць гэтыя зеленаватыя, як y рысі, вочы пад брывамі пясочнага колеру. Ні ў кога не было такіх учэпістых рук і такіх кашэчых спрытных рухаў.

Жандарскі паручнік Мусатаў уласнай персонай завітаў y Загоршчыну.

Перадаўшы коней слугам, абодва пайшлі па сходах на тэрасу – адзін справа, другі злева, быццам не жадаючы папіраць нагамі адны і тыя ж прыступкі.

Алесь заспяшаўся. Калі дзеці падышлі да Загорскіх, Клейны і Ісленьева, Мусатаў ужо стаяў перад імі. A пахмуры чалавек чакаў наводдаль, муляўся, быццам не адважваючыся падысці.

– Прабачце, мадам, – сказаў Мусатаў. – У мяне справа да іх сіяцельства.

На абліччы Ісленьева з’явілася грымаса пакуты.

– Ну што яшчэ? – спытаў ён.

Матуля, каб не перашкаджаць віцэ-губернатару, звярнулася да бацькі:

– Чаму ж гэта Кроер не едзе?

– Асмелюся звярнуцца, мадам, – шчоўкнуў абцасамі паручнік. – Пан Кроер не прыедзе.

– Чаму? – спытаў бацька.

– У адной з вёсак пана Кроера бунт, – ціха сказаў Мусатаў.

– Дзе?

– У Півошчах.

З якой прычыны?

Паручнік паціснуў плячыма. Твар Ісленьева скрывіўся.

– Якія загады вы прынялі? Спадзяюся, ніякіх агіднасцей? Стараліся ўгаварыць?

– Стараліся. На жаль, не дапамагло. Давялося страляць. Ёсць параненыя.

Свежае аблічча графа збялела:

– Ведаеце, чым гэта можа скончыцца?

Голас яго сарваўся. Наступаючы на Мусатава, ён патрасаў перад яго носам белымі сухімі старэчымі рукамі.

– Гэта чорт... Гэта чорт ведае што такое! Beau monde! Notabilit'es! [35] Як вы смелі прыехаць да мяне пасля такога?.. Мала было крыві? Мала шыбеніц на верках?

35

Свет! Ганаровыя асобы! (франц.).

– Супакойцеся, супакойцеся, граф, – дарэмна спрабаваў сказаць слова бацька.

Мусатаў павярнуўся і пайшоў да сходаў, вонкава амаль спакойна. I толькі тут граф, глыбока ўздыхнуўшы, сказаў глухім голасам:

– Стойце... Вазьміце з сабою лекара... Спадзяюся, пан Юры дазволіць...

Вацька моўчкі схіліў галаву.

– Вось, – сказаў Ісленьеў. – Загадайце запрэгчы коней... I запамятайце, вы ніколі не з’яўляліся сюды з вашымі ганебнымі звесткамі. Я нічога не чуў... Я нікога не бачыў...

Голас ягоны перасеў. Ён нагадваў цяпер распатланага драча, які з крыкам робіць вартую жалю скідку, дарэмна імкнучыся адцягнуць увагу сабакі ад чагосьці дарагога яму.

I ён пайшоў y дом, неяк дзіўна заграбаючы правай рукой паветра і не звяртаючы ўвагі на гасцей, якія стаялі наўздалёк, нічога не разумеючы.

– Дастукаўся Канстанцін, – змрочна сказала Клейна. – I падумаць толькі, што ён твой траюрадны брат, Антаніда. Бадай з аднаго гнязда горлінка чыстая і драпежны воўк. Цьфу!.. Спадзяюся, ніхто не памрэ...

– Хто памрэ? – спытаў Алесь y маці. – У каго стралялі?

– Ніхто не памрэ, сынок, – сказаў бацька. – Стралялі проста салдаты... на стрэльбішчы. Лухта ўсё... Ідзі... ідзі да дзяцей. Хутка я цябе паклічу.

I як толькі Алесь аддаліўся, сказаў Клейне:

– Чуў.

– Чуў, але не зразумеў, – сурова сказала старая. – Цяжка зразумець такое.

– A я ж казаў, – прамовіў пан Юры.

Губка маці, пяшчотная губка з мушкай-радзімкай, дрыжала.

– Божа, – сказала яна, – за што ж гэта? За што такое? Мне ён, урэшце, не больш прыемны, чым табе... Такі грубы, такое быдла... I гэты няшчасны, такі жалкі граф... З яго жыццём, з яго маладосцю...

– Э, – сказаў бацька. – Ці мала іх з такой маладосцю? Вось былы наш губернатар, Міхаіл, граф Мураўёў. Пачынаў разам з тымі. Братоў павесілі – a ён y чынах ходзіць. Браты ў Сібіры, a ён член Дзяржаўнай Рады вось-вось будзе, калі ўжо не ёсць...

– Georges, – умольна сказала маці, – я прашу цябе, ніколі больш не гавары пра забойствы... Прашу.

– Добра, – сказаў бацька. – Я толькі думаю... Трэба аб’явіць гасцям.

– Так, канешне ж так, – заспяшалася маці. – Адразу ж зрабі.

Поделиться:
Популярные книги

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3